Обзор мероприятий 2014г., Обзор мероприятий, проведенных ЦБ и филиалами в 2014 году. |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
![]() ![]() |
Обзор мероприятий 2014г., Обзор мероприятий, проведенных ЦБ и филиалами в 2014 году. |
![]()
Сообщение
#99
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4157 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
10 красавіка гарадская бібліятэка-філіял № 4 запрасіла вучняў СШ № 1 у пазнавальнае вандраванне "Винни - Пух и семь чудес мёда". Прысутныя даведаліся аб лекавых уласцівасцях раслін і каштоўных якасцях мёда. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава і мультымедыйная прэзентацыя.
![]() ![]() |
|
|
![]()
Сообщение
#100
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4157 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
Адкрыццё Тыдня дзіцячай кнігі ў Ганчарскай сельскай бібліятэцы аб’яднала юных чытачоў бібліятэкі, настаўнікаў, бацькоў. Скамарошка, Каралева Кніга, Мальвіна, Нязнайка і іншыя героі сышлі са старонак казак, апавяданняў і вершаў, каб сустрэцца з маленькімі чытачамі. Песні, танцы, загадкі, прыказкі і прымаўкі, гульні, віктарыны стварылі прысутным добры настрой і дапамаглі не разгубіцца ў бясконцым кніжным акіяне.
![]() ![]() ![]() ![]() |
|
|
![]()
Сообщение
#101
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4157 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
З мэтай стварэння спрыяльнай інфармацыйнай прасторы і фарміравання мультыкультурнай пазіцыі 25 сакавіка гарадская бібліятэка-філіял № 1 прапанавала інвалідам сацыяльнага цэнтра агляд часопісаў "Журнальный серпантин" і мультымедыйную прэзентацыю "Не секрет для всех вокруг, что
журнал наш лучший друг". ![]() ![]() |
|
|
![]()
Сообщение
#102
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4157 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
У Мажэйкаўскай сельскай бібліятэцы склалася традыцыйная форма правядзення Праваслаўных чытанняў. Пры падрыхтоўцы кожнай тэмы адбываецца пошук новых элементаў, каб мерапрыемствы не былі падобныя, не пераўтвараліся ў павучальныя лекцыі. Бібліятэкары робяць агляды літаратуры, асвятляюць тэму чытанняў, афармляюць разгорнутыя кніжныя выставы і экспазіцыі. Тэматыка чытанняў разнастайная: ад тлумачэння з’яў рэлігійнага жыцця, царкоўных традыцый, канонаў, да такога, здавалася б, свецкага пытання як “Роля жанчыны ў сучасным грамадстве”.
![]() ![]() |
|
|
![]()
Сообщение
#103
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4157 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
28 сакавіка ў рамках Тыдня дзіцячай кнігі гарадская дзіцячая бібліятэка запрасіла вучняў СШ № 9 прыняць удзел у гульне-вандраванні “В космос всем открыта дверь, ну-ка сам себя проверь”. Дзеці пазнаёміліся з планетамі Сонечнай сістэмы, прынялі ўдзел у конкурсе “Вселенная”, гульнях “Орбита звездных трасс” і “ Кто наблюдательный?”. Пераможцы атрымалі прызы і падарункі.
![]() ![]() |
|
|
![]()
Сообщение
#104
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4157 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
28 сакавіка гарадская дзіцячая бібліятэка запрасіла вучняў прышкольных лагераў СШ № 9 і СШ № 10 на карагод “Веселые книги веселых писателей”, прысвечаны Міжнароднаму дню дзіцячай кнігі. Бібліятэкары пазнаёмілі прысутных з вясёлымі гісторыямі аб сучасных хлопчыках і дзяўчынках, у героях якіх яны пазнаюць сябе і сваіх таварышаў.
![]() ![]() |
|
|
![]()
Сообщение
#105
|
|
Активный участник ![]() ![]() ![]() Группа: Главные администраторы Сообщений: 4157 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 ![]() |
З 24 па 28 сакавіка гарадская бібліятэка- філіял № 3 у рамках Тыдня дзіцячай кнігі запрасіла школьнікаў на шэраг цікавых мерапрыемстваў, якія дазволілі ўдзельнікам не толькі адкрыць новыя кнігі беларускіх і замежных аўтараў, але і пазіцыяніраваць сябе, як зацікаўленых і актыўных чытачоў.
Гадзіна паведамленне “Гучы, звонкае, шчырае, роднае слова” звярнула ўвагу прысутных да твораў беларускіх , у тым ліку мясцовых паэтаў і пісьменнікаў. Турнір “Запаведны край прыроды” дазволіў прадэманстраваць веды, атрыманыя падчас чытання навукова- пазнавальнай літаратуры, перыядычных выданняў. З захапленнем і добрым настроем юныя чытачы прынялі ўдзел у гульневай праграме “За горы, за леса, за шырокие моря”, конкурсе “Дзяцей чакае смех”, віктарыне “У казцы часта так бывае”. Зрабіць гэтыя мерапрыемствы цікавымі і запамінальнымі дазволілі разнастайныя гульні і конкурсы, віктарыны, а таксама магчымасць кожнаму ўдзельніку пераўвасобіцца ў казачнага героя і круціць чароўнае кола. Пераможцы атрымалі дыпломы і ганаровыя граматы. ![]() ![]() ![]() ![]() |
|
|
![]() ![]() |
Текстовая версия | Сейчас: 16.6.2025, 14:19 |