Проект "История Лиды в датах" |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Проект "История Лиды в датах" |
29.3.2024, 10:11
Сообщение
#8
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3877 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Красавік 1919 год – 105 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Андрэевіча Коннава (1919-1973), лейтэнанта Чырвонай Арміі, камандзіра партызанскага атрада “Іскра” на Лідчыне (1942-1944). Узнагароджаны Ордэнам Айчыннай вайны І-й ступені і шматлікімі медалямі. Яго імя носіць адна з вуліц нашага горада. Раптоўна развязаная фашыстамі вайна, імклівы наступ ворага на ўсход для многіх салдат і афіцэраў Чырвонай Арміі быў неспадзяваным. Тысячы воінаў аказаліся ў першыя дні чорнай навалы ў акружэнні. Многія з іх не склалі зброі, а аб’ядноўваліся ў групы і вялі барацьбу з ворагам на яго тэрыторыі. Так дзейнічалі і салдаты, з якіх пасля ўтварыўся атрад “Іскра”. Камандзірам яго быў абраны лейтэнант-пагранічнік Аляксандр Коннаў. Першыя сутычкі з ворагам былі вельмі паспяховымі для партызан. Яны знішчылі нямала варожай сілы, пусцілі пад адхон некалькі фашысцкіх цягнікоў. Асабліва даставалася немцам, што мясціліся ў гарнізонах Бярозаўкі, вёсках Дакудава, Жырмуны, Геранёны. За паўтара года народныя мсціўцы з “Іскры” ўзарвалі 60 нямецкіх цягнікоў, вывелі са строю тысячы салдат і афіцэраў гітлераўскай Германіі |
|
|
7.3.2024, 7:17
Сообщение
#9
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3877 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Сакавік 1774 год – 250 гадоў назад у Ганчарах пабудавана драўляная царква Покрыва Прасвятой Багародзіцы. Адной з найстарэйшай на Лідчыне царквой сёння з’яўляецца Ганчарская Свята-Пакроўская, а таксама гэта адзін з самых каштоўных будынкаў краіны. Пабудавана яна была часткова з камня і дрэва ў выглядзе карабля ў 1774 годзе. Да 1839 функцыянавала як уніяцкая. Царква базілікальнага тыпу. Іканастас з абразом Тайнай Вячэры. Царква — помнік драўлянага дойлідства. Ні ў гады вайны, ні ў гады ганенняў храм у Ганчарах разбураны не быў. Да нашых дзён захаваўся ў сваім першапачатковым выглядзе. 24 – 40гадоў з дня нараджэння Дзінары Мазітавай (1984, г. Ліда), кампазітара, педагога, музыканта, лаўрэата шматлікіх міжнародных конкурсаў. Сваю першую оперу “Кветкі пад залевай” Дзінара напісала ў дзевяць гадоў па аднайменнай п’есе беларускага драматурга Ігара Сідарука. Опера гучала на міжнародным конкурсе “Надзея 93”, дзяўчынка стала яголаўрэатам. Наша зямлячка шмат канцэртуе, удзельнічае ў розных фестывалях, конкурсах. І, вядома ж, творыць музыку ў розных жанрах: опера, балет, сюіта, саната, раманс... А з’яўляеццамажлівасць — абавязковапрыязджае на радзіму. 26 – 35 гадоў з дня нараджэння Ігара Тура (1989,Лідскі раён), беларускага журналіста. Ігар Тур — пераможца ХІІІ нацыянальнага конкурсу “Тэлевяршыня” ў намінацыі “Найлепшы рэпарцёр” (2017г.). Узнагароджаны Медалём Францішка Скарыны “за прафесіаналізм і асабісты ўнёсак у развіццё дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі і нацыянальнай журналістыкі”. Аўтар кнігі “Ложь беглых” (2021г.) |
|
|
5.2.2024, 8:51
Сообщение
#10
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3877 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Люты 8 - 110 гадоў з дня нараджэнняВалянціна Таўлая (1914–1947), беларускага паэта, літаратуразнаўцы, грамадскага дзеяча. У верасні 1939 года вызвалены з турмы Чырвонай Арміяй. У 1939—1941 гадах працаваў у лідскай раённай газеце «Уперад». Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1941 года. У гады Вялікай Айчыннай вайны быў сувязным партызанскага атрада імя Р. Катоўскага брыгады імя Ф. Дзяржынскага Баранавіцкага злучэння (1942—1944), разведчыкам, кіраўніком наваградскай агентурнай сеткі спецгрупы «Буравеснік» (студзень — ліпень 1944). У верасні 1943 арыштаваны СД у Лідзе, вызвалены з дапамогай беларускіх паэтаў, палітычных і ваенных дзеячаў. З канца лета 1944 года — адказны сакратар навагрудскай раённай газеты «Звязда». У 1945—1947 гадах — старшы навуковы супрацоўнік і намеснік дырэктара Літаратурнага музея Янкі Купалы. Пахаваны ў Мінску на Вайсковых могілках. Аўтар публіцыстычных нарысаў пра рэвалюцыйна-вызваленчую і антыфашысцкую барацьбу.Раскрыў мужнае аблічча рэвалюцыянера 1930-х гадоў, характэрныя рысы якога — глыбокае лірычнае перажыванне і ўнутраная гатоўнасць высокага ахвяравання, асэнсаванне сутнасці пройдзеных змагарных шляхоў і барацьбы як усечалавечай праблемы разняволення свету, абнаўлення жыцця. Пісаў літаратурна-крытычныя (пра творчасць Я. Купалы, П. Пестрака, Я. Брыля). Пераклаў на беларускую мову асобныя творы А. Міцкевіча, І. Крылова і інш. |
|
|
3.1.2024, 7:29
Сообщение
#11
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3877 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Студзень 500 гадоў назад у вёсцы Малое Мажэйкава Лідскага павету пабудаваны праваслаўны храм абарончага тыпу. Вядомы, як Маламажэйкаўская царква. Маламажэйкаўская Багародзіцкая царква-крэпасць — адна з тых культавых пабудоў памежжа XV-XVI ст., дзякуючы якім Беларусь увайшла ў гісторыю еўрапейскай архітэктуры. Маламажэйкаўская царква пакідае незабыўнае ўражанне. Нагадвае яна хутчэй не дом для малітвы, а пабудаваны для змагання сярэднявечны замак. Яе тоўстыя муры складзены з моцнай, бы бетон, цэглы, вырабленай паводле даўно згубленых рэцэптаў. Шведскія ядры пакідалі толькі драпіну на іх. Яна мела падземны ход і патаемныя лазы ў мурах, а па кутах да нашых дзён захаваліся чатыры стромкія вежы, на якіх з яе вядуць спіралепадобныя каменныя сходы. Пад царквою ёсць два ўмяшчальныя скляпы, дзе быў калодзеж і, магчыма, перахоўваліся баяпрыпасы ды правіянт, а ўваход у яе абараняліважкія жалезныя дзвяры-герсы, якія апускаліся на ланцугах са спецыяльнай нішы ў сцяне. але асабліва падкрэсліваюць яе ваеннае прызначэнне шматлікія байніцы, што захаваліся дагэтуль і ў вежах і ў мурох вакол. І разам з тым суровы будынак мае багатае дэкаратыўнае аздабленне як звонку,так і ўнутры. З усіх абаронных цэркваў у Мураванкі больш цікавыя вонкавыя нішы, а таксама вельмі прыгожае нутраное зорчатае скляпенне. Маламажэйкаўская царква — адзін з найвыдатнейшых помнікаў абарончага сакральнага дойлідства на гістарычнай Лідчыне. Яна ўнесена ў Дзяржаўны спіс гістарычна-культурных каштоўнасцей Беларусі. |
|
|
30.11.2023, 14:44
Сообщение
#12
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3877 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Снежань 5 гадоў тамуў 2018 годзе статус гісторыка-культурнай каштоўнасці атрымаў элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны "Традыцыйнае белаўзорыстае ткацтва Панямоння”. Традыцыйнае бела-ўзорыстае ткацтва было распаўсюджана ў сялянскім побыце на ГродзеншчынеуXIX - ХХстст., пацверджаннем таму з'яўляецца наяўнасць вялікай колькасці белаўзорыстых ручнікоў і абрусаў у этнаграфічных калекцыях беларускіх музеяў. Працэс ткацтва наладжаны ў Лідскім аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры Лідскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. За адраджэнне традыцыйных тэхналогій ткацтва Панямоння гэта ўстанова атрымала прэмію “За духоўнае адраджэнне”.Для ткацтва ўмельцы скарыстаюць кросны, якія дасталіся майстрам у спадчыну ад старэйшых носьбітаў мясцовых традыцый ткацтва. |
|
|
2.11.2023, 8:35
Сообщение
#13
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3877 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Лістапад 18 – 115годоў з дня нараджэнняБрыкеля Паўла Парфір’евіча (1903-1983), савецкі ваенаначальнік, у гады Вялікай Айчыннай вайны — камандзір 6-й гвардзейскай кавалерыйскай дывізіі 3-га гвардзейскага кавалерыйскага корпуса на шэрагу франтоў, Герай Савецкага Саюза. Гвардыі генерал-маёр. Удзельнік вызвалення г. Ліды. Ганаровы грамадзянін г. Ліды. У аперацыі «Баграціён» па вызваленні Беларусі Генштаб Чырвонай Арміі істотную ролю адводзіў кавалерыйскім часткам з-за іх высокай рухомасці. Кавалерыя ў тыя часы была эквівалентам сучасных мотастралковых войскаў. Коні выкарыстоўвалісяяк сродак перасоўвання, баі ў конным ладу, так званыя шабельныя атакі былі вельмі рэдкай з'явай. Здольнасць да хуткага манеўру ў кожным баі мела вельмі важнае значэнне, а ў лясістай беларускай мясцовасці ў гэтым плане ніхто з кавалерыяй параўнацца не мог. Ганаровае права называцца «Гродзенскай» 6-я гвардзейская кавалерыйская дывізія, а яе 23-і гвардзейскі кавалерыйскі полк «Лідскім» атрымалі ў ліпені 1944 года. У час аперацыі «Баграціён» кавалерысты за 36 дзён прайшлі з баямі 770 кіламетраў, беручы ўдзел у вызваленні 268 населеных пунктаў, у тым ліку Маладзечна, Ліды, Гродна. Гэткім паспяховым дзеянням дывізіі ў немалой ступені спрыяў вялікі баявы вопыт яе камандзіра – генерал-маёра Паўла Брыкеля. Указам Прэзідыума Вярхоўнай Савета СССР ад 29 мая 1945 года за высокае каманднае майстэрства, мужнасць і адвагу, выяўленыя ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі гвардыі генерал-маёру Паўлу Парфір'евічу Брыкелю прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка». |
|
|
2.10.2023, 7:24
Сообщение
#14
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3877 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Кастрычнік 9 – 85годоў з дня нараджэння Уладзіміра Мельнікава (1938 – 2022), мастака, педагога. Уладзімір Мельнікаў як мастак пакінуў вялікую спадчыну. Ён пісаў у розных жанрах, але ўлюбёным яго жанрам быў партрэт. У партрэтах мастаку ўдавалася перадаць стан душы чалавека, яго характар і тэмперамент. Шмат вядомых людзей Беларусі ўвасобіў Уладзімір Мельнікаў у сваіх работах. Выкананы ім партрэт Прэзідэнта краіны Александра Лукашэнкі знаходзіцца ў Адміністрацыі кіраўніка дзяржавы. З-пад пэндзэля мастака выйшлі партрэты Уладзіміра Мулявіна, Анатоля Ярмоленкі, Ганны Радзько, Уладзіміра Ліпскага, і многіх іншых. Уладзімір Мельнікаў не раз быў узнагароджаны і заахвочаны за вялікі ўклад у развіццё беларускага мастацтва, у тым ліку і Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь. Вядомасць гэтага мастака даўно выйшла за межы Лідчыны. Яго карціны захоўваюцца ў найбуйнешых музеях Беларусі, у многіх галерэях і вядомых дамах Еўропы, а таксама з ЗША, Аўстраліі. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 9.11.2024, 9:03 |