IPB

Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )

319 страниц V  « < 260 261 262 263 264 > »   
Ответить в данную темуНачать новую тему
Обзор мероприятий., Обзор мероприятий, проведенных Лидской районной библиотекой и филиалам
Admin
сообщение 3.3.2020, 10:43
Сообщение #1828


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3637
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Концертно-музыкальный вечер «Аты-баты, шли солдаты»

21 февраля на концертно-музыкальный вечер «Аты-баты, шли солдаты» пригласил гостей филиал «Далекская сельская библиотека-клуб». Поздравления с Днём Защитника Отечества прозвучали в адрес всех мужчин: пап, дедушек и мальчиков! Администрация Тарновского сельсовета, представители МЧС и РОВД также поздравили сельских жителей агр. Далекие с этим праздником. С концертной программой выступили солисты любительского объединения «Альтанка».
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 3.3.2020, 10:42
Сообщение #1829


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3637
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Міжнародны дзень роднай мовы ў філіяле “Бярозаўская гарадская бібліятэка”

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Не стаў выключэннем і філіял “Бярозаўская гарадская бібліятэка”, які сустрэў свята разам з чытачамі. Першае мерапрыемства было зладжана сумесна з ДУ “Бярозаўскі гарадскі дом культуры” для вучняў старэйшых класаў ДУА “Бярозаўская сярэдняя школа №3” – квэст-гульня “Размаўляем па-беларуску”, з прыпынкам “Ужываем” у бібліятэцы. Затым, на паседжанні аматарскага аб’яднання “Суразмоўніца”, прадоўжылі мерапрыемства, падчас якога расказалі пра складаны шлях станаўлення і развіцця беларускай мовы, часы росквіту і заняпаду, пра беларускіх асветнікаў, якія ўнеслі вялікі ўклад у яе адраджэнне, пісьменнікаў і паэтаў, якія папулярызуюць нашу мову. Напрыканцы, прынялі ўдзел у 13-й Агульнанацыянальнай дыктоўцы, для напісання быў выбраны ўрывак з апавядання В.Быкава “На Чорных лядах”.

Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 3.3.2020, 10:41
Сообщение #1830


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3637
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Вечарына “Родная мова – крынiца празрыстая”

З 19 па 22 лютага ў актавай зале ДУА “Вучэбна-педагагічны комплекс Бердаўскi дзiцячы сад-сярэдняя школа” супрацоўнікам філіяла “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Бердаўка” быў арганiзаваны адкрыты прагляд лiтаратуры “Шчырая, лагодная, мова наша родная...”. 22 лютага сумесна з настаўнiкамi Альшэўскай Г.А. i Кеўра А.М. прайшла вечарына “Родная мова – крынiца празрыстая”. Дзецi з цiкавасцю слухалi вершы аб роднай мове, пicалi дыктоўку, спаборнiчалi хто хутчэй перакладзе словы з рускай i англiйскай моваў на беларускую i iнш. Усе разглядаемыя мерапрыемствы былі падрыхтаваны ў рамках тыдня беларускай мовы да Мiжнароднага дня роднай мовы.




Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 21.2.2020, 15:53
Сообщение #1831


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3637
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Літаратурная палітра “Беларускае роднае слова, ты на крылах бусліных ляціш”

21 лютага філіял “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка” запрасіў навучэнцаў 3А класа ДУА “Сярэдняя школа №8 г.Ліды” на літаратурную палітру “Беларускае роднае слова, ты на крылах бусліных ляціш”, прысвечаную Міжнароднаму дню роднай мовы. Вядучыя мерапрыемства распавялі пра паходжанне свята. Прысцтныя паўдзельнічалі ў акцыі “Мае любімыя беларускія словы”, з дапамогай якіх дзеці ахарактарызавалі нашу Радзіму – Беларусь. У ходзе мерапрыемства знаўцы беларускай мовы разгадвалі загадкі, удзельнічалі ў конкурсах “Перакладчыкі”, “Будаўнікі беларускіх слоў”, “Выправі памылку”, “Знаўцы беларускага фальклор”, “Наадварот”, дзе прадэманстравалі свае веды беларускай мовы і літаратуры.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 21.2.2020, 15:52
Сообщение #1832


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3637
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Паэтычная сустрэча “І прыгожа льюцца на прасторы словы беларускай мовы”

21 лютага філіял “Дварышчанская сельская бібліятэка” запрасіў вучняў 5-га класа дзяржаўнай установы адукацыі “Дварышчанскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа” адзначыць Міжнародны дзень роднай мовы паэтычнай сустрэчай “І прыгожа льюцца на прасторы словы беларускай мовы”. Спачатку ўдзельнікі дамовіліся размаўляць толькі па-беларуску, такім чынам зрабіць падарунак усім, хто сваё жыццё прысвяціў росквіту нашай культуры. Прысутныя не толькі слухалі і чыталі вершы беларускіх паэтаў, а паказалі моўнае майстэрства падбіраючы адпаведныя асацыяцыі словам “гордыя”, “даўнія”, “светлыя”, “мудрыя”, “смачныя”, “чулыя”. Свае веды вучні прадэманстравалі адгадваючы загадкі, збіраючы прыказкі і напісаўшы дыктоўку, якую прапанавала настаўніца беларускай мовы І.Л.Шостак

Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 21.2.2020, 15:51
Сообщение #1833


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3637
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Паэтычны вянок па творах беларускіх паэтаў
“У мовы роднай – роднае карэнне”

21 лютага да Міжнароднага дня роднай мовы ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №1” адбыўся паэтычны вянок па творах беларускіх паэтаў “У мовы роднай – роднае карэнне”. Падчас мерапрыемства інваліды з сацыяльнага цэнтра даведаліся пра гісторыю беларускай мовы, чыталі вершы беларускіх класікаў, прысвечаныя нашай мілагучнай, непаўторнай матчынай мове. Ля кніжнай выставы “Добры дзень, кніжка беларуская” прысутныя змаглі пазнаёміцца з лепшымі творамі беларускай літаратуры – класікаў і сучасных аўтараў.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 21.2.2020, 15:50
Сообщение #1834


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3637
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Літаратурная вечарына “Роднаму слову прызнанне ў любові”

Да Міжнароднага дня роднай мовы 20 лютага прайшла літаратурная вечарына “Роднаму слову прызнанне ў любові” у філіале “Тарноўская сельская бібліятэка”. Мерапрыемства наведалі вучні мясцовай школы і дзеці старэйшай групы дзіцячага сада. Прысутныя прыйшлі да высновы, што неабходна шанаваць сваю мову, песні, казкі, звычаі, таму што ўсё гэта з’яўляецца спадчынай дзядоў і вялікім нацыянальным скарбам. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава, дзе супрацоўнік філіяла прадставіў літаратуру пра беларускую мову і на беларускай мове.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение

319 страниц V  « < 260 261 262 263 264 > » 
Ответить в данную темуНачать новую тему
10 чел. читают эту тему (гостей: 10, скрытых пользователей: 0)
Пользователей: 0

 



Текстовая версия Сейчас: 29.4.2024, 15:43