Обзор мероприятий 2014г., Обзор мероприятий, проведенных ЦБ и филиалами в 2014 году.  | 
	 
	 
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
![]() ![]()  | 
	
Обзор мероприятий 2014г., Обзор мероприятий, проведенных ЦБ и филиалами в 2014 году.  | 
	 
	 
			
			  23.5.2014, 8:30
			
				 Сообщение
					#78
					
				
			 
		 | 
	|
| 
        	
				
        			 Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4348 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3  | 
       
			
			 Дні сэнсам напаўняя Сведчаннем нашага духоўнага адраджэння і вяртання да культурных і этнічных традыцый славянскіх народаў стала правядзенне з 21 па 24 мая ў цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Я.Купалы Дзён Праваслаўнай кнігі. Менавіта праз авалоданне чытаннем і пісьмом чалавек становіцца адукаваным, культурным і духоўна багатым. Свяшчэннік Арцемій Папко у сваёй гутарцы “Духовная книга – источник великой мудрости», адзначыў, што прайшло больш за 1150 год с таго часу, як Кірыл і Мяфодзій стварылі славянскі алфавіт і ў памяць аб гэтай гістарычнай падзеі штогод адзначаецца Дзень славянскай пісьменнасці і культуры. Увазе прысутных была прадстаўлена таксама медыа-прэзентацыя Евангелія 1841 года і выстава старадрукаванай кнігі.  | 
	
| 
			
			 | 
	|
			
			  20.5.2014, 14:21
			
				 Сообщение
					#79
					
				
			 
		 | 
	|
| 
        	
				
        			 Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4348 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3  | 
       
			
			 “Каб на зямлі жыццю цяплей было”… Рыгор Іванавіч Барадулін, вядомы таксама як Дзядзька Рыгор – беларускі паэт, эсэіст і перакладчык. Апошні чалавек, які атрымаў званне “Народны паэт Беларусі”. Пяру Рыгора Барадуліна належаць больш за 70 паэтычных зборнікаў, каля 30 зборнікаў-перакладаў, мноства крытычных артыкулаў і эсэ. Яго творы перакладзены прыкладна на 40 моў. У 2006 годзе Барадулін трапіў у спіс намінантаў на Нобелеўскую прэмію па літаратуры. Узнагароджаны прэміяй Я.Купалы, ордэнам Дружбы Народаў, ордэнам “Знак Пашаны”, медалём Францыска Скарыны. Каб узгадаць і ўшанаваць памяць народнага паэта 16 мая ў цэнтральнай раённай бібліятэцы сабраліся неабыякавыя людзі на вечар памяці “Не дажыў да зялёнай травы…” з удзелам Зміцера Бартосіка, беларускага барда, пісьменніка.  | 
	
| 
			
			 | 
	|
			
			  16.5.2014, 13:56
			
				 Сообщение
					#80
					
				
			 
		 | 
	|
| 
        	
				
        			 Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4348 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3  | 
       
			
			 Белыя галубкі… Сёстры міласэрнасці Ёсць адно вельмі цёплае слова, яшчэ зусім нядаўна несправядліва забытае – міласэрнасць. Вобраз жанчыны ў усведамленні многіх неразрыўна звязаны з гэтым паняццем. Сёстры міласэрнасці… Белыя галубкі… Так называлі жанчын, якія прысвячалі сябе цяжкай, але вельмі добрай справе – служэнню ў тыя хвіліны, калі да чалавека прыходзіць бяда – хвароба. Менавіта ім, сёстрам міласэрнасці 15 мая былі прысвечаны гістарычныя віражы “Першая ва ўсім яна, міласэрнасці сястра”, якія падрыхтавалі Ганчарская і Тарноўская сельскія бібліятэкі сумесна з Тарноўскай СШ.  | 
	
| 
			
			 | 
	|
			
			  15.5.2014, 15:44
			
				 Сообщение
					#81
					
				
			 
		 | 
	|
| 
        	
				
        			 Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4348 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3  | 
       
			
			 Дзень, які прымушае памятаць СНІД – каварнае захворванне. І, каб не стаць яго ахвярай, неабходна клапаціцца пра сваё здароўе, памятаць пра рызыку інфіцыравання і навучыцца пазбягаць небяспекі. Штогод у трэцюю нядзелю мая ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяр СНІДу. Тэмай 31-га дня памяці, які сёлета прайшоў у цэнтральнай раённай бібліятэцы стаў слоган “Першыя на жудаснай дарозе”. Тэматыка падкрэслівае неабходнасць аб’яднання намаганняў у барацьбе з ВІЧ, магчымасць падтрымаць людзей, якія жывуць з ВІЧ/СНІДам. З пачатку эпідэміі ў Гродзенскай вобласці зарэгістравана 657 выпадкаў ВІЧ-інфекцыі. У Лідскам раёне – 333 ВІЧ - інфіцыраваных, 303 з іх жывуць у Лідзе.  | 
	
| 
			
			 | 
	|
			
			  14.5.2014, 15:29
			
				 Сообщение
					#82
					
				
			 
		 | 
	|
| 
        	
				
        			 Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4348 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3  | 
       
			
			 
				Варта заўважыць, што нішто так не ўзвышае чалавека, як яго багаты ўнутраны свет. Таму, 4 мая  ў Дварышчанскай сельскай бібліятэцы прайшоў урок духоўнасці “Праз кнігу да дабра”. Прысутныя мелі магчымасць зазірнуць у свой унутраны свет, пазнаваць жыццё, вучыцца жыць, будаваць адносіны, будаваць сябе. У мерапрыемстве прыняў удзел іерэй Георгій Муха, які расказаў пра некаторыя фундаментальныя прынцыпы хрысціянскага выхавання. 
			
			
					
		![]()  
				
				
				
			 | 
	
| 
			
			 | 
	|
			
			  14.5.2014, 15:26
			
				 Сообщение
					#83
					
				
			 
		 | 
	|
| 
        	
				
        			 Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4348 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3  | 
       
			
			 
				Культурную праграму да Дня Перамогі ў Дварышчанскай сельскай бібліятэцы распачаў конкурс малюнкаў і віншавальных паштовак “Вайна праз сэрца юных пакаленняў”, які адбыўся 7 мая. У час мерапрыемства бібліятэка ператварылася ў своеасаблівае мастацкае палатно. Бібліятэкары адзначылі кожнага з удзельнікаў, якія ў сваіх работах паказалі творчае асэнсаванне Вялікай Перамогі. 
			
			
					
		![]()  
				
				
				
			 | 
	
| 
			
			 | 
	|
			
			  14.5.2014, 13:11
			
				 Сообщение
					#84
					
				
			 
		 | 
	|
| 
        	
				
        			 Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4348 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3  | 
       
			
			 
				7 мая ў гарадской бібліятэцы-філіяле № 4 сумесна з Лідскім  музычным каледжам адбылася літаратурна-музычная кампазіцыя "Ведаць, помніць, думаць”, прысвечаная Дню Перамогі. У адрас шаноўных ветэранаў, якія выстаялі і перамаглі ў той бязлітаснай вайне гучалі шчырыя словы ўдзячнасці і віншаванні. На працягу мерапрыемства гучалі вершы і песні ваеннага часу ў выкананні студэнтаў музычнага каледжа.  
			
			
					
		![]()  
				
				
				
			 | 
	
| 
			
			 | 
	|
![]() ![]()  | 
	
| Текстовая версия | Сейчас: 4.11.2025, 14:24 |