IPB

Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )

15 страниц V  < 1 2 3 4 5 > »   
Ответить в данную темуНачать новую тему
Проект "История Лиды в датах"
Admin
сообщение 31.3.2023, 14:17
Сообщение #15


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3661
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Красавік

15 – 85 год з дня нараджэння Макарэвіча Пятра Рыгоравіча (1938–2014, г.Ліда), журналіста, беларускага пісьменніка. 25 гадоў працаваў у рэдакцыі “Лідскай газеты”.
Пётр Макарэвіч нарадзіўся ў вёсцы Шынкі Крупскага раёна Мінскай вобласці ў шматдзетнай сям’і. Дзіця вайны – яму ішоў чацвёрты гадок, калі пачалася Вялікая Айчынная вайна. Скончыў педагагічны інстытут імя М.Горкага (бібліятэчны факультэт). З 1964 года жыў у Лідзе. Працаваў у розных установах горада. Каля трыццаці гадоў аддаў працы карэспандэнта на Лідскім радыё і ў рэдакцыі мясцовай газеты “Уперад”.
Аўтар кніг паэзіі “Злітак”, “Расінкі беларускіх слоў”, “Птица свободы”.

24 – 85 гадоў з дня нараджэння (1938–2020, г.Ліда) Алеся Стадуба, журналіста,беларускага пісьменніка.
Алесь Стадуб нарадзіўся ў вёсцы Юшавічы Нясвіжскага раёна. Пасля службы ў войску скончыў Усесаюзны інстытут імя Крупскай (музыка, клас гармоніі). Выкладаў у школе, працаваў у мясцовых газетах. З 1972 г. жыў у Лідзе, Член Саюза журналістаў Беларусі.
Друкаваўся ў рэспубліканскіх і раённых газетах і часопісах.
Выдаў зборнікі паэзіі: “Твае вочы” (1997г.), “Вузел” (1998г.), “Споведзь натхненнем” (1999г.), “Букет настрою”, “Летапіс пачуццяў” (2000г.), “Калінавыя гроны” (2001г.), “Сюжэт на фоне адвячорку” (2004г.), “Водгук ісціны” (2007г.) і інш.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 1.3.2023, 10:34
Сообщение #16


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3661
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Сакавік

8 – 110 год з дня нараджэння Гапеева Яфіма Данілавіча (1908 – 1990 гг.), аднаго з кіраўнікоў партызанскага руху на Лідчыне 1943 – 1944 гг.
Яфім Данілавіч нарадзіўся ў сяле Левінкі Старадубскага раёна Бранскай вобласці ў сям’і селяніна. Працоўную дзейнасць пачаў у 1925 годзе рабочым вапнавага завода, затым на працягу трох гадоў працаваў забойшчыкам у адной з шахт Данбаса. У 1931 годзе быў прызваны ў Чырвоную Армію.
У першыя гады Вялікай Айчыннай вайны выконваў спецзаданні ЦК КПБ і штаба партызанскага руху. З красавіка 1943 года ўзначальваў партызанскае злучэнне Лідскай зоны. Яго заслугі перад Радзімай адзначаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны І ступені, Суворава ІІ ступені, многімі медалямі. Ганаровы грамадзянін горада Ліды (1967г.).
Яго дачка Нона Якаўлева падрыхтавала да друку кнігу “С верой в Победу”, матэрыялы да якой усё жыццё збіраў бацька. Гэта выданне складаюць уласныя успаміны 42-ух удзельнікаў ваенных падзей – былых партызан, падпольшчыкаў і 5-ці камандзіраў, войскі якіх удзельнічалі ў вызваленні г. Ліды.

25 – 100 гадоў з дня нараджэння Кастраміной Марыі Іванаўны (Моці)(1923 -1944) партызанкі-падпольшчыцы Лідскага партызанскага злучэння (1941-1944 гг.), пасмяротна ўзнагароджана ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені.
Нарадзілася Марыя ў г.п. Леў Таўсты Ліпецкай вобласці ў сям’і чыгуначніка. У 1940-ым годзе яе сям’я пераязджае ў Ліду. З самога пачатку вайны Маша ўключылася ў падпольную барацьбу супраць фашыстаў: распаўсюджвала лістоўкі, займалася зборам зброі, збірала звесткі аб варожых умацаваннях, дапамагала пераводзіць савецкіх ваеннапалонных у лес да партызан.
У чэрвені 1944 года ў жорсткім баі партызан з ворагамі каля в. Парэчча Маша загінула. Яна змагалася да апошняга патрона і аддала сваё маладое жыццё за свабоду і незалежнасць нашай Радзімы. А ёй быў усяго 21 год. Так маладая патрыётка назаўжды ўвайшла ў бессмяроцце.
У нашым горадзе адна з вуліц носіць яе імя, на былой школе № 1 (сучасная гімназія, дзе яна вучылася,ўсталявана мемарыяльная дошка.Пра подзвіг воінаў-чыгуначнікаў у нашым горадзе напамінае адрэстаўрыраваны паравоз выпуска 1945 года і стэла.Памяць пра лідскіх падпольшчыкаў таксама зберагаецца ў комнаце баявой і працоўнай славы лідскага лакаматыўнага дэпо, у Лідскім гісторыка-мастацкім музеі, у гісторыка-этнаграфічным музеі сучаснай гімназіі і ў памяці лідзян.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 31.1.2023, 9:09
Сообщение #17


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3661
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Люты

13- 55 гадоў з дня нараджэння Саука Антона Уладзіміравіча (творчы псеўданім Антось Савук; 1968–2004, г.Ліда), краязнаўцы. Асноўнай яго краязнаўча-даследчай працай стала “Гісторыя Лідскага аэрадрома”.
Антось Савук вёў актыўную і рознабаковую краязнаўчую і даследчую працу. Склаў дастаткова шырокі Лідскі біяграфічны даведнік, апублікаваў шэраг краязнаўчых даследванняў у перыядычных выданнях. Прыступіў да падрыхтоўкі вялікіга даследвання “Млыны Лідчыны”, апублікаваў некалькі замалёвак па гэтай тэме. Але асноўнай яго краязнаўча-даследчай працай стала “Гісторыя Лідскага аэрадрома”. Працуючы над гісторыяй Лідскага аэрадрома Антось Савук устанавіў цесныя сувязі са шматлікімі даследчыкамі гісторыі авіяцыі.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 3.1.2023, 8:00
Сообщение #18


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3661
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Студзень

Сёлета спаўняецца 700-гадоў, калі па загаду князя Вялікага Княства Літоўскага Гедыміна пачалося будаўніцтва Лідскага замка і заснаванне горада Ліды. У 1323 годзе ён звярнуўся да жыхароў ганзейскіх гарадоў з запрашэннем на жыхарства ў Вялікае Княства Літоўскае і ў гэты ж год ваеннапалонныя з Валыні і Кіева па яго дырэктыве прыступілі да будавання Лідскага замка.
Лідзяне загадзя рыхтаваліся да гэтага вялікага свята. У супольнасці з уладамі быў створаны бульвар Гедыміна, адрэстаўрыравана і адкрыта вежа Гедыміна ў Лідскім замку, пабудаваны рэстаран “Гедымін”, усталяваны помнік Гедыміну, правялі хакейны турнір памяці Гедыміна.
Хто ж такі гэты выдатны чалавек? У летапісах яго клікалі па-рознаму – князь Едзіман, Кедмін, Гедзімонт, Гедымін, але найчасцей – Гедзімін. Нарадзіўся ён не пазней 1275 г. Вялікім князем быў абраны або прызначаны, калі яму было 40 гадоў.
У Гедзіміна было тры жонкі – Віда, Вольга і Ева, другая і трэцяя жонкі – рускія праваслаўныя князёўны. Ад сваіх жонак Гедымін меў 13 дзяцей. Сваім семярым сынам вылучыў багатую спадчыну. Менавіта Кейстуту дасталіся Трокі, Гродна, Коўна, Упіта, Ліда ікняства Жамойцкае.
Гедымін быў паганцам і пакланяўся ідалам, але цярпіма адносіўся да іншых рэлігій. Дачок выдаваў замуж як за праваслаўных, так і за католікаў. Пяцёра сыноў Гедыміна былі хрысціянамі. У Лідскім замку пры Гедыміне і два стагоддзі потым дзейнічала праваслаўная царква.
Гедымін шмат ваяваў. Хадзіў на Прусію, на Польшчу, на Валынь, на Кіеўшчыну. Ваяваў з Тэўтонскім і Лівонскім Ордэнам. Пад яго ўладу перайшлі старажытнарускія землі з гарадамі Віцебск (1320г.), Мінск (1326г.), Тураў і Пінск (1336г.). Да пачатку 1340-х гадоў усходнія межы ВКЛ праходзілі па лініі Вязьма – Ржэў, агіналі Смаленскае і Бранскае княствы, а паўднёвыя – праходзілі за Кіевам.
Дзякуючы ўдалым шлюбам, гераізму сваіх нашчадкаў, а таксама багатаму дзетанараджэнню сваіх нявестак,Гедымінз’явіўся родапачынальнікам найвядомейшых рускіх і польскіх князскіх прозвішчаў: Бурэмскіх, Вішнявецкіх, Галіцыных, Мсціслаўскіх, Алелькавічаў, Трубяцкіх і іншых. Усе вялікія маскоўскія князі, пачынаючы ад Васіля ІІ - яго нашчадкі па жаночай лініі ад праўнучкі Сіф’і Вітаўтны. У Расіі Гедыміначы па шляхетнасці і радавітасці прыраўноўваліся да Рурыкавічаў.
Гедымін здолеў арганізаваць неверагодныя па маштабу, для таго часу, будаўнічыя працы і стварыць сетку абарончых збудаванняў на галоўных дарогах. Былі пабудаваны замкі ў Вільні, Лідзе, Медніках, Крэва, закладзены Трокскі замак.
Пад канец 1341 г. князь Гедымінбыў забіты стрэлам, з толькі ўзніклай тады агнявой зброі, са сцен крэпасці Баербург. Яго цела было дастаўлена ў Вільню і спалена па паганскіх звычаях на велізарным вогнішчы з хваёвых бярвён, дзе зліваюцца рэкі Вілейка і Вілія.
Дык кім, для нас, жыхароў горада Ліды з’яўляецца славуты Гедымін? Па-першае – заснавальнік горада. Ліда – горад заснаваны Гедымінам. Па-другое – заказчык будаўніцтва найстаражытнейшага гарадскога збудавання. Менавіта, па загаду Гедыміна быў пабудаваны Лідскі замак. Па-трэцяе – увёў назву Ліда ў гістарычныя хронікі. Горад Ліда ўпершыню згадваецца ў завяшчанні Гедымінасваім сынам: “…Кестутови Троки Старые зо всъм князством Жомойтским, з Городном и Ковном, Упитом и Лидою…”.

Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 1.12.2022, 7:24
Сообщение #19


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3661
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Снежань

3 – 85 гадоў з дня нараджэння Дануты Бічэль (1937 в. Біскупцы Лід. р-на), беларускай паэткі. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я. Купалы (1984).
У друку выступае з 1958 года. У вершах, арганічна звязаных з народна-паэтычнай традыцыяй, апявае Радзіму, жыццё працаўнікоў вёскі, прыгажосць роднай зямлі. Духоўная паэзія Дануты Бічэль застаецца сёння новым і поўнасцю яшчэ не прачытанным пластом паэзіі. Гэтыя вершы ўражваюць, здзіўляюць, не адпускаюць, бо быццам трапляеш у чароўную прастору, дзе разам з паэткай складаеш на межы явы і сну сваё маленне Усявышнему.
10 – 170 гадоў з дня нараджэння Шукевіча Вандаліна (1852, в.Нача Лідскага пав. - 1919), беларускага этнографа, археолага.
У ваколіцах Ліды Шукевіч запісваў народныя паданні, легенды, прыкметы, якія потым публікаваў у часопісах. Дзве вялікія цікавыя працы Вандаліна Шукевіча данеслі да нас сотні запісаў помнікаў духоўнай народнай творчасці. Так, у артыкуле “Народныя вераванні і абрады (забабоны, прымхі, прадказанні і інш.), сабраныя ў Віленскай губ.” змешчана 432 запісы. Значную цікавасць уяўляе і артыкул Шукевіча «Старажытныя лекавыя сродкі», прысвечаны народнай медыцыне.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 1.11.2022, 8:49
Сообщение #20


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3661
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Лістапад

17 – 75 гадоў з дня нараджэння Жалезнага Рыгора Мікалаевіча (1947 – 2006), падпалкоўніка, воіна-інтэрнацыяналіста, былога дырэктара Лід. гісторыка-мастацкага музея (1994-2005), фотааматара, калекцыянера.
Гады, калі Рыгор Мікалаевіч дырэктарстваваў былі для музея не самымі лепшымі. Музей выселілі з сабора, аб’ядналі з мастацкай галерэяй у будынку, які патрабаваў тэрміновага рамонту. Рамонт і рэканструкцыя праводзіліся паволі, па меры паступлення грошай. Усё гэта ён перажываў вельмі балюча.
У “Лідскім Летапісцы” Р.М. Жалезны адзначыўся шырокім, выдатна дакументаваным артыкулам “Марыя Навіцкая і першая жаночая гімназія”. Матэрыялы для артыкула ён выявіў у нацыянальным архіве Літвы. Гэта была першая сур’ёзная публікацыя аб адукацыі на Лідчыне.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 1.11.2022, 8:49
Сообщение #21


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3661
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Лістапад

17 – 75 гадоў з дня нараджэння Жалезнага Рыгора Мікалаевіча (1947 – 2006), падпалкоўніка, воіна-інтэрнацыяналіста, былога дырэктара Лід. гісторыка-мастацкага музея (1994-2005), фотааматара, калекцыянера.
Гады, калі Рыгор Мікалаевіч дырэктарстваваў былі для музея не самымі лепшымі. Музей выселілі з сабора, аб’ядналі з мастацкай галерэяй у будынку, які патрабаваў тэрміновага рамонту. Рамонт і рэканструкцыя праводзіліся паволі, па меры паступлення грошай. Усё гэта ён перажываў вельмі балюча.
У “Лідскім Летапісцы” Р.М. Жалезны адзначыўся шырокім, выдатна дакументаваным артыкулам “Марыя Навіцкая і першая жаночая гімназія”. Матэрыялы для артыкула ён выявіў у нацыянальным архіве Літвы. Гэта была першая сур’ёзная публікацыя аб адукацыі на Лідчыне.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение

15 страниц V  < 1 2 3 4 5 > » 
Ответить в данную темуНачать новую тему
7 чел. читают эту тему (гостей: 7, скрытых пользователей: 0)
Пользователей: 0

 



Текстовая версия Сейчас: 3.6.2024, 8:15