IPB

Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )

2 страниц V   1 2 >  
Ответить в данную темуНачать новую тему
Акцыя "Чытаем беларускую кнігу" 2014, Літаратурныя юбілеі
Admin
сообщение 2.12.2014, 11:02
Сообщение #1


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3860
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Паміж сонцам і месяцам

21 снежня – 80 год з дня нараджэння І.Г.Чыгрынава (1934 – 1996), народнага пісьменніка Беларусі


Іван Гаўрылавіч Чыгрынаў плённа працаваў у літаратуры 35 гадоў. Ён ствараў творы, якія лёгка і адразу, знаходзячы дарогу да сэрцаў шматтысячнай аудыторыі чытачоў, сталі сапраўднымі мастацкімі адкрыццямі.
Апавяданні І.Чыгрынава – сваеасаблівыя абразкі народнага жыцця, якія дзякуючы таленту пісьменніка, сталі мастацкімі палотнамі, а лепшыя з іх нават самыя строгія крытыкі адносяць да залатога фонду беларускай навелістыкі. Апавяданні падрыхтавалі зварот пісьменніка да рамана. Спачатку з’явіўся “Плач перапёлкі” (1970), пазней – “Апраўданне крыві” (1976), за абодва Літаратурная прэмія імя А.Фадзеева,(1979).
Іван Чыгынаў вядомы таксама як кінасцэнарыст і драматург. Ён быў сааўтарам сцэнарыя папулярнай тэлевізійнай кінастужкі “Руіны страляюць...”(1970, з І.Новікавым, Дзяржаўная прэмія Беларусі,1974). Паводле раманаў “Плач перапёлкі”, “Апраўданне крыві”, “Свае і чужынцы” рэжысёр І.Дабралюбаў на кінастудыі “Беларусьфільм” стварыў шматсерыйны тэлефільм “Плач перапёлкі” (1991).
І.Чыгрынаў пісаў і арыгінальныя п’есы. Некаторыя з іх – гэта гістарычны экскурс у памятныя падзеі жыцця беларускага народа. Сівыя часы Рагнеды (“Звон – не малітва”), Крычаўскае паўстанне XVIIIст. (“Следчая справа Вашчылы”) пераклікаюцца з драматычнымі часамі сталіншчыны (“Чалавек з мядзвежым тварам”), трагедыяй Вялікай Айчыннай вайны (“Свае і чужынцы”).
Творчасці Чыгрынава ўласцівы глыбокі дэталёвы аналіз унутранага свету чалавека, паэтычнасць, рэалістычная канкрэтная вобразнасць, высокая культура слова.

Бібліяграфія:

Чыгрынаў Іван Гаўрылавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.].– Мінск, 2003. – Т. 17. – С. 296.
Чыгрынаў Іван Гаўрылавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі.: у 6 т. / рэдкал. : М. В. Біч [і інш.] – Мінск, 2003. – Т. 6, кн. 2. – С. 172
Чыгрынаў Іван Гаўрылавіч // Тэатральная Беларусь : у 2 т. : энцыклапедыя./ пад агул. рэд. А. В. Сабалеўскага ; рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 2003. – Т. 2. – С. 520
Чыгрынаў Іван Гаўрылавіч // Беларусь: энцыкл. давед./ рэдкал. : Б. І. Сачанка [і інш.] – Мінск, 1995. – С. 297 - 302
Чыгрынаў Іван // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / пад рэд. А. В. Мальдзіса. – Мінск, 1994. – Т. 6. - С. 587 - 588.
Марціновіч, А. Іван Чыгрынаў : Нарыс жыцця і творчасці : дапаможнік для настаўніка / А, Марціновіч. – Мінск, 1999. – 175 с.
Грамадчанка, Т. Жывая памяць народа : Нарыс творчасці І. Чыгрынава / Т. Грамадчанка. – Мінск, 1984. – 100 с., 1 л. партр.
Марціновіч, А. Прага чалавечнасці / А. Марціновіч // Марціновіч, А. Шляхам праўды // А. Марціновіч. – Мінск, 1994. – С. 251 - 282
Гніламёдаў, У. Спяшайцеся не спяшаючы...: (Іван Чыгрынаў) / У. Гніламёдаў // Гнілмёдаў, У. Класікі і сучаснікі / У. Гніламёдаў. – Мінск, 1987. - .165 - 175.
Іван Чыгрынаў / А. Кудравец, Д. Бугаёў, А. Марціновіч і інш // Крыніца. – 1998. - № 9. – С. 2 - 27
Юрэвіч, У. Адкрытая кніга жыцця: Штрыхі да партр. І.Чыгрынава / У.Юрэвіч // Полымя. – 1994. - № 2. – С. 219 - 227.
Каваленка, В. Творчае ўзвышэнне / В. Каваленка // Маладосць. – 1995. - № 1. – С. 209 - 218
Лойка, А. “...У ясным, як сонца святле...” / Алег Лойка // Лойка, А. Выбраныя творы / А. Лойка. – Мінск, 1991. – С. 94 - 129.
Марціновіч, А. За трэцім разам / Алесь Марціновіч // Полымя. – 1994. - № 12. – С. 198 - 210
Тычына, М. Пісьменнік – гэта лёс / Міхась Тычына // Беларусь. – 1994. - № 12. – С. 6 – 7
Бугаёў, Д. Ён быў надзейным сябрам (Іван Чыгрынаў) / Д. Бугаёў // Бугаёў, Д. Спавядальнае слова / Д. Бугаёў. – Мінск, 2001. – С. 119 - 129
Бугаёў, Д. Рэквіем Івана Чыгрынава / Д. Бугаёў // Роднае слова. – 1996. - № 10. – С. 10 - 24
Дзелянкоўскі, М. І заплакала перапёлка / Мікола Дзелянкоўскі // Дзелянкоўскі, М. Сяброўствы. Знаёмствы. Сустрэчы / М. Дзелянкоўскі. – Мінск, 1992. – С. 88 - 98
Грамадчанка, Т. Каб не быць манкуртам : Па старонках гістарычных драм Чыгрынава / Таіса Грамадчанка // Роднае слова. – 1994. - № 12. – С. 3 - 7
Лісіцкая, Н. Па былінах нашага часу : пераклад “Слова пра паход Ігараў” І. Чыгрынава / Н. Лісіцкая // Роднае слова. – 2002. - № 8. – С. 36 - 38.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 3.11.2014, 9:57
Сообщение #2


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3860
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Пясняр душы беларускай

30 лістапада – 115 год з дня нараджэння М.Лынькова (1899 – 1975), народнага пісьменніка Беларусі


Адзін з самых значных прадстаўнікоў літаратурнага працэсу Беларусі пачынаючы з сярэдзіны 1920-х гг. Міхась Ціханавіч Лынькоў пакінуў адметны след у беларускай літаратуры мінулага стагоддзя.
Нялёгкае і няпростае жыццё пражыў пісьменнік. У дваццаць год двойчы быў на мяжы смерці: першы раз ад тыфу, другі – ледзь не растралялі бандыты Булак-Булаховіча. У маладыя гады страціў бацку і маці і стаў бацькам двум малодшым братам і сястры. З пачатку вайны яго пачала душыць эмфізема лёгкіх. У час вайны страціў жонку і адзінага сына. Не раз і не два пасля вайны ўрачы лічылі яго “безнадзейным”, але ён выратаваўся з лап смерці. І ўвесь час нястомна працаваў. Пра гэта сведчыць выпушчаны выдаведствам “Мастацкая літаратура” збор твораў у васьмі тамах. І сёння літаратурная спадчына М.Лынькова не страціца сваёй папулярнасці. Яго кнігі перакладзены на многія мовы свету.

Бібліяграфія:

Лыньков Михась // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Г. П. Пашкоў [и др.]. – Минск. – 2007. – Т. 4. – С. 575
Каваленка, В. А. Міхась Лынькоў, 1899-1975 / Каваленка В.А. // Гісторыя беларусай літаратуры ХХ стагоддзя : у 4 т. // НАН Беларусі, Аддз-не гуманіт. навук і мастацстваў, Ін-т літ. імя Янкі Купалы ; [рэдкал.: У.В. Гніламёдаў і інш.; навук. рэд.: У.В.Гніламёдаў, В.А.Каваленка]. 2-е выд. Мінск. - 2002. – Т. 2.- С. 370 - 412
Лынькоў Міхась // Беларуская энцыклапдыя :у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.].– Мінск. – 1999. – Т. 9. – С. 383
Лынькоў Міхась // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. – Мінск. – 1997. – Т. 4. – С. 407
Лынькоў Міхась // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўн. : у 6 т. / [пад рэд. Мальдзіса]. – Мінск. – 1994. – Т.4. – С. 117 – 130

Літаратурная спадчына Беларусі, ХІ - сярэдзіна ХХ стст. (з фондаў
Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі) =Литературное наследие Беларуси, ХІ
- середина ХХ вв.= The Literary of Belarus, ХІ - middle ХХ century. – Минск. - Нац. б-ка Беларусі. - 2004. - 1 электрон. апт. дыск (CD-ROM)

Дамброўская, С. Вывучэнне апавядання М.Лынькова "Васількі" / С.Дамброўская //
Беларуская мова i лiтаратура. - 2014. - № 1. - C. 37 - 38
Васiлёнак, С. Дзеці на вайне ў апавяданні М.Лынькова "Васількі" / С. Васілёнак //
Беларуская мова i лiтаратура. – 2014. - № 1 - C. 37 - 38
Сударыкава, Н. Жыццёвыя пуцявіны Міхася Лынькова / Н. Сударыкава // Беларуская мова i лiтаратура. - 2013. - № 11. - C. 54 - 60
Шаўчэнка, В. Што ў душы, тое будзе і ў слове / В. Шаўчэнка // Бiблiятэка прапануе. - 2013. - № 3. - C. 16 - 21
Нiкiценка, С. Спроба перачытання / С. Нікіценка // Лiтаратура i мастацтва. - 2009. - № 46. - 4 снежня. - C. 1
Буланда, В. Вогнепаклоннік з добрым сэрцам / В. Буланда // Роднае слова. – 2009 - № 11. - C. 70 - 74
Рагуля, А. Семантычныя ёмкасці лакальнай формы / А. Рагуля // Роднае слова. - 2009. - № 11 - C. 3 - 6
30 лістапада - 110 год з дня нараджэння М.Ц.Лынькова (1899 - 1975),
народнага пісьменніка Беларусі // Новыя кнiгi (дадатак). - 2009. № 10. - C. 4 - 8
Локун, В. "Эпопея - это народ..." / В. Локун // Неман. - 2005. - № 5 - С. 186 - 196
Чайка, М. Пясняр душы беларускай / М. Чайка // Белорусская нива. - 2004. – 1 декабря. - С.4
Кадзет, М. "Душа радуецца за нашы перамогі / М. Кадзет // Лiтаратура i мастацтва.
- 2004. - 7мая. - С. 15
Лынькоў, М.Ц. Аўтабіяграфія / Лынькоў Міхась Ціханавіч // Роднае слова. – 1999. - № 11. – С. 201 - 207
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 29.9.2014, 15:28
Сообщение #3


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3860
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



На скрыжаванні часу і прасторы

14 кастрычніка – 115 год з дня нараджэння А. А. Бабарэкі (1899 – 1938), пісьменніка, крытыка


Прыкметнай постаццю ў літаратурным руху 20-х - 30-х гадоў мінулага стагоддзя быў літаратуразнаўца, таленавіты крытык, празаік і паэт Адам Антонавіч Бабарэка, адзін з заснавальнікаў і кіраўнікоў літаратурна-мастацкіх згуртаванняў “Маладзік” і “Узвышша”.
Нарадзіўся Адам Бабарэка ў вёсцы Слабада-Кучынка Слуцкага павета Мінскай губерніі. Бацька памёр рана, і Антона як сірату прынялі ў Слуцкую бурсу.
Першыя літаратурныя спробы А. Бабарэкі адносяцца да 1918 г., калі ён, як амаль усе беларускія пісьменнікі і публіцысты, працаваў селькорам. У 1920 годзе творы А. Бабарэкі пачалі з’яўляцца на старонках рэспубліканскага друку пад псеўданімамі Якім Каліна, Адам Чырвоны, Адам Гаротны. Яго першыя вершы былі пра рэвалюцыю, новае жыццё і сацыялістычнае будаўніцства. Яны звярнулі на сябе ўвагу заснавальніка беларускай пралетарскай лірыкі Цішкі Гартнага.
Яшчэ ў 1923 годзе А. Бабарэка хацеў напісаць манаграфію пра творчасць М. Чарота. Гэты намер ён ажыццявіў толькі часткова ў 1925 годзе, калі надрукаваў літаратурна-даследчы артыкул “Лірыка Міхася Чарота”, у якім прааналізаваў працэс ідэйна-мастацкага станаўлення паэта на падставе яго першага зборніка вершаў “Завіруха”. А. Бабарэка быў адным з першых беларускіх крытыкаў, які прыкмеціў арыгінальны, тыпова беларускі талент К. Крапівы, высока ацаніў творчасць У. Дубоўкі, П. Труса, прозу К. Чорнага і З. Бядулі, даў усебаковы аналіз выдатнай коласаўскай паэмы “Сымон-музыка”. Яго крытычную праніклівасць высока цаніў Я. Колас. Першым з маладых крытыкаў А. Бабарэка пачаў гаварыць пра неабходнасць вывучэння старажытнай беларускай літаратуры, творчасці Скарыны, С. Буднага, В. Цяпінскага.
У шматлікіх выступленнях у друку ён развіваў думку аб тым, што рух моладзі ў літаратуры і мастацстве трэба вітаць, узнімаў шэраг тэарэтычных пытанняў і на гэтай падставе быў абвінавачваны ў фармалізме, ідэалізме і антысаветызме. У 1930 годзе пісьменніка арыштавалі і саслалі ў г.п. Слабадской Вяцкай вобласці, а ў 1937 годзе рэпрэсіравалі другі раз. Пакаранне адбываў у Комі АССР. Жыццёвы шлях літаратара трагічна абарваўся ў 1938 годзе. Рэабілітаваны ў 1957 і 1959 гг.

Бібліяграфія:

1. Бабарэка Адам Антонавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. - Мінск, 1996. - Т. 2. - С. 179
2. Бабарэка Адам Антонавіч // Беларускія пісьменнікі : біябібліягр. слоўнік : у 6 т. / пад. рэд. А. В. Мальдзіса. - Мінск, 1992. - Т. 1. - С. 150 - 152
3. Бабарэка Адам // Беларускія пісьменнікі (1917-1990) : даведнік [cклад. А. К. Гардзіцкі]. - Мінск, 1994. - С. 563 - 564
4. Конан, У. М. Адам Бабарэка : крыт.-біягр. нарыс / Уладзімір Конан. – Мінск, 1976. – 124 с., [4] л. фат., 1 л. партр.
5. Пра час “Узвышша”: матэрыялы навуковых канферэнцый Узвышаўскіх чытанняў (Мінск, 1999 – 2002) / Беларус. дзярж. архіў-музей літ. і мастацтва, БелНДІ дакументазнаўства і арх. справы ; [рэдкал.: Г.В. Запартыка (гал. рэд.) і інш., навук. рэд. М. І. Мушынскі]. – Мінск: [БелНДІДАС], 2002. – 213 с.
6. Давідоўскі, Д.М. Уладзімір Дубоўка і Адам Бабарэка – вязні сумлення / Д. Давідоўскі // Здабыткі : дак. помнікі на Беларусі / Нац б-ка Беларусі ; [склад.: Л.Г. Кірухіна, Т. І. Рошчына ; рэдкал.: Л. Г. Кірухіна (гал.рэд.) і інш.]. – Мінск, 2004. – Вып. 6. – С. 292 – 297
7. Маракоў, Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794 – 1991: энц. даведнік: у 10 т. Т. 1. – Мінск, 2003
8. Бабарэка, А. Слова пра бацьку / А. Бабарэка – Мінск, 1999. – Вып. 4
9. Угасание. Письма Адама Бабареки из ссылки, тюрем и лагеря : материалы к биографии / сост. и вступ сл. Н. Н. Илькевич. – Смоленск, 2001
10. Кандыбовіч, С. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі / С. Кандыбовіч. – Мінск, 2000


Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 27.8.2014, 12:07
Сообщение #4


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3860
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Поступ веку.


7 верасня – 95 гадоў з дня нараджэння Алеся Асіпенкі (1919 - 1994), пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі.


Алесь Асіпенка належыць да пакалення тых беларускіх пісьменнікаў, чыё юнацтва прыпала на вогненныя гады Вялікай Айчыннай вайны.
У пачатку сваёй творчасці Аляксандр Харытонавіч пісаў вершы, нарысы, фельетоны. У 1952 годзе у часопісе ”Работніца і сялянка” было надрукавана яго першае апавяданне ” Дзяўчына з ”Залатой дубравы”. Пачынаючы з гэтага часу празаічныя творы А.Асіпенкі пачалі рэгулярна выходзіць у часопісах ”Маладосць”, ”Беларусь”, газеце ”Чырвоная змена”. У 1956 годзе ён напісаў прыгодніцкую аповесць ”Апошняя версія” аб савецкай міліцыі. Тэме выхавання моладзі прысвяціў аповесці ”Дысертацыя” і ” Няроўнай дарогай”. Першы зборнік пісьменніка ”Лёд растае” станоўча ацанілі ў літаратурных колах. Гэтыя творы засведчылі, што ў беларускую літаратуру прыйшоў аўтар індывідуальнай творчай манеры, чалавек вялікага жыццевага вопыту, які горача імкнецца паказаць працавітасць і аптымізм беларускага народа.
Асобнае месца ў творчасці А.Асіпенкі займае тэма вайны. Яго раман ”Вогненны азімут” адыграў значную ролю ў развіцці беларусай ваеннай прозы.
Вяршыняй пісьменніцкай творчасці для А.Асіпенкі сталі 1970-1980 гг. калі выйшлі з друку зборнікі ”Крокі”, ”Парогі”, аповесці ”Канец бабінага лета”, раман з сімвалічнай назвай ”Непрыкаянны маладзік”. Другая кніга рамана ўбачыла свет у 1980 годзе. За гэты твор Аляксандр Харытонавіч атрымаў Літаратурную прэмію імя І.Мележа.
Творы пісьменніка знайшлі адлюстраванне ў беларускім кінематографе. Па сцэнарыях А.Асіпенкі былі пастаўлены мастацкія фільмы ” Пяцера адважных”, ”Надзейны чалавек”, ” Кожны трэці” і інш.
Алесь Асіпенка – заслужаны работнік культуры Беларусі (1979), лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1974, за літаратурны запіс кнігі А.Дзенісавіча ”Арлінае племя”), адзначаны ордэнамі Айчыннай вайны першай і другой ступені, ”Знак Пашаны”, Працоўнага Чырвонага Сцяга, а таксама шматлікімі медалямі і граматамі.

Творчасць

Раманы «Вогненны азімут» (1966)
«Непрыкаяны маладзік» (1974, поўнае выд. 1982)
«Святыя грэшнікі» (1988)
”Лабірынты страху” (1992)
зборнікі апавяданняў і аповесцей «Лёд растае» (1958)
«Подых кветак і працы» (1960)
«Дарога ў даль» (1962)
«Крокі» (1971)
«Парогі» (1973)
«Абжыты кут» (1964)
«Жыта» (1968)
«Канец бабінага лета» (1975)
«Два дні і дзве ночы» (1977)
«Пяцёра адважных» (1985)
”Знікненне ў барвовай імгле” (1995)
Зрабіў літаратурны запіс кнігі А. Дзенісевіча «Орлиное племя» (1970)
Аўтар сцэнарыяў мастацкіх фільмаў «Пяцёра адважных» (1971)
«Канец бабінага лета» (1982)
«Трывогі першых птушак» (1986)
Сааўтар сцэнарыяў мастацкіх фільмаў «Ясь і Яніна» (з С. Паляковым, 1974)
«Трэцяга не дадзена» (з І. Балгарыным і М. Пяцігорскай, 1980)
«Кожны трэці» (з Н. Сафаравым, 1980).
Аб жыцці і творчасці пісьменніка.

1. Осипенко Алесь // Республика Беларусь : энциклопедия : [ в 7 т.] / редкол. : Г.П. Пашков [и др.] - Минск, 2007. – Т. 5. – С. 626 - 627.
2. Локун, В.І. Алесь Асіпенка, 1919 - 1994 / В.І. Локун // Гісторыя беларускай літаратуры ХХ ст. : у 4 т. / НАН Беларусі, Аддз-не гуманіт. навук і мастацстваў, Ін-т літ. імя Я.Купалы ; [навук. рэд.: У.В. Гніламёдаў, С.С. Лаўшук]. – Мінск, 2002. – Т. 4, кн. 1. – С. 166 – 186.
3. Асіпенка Алесь // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. - Мінск, 1996. - Т. 2. - С. 31-32.
4. Алесь Асіпенка // Беларускія пісьменнікі (1917-1990) : даведнік / склад. А.К. Гардзіцкі. – Мінск, 1994. – С.27-28.
5. Асіпенка Алесь // Беларускія пісьменнікі : бібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэдкал.: І.Э. Багдановіч [ і інш. ]. – Мінск, 1992. – Т. 1. С. 107 – 111.


6. Русецкі, А.У. Не здраджваць сваім прынцыпам : ( да творчага партр. А.Асіпенкі) / А.У. Русецкі // Лёсы. Людзі. Літаратура / А.У. Русецкі ; М-ва адукацыі Рэсп. Беларусь, УА ” Віцеб. Дзярж. ун-т імя П.М. Машэрава”. - Віцебск, 2008. – С. 4 – 46.
7. Локун, В. Алесь Асіпенка : нарыс творчасці / Валянціна Локун // Кругі жыцця – кругі літаратуры / Валянцін Локун. – Мінск, 2002. – С. 3 - 107.
8. Корань, Л. Адбітак часу: пра раман А.Асіпенкі ”Святыя грэшнікі” / Людміла Корань // Цукровы пеўнік : літ.- крыт. арт. / Людміла Корань. – Мінск, 1996. – С. 156 – 166.

9. Локун, В. Творчы вопыт Алеся Асіпенкі / Валянціна Локун // Полымя. – 1996. - №7. – С. 270 – 293.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 1.8.2014, 14:27
Сообщение #5


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3860
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



З роду Ходзькаў.

30 жніўня – 210 год з дня нараджэння Аляксандра Ходзькі (1804 – 1891), паэта, фалькларыста, славіста, усходазнаўца.


Аляксандр Ходзька, выхадзец са старажытнага беларускага роду, які яшчэ ад касцюшкоўсага часу славіўся сваімі культурнымі і вызваленчымі традыцыямі. Нарадзіўся ён ў маёнтку Крывічы Мядзельскага раёна. Яго бацька быў вядомым у Беларусі і Літве пісьменнікам і дзеячам народнай адукацыі.
А. Ходзька атрымаў добрую дамашнюю адукацыю. Ён пастаянна працаваў у багатай бацькавай бібліатэцы, чытаў творы лепшых еўрапейскіх пісьменнікаў і паэтаў, вывучаў замежныя мовы.
Літаратурны набытак Аляксандра Ходзькі невялікі. Ён выдаў у Пецярбургу ў 1829 годзе толькі адну кнігу паэзіі. Чытаючы гэты зборнік, разумееш чаму яго з такім захапленнем успрыняў Адам Міцкевіч: многія песенькі і балады напісаны на беларускія народныя тэмы, выкарыстаны легенды і паданні. Ягонай літаратурнай творчасці перашкодзіла, відаць, захапленне ўсходазнаўствам, дзе ён дасягнуў даволі значных поспехаў, стаўшы тут прызнаным аўтаратэтам. На аснове сабраных у час дыпламатычнай службы багатых гісторыка-этнаграфічных і фальклорных матэрыялаў Аляксандр Ходзька выдаў цэлы шэраг кніг пераважна на французскай і англійскай мовах. Навукоўцы з розных краін, якія займаліся і займаюцца ўсходазнаўствам, адзначаюць вялікую важнасць перакладу Ходзькам на англійскую мову старажытнага эпасу аб народным героі – “Кёр-аглы”. Яго пераклад потым выкарыстоўвалі ў іншых краінах для выданняў на нацыянальных мовах. Ён жа першым пазнаёміў чытачоў з творамі класіка туркменскай літаратура Махтумкулі, выдаў “Граматыку персідскай мовы”. Пералічваць можна шмат чаго: навуковая спадчына Аляксандра Ходзькі вялікая. Але на жаль яна мала вядомая на Беларусі.

Творчасць

Зборнік “Паэзія” 1829
“Персідская граматыка” 1852
Акрамя гэтага напісаў даследванне па курдскай мове, падрыхтаваў размоўнік па турэцкай мове, працу пра помнікі стараславянскага пісьменства і інш.

Бібліяграфія:
1. Ходзька ( Барэйка) Аляксандр // Асветнікі зямлі беларускай, Х – пач. ХХ ст.: Энцыкл. давед. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш. ]. – Мінск, 2001. – С. 454.
2. Марціновіч, А. На усходзе - як дома: Аляксандр Ходзька / Алесь Марціновіч // Марціновіч, А. Элегіі забытых дарог / Алесь Марціновіч. – Мінск, 2001. – С. 155 - 170.
3. Грыцкевіч, В. Аляксандр Ходзька / Валянцін Грыцкевіч // Славутыя імены Бацькаўшчыны. – Мінск, 2000. - Вып. 1. – С.207 - 219.
4. Ходзька ( Барэйка) Аляксандр // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш. ]. - Мінск, 1998. - Т. 17. - С. 39.
5. Ходзька ( Барэйка-Ходзька) Аляксандр // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі у: 6 т. кн. 2 / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш. ]. - Мінск, 1998. – Т.6 кн. 2. – С. 72.
6. Мархель,У. Як свечка перад згасаннем / У. Мархель // Мархель,У. Прысутнасць былога / Уладзімір Мархель. – Мінск, 1997. – С.46-57.
7. Грыцкевіч, В. Аляксандр Ходзька / Валянцін Грыцкевіч // Праз смугу стагоддзяў. – Мінск,1993. – С.69-73.
8. 200 год з дня нараджэння А.Ходзкі (1804 – 1891), паэта, фалькларыста, славіста, усходазнаўца // Новыя кнігі (дадатак). – 2004. - №5.- 24-27.
9. Трэпет, Л, “ Персідскія ўзоры” Аляксандра Ходзькі / Л.Трэпет // Рэспубліка. – 2004. – 13 кастрычніка. – С.6.
10. Рыбчонак,С. Радавод Ходзькаў герба Касцеша / Сяргей Рыбчонак, Уладзімір Свяржынскі // Спадчына. – 2001. - №3. – С.188 - 200.
11. Цвірка, К. Анталогія вяртання / К. Цвірка // Беларусь. – 1994. - №7. – С. 24-25.
12. 190 год з дня нараджэння Аляксандра Ходзкі (1804 – 1891), паэта, фалькларыста, славіста, усходазнаўца // Новыя кнігі (дадатак). – 1994. – №6. – С. 14-15.
13. Грыцкевіч, В. З роду Ходькаў / В.Грыцкевіч // Полымя. – 1990. - №5. – С.193 – 199.


Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 4.7.2014, 9:02
Сообщение #6


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3860
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Слова – багацце


21 ліпеня - 85 гадоў з дня нараджэння Віктара Каваленкі, літаразнаўца, акадэміка.


Вядомы беларускі крытык і літаратуразнавец, празаік. Нарадзіўся ў вёсцы Сакаўшчына Валожынскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям'і. У 1948 г. скончыў Лідскую педагагічную навучальню. Працаваў настаўнікам Дабравольскай сямігадовай школы на Гарадзеншчыне. У 1949-1953 гг. вучыўся на факультэце мовы і літаратуры Мінскага педагагічнага інстытута. Працаваў у Свірскім раёне выкладчыкам мовы і літаратуры Сырмежскай СШ, дырэктарам Кемелішскай СШ. У 1955 г. паступіў у аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. Пасля заканчэння аспірантуры (1958) - навуковы супрацоўнік, з 1982 г. дырэктар Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. Член-карэспандэнт АН БССР, доктар філалагічных навук. Сябра Беларускага ПЭН-цэнтра з 1989 г. Сябра СП СССР з 1962 г. Заслужаны дзеяч навукі БССР (1981).
З'яўляецца сааўтарам кнігі «Шляхі развіцця беларускай савецкай прозы» (з М.Мушынскім, А.Яскевічам, 1972), адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (1964), «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (1969), «Истории советской многонациональной литературы» (1974), «Истории белорусской советской литературы» (1974).
Лаўрэат прэміі СП СССР (1976) за кнігу «Прага духоўнасці», Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1980) за ўдзел у стварэнні даследавання «История белорусской дооктябрьской литературы» і «История белорусской советской литературы».

Бібліяграфія:
1. Жалкоўскі, А. Каваленка Віктар Антонавіч / А. Жалкоўскі // Памяць: Гіст.-дак. хроніка Ліды і Лід. р-на. – Мінск, 2004. – С. 471.
2. Тычына, М. А. Віктар Антонавіч Каваленка ( да 70-годдзя з дня нараджэння) / М.А. Тычына // Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия гуманитарных наук. — № 3. — 1999. — C. 136—138.
3. Каваленка Віктар Антонавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш. ]. - Мінск, 1998. - Т. 7. - С. 390.
4. Лойка, А.А. Каваленка Віктар / А.А. Лойка // Беларускія пісьменнікі: Біябібліягр. слоўнік: у 6 т. / пад. рэд. А. В. Мальдзіса. - Мінск, 1994. - Т. 3. - С. 34 -38
5. Віктар Каваленка // Беларускія пісьменнікі (1917—1990) : Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі; нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — С. 232—233.
6. Каваленка Віктар Антонавіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацства Беларусі: у 5 т. / пад. рэд. І.П.Шамякіна. – Мінск, 1985. – Т.2. – С.602 – 603.

Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 30.5.2014, 10:40
Сообщение #7


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3860
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Шлях народа і дарогі цывілізацыі

27 чэрвеня – 80 гадоў з дня нараджэння Віктара Карамазава (1934 ) , беларускага пісьменніка.


Віктар Філімонавіч Карамазаў – творца адметны. Адметны глыбінёй пастаўленых маральна-філасофскіх праблем. Яго публіцыстычны голас заўсёды трывожыць, непакоіць. Чалавек і прырода – дзве ўзаемазвязаныя сферы, глыбокія, складана супярэчлівыя – пануюць у яго творчасці.
Нарадзіўся будучы пісьменнік у сям’і настаўнікаў на Магілёўшчыне. У 1958 годзе скончыў аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Шмат гадоў Карамазаў аддаў працы ў рэдакцыях розных газет, у часопісе “Полымя”, на беларускім тэлабачанні. У пару актыўнай журналісцкай дзейнасці на старонках друку з’явіліся яго нарысы і апавяданні. Першую кнігу “ Падранак” склалі апавяданні і невялікі лірычны дзённік “Ліменскі сшытак”. Яны прасякнуты дабрынёй і хараством. Цёплым лірызмам, пафасам услаўлення моцы і годнасці чалавека вызначаюцца творы Карамазава “ Па талым снезе”, “Спіраль”. Публіцыстычная проза і эсэ сабраны ў кнізе “ Проста успомніў я цябе...” ( 1989, Дзярж. прэмія Беларусі імя К.Каліноўскага).
Маральную вартасць сваіх герояў пісьменнік вымярае іх адносінамі да зямлі і ўсяго жывога на ёй. Прырода, на думку аднаго з яго герояў - лепшы прафесар. І, хто пройдзе навуку ў гэтага прафесара, той – сапраўдны чалавек. Яе вывучалі многія героі Карамазава. У асноўным гэта рыбакі, плытагоны, леснікі – людзі, якія большую частку свайго жыцця праводзяць пад адкрытым небам у гарманічным адзінстве з прыродай.
Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны».


Бібліяграфія:
Віктар Карамазаў // Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя. У 4 т. Т. 4. Кн. 1. 1966—1985. – Мінск : Бел. навука, 2002. – С. 571—593.
Карамазаў В. // Беларускія пісьменікі: Бібліягр. слоўнік У 6 т. Т. 3. – Мінск: БелЭН, 1994. – С. 156–158.
Карамазаў В. // Беларускія пісьменнікі (1917-1990): Даведнік. – Мінск : Маст. літ., 1994. – С. 260 – 261.
Мянькоў, Ю. Віктар Карамазаў. "Дзяльба кабанчыка" : урок беларускай
літаратуры (VIII клас) / Юрый Мянькоў // Роднае слова. – 2012. – № 9. – С. 63—64.
Бязлепкіна, А. Чалавек прыгону [раман Віктара Карамазава "Мастак і
парабкі"] / А. Бязлепкіна // Звязда. – 2012. – 14 сакавіка. – С. 8.
Брадзіхіна, А. Паміж воляй і доляй [пра новы раман Віктара Карамазава "Мастак і парабкі"] / Ала Брадзіхіна // ЛiМ. – 2012. – 24 жніўня. – С. 6.
Варанько, К. Матэрыял да вывучэння тэмы "Беларуская літаратура на сучасным этапе" ў ХІ класе [пра творчасць Івана Пташнікава, Віктара Карамазава, Алеся Жука, Валянціны Коўтун, Міхася Башлакова, Міколы Матукоўскага, Аляксея Дударава] / К.Варанько // Беларуская мова i лiтаратура. – 2012. – № 6. – С. 34—44.
Вештарт, Г. Моўныя здабыткі Віктара Карамазава [паводле рамана "Мастак і парабкі"] / Г. Вештарт // Роднае слова. – 2012. – № 1. – С. 56 — 57.
Патапенка, В. З вясною па жыцці / В. Патапенка // ЛiМ. – 2009. – 31 ліпеня. – С. 13. Сычова, С. Узаемадачыненні свету людзей і свету прыроды ў нацыянальным характары беларуса [на матэрыяле прозы Віктара Карамазава] / С. Сычова // Роднае слова. – 2009. – № 6. – С. 10 – 13.
Арцем'еў, В. Шлях да твора / В. Арцем'еў // ЛiМ . – 2008 . – № 16 . – С. 13
Жардзецкая, А. Экалагічныя праблемы ў сучаснай беларускай прозе. На прыкладзе твораў Івана Пташнікава, Віктара Казько, Алеся Жука, Віктара Карамазава /
А. Жардзецкая // Роднае слова. – 2008. – № 12. – С. 28.
Іваноў, В. "Крыж на зямлі і поўня ў небе" / В. Іваноў // Роднае слова. – 2008. – № 3. –
С. 99 – 100.
Прохар, М. Хварэе прырода - хварэе душа / М. Прохар // Роднае слова. –
2008. – № 3. – С. 14 – 17.
Прохар, М. Экалогія прыроды і экалогія душы: Чарнобыль у творчасці Віктара Казько, Івана Пташнікава, Віктара Карамазава / М. Прохар // Полымя. – 2007. – № 4. – С. 194 – 209.
27 чэрвеня - 70 год з дня нараджэння (1934) В.Ф. Карамазава, пісьменніка // Новыя кнiгi. – 2004. – № 5.
Дом на гары // ЛiМ. – 2004. – 25 чэрвеня. – С. 12.
Дудзінская, Д. Шлях народа і дарогі цывілізацыі [Раман “Бежанцы” В. Карамазава] / Д. Дудзінская // Роднае слова. – 2004. – № 6. – С. 9.
Міхайловская, А. Апавяданне “Дзяльба кабанчыка” В. Карамазава / А. Міхайлоўская // Роднае слова. – 2004. – № 6. – С. 58.
Дудзінская, Д. Залежнасць свету ад душэўнага зместу героя [Аповесць “Пагоннік”
В. Карамазава] / Д. Дудзінская // Роднае слова. – 2002. – № 12.
Праскаловіч, В. Чалавек і свет прыроды [Вывучэнне твораў В. Карамазава ў ІХ класе] / В. Праскаловіч // Роднае слова. – 1998. – № 12. – С. 61.
Локун, В. Кругі жыцця [аб творы В. Карамазава “Аброчны крыж”] / В. Локун // Полымя. – 1995. – № 10.
Навагродская, Н. Сумленне і адказнасць мастака [Штрыхі да творчага партрэта
В. Карамазава] / Н.Навагродская // Роднае слова. – 1994. – № 6. – С. 13 – 18.
Тычына, М. Курапаты – Хатынь – Чарнобыль [Савецкая гісторыя ў люстэрку літаратуры. В. Карамазаў Раман “Бежанцы”] / М. Тычына // Роднае слова. – 1994. – № 3.
Дзягцяр, А. Апантанасць мастака [Аб творчасці В. Карамазава] / А. Дзягцяр // ЛіМ. – 1992. – 19 чэрвеня.
Пяткевіч, А. Свет празаіка [Штрыхі да творчага партрэта В. Карамазава] / А. Пяткевіч // ЛіМ. – 1991. – 1 сакавіка.
Бельскi, А. Выпрабаванне смерцю i чалавечнасцю : Вайна ў Афганiстане i лiтаратура / А. Бельскі // Роднае слова . – 1990 . – № 7.
Бугаёў, Д. “З даверам да чытача” [Аб творчасці В. Карамазава] / Д. Бугаёў // Полымя . – 1990 . – № 2 . – С. 206 – 211
Анискович, В. Восхождение : [о творчестве Виктора Карамазова] / В. Анискович // Неман. – 1974. - № 3. – С. 176—180.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение

2 страниц V   1 2 >
Ответить в данную темуНачать новую тему
1 чел. читают эту тему (гостей: 1, скрытых пользователей: 0)
Пользователей: 0

 



Текстовая версия Сейчас: 1.11.2024, 8:37