IPB

Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )

Акцыя "Чытаем беларускую кнігу" 2014, Літаратурныя юбілеі
Admin
сообщение 9.1.2014, 14:37
Сообщение #1


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3637
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



"Адкрытая шчырасць"


8 студзеня – 90 год з дня нараджэння (1924)
Алеся Савіцкага, пісьменніка


У пасляваеннай беларускай прозе творы Алеся Савіцкага займаюць сваё асобнае месца. Са старонак яго кніг перад чытачом паўстаюць людзі моцныя духам, загартаваныя, бескампрамісныя і адданыя сваёй справе.
Нарадзіўся пісьменнік у Полацку ў сям’і рабочага. Семнаццацігадовым юнаком ён быў у партызанскім атрадзе ”Смерць фашызму”, а затым – камандзірам спецыяльнай падрыўной групы у атрадзе ”Бальшавік” брыгады імя Варашылава. Тройчы быў паранены. Яго франтавыя дорогі пралеглі праз Варшаву, Гдыню, Кюстрын і, нарэшце, Берлін.
Пасля дэмабілізацыі ў канцы 1945 года А.Савіцкі каля васьмі гадоў працаваў журналістам у Полацку. Потым вучыўся у Літаратурным інстытуце імя А.М.Горкага, скончыў пры ім аспірантуру. У 1961-1962гг. загадваў рэдакцыяй выдавецства ”Ураджай”. Працяглы час працаваў вучоным сакратаром Літаратурнага музея Якуба Коласа, а ў 1969-1973гг. узначальваў сектар літаратуры ЦК Кампартыі Беларусі.
Аўтар мастацкіх і дакументальных кніг, аповесцей для дзяцей.


Бібліяграфія:

1. Савіцкі Алесь // Беларускія пісьменнікі: Бібліягр. слоўнік.- Мінск, 1995.- Т.5.- С.210-213.
2. Алесь Савіцкі // Беларускія пісьменнікі (1917- 1990): Даведнік.- Мінск, 1994.- С. 475- 476.
3. Савіцкі Алесь // Беларусь: Энцыкл. даведнік.- Мінск, 1995. С. 640.
4. Савіцкі Алесь // Энцыкл. літ. і мастацства Беларусі.- Мінск, 1987.- Т.4.- С. 600.
5. Ковалев, М. "Оболи крутые берега" // Неман. - 2006. - №9. – С.190-193.
6. Антановiч, К. "Каб гэтая зямля квітнела..." // Культура. - 2009. - №6 – С.15

7. Пашкоў, Г. Абразкі пісьменніцкага лёсу // Лiтаратура i мастацтва. -
2009. - 9 студзеня. - C.5.
8. Гальпяровiч, Н. Самы высокі паверх // Полымя. - 2009. - №5. -
C.164-167.
9. Вдавенка, Л. "Адышлі тыя годы, адгрымелі паходы...". - Гродна,2009.
- 69с.
10. Шелехов, М. Век Савицкого // Беларуская думка. - 2002. - №2. -
C.141-148.
11. Макарэвiч, С. Даў слова пісаць пра вайну // Лiтаратура i мастацтва. -
2010. - №4. - 29 студзеня. - C.1.
12. Савицкий, А. Зеленое поле // Неман. - 2010. - №5. - C.12-20.
13. Шамякiна, Т. Мужнасць і адкрытая шчырасць // Полымя. - 2012. - №1.
- C.134-154.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
 
Начать новую тему
Ответов
Admin
сообщение 2.12.2014, 11:02
Сообщение #2


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3637
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Паміж сонцам і месяцам

21 снежня – 80 год з дня нараджэння І.Г.Чыгрынава (1934 – 1996), народнага пісьменніка Беларусі


Іван Гаўрылавіч Чыгрынаў плённа працаваў у літаратуры 35 гадоў. Ён ствараў творы, якія лёгка і адразу, знаходзячы дарогу да сэрцаў шматтысячнай аудыторыі чытачоў, сталі сапраўднымі мастацкімі адкрыццямі.
Апавяданні І.Чыгрынава – сваеасаблівыя абразкі народнага жыцця, якія дзякуючы таленту пісьменніка, сталі мастацкімі палотнамі, а лепшыя з іх нават самыя строгія крытыкі адносяць да залатога фонду беларускай навелістыкі. Апавяданні падрыхтавалі зварот пісьменніка да рамана. Спачатку з’явіўся “Плач перапёлкі” (1970), пазней – “Апраўданне крыві” (1976), за абодва Літаратурная прэмія імя А.Фадзеева,(1979).
Іван Чыгынаў вядомы таксама як кінасцэнарыст і драматург. Ён быў сааўтарам сцэнарыя папулярнай тэлевізійнай кінастужкі “Руіны страляюць...”(1970, з І.Новікавым, Дзяржаўная прэмія Беларусі,1974). Паводле раманаў “Плач перапёлкі”, “Апраўданне крыві”, “Свае і чужынцы” рэжысёр І.Дабралюбаў на кінастудыі “Беларусьфільм” стварыў шматсерыйны тэлефільм “Плач перапёлкі” (1991).
І.Чыгрынаў пісаў і арыгінальныя п’есы. Некаторыя з іх – гэта гістарычны экскурс у памятныя падзеі жыцця беларускага народа. Сівыя часы Рагнеды (“Звон – не малітва”), Крычаўскае паўстанне XVIIIст. (“Следчая справа Вашчылы”) пераклікаюцца з драматычнымі часамі сталіншчыны (“Чалавек з мядзвежым тварам”), трагедыяй Вялікай Айчыннай вайны (“Свае і чужынцы”).
Творчасці Чыгрынава ўласцівы глыбокі дэталёвы аналіз унутранага свету чалавека, паэтычнасць, рэалістычная канкрэтная вобразнасць, высокая культура слова.

Бібліяграфія:

Чыгрынаў Іван Гаўрылавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.].– Мінск, 2003. – Т. 17. – С. 296.
Чыгрынаў Іван Гаўрылавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі.: у 6 т. / рэдкал. : М. В. Біч [і інш.] – Мінск, 2003. – Т. 6, кн. 2. – С. 172
Чыгрынаў Іван Гаўрылавіч // Тэатральная Беларусь : у 2 т. : энцыклапедыя./ пад агул. рэд. А. В. Сабалеўскага ; рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 2003. – Т. 2. – С. 520
Чыгрынаў Іван Гаўрылавіч // Беларусь: энцыкл. давед./ рэдкал. : Б. І. Сачанка [і інш.] – Мінск, 1995. – С. 297 - 302
Чыгрынаў Іван // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / пад рэд. А. В. Мальдзіса. – Мінск, 1994. – Т. 6. - С. 587 - 588.
Марціновіч, А. Іван Чыгрынаў : Нарыс жыцця і творчасці : дапаможнік для настаўніка / А, Марціновіч. – Мінск, 1999. – 175 с.
Грамадчанка, Т. Жывая памяць народа : Нарыс творчасці І. Чыгрынава / Т. Грамадчанка. – Мінск, 1984. – 100 с., 1 л. партр.
Марціновіч, А. Прага чалавечнасці / А. Марціновіч // Марціновіч, А. Шляхам праўды // А. Марціновіч. – Мінск, 1994. – С. 251 - 282
Гніламёдаў, У. Спяшайцеся не спяшаючы...: (Іван Чыгрынаў) / У. Гніламёдаў // Гнілмёдаў, У. Класікі і сучаснікі / У. Гніламёдаў. – Мінск, 1987. - .165 - 175.
Іван Чыгрынаў / А. Кудравец, Д. Бугаёў, А. Марціновіч і інш // Крыніца. – 1998. - № 9. – С. 2 - 27
Юрэвіч, У. Адкрытая кніга жыцця: Штрыхі да партр. І.Чыгрынава / У.Юрэвіч // Полымя. – 1994. - № 2. – С. 219 - 227.
Каваленка, В. Творчае ўзвышэнне / В. Каваленка // Маладосць. – 1995. - № 1. – С. 209 - 218
Лойка, А. “...У ясным, як сонца святле...” / Алег Лойка // Лойка, А. Выбраныя творы / А. Лойка. – Мінск, 1991. – С. 94 - 129.
Марціновіч, А. За трэцім разам / Алесь Марціновіч // Полымя. – 1994. - № 12. – С. 198 - 210
Тычына, М. Пісьменнік – гэта лёс / Міхась Тычына // Беларусь. – 1994. - № 12. – С. 6 – 7
Бугаёў, Д. Ён быў надзейным сябрам (Іван Чыгрынаў) / Д. Бугаёў // Бугаёў, Д. Спавядальнае слова / Д. Бугаёў. – Мінск, 2001. – С. 119 - 129
Бугаёў, Д. Рэквіем Івана Чыгрынава / Д. Бугаёў // Роднае слова. – 1996. - № 10. – С. 10 - 24
Дзелянкоўскі, М. І заплакала перапёлка / Мікола Дзелянкоўскі // Дзелянкоўскі, М. Сяброўствы. Знаёмствы. Сустрэчы / М. Дзелянкоўскі. – Мінск, 1992. – С. 88 - 98
Грамадчанка, Т. Каб не быць манкуртам : Па старонках гістарычных драм Чыгрынава / Таіса Грамадчанка // Роднае слова. – 1994. - № 12. – С. 3 - 7
Лісіцкая, Н. Па былінах нашага часу : пераклад “Слова пра паход Ігараў” І. Чыгрынава / Н. Лісіцкая // Роднае слова. – 2002. - № 8. – С. 36 - 38.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение

Сообщений в этой теме


Ответить в данную темуНачать новую тему
1 чел. читают эту тему (гостей: 1, скрытых пользователей: 0)
Пользователей: 0

 



Текстовая версия Сейчас: 27.4.2024, 13:29