Проект "История Лиды в датах" |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
![]() ![]() |
Проект "История Лиды в датах" |
![]()
Сообщение
#1
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4307 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
Кастрычнік 26 — 55 гадоў з дня нараджэння Андрэя Асташова (1970, г. Ліда) – мастака, скульптара, члена Беларускага саюза мастакоў. Андрэй Аляксеевіч Асташоў нарадзіўся ў горадзе Ліда. У 1997 годзе скончыў аддзяленне скульптуры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў у Мінску ў майстэрні прафесара Г. Мурамцава, дыпломная праца — пад кіраўніцтвам А. Фінскага. Андрэй Асташоў – адзін з самых запатрабаваных беларускіх скульптараў — ужо некалькі дзесяцігоддзяў звяртаецца ў сваёй творчасці да міфалогіі. Яго скульптуры могуць упрыгожваць дарагія інтэр’еры, гарманічна выглядаюць ў адкрытай прасторы. У якасці матэрыялаў для работ аўтар для работ аўтар выкарыстоўвае камень альбо бронзу. Андрэй Асташоў — адзіны беларус, які ўзяў удзел у міжнароднай выстаўцы VIENNAFAIR – 2015 У Вене. Першы скульптар, які прадставіў сучаснае айчыннае мастацтва ў залах Дзяржаўнага Рускага музея Санкт-Пецярбурга. Гэта мастак, чые выстаўкі з нецярпеннем чакаюць у любой краіне свету, а магнетызм работ не можа пакінуць абыякавымі нават самых заўзятых крытыкаў. У 2013 годзе беларускі скульптар стаў уладальнікам міжнароднай прэміі “Вера” ў намінацыі “За шырыню задумы і грандаёзнасць увасаблення” па выніках VІІ Маскоўскага міжнароднага фестывалю мастацтваў “Традыцыі і сучаснасць”. Гэты факт яшчэ раз сведчыць аб прызнанні Андрэя Асташова ў свеце і яго моцнай мастацкай энергіі, якая спараджае цікавыя праекты. |
|
|
![]()
Сообщение
#2
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4307 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
Жнівень 6 – 310 гадоў з дня нараджэння Мацея Догеля (1715-1760 гг., в Гімбуты Лідскага павета), гісторыка, правазнаўца, педагога. Яго зборнікі матэрыялаў па гісторыі міжнародных адносін Польшчы, Літвы і Беларусі за XIII — XVIII стст. як гістарычныя крыніцы не страцілі свайго значэння. Нарадзіўся Мацей Догель на пачатку XVIII стагоддзя ў маёнтку Гімбуты, недалёка ад Ліды, паходзіў з дробнай шляхты. Хто ж мог у той час прадбачыць, што ў будучыні ён стане адной з галоўных постацяў, якія належалі да інтэлектуальнай эліты ў часы панавання ў Польшчы караля Аўгуста III Саскага? Жыццёвы шлях Мацея Догеля пачаўся ў папулярнай піярскай школе ў Шчучыне, звычайна называным Літоўскім альбо Навагрудскім. Ва ўзросце ўсяго толькі 15 гадоў уступіў у Ордэн айцоў піяраў. Ягоны далейшы шлях праходзіў праз двор надворнага літоўскага маршалка Сцыпіёна дэль Кампы, які знаходзіўся ў Шчучыне, дзе Мацей быў прыняты на працу ў якасці настаўніка яго сына, з якім, між іншым, адпаведна тагачасным звычаям, падарожнічаў у Лейпцыг і Парыж. Будучы за мяжой некалькі гадоў, Догель выкарыстаў гэты побыт для паглыблення сваіх ведаў па філасофіі і праве. Пасля вяртання ў Польшчу, пачаўся новы, найважнейшы перыяд ягонага жыцця. Гэта віленскі перыяд, калі Догель быў рэктарам піярскага калегіума, які пазней быў аб`яднаны з шляхецкім канвіктам на ўзор варшаўскага Шляхецкага калегіума. Адначасова з вялікім захапленнем збіраў матэрыялы для найважнейшай працы ягонага жыцця, г.зн. Дыпламатычнага кодэкса. У рэалізацыі гэтага вялізнага пачынання - прадугледжанага на 8 тамоў, але незакончанага, на жаль, пры жыцці аўтара - значна дапамог навуковы выезд у Францыю, Германію і Галандыю - дафінансаваны каралём Аўгустам III Саскім... |
|
|
![]()
Сообщение
#3
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4307 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
Ліпень 100 гадоў з дня нараджэння Качана Анатоля Гаўрылавіча (1925-1944 г.), нарадзіўся ў в. Хатынічы Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. У час Вялікай Айчыннай вайны працаваў на Лідскім кафляным заводзе. Са снежня 1941 года актыўна браў удзел у працы падпольнай камсамольска-моладзевай групы ў г. Ліда : распаўсюджваў лістоўкі, прынімаў актыўны ўдзел у падпале вагоннага дэпо. З 1943 года сувязны партызанскага атрада “Балтыец” брыгады імя КіраваБаранавіцкай вобласці. Перапраўляў у атрад савецкіх ваеннапалонных, дастаўляў партызанам медыкаменты. Арыштаваны і расстраляны гітлераўцамі. Пахаваны ў брацкай магіле ў Лідзе. Пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны І ступені. Яго імя носіць адна з вуліц нашага горада. |
|
|
![]()
Сообщение
#4
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4307 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
Чэрвень 3 – 160 лет со дня рожденияМарии Константиновны Новицкой (в девичестве Снитко, 1865 – (?), основательницы Лидской женской гимназии. Имя Марии Константиновны Новицкой навсегда вписано большими букавми в историю Лидчины. Мария Константиновна стояла у истоков зарождения образования в нашем городе, именно она создала частную женскую школу — первое учреждение образования Лиды. Щедрость, бескорыстность, доброта — это качества, которыми обладала Мария Константиновна. Только человек, действительно любящий свое дело, желающий нести в массы свет, образование, мог отдать собственный дом, для создания в нем школы. Одной из заслуг ее, является и то, что она смогла собрать вокруг себя талантливых учителей – тех людей, которые могли дать образование детям. Л.Н. Любомудров – преподаватель французского, немецкого языков и географии, Г. Петрова –преподаватель истории русской литературы и всеобщей истории, Г. Бенсонь- преподаватель математики и физики, - это имена тех, кто работал с Марией Константиновной. |
|
|
![]()
Сообщение
#5
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4307 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
Май 1 – 95 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Парфір’евіча Дронава (1930), ветэрана РВСП, палкоўніка ў адстаўцы. Аўтар кніг “Не ведая покоя”, “Любовь мой плен и вдохновенье”, “Повторение пройденного” і інш. Уладзімір Дронаў – з пакалення дзяцей вайны. Нарадзіўся ў глыбінцы Саратаўскай вобласці, у сялянскай сям’і. Калі пачалася вайна, Валодзя Дронаў скончыў чатыры класы. Калі бацька пайшоў на фронт, яму давялося кінуць навучанне і пайсці працаваць у калгас, каб, дапамагчы маці выжыць і пракарміць трох сваіх сясцёр. За парту хлопчыку давялося сесці толькі ўжо пасля вайны. У той час шмат якія хлапчукі марылі стаць вайскоўцамі. У 1957 годзе ён з адзнакай скончыў Рыжскую інжынерна-авіяцыйную вучэльню. Калі наступіў час станаўлення ракетных войскаў стратэгічнага прызначэння В. Дронаў навучаў ракетнай справе асабовы састаў 376-га ракетнага палка, які знаходзіўся ў Гезгалах. У 49-ай ракетнай дывізіі Уладзімір Парфір’евіч прайшоў шлях ад камандзіра батарэі да намесніка камандзіра дывізіі. Усяго службе ў РВСП ён аддаў 27 гадоў. Узнагароджаны ордэнам “За службу Радзіме” ІІІ ступені. У 1986 годзе выйшаў у запас ў званні палкоўніка. Апошнія гады Уладзімір Дронаў актыўна займаецца творчасцю. Ён знайшоў сваё месца не толькі ў грамадскім жыцці горада, але і ў паэзіі. Уладзімір Дронаў — паэт-грамадзянін, паэт-патрыёт, паэт-лірык, паэт разнапланавы, які апявае ў сваіх вершах радасць жыцця і мужнасць духу. |
|
|
![]()
Сообщение
#6
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4307 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
Красавік 85 гадоў назад (1940 г.) Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР утвораны Лідскі раён у складзе Баранавіцкай вобласці. Межы Лідскага раёна акрэсліваюць на поўдні, паўднёвым усходзе і ўсходе Нёман і яго прытокі Гаў’я і Жыжма. А на паўднёвым захадзе раёна цячэ яшчэ адзін нёманскі прыток — рака Лебяда. Створаны ў 1940 годзе Лідскі раён месціцца ў самым цэнтры Гродзенскай вобласці. Лідскі раён з цэнтрам ў г. Лідзе быў створаны паводле Указа Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 15 студзеня 1940 г. у складзе Баранавіцкай вобласці. У склад раёна поўнасцю ўвайшлі Белагрудская і Лідская воласці, а таксама часткі Беліцкай, ВаверскайДакудаўскай і Жырмунскай валасцей былога Лідскага павета. 12 кастрычніка 1940 года на тэрыторыі раёна былі створаны Лідскі градскі Савет (центр г. Ліда) і 20 сельскіх Саветаў. У раёне налічвалася 469 населеных пунктаў (у т. л. 160 вёсак, 27 памешчыцкіх маёнткаў). Тэрыторыя раёна складала 1249 км2, насельніцтва — 79576 чалавек (разам з г. Ліда). У асноўным раён насялялі беларусы, жылі таксама палякі, рускія, яўрэі і інш. Кожная нацыянальнасць адчувала сябе камфортна, мела аднолькавыя правы. |
|
|
![]()
Сообщение
#7
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4307 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
Сакавiк 150 гадоў таму пабудавана і асвечана ў імя Святога Георгія царква на Лідскіх праваслаўных могілках. У 1875 годзе клопатам благачыннага пратаіерэя Іосіфа Каяловіча на праваслаўных могілках пабудаваны драўляны храм. І быў асвечаны ў імя Святога вялікапакутніка Георгія Пераможца. З 1919 па 1996 гады гэта быў адзіны праваслаўны храм у горадзе, які ніколі не зачыняўся. У найстарэйшай царкве г. Ліды ёсць нямала даўнейшых абразоў. Найбольш шаноўныя з іх — абраз “Всех скорбящих радость”, абраз Боскай Маткі Вострабрамскай, шэсць абразоў апосталаў і некаторыя іншыя. Пры храме арганізавана моладзевае братэрства, прыходскае сястрыцтва, бібліятэка, нядзельная школа, два хоры. На могілках поруч з храмам пахаваны заснавальнікі храма протаіерэй Іосіф Каяловіч і Антоні Васнеўскі, протаіерэй Міхаіл Голенкевіч і яшчэ шэсць святароў, звязаных лёсам з Лідчынай. На гэтых жа могілках знаходзяцца пахаванні 145 чырвонаармейцаў і партызан-падпольшчыкаў, а таксама брацкая магіла 42 савецкіх салдатаў. Ушанаваць памяць абаронцаў у 70-ую гадавіну вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў было вырашана не толькі добраўпарадкаваннем месцаў пахавання, але і будаваннем капліцы-помніка. Яе асвячэнне адбылося 8 ліпеня 2014 года з удзелам Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі. |
|
|
![]() ![]() |
Текстовая версия | Сейчас: 13.10.2025, 6:23 |