“Радкамі вершаў, праўдай успамінаў”
Пра мужнасць беларусаў на фронце і ў тыле ворага ішла гаворка падчас гістарычнага часу, які прайшоў 5 мая ў Дварышчанскай сельскай бібліятэцы. Шматлікія экспанаты музейнага пакою Дварышчанскай сельскай бібліятэкі сведчаць пра тое, што беларускі народ не стаў на калені перад захопнікамі, захаваў годнасць. У суровым змаганні, не шкадуючы жыцця, нашы землякі захіналі нашу Бацькаўшчыну ад знішчальнага агню.