Акцыя "Чытаем беларускую кнігу" 2014, Літаратурныя юбілеі |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Акцыя "Чытаем беларускую кнігу" 2014, Літаратурныя юбілеі |
9.1.2014, 14:37
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3637 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
"Адкрытая шчырасць" 8 студзеня – 90 год з дня нараджэння (1924) Алеся Савіцкага, пісьменніка У пасляваеннай беларускай прозе творы Алеся Савіцкага займаюць сваё асобнае месца. Са старонак яго кніг перад чытачом паўстаюць людзі моцныя духам, загартаваныя, бескампрамісныя і адданыя сваёй справе. Нарадзіўся пісьменнік у Полацку ў сям’і рабочага. Семнаццацігадовым юнаком ён быў у партызанскім атрадзе ”Смерць фашызму”, а затым – камандзірам спецыяльнай падрыўной групы у атрадзе ”Бальшавік” брыгады імя Варашылава. Тройчы быў паранены. Яго франтавыя дорогі пралеглі праз Варшаву, Гдыню, Кюстрын і, нарэшце, Берлін. Пасля дэмабілізацыі ў канцы 1945 года А.Савіцкі каля васьмі гадоў працаваў журналістам у Полацку. Потым вучыўся у Літаратурным інстытуце імя А.М.Горкага, скончыў пры ім аспірантуру. У 1961-1962гг. загадваў рэдакцыяй выдавецства ”Ураджай”. Працяглы час працаваў вучоным сакратаром Літаратурнага музея Якуба Коласа, а ў 1969-1973гг. узначальваў сектар літаратуры ЦК Кампартыі Беларусі. Аўтар мастацкіх і дакументальных кніг, аповесцей для дзяцей. Бібліяграфія: 1. Савіцкі Алесь // Беларускія пісьменнікі: Бібліягр. слоўнік.- Мінск, 1995.- Т.5.- С.210-213. 2. Алесь Савіцкі // Беларускія пісьменнікі (1917- 1990): Даведнік.- Мінск, 1994.- С. 475- 476. 3. Савіцкі Алесь // Беларусь: Энцыкл. даведнік.- Мінск, 1995. С. 640. 4. Савіцкі Алесь // Энцыкл. літ. і мастацства Беларусі.- Мінск, 1987.- Т.4.- С. 600. 5. Ковалев, М. "Оболи крутые берега" // Неман. - 2006. - №9. – С.190-193. 6. Антановiч, К. "Каб гэтая зямля квітнела..." // Культура. - 2009. - №6 – С.15 7. Пашкоў, Г. Абразкі пісьменніцкага лёсу // Лiтаратура i мастацтва. - 2009. - 9 студзеня. - C.5. 8. Гальпяровiч, Н. Самы высокі паверх // Полымя. - 2009. - №5. - C.164-167. 9. Вдавенка, Л. "Адышлі тыя годы, адгрымелі паходы...". - Гродна,2009. - 69с. 10. Шелехов, М. Век Савицкого // Беларуская думка. - 2002. - №2. - C.141-148. 11. Макарэвiч, С. Даў слова пісаць пра вайну // Лiтаратура i мастацтва. - 2010. - №4. - 29 студзеня. - C.1. 12. Савицкий, А. Зеленое поле // Неман. - 2010. - №5. - C.12-20. 13. Шамякiна, Т. Мужнасць і адкрытая шчырасць // Полымя. - 2012. - №1. - C.134-154. |
|
|
2.12.2014, 11:02
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3637 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Паміж сонцам і месяцам 21 снежня – 80 год з дня нараджэння І.Г.Чыгрынава (1934 – 1996), народнага пісьменніка Беларусі Іван Гаўрылавіч Чыгрынаў плённа працаваў у літаратуры 35 гадоў. Ён ствараў творы, якія лёгка і адразу, знаходзячы дарогу да сэрцаў шматтысячнай аудыторыі чытачоў, сталі сапраўднымі мастацкімі адкрыццямі. Апавяданні І.Чыгрынава – сваеасаблівыя абразкі народнага жыцця, якія дзякуючы таленту пісьменніка, сталі мастацкімі палотнамі, а лепшыя з іх нават самыя строгія крытыкі адносяць да залатога фонду беларускай навелістыкі. Апавяданні падрыхтавалі зварот пісьменніка да рамана. Спачатку з’явіўся “Плач перапёлкі” (1970), пазней – “Апраўданне крыві” (1976), за абодва Літаратурная прэмія імя А.Фадзеева,(1979). Іван Чыгынаў вядомы таксама як кінасцэнарыст і драматург. Ён быў сааўтарам сцэнарыя папулярнай тэлевізійнай кінастужкі “Руіны страляюць...”(1970, з І.Новікавым, Дзяржаўная прэмія Беларусі,1974). Паводле раманаў “Плач перапёлкі”, “Апраўданне крыві”, “Свае і чужынцы” рэжысёр І.Дабралюбаў на кінастудыі “Беларусьфільм” стварыў шматсерыйны тэлефільм “Плач перапёлкі” (1991). І.Чыгрынаў пісаў і арыгінальныя п’есы. Некаторыя з іх – гэта гістарычны экскурс у памятныя падзеі жыцця беларускага народа. Сівыя часы Рагнеды (“Звон – не малітва”), Крычаўскае паўстанне XVIIIст. (“Следчая справа Вашчылы”) пераклікаюцца з драматычнымі часамі сталіншчыны (“Чалавек з мядзвежым тварам”), трагедыяй Вялікай Айчыннай вайны (“Свае і чужынцы”). Творчасці Чыгрынава ўласцівы глыбокі дэталёвы аналіз унутранага свету чалавека, паэтычнасць, рэалістычная канкрэтная вобразнасць, высокая культура слова. Бібліяграфія: Чыгрынаў Іван Гаўрылавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.].– Мінск, 2003. – Т. 17. – С. 296. Чыгрынаў Іван Гаўрылавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі.: у 6 т. / рэдкал. : М. В. Біч [і інш.] – Мінск, 2003. – Т. 6, кн. 2. – С. 172 Чыгрынаў Іван Гаўрылавіч // Тэатральная Беларусь : у 2 т. : энцыклапедыя./ пад агул. рэд. А. В. Сабалеўскага ; рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 2003. – Т. 2. – С. 520 Чыгрынаў Іван Гаўрылавіч // Беларусь: энцыкл. давед./ рэдкал. : Б. І. Сачанка [і інш.] – Мінск, 1995. – С. 297 - 302 Чыгрынаў Іван // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / пад рэд. А. В. Мальдзіса. – Мінск, 1994. – Т. 6. - С. 587 - 588. Марціновіч, А. Іван Чыгрынаў : Нарыс жыцця і творчасці : дапаможнік для настаўніка / А, Марціновіч. – Мінск, 1999. – 175 с. Грамадчанка, Т. Жывая памяць народа : Нарыс творчасці І. Чыгрынава / Т. Грамадчанка. – Мінск, 1984. – 100 с., 1 л. партр. Марціновіч, А. Прага чалавечнасці / А. Марціновіч // Марціновіч, А. Шляхам праўды // А. Марціновіч. – Мінск, 1994. – С. 251 - 282 Гніламёдаў, У. Спяшайцеся не спяшаючы...: (Іван Чыгрынаў) / У. Гніламёдаў // Гнілмёдаў, У. Класікі і сучаснікі / У. Гніламёдаў. – Мінск, 1987. - .165 - 175. Іван Чыгрынаў / А. Кудравец, Д. Бугаёў, А. Марціновіч і інш // Крыніца. – 1998. - № 9. – С. 2 - 27 Юрэвіч, У. Адкрытая кніга жыцця: Штрыхі да партр. І.Чыгрынава / У.Юрэвіч // Полымя. – 1994. - № 2. – С. 219 - 227. Каваленка, В. Творчае ўзвышэнне / В. Каваленка // Маладосць. – 1995. - № 1. – С. 209 - 218 Лойка, А. “...У ясным, як сонца святле...” / Алег Лойка // Лойка, А. Выбраныя творы / А. Лойка. – Мінск, 1991. – С. 94 - 129. Марціновіч, А. За трэцім разам / Алесь Марціновіч // Полымя. – 1994. - № 12. – С. 198 - 210 Тычына, М. Пісьменнік – гэта лёс / Міхась Тычына // Беларусь. – 1994. - № 12. – С. 6 – 7 Бугаёў, Д. Ён быў надзейным сябрам (Іван Чыгрынаў) / Д. Бугаёў // Бугаёў, Д. Спавядальнае слова / Д. Бугаёў. – Мінск, 2001. – С. 119 - 129 Бугаёў, Д. Рэквіем Івана Чыгрынава / Д. Бугаёў // Роднае слова. – 1996. - № 10. – С. 10 - 24 Дзелянкоўскі, М. І заплакала перапёлка / Мікола Дзелянкоўскі // Дзелянкоўскі, М. Сяброўствы. Знаёмствы. Сустрэчы / М. Дзелянкоўскі. – Мінск, 1992. – С. 88 - 98 Грамадчанка, Т. Каб не быць манкуртам : Па старонках гістарычных драм Чыгрынава / Таіса Грамадчанка // Роднае слова. – 1994. - № 12. – С. 3 - 7 Лісіцкая, Н. Па былінах нашага часу : пераклад “Слова пра паход Ігараў” І. Чыгрынава / Н. Лісіцкая // Роднае слова. – 2002. - № 8. – С. 36 - 38. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 27.4.2024, 16:49 |