IPB

Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )

Акцыя "Чытаем беларускую кнігу", Літаратурныя юбілеі
Admin
сообщение 2.12.2020, 8:00
Сообщение #64


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3651
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



“Выток і свет мой…”

10 снежня – 90 гадоў з дня нараджэння Міколы Арочкі, пісьменніка, літаратуразнаўцы, крытыка, перакладчыка.
Мікола Арочка ўвайшоў у гісторыю беларускай літаратуры, як паэт, літаратуразнавец, крытык, празаік і перакладчык.
Нарадзіўся пісьменнік у вёсцы Вецявічы Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці ў сялянскай сям'і. Першапачатковую адукацыю атрымаў у Азярніцкай сярэдняй школе. Пасля закончыў філалагічны факультэт БДУ імя У.І. Леніна. Працаваў у часопісе "Сельская гаспадарка Беларусі" (1956-1960 гг.), а з 1962 г. - у газеце "Літаратура і мастацтва". З 1966 г. быў навуковым супрацоўнікам Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. Так склаўся лёс, што другую палову свайго жыцця Мікола Арочка вымушаны пражываць з сям'ёй у роднай вёсцы Вецявічы.
У друку з вершамі М. Арочка пачаў выступаць з 1949 г. Першы зборнік "Не ўсе лугі пакошаны…" выйшаў у свет у 1958 г., затым кнігі паэзіі "Ветраломная паласа" (1962), "Крылатае семя" (1967), "Кветкі бяссмертніка" (1972) і інш. Ужо ў ранніх вершах Арочкі абазначаліся матывы, вобразы, якія сталі па сутнасці, галоўнымі ў яго паэзіі, - гэта бацькаўшчына, зямля, зерне, жыта, жыццё, родная мова… Паэтызацыя бацькоўскай зямлі і свету родных людзей пачалася з першых творчых крокаў і доўжыцца паўстагоддзя. Мянялася жыццё, а разам з ім мяняўся ракурс яго спасціжэння, паглыбляліся каардынаты вымярэння. Арочка з'яўляецца аўтарам больш за 14 кніг паэзіі, з іх сталасцю светавыяўлення вызначаюцца "Матчына жыта" (1978), "Курганне. Крэва" (1982), "Падземныя замкі" (1986) і інш. Мастацкае слова Мікалая Арочкі прасякнута турботай пра высокую еднасць духоўнасці і хлеба надзённага - гэта клопат пра гістарычную жыццяздольнасць свайго народа і яго невычэрпныя патэнцыяльныя магчымасці. Лепшыя вершы аўтара з'яўляюцца аўтабіяграфічнымі ("Далучэнне да зямлі", "Дарогай світання", "Пах саломы"). Балючая памяць вайны нарадзіла вялікую колькасць твораў пра перажытае (вершы "Перакалочаныя ночы", "А салдаты ішлі", "Партызанскі пароль", "Начная балада салдаткі" і інш.). М. Арочка належыць да пакалення, дзяцінства якога апалена вайной. Але памяць пра ўласна зведанае ажыве на старонках кніг не адразу, а ў 60-я, калі дастатковы жыццёвы і творчы вопыт надаў эмоцыям асэнсаваны характар. Павышаная ўвага да лёсу народа, яго вялікіх выпрабаванняў і драм усё больш схіляла аўтара да пазнання мінулага.
Творы М. Арочкі перакладзены на славянскія і іншыя мовы. Яго творчыя інтарэсы, як літаратуразнаўца і крытыка звязаны з даследаваннем паэтычных жанраў, іх гістарычным рухам. Значнае месца ў творчасці Міколы Арочкі займае перакладчыцкая дзейнасць. Ён і сёння плённа працуе, разважае, піша аб радзіме, з'яўляючыся сапраўдным патрыётам сваёй зямлі.

Бібліяграфія
Арочка, М. Шляхі пройдзеныя і няпройдзеныя // Пра час і пра сябе : аўтабіяграфіі беларускіх пісьменнікаў. – Мінск, 1966. – С. 22.
Аксёнчык, Н. Памяць спелых зярнятаў: штрыхі да творчага партрэта Міколы Арочкі // Літаратура і мастацтва. – 1993. – 21 мая. – С. 4.
Грамадчанка, Т. Дотык роднасці: Мікола Арочка / Т. Грамадчанка // Літаратура і мастацтва. – 1987. – 20 лютага. – С.4.
Гурская, А. “Выток і свет мой…” : творчасць Міколы Арочкі / А. Гурская // Роднае слова. – 2001. - № 7. – С. 5-11.

Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 2.11.2020, 8:32
Сообщение #65


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3651
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Быў! Ёсць! Буду!

26 лістапада – 90 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча (1930 – 1984), пісьменніка, перакладчыка, крытыка.
Адной з найбольш яркіх і самабытных постацей беларускай літаратуры ХХ ст. з’яўляецца Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч. Лёс даў яму кароткае жыццё ўсяго няпоўныя 54 гады, але і пры такіх акалічнасцях здолеў сцвердзіць сябе ў паэзіі і мастацкай прозе, публіцыстыцы і крытыцы, дзіцячай літаратуры і перакладчыцкай спрве, драматургіі для тэатра, оперы і кіно.
Шырокае прызнанне як у Беларусі, так і далёка за яе межамі прынесла У.Караткевічу яго проза. Як сталы пісьменнік з адметным лірыка-рамантычным талентам раскрыўся ён у першым празаічным зборніку “Блакіт і золата дня” (1961). Гістарычныя аповесці гэтай кнігі “Цыганскі кароль” і “Сівая легенда”, паводле якой ён стварыў лібрэта да оперы Д.Смольскага, засведчылі, што аўтар не проста выдатна ведае мінулае свайго народа, але і ўмее яго ўзнаўляць у яркіх мастацкіх вобразах. Яшчэ ў Маскве быў задуманы першы раман “Нельга забыць” (“Леаніды не вярнуцца да Зямлі”, надрукаваны ў 1962г. у часопісе “Полымя”; Літаратурная прэмія імя І.Мележа,1983), які мае выразныя прыметы сацыяльна-філасофскай, інтэлектуальнай і сацыяльна-псіхалагічнай прозы. Значнай з’явай беларускай літаратуры ХХ ст. стаў раман “Каласы пад сярпом тваім” (1965) – шырокая панарама жыцця беларускага народа ХІХ ст. Твор шматпланавы і маштабны. Сімвалічна назва яго. Праз вобраз каласоў і сярпа аўтар імкнуўся зразумець усеагульныя праблемы быцця, задумацца над сутнасцю жыцця і смерці, часовасцю і вечнасцю, наканаванасцю і неабходнасцю абнаўлення. Паўстанне 1863 г. У.Караткевіч паказаў у драме “Кастусь Каліноўскі” (1963). Сярод гістарычных твораў вылучаецца раман “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” (1966) – шырокае палатно, “народная драма” з жыцця сярэдневяковай Беларусі, твор глыбока філасофскі. Да яго тыпалагічна блізкая п’еса паводле легенды “Ладдзя Роспачы” (1964). Уладзімір Караткевіч вывучаў гісторыю беларускага народа, знаёміўся з яго сучасным жыццём, імкнуўся пабачыць усё новыя і новыя мясціны. Так, пасля паездкі на Далёкі Ўсход з’явілася аповесць “Чазенія” (1967); палескія ўражанні сталі асновай для шэрага апавяданняў. З асаблівай прыхільнасцю пісьменнік адносіўся да жанру гістарычнага дэтэктыва. Сведчаннем творчых пошукаў з’яўляюцца такія гісторыка-прыгодніцкія творы, як аповесць “Дзікае паляванне караля Стаха” (1964) і раман “Чорны замак Альшанскі” (1979-1980). Створаныя ў адпаведнасці з правіламі рамантычна-прыгодніцкай літаратуры яны сталі адкрыццём у сучаснай беларускай літаратуры, яе дэтэктыўна-прыгодніцкім кірунку.
Творы пісьменніка перакладзены на многія мовы свету. У 1980 г. У.Караткевіч быў узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў. Яго імем названы фонд дапамогі маладым пісьменнікам, прэмія выдавецтва “Мастацкая літаратура”. У Оршы і Віцебску У.Караткевічу пастаўлены скульптурныя помнікі.

Бібліяграфія:
1. 26 лістапада - 90 гадоў з дня нараджэння У. С. Караткевіча (1930-1984), пісьменніка, перакладчыка, крытыка : [бібліяграфічны спіс] / склад.: В. Я. Асаёнак, Н. А. Шашэнька ; рэд. К. Д. Варанько, Н. А. Шашэнька // Новыя кнігі: па старонках беларускага друку. — 2020. — № 6. — С. 13—16. — (дадатак: Даты беларускага календара).
2. Андраюк, С Пакліканы часам, гісторыяй / Серафім Андраюк // Полымя. — 2015. — № 11. — С. 128—142.
3. Бiчэль, Д. У Гародні ўвесну 1965 года з Валодзем Караткевічам [успаміны] ; Данута Бічэль // Наша вера. — 2005. — № 3. — C. 60—62.
4. Бабiч, Л. Рыцар слова : літаратурны марафон па творчасці У. Караткевіча ; Л. Бабіч // Бiблiятэка прапануе. — 2011. — № 5. — C. 37—39.
5. Верабей, А. Л. Жывая повязь часоў : нарыс творчасцi Ул.Караткевiча / А. Л. Верабей. — Мінск : Навука i тэхнiка, 1985. — 119 с.
6. Верабей, А. Л. Рыцар чалавечнасці / Анатоль Верабей // Роднае слова. — 2020. — № 10. — С. 3—10.
7. Мальдзiс, А. I. Жыццё і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча: Партрэт пісьменніка і чалавека : літаратуразнаўчае эсэ / Адам Мальдзіс. — Мінск : ЛiМ, 2010. — 208 с.

Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 1.10.2020, 13:42
Сообщение #66


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3651
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Златавуст з Турава

Кірыла Тураўскі — адзін з самых славутых пісьменнікаў старажытнаславянскай літаратуры. На вялікі жаль, згубіліся імёны многіх аўтараў, што пісалі ў тыя далёкія часы, страчаны многія творы. Мы нават не ведаем хто аўтар “Слова аб паходзе Ігаравым”, якое лічыцца вяршыняй старажытнаславяснай літаратуры. Вучоныя спрачаюцца, хто напісаў першы летапіс “Аповесць мінулых гадоў” – манах Нестар ці нехта іншы. Вельмі мала звестак дайшло да нас і пра Кірылу Тураўскага.
Кірыла Тураўскі (у той час было прынята дадаваць да імя славутых людзей назву таго месца, дзе яны нарадзіліся або жылі) нарадзіўся і жыў на Палессі, у горадзе Тураве. Паходзіў з даволі заможнай сям’і. Калі стаў дарослым, захацеў вучыцца і таму пайшоў у манастыр. Так рабілі ўсе, хто цікавіўся кнігамі, бо кнігі ў той час былі ў асноўным царкоўныя. Да таго ж Кірылу падабалася жыццё манаха. Ён любіў быць адзін, любіў разважаць. За гады жыцця ў манастыры ён праславіўся і як вучоны кніжнік, і як чалавек незвычайнай маральнай чысціні – падзвіжнік. Падзвіжнік – гэта той, хто здольны на духоўны подзвіг, хто можа адмовіцца ад няпраўды, ад лёгкага жыцця, хто служыць вышэйшай узнёслай ідэі.
Кірыла вырашыў прысвяціць сваё жыццё служэнню Богу і людзям. Ён перасяліўся ў вежу, перанёс туды сваю бібліятэку і загадаў замураваць дзверы, каб не мець магчымасці выйсці. Некалькі гадоў ён правёў у малітвах, чытаў святыя кнігі і пісаў сам.
Слава пра Кірылу Тураўскага разнеслася далёка за межы Палесся. Жыхары Турава ўгаварылі яго заняць месца епіскапа. Кірылу давялося пакінуць сваю вежу. Стаўшы епіскапам, ён чытаў пропаведзі. Паслухаць яго словы-казані прыходзілі з усіх куткоў славянскіх зямель. Кірыла расказваў людзям прытчы, заклікаў любіць адзін аднога, рабіць толькі добрае і сцерагчыся зла.
Да нас дайшлі некаторыя творы Кірылы Тураўскага. Яны напісаны на ўзорах візантыйскай царкоўнай літаратуры. “Словы”, “Малітвы” і “Прытчы” Кірылы Тураўскага – сапраўдныя паэтычныя жамчужыны. Вядома, што ў народзе іх перапісвалі ад рукі аж да 19 стагоддзя. Яны былі патрэбны людзям тысячу гадоў, як патрэбна нам і імя самога Кірылы Тураўскага. Мы павінны памятаць пра яго, памятаць, што з самай далёкай даўніны нашыя продкі жылі высокімі пачуццямі і глыбокімі думкамі, стварылі каштоўныя багацці, якія пакінулі нам у спадчыну.

Бібліяграфія:

Багдановіч, І. Малітвы Кірыла Тураўскага ў паэтычным перастварэнні а.Язэпа Германовіча / Ірына Багдановіч // Залатая горка / Ірына Багдановіч. - Мінск. - 2016. - С. 57-65.

Далiдовiч, Г. Кірыла Тураўскі - 875 гадоў / Г.Далідовіч // Краязнаўчая газета. - 2005. - № 5. - С. 4
Дзянiсава, Н. Валадар слова : Кірыла Тураўскі / Н. Дзянісава // Лiтаратура i мастацтва. - 2004. - 3 верасня. - С. 6.
Дриняева, Л. Небесный защитник Отечества. Святитель Кирилл Епископ Туровский / Л. Дриняева // Живой родник веры / ред.-сост. О.А. Томашева. - Минск : Красико-Принт, 2015. - С. 21-29.
Дубянецкі, Э. С. Асветнікі Беларусі : Ефрасіння Полацкая, Кірыла Тураўскі, Францыск Скарына / Эдуард Дубянецкі. - Мінск : Беларуская Энцыклапедыя ім. П. Броўкі, 2016. - 71, [1] с.. - (Ганаруся табой, Беларусь!).
Лютко, С Духовное наследие Кирилла Туровского / Сергей Лютко // Рэспубліка. - 2015.- 31 кастрычніка. - С. 9.
Кірыла Тураўскі // Бутрамееў, У. П. Вялікія і славутыя людзі беларускай зямлі : [для мал. і сяр. шк. узросту] / У. П. Бутрамееў ; [мастак М. Рыжы]. - Мінск : БелЭн, 1995. – С.47-53.
Кірыл Тураўскі / Алесь Марціновіч // Гісторыя праз лёсы. / А. Марціновіч. - Минск : Беларуская навука, 2016. — Т. 4.— С. 8—33.
Мельнікаў, А. А. Кірыл, епіскап Тураўскі: жыццё, спадчына, светапогляд / А. А. Мельнiкаў ; АН Беларусі, Інстытут літаратуры ім. Я. Купалы. - Мінск : Беларуская навука, 1997. - 462 с.
Чаропка В. Святы Кірыла Тураўскі (каля 1130-1182) / Вітаўт Чаропка // Звязда. - 2016. - 15 лістапада. - С. 9.
Шніп, В. Балада Кірылы Тураўскага (каля 1113-пасля 1190) / Віктар Шніп // Наша слова. - 2019. - № 32. - С. 6.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 1.7.2020, 8:35
Сообщение #67


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3651
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Зорка – слова жаночага роду!

5 ліпеня – 50 гадоў з дня нараджэння Л. І. Рублеўскай(1965), пісьменніцы
У сучаснай беларускай літаратуры жанчынамі-пісьменніцамі напісана нямала твораў, пазначаных вострай праблематычнасцю, глыбінёй пачуццяў, філасофскімі разважаннямі. Адна з іх – паэтэса, празаік, драматург, крытык Людміла Рублеўская. Яе раманы з’яўляюцца найбольш яркімі ўзорамі новай гістарычнай прозы беларускай літаратуры пачатку ХХІ ст.
Людміла Рублеўская заявіла пра сябе найперш як паэтэса. У 1990 годзе выйшлі паэтычныя зборнікі “Крокі па старых лесвіцах” і “Адукацыя”, якія яскрава раскрываюць выбраны ёй кірунак – шлях гістарычнага, нацыянальна-духоўнага светапазнання. Псіхалагізм, філасофскае асэнсаванне рэчаіснасці, прыхільнасць да гістарычнага рамантызму характэрны для творчасці Л.Рублеўскай. Зборнік “Замак месячнага сяйва” (1992) уражвае сваёй маштабнасцю і глыбінёй мастацкага выяўлення. Паэтэса стварыла цэлую галерэю гістарычных вобразаў славутых людзей Беларусі розных эпох ічасоў (пачынаючы ад ХІ і да ХХ ст.), раскрыўшы духоўны вопыт папярэднікаў, сэнс іх учынкаў і поглядаў. Партрэтна-псіхалагічныя балады “Ефрасіння”, “Балада пра Якуба Венжыка”, “Балада пра нясвіжскага дойліда”, “Балада пра Янку Коклю”, “Балада пра Напалеона Орду” і іншыя напісаны з мэтай знайсці адказ на пытанні сучаснасці.
У пазнейшых зборніках “Балаган”, “Рыцарскія хронікі”, “Над замкавай вежай” гісторыя як бы трансфамуецца, губляе првязку да канкрэтных асоб і набывае больш філасофскі сэнс. Некаторым творма уласцівы былінны стыль, своеасаблівая рытміка верша.
У сучаснай беларускай прозе Л.Рублеўская заняла трывалае месца як майстар гісторыка дэтэктыўных містычных сюжэтаў. У яе раманах “Золата забытых магіл”, “Скокі смерці”, “Забыць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію”, “Сутарэнні Ромула”, “Авантуры мармуровага анёла” і іншых творах гістарычная тэма прасочваецца ад міфалагічнай старажытнасці да ХХст. Проза адметна тонкім псіхалагізмам, інтэлектуальнасцю, лірычнасцю і мяккім гумарам. Па творам “Апошняя з Алелькавічаў” і “Авантуры Пранціша Вырвіча, шкляра і шпега” зняты фільмы на беларускім тэлебачанні. Сваімі кнігамі пісьменніца сведчыць, што мінулае і сучаснасць здольныя адчуваць узаемны уплыў, а іншыя часавыя каардынаты не перашкаджаюць блізкім па духу людзям разумець адзін аднаго.

Бібліяграфія

Рублеўская Людміла // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / гал. рэд. Г.П.Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 2001. – Т. 13. – С. 423.
Рублеўская, Л. І. Па абодва бакі ад Кальварыі / Рублеўская Людміла Іванаўна // З росных сцяжын: аўтабіягр. Пісьменнікаў Беларусі. – Мінск, 2009. – С. 348–358.
Бельскі, А. І. Слова пра Людмілу Рублеўскую / Алесь Бельскі // Галасы і вобразы : літ.-крыт. арт. / Алесь Бельскі. – Мінск, 2008. – С.187–191.
Кабржыцкая, Т. Зорка – слова жаночана роду! : назіранні над асаблівасцямі гіст. прозы Л. Рублеўскай) / Таццяна Кабржыцкая // Полымя. – 2013. – № 7. – С. 128–134.
Русілевіч, В. Кіно з'ехала, а ўспаміны засталіся / В. Русілевіч // Лідская газета. – 2019. – 10 красав. – С. 1; 12.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 1.6.2020, 10:02
Сообщение #68


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3651
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Незабыўны Пятрусь Усцінавіч


25 чэрвеня – 115 гадоў з дня нараджэння П.У Броўкі (1905-1980), паэта, празаіка, грамадскага дзеяча, народнага паэта Беларусі.

Сярод беларускіх пісьменнікаў, якія пакінулі нашчадкам багатую творчую спадчыну і ўнеслі вялікі ўклад у развіццё нацыянальнай культуры, пачэснае месца займае Пятрусь Броўка. Ён доўгі час знаходзіўся ў эпіцэнтры літаратурнага жыцця краіны, актыўна ўплываў на яго не толькі як творца, але і як сапраўдны летапісец-мастак свайго часу.
Першыя вершы яго былі надрукаваны у 1926 г. пад псеўданімам Юрка Баравы ў газеце “Чырвоная Полаччына” і альманаху “Наддзвінне”. 1930-я гг. – час інтэнсіўнага станаўлення таленту пісьменніка. У гэты перыяд з’явіліся зборнікі паэзіі “Прамова фактамі”, “Гады як шторм”, “Цэхавыя будні”, “Прыход героя” і іншыя. Пятрусь Броўка пісаў пра сяброўства, каханне, радасць працы, узаемаадносіны людзей і іх пачуцці. Паэта цікавілі падзеі не толькі сучаснага яму жыцця, але і грамадзянскай і Першай сусветнай войнаў. Гэта знайшло адлюстраванне ў паэмах “Праз горы і стэп” (1932), “1914” (1935). У зборніках “Вясна Радзімы” (1937), “Шляхамі баравымі” (1940) побач з грамадзянскімі праблемамі значнае месца займае інтымная і пейзажная лірыка. У гады Вялікай Айчыннай вайны паглыбляецца эмацыянальны і рэалістычны змест паэзіі П.Броўкі, узмацняецца яе патрыятычнае гучанне. Балючыя, шчымлівыя вершы, балады, паэмы пра Надзю-Надзейку, закатаваную фашыстамі, пра спаленыя вёскі, першыя пасляваенныя барозны і жмені зярнят, што кінулі ў зямлю рукі сейбіта, пра слёзы герояў-франтавікоў, якія засталі папялішчы на месцы родных хат. Тэма вайны раскрыта ў лепшай паэме “Голас сэрца” (1960). Яна прысвечана маці паэта, якая загінула ў Асвенцыме. Многія творы пасляваеннага часу звязаны з франтавой лірыкай, але пафас творчасці П.Броўкі вызначае тэма мірнай працы, якая асабліва ярка раскрыта ў паэме “Хлеб” (1946; Дзяржаўная прэмія СССР, 1947). Працоўны подзвіг народа, барацьба за мір адлюстраваны ў зборніках “У роднай хаце” (1946), “Дарога жыцця” (1950; Дзяржаўная прэмія СССР, 1951) і іншыя. Плённым этапам у творчасці П.Броўкі сталі 1960-70-я гг. У гэты час выйшлі зборнікі “Пахне чабор” (1959), “Далёка ад дому” (1960), “А дні ідуць…” (1962; Ленінская прэмія, 1962) і іншыя.
У літаратурнай спадчыне П.Броўкі акрамя паэтычных ёсць і празаічныя творы. Першым буйным творам стала аповесць “Каландры” (1931). У 1956 г. П.Броўка апублікаваў раман “Калі зліваюцца рэкі” (Літаратурная прэмія імя Я.Коласа, 1959), у якім распавядаецца пра будаўніцтва электрастанцыі на возеры Дрысвяты ў Віцебскай вобласці. У апошнюю кнігу прозы “Разам з камісарам” (1974) увайшлі аўтабіяграфічныя апавяданні і аповесць “Донька-Даніэль”. Пятрусь Броўка пісаў таксама творы для дзяцей, займаўся мастацкім перакладам, публіцыстыкай.
Урад высока ацаніў творчую і грамадскую дзейнасць пісьменніка. У 1966г. П.Броўка быў абраны акадэмікам Акадэміі навук БССР. У 1972 г. атрымаў званне Героя Сацыялістычнай Працы, праз тры гады стаў заслужаным дзеячам навукі БССР, у 1976 г. лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі БССР за ўдзел у стварэнні дванаццацітомнай “Беларускай Савецкай Энцыклапедыі”. Пісьменнік узнагароджаны ардэнамі і медалямі. Імем паэта названы вуліцы ў Мінску, Віцебску, Полацку, Гомелі і іншых гарадах Беларусі.

Бібліяграфія

Броўка Пятрусь // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / гал. рэд. Г.П.Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1996. – Т. 3. – С. 262–263.
Голуб, Т. С. Творчасць Петруся Броўкі ў святле эдыцыйна-тэксталагічных праблем / Т. Голуб // Тэксталогія беларускай літаратуры ХХ стагоддзя : гісторыя тэксту як шлях да гісторыі літаратуры / Т. Голуб. – Мінск, 2013. – С. 122–128.
Рублевская, Л. И. Поэт и бронза : неизвестный Бровка / Л. Рублевская // Время и бремя архивов и имён : очерки, эссе, пьеса / Л. Рублевская, В. Скалабан. – Минск, 2009. – С.116–123.
25 чэрвеня – 110 гадоў з дня нараджэння П.У.Броўкі (1905 – 1980), паэта, празаіка, грамадскага дзеяча, народнага паэта Беларусі // Новыя кнігі (дадатак). – 2015. – № 2. – С. 14 – 16.
Баўтрэль, I. Паэзія Петруся Броўкі: дарога да майстэрства / І. Баўтрэль // Роднае слова. – 2010. – №6. – C. 8 – 11.
Пракаповіч, І. Патрыятычны, вызваленчы пафас твораў П.Броўкі ваеннага часу / І. В. Пракаповіч // Беларуская мова і літаратура. – 2015. – № 6. – С. 48–52.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 31.3.2020, 15:07
Сообщение #69


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3651
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Ведаю як мне жыць


24 красавіка – 100 гадоў з дня нараджэння А.Н. Карпюка (1920 —1992), пісьменніка.
У скарбонку лепшых здабыткаў беларускай літаратуры вылучаюцца творы аднаго з самабытных празаікаў 60-80-х гадоў мінулага стагоддзя Аляксея Нічыпаравіча Карпюка.
Нарадзіўся А.Карпюк у сялянскай сям’і. Яго малой радзімай была вёска Страшава на Беласточчыне. У 1934 годзе хлопец скончыў сямігодку, потым вучыўся ў польскай гімназіі ў Вільні і Навагрудскім педвучылішчы. У гады Вялікай Айчыннай вайны яму давялося прайсці падпольную і партызанскую барацьбу, нямецкі алон, лагер смяротнікаў Штутгаф, уцёкі, франтавыя баі, два цяжкія раненні, інваліднасць.
У літаратуру А. Карпюк прыйшоў адносна позна – пасля трыццаці. У сваёй аўтабіяграфіі ён пісаў: “Пісанне стала маім лёсам. Я знайшоў спосаб, як найбольш быць карысным людзям. Я спазнаў шчасце, я ведаю як мне жыць!”
Творчую дзейнасць пісьменнік пачаў з бытавых замалёвак, празаічных мініяцюр, змест якіх аўтару падказвала само жыццё. Упершыню ў друку выступіў з аповесцю “У адным інстытуце” (1953). У тым жа годзе апублікавана і апавяданне “Дзве сасны”, якое дало назву першай кнізе (1958). Пасляваенныя гады, нягоды і радасці, цяжкасці і імкненне да лепшага, вучоба і каханне, спрэчкі пра сённешні дзень і балючыя ўспаміны пра дзень мінулы – ўсё гэта склала змест зборніка. У 1959 годзе з’явілася аповесць пра каханне “Данута”, якая прынесла аўтару сапраўдны поспех і шырокую вядомасць. Твор нарадзіўся невыпадкова, увабраўшы ў сябе вельмі многае перажытае самім пісьменнікам, асабліва ў юнацкія гады.
А. Карпюка можна назваць летапісцам Гродзеншчыны. Яго творы – своеасаблівая хроніка гэтага краю, у якой займае сваё месца гістарычная даўніна, барацьба з ворагам, сялянскія тыпы і маральна-бытавыя сцэны сучаснасці. Праз многія апавяданні, аповесці, раманы пісьменніка праходзіць адзін галоўны герой, жыццё якога набліжана да лёсу самаго аўтара – таленавітага, цікавага чалавека. Біяграфія пісьменніка стала часткай яго кніг, асабліва такіх як “Свежая рыба”, “Сучасны канфлікт”, “Карані”.
Значнае месца ў літаратурным набытку А.Карпюка займае публіцыстыка – нарысы “Мая Гродзеншчына”, “Чаго мы варты”, “След на зямлі” і іншыя.
У 1980 годзе А.Карпюк атрымаў званне заслужанага работніка культуры Беларусі, а за кнігу прозы “Сучасны канфлікт” у 1986 годзе ўзнагароджаны Літаратурнай прэміяй імя І.Мележа.

Бібліяграфія:

Карпюк Аляксей Нічыпаравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / гал. рэд. Г.П.Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1999. – Т. 8. – С. 98.
Бярозка, А. "Сведчу, як на святой споведзі" / А. Бярозка // Роднае слова. –2013. – № 11. – C. 21–24.
Вашкевiч, А. "Больш за ўсё я люблю свабоду..." : гісторыя Аляксея Карпюка / А. Вашкевіч // Дзеяслоў. – 2007. – №4(29). – C. 252–269.
Раманчук, А. Ведаю, як мне жыць : Аляксей Карпюк / Анатоль Раманчук // Гродзенская праўда. – 2005. – 14 крас. – С. 6.
Карпюк, В. Ад по имени Штуттгоф В. Карпюк // Рэспублiка. – 2004. – 26 мая. – С. 7.
Андраюк, С. Напісанае-перажытае : пра творчасць пісьменніка А.Карпюка / Серафим Андраюк // Літаратура і мастацтва. – 2010. – 9 красавіка. – C. 1.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 3.3.2020, 10:34
Сообщение #70


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3651
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Дудка грае – ён жывы


21 сакавіка – 180 гадоў з дня нараджэння Ф.Багушэвіча (1840—1900), пісьменніка, публіцыста, перакладчыка, аднаго з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры.
Немагчыма пераацаніць уклад у гісторыю беларускай літаратуры самага яркага нацыянальнага паэта XIX ст., вядомага пад псеўданімамі Мацей Бурачок, Сымон Рэўка з-пад Барысава і інш. Яго невялікая, але адметная спадчына сведчыць, што беларуская літаратура была, ёсць і заўсёды будзе мець годны працяг.
Першымі творамі пачынаючага пісьменніка былі журналісцкія допісы, якія ён пасылаў у польскі часопіс “Kraj”. Супрацоўніцтва з гэтым выданнем стала выдатнай школай для Багушэвіча-публіцыста. У 1891 г. у Кракаве пад псеўданімам Мацей Бурачок выйшаў яго першы паэтычны зборнік “Дудка беларуская”, які адкрыўся, як прынята лічыць, праграмным вершам паэта “Мая дудка”, дзе ішла размова пра характар творчасці, прызначэнне мастацтва і паэта. У яго ўвайшлі творы аб штодзённым побыце сялянства, напоўненыя горкімі скаргамі і прасякнутыя бязвыхаднымі трагічнымі інтанацыямі, а таксама гумарыстычныя вершы. Другі паэтычны зборнік Ф.Багушэвіча “Смык беларускі” быў надрукаваны паэтам пад псеўданімам Сымон Рэўка з-пад Барысава ў Познані ў 1894 г. “Смык беларускі” стаў кнігай больш антыпрыгонніцкай, антыпанскай, чым “Дудка беларуская”. Лірычны герой твораў Ф. Багушэвіча – працоўны селянін. Ён не толькі пакутнік, якога абдзялілі пры скасаванні прыгону, якога абдзірае казна, крыўдзіць суд і царскія чыноўнікі, але і праўдашукальнік, асоба з развітым пачуццём чалавечай годнасці. Такім ён паўстае ў вершах “Дурны мужык, як варона”, “Як праўды шукаюць”, “Бог не роўна дзеле”, “Праўда”, “Не цурайся” і інш. Паэма-прытча “Кепска будзе!” – твор, у якім паэт не проста адлюстроўвае неарданарны выпадак з жыцця героя, а ўзнімаецца да абагульнення. У літаратуразнаўстве існуе думка, што герой паэмы Аліндарка – персаніфікаваны вобраз Беларусі. Асаблівую цікавасць выклікаюць прадмовы да абодвух паэтычных зборнікаў, у якіх паэт абараняе сацыяльныя і нацыянальныя правы беларусаў, права на існаванне і развіццё беларускай мовы і культуры. “Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмерлі”, - заклікае ў прадмове да паэтычнага зборніка “Дудка беларуская” Мацей Бурачок.
Ф.Багушэвіч не толькі ўзбагаціў беларускую літаратуру як паэт, празаік, публіцыст. Ён зрабіў вялікі ўклад у развіццё і станаўленне беларускай літаратурнай мовы. Нягледзячы на тое, што свае творы ён пісаў лацінкай, беларуская мова гучала ў яго натуральна, гнутка, афарыстычна і прыгожа.



Бібліяграфія
Багушэвіч Францішак Бенядзікт Казіміравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / гал. рэд. Г.П.Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1996. – Т. 2. – С. 210–211.
Мяснікоў, А. Ф. Францішак Багушэвіч: “Не пакідайце ж мовы нашай…” / Анатоль Мяснікоў // Сто асоб беларускай гісторыі : гіст. партр. / Анатоль Мяснікоў. – Мінск, 2009. – С. 113–116.
Содаль, У. “От быў чалавек…” : асоба Ф. Багушэвіча вачыма сучаснікаў і нашадкаў / Уладзіір Содаль // Роднае слова. – 2001. – № 4. – С. 94–98.
Содаль, У. “Той люд жаве, што свае песні мае…” : песні на вершы Ф.Багушэвіча / Уладзімір Содаль // Роднае слова. – 2007. –№ 3. – С. 87 –88.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 5.1.2015, 9:47
Сообщение #1


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3651
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Беларусь! Твая дачка я

1 студзеня – 70 гадоў з дня нараджэння Вольгі Іпатавай (1945),
беларускай пісьменніцы


Ці не сама Еўфрасіння кіравала яе дарогу ў тую букіністычную кнігарню, куды выпадкова (?) зайшла маладзенькая супрацоўніца Гродзенскага тэлебачання, якая прыехала ў Каўнас па новы прыстойны абутак, а замест яго павезла дадому тоўстую кнігу Вацлава Ластоўскага “Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі”, што разгарнулася якраз на выяве Еўфрасінні Полацкай? А наперадзе яшчэ чакалі архівы, старыя фаліянты, пакутлівы творчы пошук – і кнігі, са старонак якіх самыя лепшыя людзі, народжаныя на беларускай зямлі, колішнія героі, узіраюцца ў нашы твары, пазнаючы ў нас свае рысы, з пачуццём роспачы, часам нават расчаравання, але заўсёды з надзеяй...
Вольга Міхайлаўна Іпатава – аўтарка выбітнай прозы пра беларускую мінуўшчыну: цыкла апавяданняў “Гул далёкіх стагоддзяў” (змешчаны у кнізе “Перакат”), аповесцяў “Прадыслава”(1971), “За морам Хвалынскім”, “Чорная княгіня”,”Агонь у жылах крэменю” (усе 1969), “Ліпенскія навальніцы”(1973) і “Парасткі” (1976). Проза, насычаная яркімі вобразамі, кожны з якіх застаецца ў памяці, склала зборнікі “Вецер над стромай”(1977), “Дваццаць хвілін з Немезідай” (1981), “Перакат” (1984). У 1996 годзе выдадзена кніга «Паміж Масквой і Варшавай», у 2002 годзе выйшла трылогія «Альгердава дзіда» («Залатая жрыца Ашвінаў», «Вяшчун Гедыміна», «Альгердава дзіда») і інш.
Імкненне зрабіць веды пра беларускую гісторыю максімальна пашыранымі сярод самых розных чытацкіх катэгорый уплывае на сюжэты раманаў Вольгі Іпатавай. Інтрыга, неверагодныя прыгоды, яркія характары, моцныя пачуцці, экзатычнасць язычніцкай веры нашых продкаў, нечаканыя сюжэтныя хады – усё гэта пашырае кола чытачоў. Мова Іпатаўскіх раманаў настолькі дасканалая, што стварае падманнае адчуванне лёгкасці, уласцівае толькі сапраўднай прозе.

Бібліяграфія:

1. Ипатова Ольга Михайловна // Республика Беларусь: энцикл. в 6 т. / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. - Минск, 2006. – Т. 3. - С. 796
2. Іпатава Вольга Іпатава // Беларуская энцыклапедыя у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1998. – Т. 7. – С. 300
3. Іпатава Вольга Іпатава // Энцыклапедыя літаратуры і мастацства Беларусі у 5 т. / рэдкал. І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск, 1985. – Т. 2. – С. 593
4. Знакамітыя людзі Карэліччыны : [камплект з 4 паштовак] / Карэліцкая цэнтральная раённая бібліятэка, Аддзел бібліятэчнага маркетынгу. - Карэлічы, 2012. - 1 вокладка (4 асобных ліста)

5. Макмілін, А. Пісьменства ў халодным клімаце : беларуская літаратура ад 70-х гг. XX ст. да нашых дзён / Арнольд Макмілін. - Беласток : Orthdruk, 2011. - 910 с.
6. Савік, Лідзія Сымонаўна. Адна між замкаў : лiтаратурны партрэт Вольгi Iпатавай / Л. С. Савiк. – Мінск, 2003. – 165 с.
7. Шынкарэнка, Вольга Карпаўна. Нястомных пошукаў дарога : праблемы паэтыкi сучаснай беларускай гiстарычнай прозы / В. К. Шынкарэнка. - Мінск, 2002. – 207 c.
8. Якавенка, Н. В. Аўтарскі пераклад беларускай мастацкай прозы XX - пачатку XXI стагоддзя / Н. В. Якавенка // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук = Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия гуманитарных наук = Proceedings of the National Academy of Sciences of Belarus. Humanitarian Series. - 2013.- № 2. - С. 99 - 103.
9. Кірушкіна, М. Мастацкія адметнасці гістарычнай прозы Вольгі Іпатавай / Марыя Кірушкіна // Роднае слова. - 2013.- № 7. - С. 26 - 28.
10. Лясун, Л. Мастацкая літаратура і гісторыя / Л. Лясун // Роднае слова. - 2007. - № 8. - C. 46 - 48
11. Дамарад, I. У пошуках нацыянальнага героя / І. Дамарад // Роднае слова. - 2005. - № 3. - C. 12 - 16
12. Лаўрык, Т. Апошняя з роду крывічоў / Т. Лаўрык // Роднае слова. - 2004. - № 12. – С. 72 - 79
13. Дамарад, I. "Князёўнаю полацкую пачаты..." / І. Дамарад // Роднае слова. - 2004. - № 8. - C. 8 - 11
14. Несцяровіч, Л. Жыць паводле свайго прызначэння / Л. Несцяровіч // Бібліятэка прапануе. - 2004. - № 6. - С. 18 - 21
15. Шынкарэнка, В. Прасцяг бясконцы ў дзіды часу / В. Шынкарэнка // ЛіМ. - 2002. - 12 крас.(№ 15 - 16). - C. 6 - 7
16. Шынкарэнка, В. У кожнага свой шлях / В. Шынкарэнка // Маладосць. - 2001. - № 11. - С. 230 - 236
17. Якімец, I. I. Паэтыка экзотыкi / І. Якімец // Весн. БДУ. Сер. 4. - 2001. - № 1. - C. 41 - 44
18. Шынкарэнка, В. Нам адраджацца - праз вяртанне / В. Шынкарэнка // Беларусь. - 2000. - № 9. - C. 40 - 42
19. Савік, Л. Дрэва надзеi / Л. Савік // Полымя. - 1999. - № 12. - С. 204 - 212
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
16 страниц V  « < 8 9 10 11 12 > »   
Начать новую тему
Ответов (63 - 69)

16 страниц V  « < 8 9 10 11 12 > » 
Ответить в данную темуНачать новую тему
9 чел. читают эту тему (гостей: 9, скрытых пользователей: 0)
Пользователей: 0

 



Текстовая версия Сейчас: 11.5.2024, 20:25