Обзор мероприятий 2015г., Обзор мероприятий, проведенных ЦБ и филиалами в 2015 году. |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
![]() ![]() |
Обзор мероприятий 2015г., Обзор мероприятий, проведенных ЦБ и филиалами в 2015 году. |
![]()
Сообщение
#101
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4246 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
“ Сэрцам роднага слова краніся” Кажуць, мова мая аджывае Век свой ціхі: ёй знікнуць пара. Для мяне ж яна вечна жывая, Як раса, як сляза, як зара. П. Панчанка. 20 лютага ў Ганчарскай сельскай бібліятэцы прайшла гульня – віктарына “Таямніцы беларускіх слоў”, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы. Бібліятэкар пастаралася данесці да прысутных тое асноўнае, што павінна жыць у сэрцы кожнага беларуса - гонар за сваю мову! Вучні Ганчарскай СШ перанеслі на ліст паперы свае думкі і пачуцці да роднай мовы. Асноўная ідэя мерапрыемства - звярнуць увагу на непараўнальнае зачараванне, сакавітае гучанне і спецыфічны каларыт роднай мовы. |
|
|
![]()
Сообщение
#102
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4246 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
Ушанаванне Янкі Купалы сучаснікамі і нашчадкамі У кожнага народа ёсць тыя, «што апяваюць» яго, паэты, талент якіх спрыяе духоўнаму сталенню не аднаго пакалення людзей, фарміруе іх светапогляд і патрыятычныя памкненні. Гэта постаці, абраныя, каб прынесці свайму народу славу і пашану сярод іншых. Для беларусаў такім стаў Янка Купала. Каб ушанаваць светлую памяць песняра, прарока, нацыянальнага генія, першага народнага паэта Беларусі, 25 лютага ў цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылося адкрыццё бюста Янкі Купалы.Удзячныя нашчадкі ўспомнілі яго вершы, словы, думкі. У выкананні навучэнцаў музычнага каледжа прагучалі песні на словы Янкі Купалы. |
|
|
![]()
Сообщение
#103
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4246 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
“У гонар абаронцаў Айчыны” 23 лютага – свята, якое з’яўляецца адным з самых паважаных у краіне. Яно азначае не толькі даніну глыбокай павагі да нашай гераічнай гісторыі, але і шчырую ўдзячнасць людзям, якія прысвяцілі сваё жыццё абароне Радзімы. З нагоды Дня абаронцаў Айчыны, 11 лютага ў цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Я.Купалы ладзіўся вечар “Вам, будущие защитники”, з удзелам бібліятэкараў, студэнтаў Лідскага тэхнічнага каледжа, членаў Савета ветэранаў. |
|
|
![]()
Сообщение
#104
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4246 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
“Калейдаскоп прафесій” “Хоць свет у цэлым рухаецца наперад, моладзі прыходзіцца кожны раз пачынаць спачатку”… Нельга не пагадзіцца з І.Гётэ. Сапраўды, кожны чалавек у пачатку свайго шляху задумваецца пра тое, чым ён будзе займацца далей. Кожны задумваецца, куды пайсці вучыцца, як зрабіць сваё жыццё шчаслівым, гарманічным, прадукцыйным… 18 лютага ў Ганчарскай сельскай бібліятэцы для вучняў 9 і 11 класаў Ганчарскага ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа прайшоў Дзень будучага спецыяліста “Школа… А што далей?”, на які былі запрошаны вядучыя спецыялісты сельскай гаспадаркі і арганізавана прамая лінія з галоўным юрыстам сельскай гаспадаркі Лідскага раёна Палейчыкам Генрыхам Мар’янавічам. Вучні змаглі атрымаць адказы на пытанні юрыдычнага характару аб мэтавым накіраванні ў навучальныя ўстановы сельскагаспадарчага профілю. |
|
|
![]()
Сообщение
#105
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4246 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
“Дзень святога Валянціна” У апошнія гады стаў папулярны Дзень св.Валянціна. Дык хто быў святы Валянцін, і адкуль пайшлі сучасныя абрады і традыцыі? Як узнікла гэтае свята? Пра ўсё гэта даведаліся прысутныя падчас пазнавальнай гадзіны “Яшчэ раз пра каханне”, якая адбылася 14 лютага ў гарадской бібліятэцы-філіяле № 1. |
|
|
![]()
Сообщение
#106
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4246 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
“У паход за скарбамі” 10 студзеня ў Дварышчанскай сельскай бібліятэцы для вучняў СШ № 4 была арганізавана экскурсія “У паход за скарбамі”, на якой прысутныя пазнаёміліся з кніжнымі навінамі і перыёдыкай, прынялі ўдзел у віктарыне па творах рускіх пісьменнікаў, літаратурнай гульне “Чамучкі”. Асабістыя ўражанні засталіся пасля наведвання этнаграфічнага пакоя “Спадчына”. |
|
|
![]()
Сообщение
#107
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4246 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
“Свеча церковная – символ молитвы” Сегодня трудно представить себе христианский храм без горящих огоньков свечей, которые точно мириады звёзд освещают всё вокруг. Все самые важные и значимые ритуалы и обряды проводятся при участии свечей. Верующие знают, какие свечи ставить и в какой момент это необходимо. Откуда взялась эта чудесная традиция, почему именно свечи стали фактически символом церковных служб? На эти и другие вопросы ответил отец Сергий , священнослужитель Архистратиго- Михайловского собора, во время беседы “Свеча церковная – молитва духовная”, которая прошла 7 февраля в городской библиотеке-филиале № 4. |
|
|
![]() ![]() |
Текстовая версия | Сейчас: 24.8.2025, 14:00 |