“Дарослыя – дзецям”
20 снежня ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў раённага літаратурнага конкурсу імя Веры Навіцкай “Дарослыя – дзецям”.
Мэтай конкурсу стала прапаганда творчай спадчыны дзіцячай пісьменніцы Веры Навіцкай сярод лідзян, выяўленне, падтрымка і заахвочванне лідскіх паэтаў і празаікаў да напісання твораў для дзяцей.
Па рашэнні журы лаўрэатамі конкурсу “Дарослыя – дзецям” сталі:
1 месца – Цішук Святлана Аляксандраўна (намінацыя “Паэзія”);;
2 месца – Рэлікоўская Ганна Леанардаўна (намінацыя “Паэзія”);
3 месца – Васько Уладзімір Гаўрылавіч (намінацыя “Проза”).
Усіх пераможцаў чакалі грашовыя ўзнагароды і дыпломы.
Таксама на імпрэзе быў анансаваны выхад зборніка, у якім надрукаваны конкурсныя працы ўдзельнікаў.