Сакавiк |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
![]() ![]() |
Сакавiк |
![]()
Сообщение
#1
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4157 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
150 гадоў таму пабудавана і асвечана ў імя Святога Георгія царква на Лідскіх праваслаўных могілках. У 1875 годзе клопатам благачыннага пратаіерэя Іосіфа Каяловіча на праваслаўных могілках пабудаваны драўляны храм. І быў асвечаны ў імя Святога вялікапакутніка Георгія Пераможца. З 1919 па 1996 гады гэта быў адзіны праваслаўны храм у горадзе, які ніколі не зачыняўся. У найстарэйшай царкве г. Ліды ёсць нямала даўнейшых абразоў. Найбольш шаноўныя з іх — абраз “Всех скорбящих радость”, абраз Боскай Маткі Вострабрамскай, шэсць абразоў апосталаў і некаторыя іншыя. Пры храме арганізавана моладзевае братэрства, прыходскае сястрыцтва, бібліятэка, нядзельная школа, два хоры. На могілках поруч з храмам пахаваны заснавальнікі храма протаіерэй Іосіф Каяловіч і Антоні Васнеўскі, протаіерэй Міхаіл Голенкевіч і яшчэ шэсць святароў, звязаных лёсам з Лідчынай. На гэтых жа могілках знаходзяцца пахаванні 145 чырвонаармейцаў і партызан-падпольшчыкаў, а таксама брацкая магіла 42 савецкіх салдатаў. Ушанаваць памяць абаронцаў у 70-ую гадавіну вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў было вырашана не толькі добраўпарадкаваннем месцаў пахавання, але і будаваннем капліцы-помніка. Яе асвячэнне адбылося 8 ліпеня 2014 года з удзелам Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі. |
|
|
![]() ![]() |
Текстовая версия | Сейчас: 15.6.2025, 0:28 |