Обзор мероприятий 2014г., Обзор мероприятий, проведенных ЦБ и филиалами в 2014 году. |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
![]() ![]() |
Обзор мероприятий 2014г., Обзор мероприятий, проведенных ЦБ и филиалами в 2014 году. |
![]()
Сообщение
#80
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4246 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
Белыя галубкі… Сёстры міласэрнасці Ёсць адно вельмі цёплае слова, яшчэ зусім нядаўна несправядліва забытае – міласэрнасць. Вобраз жанчыны ў усведамленні многіх неразрыўна звязаны з гэтым паняццем. Сёстры міласэрнасці… Белыя галубкі… Так называлі жанчын, якія прысвячалі сябе цяжкай, але вельмі добрай справе – служэнню ў тыя хвіліны, калі да чалавека прыходзіць бяда – хвароба. Менавіта ім, сёстрам міласэрнасці 15 мая былі прысвечаны гістарычныя віражы “Першая ва ўсім яна, міласэрнасці сястра”, якія падрыхтавалі Ганчарская і Тарноўская сельскія бібліятэкі сумесна з Тарноўскай СШ. |
|
|
![]()
Сообщение
#81
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4246 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
Дзень, які прымушае памятаць СНІД – каварнае захворванне. І, каб не стаць яго ахвярай, неабходна клапаціцца пра сваё здароўе, памятаць пра рызыку інфіцыравання і навучыцца пазбягаць небяспекі. Штогод у трэцюю нядзелю мая ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяр СНІДу. Тэмай 31-га дня памяці, які сёлета прайшоў у цэнтральнай раённай бібліятэцы стаў слоган “Першыя на жудаснай дарозе”. Тэматыка падкрэслівае неабходнасць аб’яднання намаганняў у барацьбе з ВІЧ, магчымасць падтрымаць людзей, якія жывуць з ВІЧ/СНІДам. З пачатку эпідэміі ў Гродзенскай вобласці зарэгістравана 657 выпадкаў ВІЧ-інфекцыі. У Лідскам раёне – 333 ВІЧ - інфіцыраваных, 303 з іх жывуць у Лідзе. |
|
|
![]()
Сообщение
#82
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4246 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
Варта заўважыць, што нішто так не ўзвышае чалавека, як яго багаты ўнутраны свет. Таму, 4 мая ў Дварышчанскай сельскай бібліятэцы прайшоў урок духоўнасці “Праз кнігу да дабра”. Прысутныя мелі магчымасць зазірнуць у свой унутраны свет, пазнаваць жыццё, вучыцца жыць, будаваць адносіны, будаваць сябе. У мерапрыемстве прыняў удзел іерэй Георгій Муха, які расказаў пра некаторыя фундаментальныя прынцыпы хрысціянскага выхавання.
![]() ![]() |
|
|
![]()
Сообщение
#83
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4246 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
Культурную праграму да Дня Перамогі ў Дварышчанскай сельскай бібліятэцы распачаў конкурс малюнкаў і віншавальных паштовак “Вайна праз сэрца юных пакаленняў”, які адбыўся 7 мая. У час мерапрыемства бібліятэка ператварылася ў своеасаблівае мастацкае палатно. Бібліятэкары адзначылі кожнага з удзельнікаў, якія ў сваіх работах паказалі творчае асэнсаванне Вялікай Перамогі.
![]() ![]() |
|
|
![]()
Сообщение
#84
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4246 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
7 мая ў гарадской бібліятэцы-філіяле № 4 сумесна з Лідскім музычным каледжам адбылася літаратурна-музычная кампазіцыя "Ведаць, помніць, думаць”, прысвечаная Дню Перамогі. У адрас шаноўных ветэранаў, якія выстаялі і перамаглі ў той бязлітаснай вайне гучалі шчырыя словы ўдзячнасці і віншаванні. На працягу мерапрыемства гучалі вершы і песні ваеннага часу ў выкананні студэнтаў музычнага каледжа.
![]() ![]() |
|
|
![]()
Сообщение
#85
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4246 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
7 мая ў гарадской бібліятэцы-філіяле № 6 імя В.Таўлая адбылася гадзіна памяці “Была вайна – была Перамога”. На мерапрыемства былі запрошаны Казімір Рунец і Валянціна Саўлакова, якія дзецьмі перажылі страшную народную трагедыю, ведаюць, што такое быць на мяжы жыцця і смерці. Яны падзяліліся з прысутнымі сваімі разважаннямі пра Дзень Перамогі, які стаў для іх – сапраўдным святам, якое застанецца да канца дзён. Удзельнікам была прапанавана кніжная выстава “Рэха далёкай вайны”.
![]() ![]() |
|
|
![]()
Сообщение
#86
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4246 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
Працягам культурна-асветніцкага марафона “Вялікай Перамозе прысвячаецца” стала літаратурна-музычная імпрэза “З той далёкай вайны”, якая адбылася 7 мая ў цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Я.Купалы. На ўрачыстасць былі запрошаны ветэраны Вялікай Айчыннай вайны Васіль Варсонавіч Цвердахлеб і Сяргей Рыгоравіч Шчыцын, якія былі сведкамі той бязлітаснай вайны. З заклікам ніколі не забываць пра велічны подзвіг народа ў час Вялікай Айчыннай вайны, бяспрыкладны гераізм суайчыннікаў у пасляваенны перыяд звярнуліся члены Прэзідыума Савета ветэранаў Лідскага раённага аб’яднання Удовік Мікалай Анісімавіч і Біруля Людміла Мікалаеўна.
Словы ўдзячнасці шаноўным ветэранам за мужнасць і адвагу, шчаслівае сёння нашай Беларусі, абяцанне захоўваць патрыятычныя традыцыі бацькоў і дзедаў выказалі студэнты Лідскага тэхнічнага каледжа. Прыгожым музычным акордам урачыстасці стала выступленне перад прысутнымі студэнтаў Лідскага музычнага каледжа. Да імправізаванай Сцяны памяці былі ўскладзены жывыя кветкі і пастаўлены ў памяць аб загінуўшых свечкі. Падчас правядзення мерапрыемства гасцям была прапанавана мультымедыйная прэзентацыя “Вызваленне Ліды: гісторыя і памяць” і кніжная выстава “Гартаючы памяці старонкі”. ![]() ![]() |
|
|
![]() ![]() |
Текстовая версия | Сейчас: 24.8.2025, 14:04 |