Проект "История Лиды в датах" |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
![]() ![]() |
Проект "История Лиды в датах" |
![]()
Сообщение
#1
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4193 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
Ліпень 100 гадоў з дня нараджэння Качана Анатоля Гаўрылавіча (1925-1944 г.), нарадзіўся ў в. Хатынічы Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. У час Вялікай Айчыннай вайны працаваў на Лідскім кафляным заводзе. Са снежня 1941 года актыўна браў удзел у працы падпольнай камсамольска-моладзевай групы ў г. Ліда : распаўсюджваў лістоўкі, прынімаў актыўны ўдзел у падпале вагоннага дэпо. З 1943 года сувязны партызанскага атрада “Балтыец” брыгады імя КіраваБаранавіцкай вобласці. Перапраўляў у атрад савецкіх ваеннапалонных, дастаўляў партызанам медыкаменты. Арыштаваны і расстраляны гітлераўцамі. Пахаваны ў брацкай магіле ў Лідзе. Пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны І ступені. Яго імя носіць адна з вуліц нашага горада. |
|
|
![]()
Сообщение
#2
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4193 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
Чэрвень 3 – 160 лет со дня рожденияМарии Константиновны Новицкой (в девичестве Снитко, 1865 – (?), основательницы Лидской женской гимназии. Имя Марии Константиновны Новицкой навсегда вписано большими букавми в историю Лидчины. Мария Константиновна стояла у истоков зарождения образования в нашем городе, именно она создала частную женскую школу — первое учреждение образования Лиды. Щедрость, бескорыстность, доброта — это качества, которыми обладала Мария Константиновна. Только человек, действительно любящий свое дело, желающий нести в массы свет, образование, мог отдать собственный дом, для создания в нем школы. Одной из заслуг ее, является и то, что она смогла собрать вокруг себя талантливых учителей – тех людей, которые могли дать образование детям. Л.Н. Любомудров – преподаватель французского, немецкого языков и географии, Г. Петрова –преподаватель истории русской литературы и всеобщей истории, Г. Бенсонь- преподаватель математики и физики, - это имена тех, кто работал с Марией Константиновной. |
|
|
![]()
Сообщение
#3
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4193 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
Май 1 – 95 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Парфір’евіча Дронава (1930), ветэрана РВСП, палкоўніка ў адстаўцы. Аўтар кніг “Не ведая покоя”, “Любовь мой плен и вдохновенье”, “Повторение пройденного” і інш. Уладзімір Дронаў – з пакалення дзяцей вайны. Нарадзіўся ў глыбінцы Саратаўскай вобласці, у сялянскай сям’і. Калі пачалася вайна, Валодзя Дронаў скончыў чатыры класы. Калі бацька пайшоў на фронт, яму давялося кінуць навучанне і пайсці працаваць у калгас, каб, дапамагчы маці выжыць і пракарміць трох сваіх сясцёр. За парту хлопчыку давялося сесці толькі ўжо пасля вайны. У той час шмат якія хлапчукі марылі стаць вайскоўцамі. У 1957 годзе ён з адзнакай скончыў Рыжскую інжынерна-авіяцыйную вучэльню. Калі наступіў час станаўлення ракетных войскаў стратэгічнага прызначэння В. Дронаў навучаў ракетнай справе асабовы састаў 376-га ракетнага палка, які знаходзіўся ў Гезгалах. У 49-ай ракетнай дывізіі Уладзімір Парфір’евіч прайшоў шлях ад камандзіра батарэі да намесніка камандзіра дывізіі. Усяго службе ў РВСП ён аддаў 27 гадоў. Узнагароджаны ордэнам “За службу Радзіме” ІІІ ступені. У 1986 годзе выйшаў у запас ў званні палкоўніка. Апошнія гады Уладзімір Дронаў актыўна займаецца творчасцю. Ён знайшоў сваё месца не толькі ў грамадскім жыцці горада, але і ў паэзіі. Уладзімір Дронаў — паэт-грамадзянін, паэт-патрыёт, паэт-лірык, паэт разнапланавы, які апявае ў сваіх вершах радасць жыцця і мужнасць духу. |
|
|
![]()
Сообщение
#4
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4193 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
Красавік 85 гадоў назад (1940 г.) Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР утвораны Лідскі раён у складзе Баранавіцкай вобласці. Межы Лідскага раёна акрэсліваюць на поўдні, паўднёвым усходзе і ўсходе Нёман і яго прытокі Гаў’я і Жыжма. А на паўднёвым захадзе раёна цячэ яшчэ адзін нёманскі прыток — рака Лебяда. Створаны ў 1940 годзе Лідскі раён месціцца ў самым цэнтры Гродзенскай вобласці. Лідскі раён з цэнтрам ў г. Лідзе быў створаны паводле Указа Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 15 студзеня 1940 г. у складзе Баранавіцкай вобласці. У склад раёна поўнасцю ўвайшлі Белагрудская і Лідская воласці, а таксама часткі Беліцкай, ВаверскайДакудаўскай і Жырмунскай валасцей былога Лідскага павета. 12 кастрычніка 1940 года на тэрыторыі раёна былі створаны Лідскі градскі Савет (центр г. Ліда) і 20 сельскіх Саветаў. У раёне налічвалася 469 населеных пунктаў (у т. л. 160 вёсак, 27 памешчыцкіх маёнткаў). Тэрыторыя раёна складала 1249 км2, насельніцтва — 79576 чалавек (разам з г. Ліда). У асноўным раён насялялі беларусы, жылі таксама палякі, рускія, яўрэі і інш. Кожная нацыянальнасць адчувала сябе камфортна, мела аднолькавыя правы. |
|
|
![]()
Сообщение
#5
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4193 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
Сакавiк 150 гадоў таму пабудавана і асвечана ў імя Святога Георгія царква на Лідскіх праваслаўных могілках. У 1875 годзе клопатам благачыннага пратаіерэя Іосіфа Каяловіча на праваслаўных могілках пабудаваны драўляны храм. І быў асвечаны ў імя Святога вялікапакутніка Георгія Пераможца. З 1919 па 1996 гады гэта быў адзіны праваслаўны храм у горадзе, які ніколі не зачыняўся. У найстарэйшай царкве г. Ліды ёсць нямала даўнейшых абразоў. Найбольш шаноўныя з іх — абраз “Всех скорбящих радость”, абраз Боскай Маткі Вострабрамскай, шэсць абразоў апосталаў і некаторыя іншыя. Пры храме арганізавана моладзевае братэрства, прыходскае сястрыцтва, бібліятэка, нядзельная школа, два хоры. На могілках поруч з храмам пахаваны заснавальнікі храма протаіерэй Іосіф Каяловіч і Антоні Васнеўскі, протаіерэй Міхаіл Голенкевіч і яшчэ шэсць святароў, звязаных лёсам з Лідчынай. На гэтых жа могілках знаходзяцца пахаванні 145 чырвонаармейцаў і партызан-падпольшчыкаў, а таксама брацкая магіла 42 савецкіх салдатаў. Ушанаваць памяць абаронцаў у 70-ую гадавіну вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў было вырашана не толькі добраўпарадкаваннем месцаў пахавання, але і будаваннем капліцы-помніка. Яе асвячэнне адбылося 8 ліпеня 2014 года з удзелам Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі. |
|
|
![]()
Сообщение
#6
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4193 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
Люты 2 – 70 гадоў з дня нараджэння Ірыны Сямёнаўны Бараздзіной (1955-2019), настаўнічала ў школах горада Ліды. Аўтар кніг “Из соли, сахара и перца” і “Живу по чувствам”. Яе вершы былі высока адзначаны адным з найбольш дасведчаных лідскіх паэтаў Уладзімірам Васько. Лірыка Ірыны Бараздзіной глыбокая і душэўная, у ёй шмат асабістага, яна падахвочвае бачыць незвычайнае і выдатнае ў звычайным. 8 – 75 гадоў з дня нараджэння Віктара Мітрафанавіча Бачарова (1950-2004), дырэктара сярэдняй школы № 13, паэта, празаіка, самадзейнага кампазітара, педагога. Супрацоўнічаў з Васілём Быкавым, ужо ў той час знакамітым пісьменнікам. Сустракаўся з празаікам Аляксеем Карпюком, поэтэссамі Данутай Бічэль, Вольгай Іпатавай і інш. Свой першы зборнік Віктар Бачароў назваў “Разговор” (1996). У гэтай назве крыецца глыбокі сэнс. Паэт імкнецца да жывой сувязі з людзьмі і пачынае душэўную гутарку не толькі з імі, але і з сабою пра каханне, пра сэнс жыцця, пра вайну… І знаёмы свет у вершах В. Бачарова адкрываецца новымі межамі і новымі пачуццямі. 19 – 100 гадоў з дня нараджэння Івана Міхайлавіча Саўко (1925-1998) – самадзейнага паэта. Пачатак сталых гадоў супаў з завяршэннем разгрому нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Ён як удзельнік Вялікай Айчыннай вайны знаходзіўся ў дзеючай арміі, быў цяжка паранены. Скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут. Асноўную частку свайго жыцця аддаў вядомай на Лідчыне гаспадарцы – саўгасу “Тарнова”. З 1957 года занімаў пасаду галоўнага ветурача. За баявыя і працоўныя заслугі Іван Міхайлавіч узнагароджаны шматлікімі ордэнамі і медалямі. Ўсё свядомае жыццё пісаў вершы, шмат друкаваўся ў рэгіянальных і рэспубліканскіх газетах. Аўтар трох зборнікаў пазіі. |
|
|
![]()
Сообщение
#7
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4193 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
Студзень 10 — 100 гадоў з дня нараджэння Рыгора Філатавіча Фамічова (1925-1978), першага сакратара КПБ (люты 1961- студзень 1968). Большая частка кіпучага і плённага жыцця Грыгорыя Фамічова звязана з нашым краем. Сын курскай зямлі, ён у пачатку вайны змагаецца з нямецкімі акупантамі ў Падмаскоўі, а затым трапляе ў Беларусь, у тыл ворага. І тут юнак-патрыёт паказаў сябе здольным арганізатарам і мужным партызанам. Пасля вызвалення Беларусі Г.Фамічоў знаходзіцца на кіруючай камсамольскай рабоце. У 1961 годзе Грыгорыя Філатавіча выбіраюць першым сакратаром Лідскага гаркама партыі, і на новай вельмі адказнай пасадзе яскрава праявіўся яго талент кіраўніка. Партыйны лідэр упэўнена трымаў руку на пульсе жыцця рэгіёна. Пры яго кіраўніцтве правялі маштабную рэканструкцыю завода электравырабаў, пачалі будаўніцтва лакафарбавага завода, зявіўся будтрэст. Менавіта Г.Фамічоў быў адным з ініцыятараў узвядзення Кургана Бессмяротнасці, што стаў святым сімвалам для гараджан і гасцей горада. Дзякуючы старанню Грыгорыя Філатавіча Ліда займела свой планетарый, належнае памяшканне атрымаў краязнаўчы музей. Пасля Ліды кар’ерны рост кіраўніка паспяхова прадоўжыўся. Спачатку ён працаваў другім сакратаром Гродзенскага абкама партыі, затым старшынёй аблвыканкама. І на гэтых высокіх пасадах Грыгорый Філатавіч заставаўся па-ранейшаму простым і даступным чалавекам, гатовым памагаць і спагадаць людзям. Яго прыветлівыя вочы выпраменьвалі дабразычлівасць, шчырыя словы – аптымізм. |
|
|
![]() ![]() |
Текстовая версия | Сейчас: 3.7.2025, 7:12 |