Проект "История Лиды в датах" |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Проект "История Лиды в датах" |
1.6.2020, 9:57
Сообщение
#50
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3784 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Чэрвень 8 – 75 гадоў з дня нараджэння Валерыя Васільевіча Сліўкіна (1945г, г. Ліда), кандыдата геаграфічных навук, старшага навуковага супрацоўніка Лідскага гістарычна-мастацкага музея. Валерый Сліўкін з’яўляецца заснавальнікам і навуковым кансультантам краязнаўчага гісторыка-літаратурнага часопіса “Лідскі Летапісец”. За плённую і старанную працу па збору і захаванні краязнаўчых дакументаў ён узнагароджаны медалём Мітрафана Доўнар-Запольскага “За вяртанне гістарычнай памяці” з уручэннем дыплома і занясеннем у Кнігу гонару “Рупліўцы твае, Беларусь”. Дасканала валодаючы краязнаўчай інфармацыяй В.Сліўкін раскрыў жыццё Лідчыны ў перыяд Першай сусветнай вайны. А што датычыцца Вялікай Айчыннай вайны, то яму знаёмы не толькі падзеі, але і ўсе яе героі. Супрацоўнікамі музея з самага пачатку яго існавання быў сабраны багаты матэрыял пра партызанскі атрад “Іскра” і іншыя вайсковыя фарміраванні часоў Вялікай Айчынай вайны. Увесь гэты архіў сістэматызаваны дзякуючы намаганням В.Сліўкіна. Не засталіся без яго ўвагі і старажытныя муры Лідскага замка: Валерый Васільевіч дасканала вывучыў неабходнасць яго ўзвядзення, усю яго дзейнасць пачынаючы з XIV стагоддзя. Лідскі вучоны правёў вялікую даследчую працу да 100-годдзя Лідскага ваеннага аэрадрома, вынікам якой стаў выхад кнігі “Аэрадром Ліда – 100 год палётаў. 1913 – 2013” (сумесна з Д.Кіенкам). У дадатак В.Сліўкіным у Лідскім гісторыка-мастацкім музеі адкрыта выстава “Крылы над Лідай”. Практычна гістарычная частка кнігі “Памяць. Ліда і Лідскі раён” пададзена Валерыям Васільевічам. На аснове яго даследчай работы музеем распрацавана музейна-асветніцкая праграма “Старадаўніх муроў адраджэнне”, якая ў 2009 годзе была адзначана Спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва. |
|
|
31.3.2020, 15:06
Сообщение
#51
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3784 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Красавік 9 – 160 гадоў з дня нараджэння Вільгельма Краеўскага (1860 – 1905) і 165 гадоў з дня нараджэння Юліюша Столле (1855 – 1927). Іх імёны цесна звязаны з сучасным шклозаводам “Нёман”. У 1883 годзе на беразе ракі Нёман Юліюш Столле і Вільгельм Краеўскі арганізавалі вытворчасць шкла. Вільгельм Краеўскі нарадзіўся 9 кастрычніка 1860 года. У 1891 годзе Вільгельм Краеўскі і Юліюш Столе сталі арандатарамі гуты ў маёнтку Заенчыцы (Лідскі павет). Ужо ў 1892 годзе яны правялі першыя ўдалыя варкі крыштальнага шкла. Трагічна загінуў у 1905 годзе. Пахаваны на могілках паблізу вёскі Агароднікі Ганчарскага сельскага савету (Лідскі раён). Юліюш Столле нарадзіўся ў 1855 годзе ў Паўночнай Чэхіі ў сям’і патомных мастакоў па шкле, ён у 1879 годзе, ва ўзросце 24 гадоў, пераехаў на Дзяцькаўскі крыштальны завод, дзе пачаў працаваць разрысоўшчыкам па шкле, а неўзабаве стаў кіраўніком мастацкай майстэрні, дзе і працаваў да пераезду ў Лідскі павет. Ю.Столле быў добра знаёмы з сусветна вядомай чэшскай школай гутніцтва і паспяхова пераносіў яе тэхнічныя правілы і прыемы, арганізацыйныя прынцыпы і элементы дызайну ў практыку працы свайго прадпрыемства. У прынёманскіх месцах ён правёў палову жыцця, стараючыся стварыць прадпрыемства, вядомае сваімі вырабамі далёка за межамі дадзенай мясцовасці. І гэта яму ўдалося. |
|
|
3.3.2020, 10:33
Сообщение
#52
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3784 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Сакавік 2 – 65 гадоў з дня нараджэння Анатоля Леанідавіча Крупы (1955 г., в. Мастаўляны, Лідскага раёна), педагога, краязнаўца. Аўтар кнігі “Пакінуць след на зямлі”. Нарадзіўся Анатоль Леанідавіч на Лідчыне ў вёсцы Мастаўляны ў сям’і настаўнікаў. Скончыў Парэцкую сярэднюю школу, затым кароткі час працаваў слесарам на заводзе “Лідсельмаш”, з’яўляўся брыгадзірам моладзевай брыгады. Пасля была служба на Балтыйскім і Чарнаморскім флатах. Анатоль Леанідавіч хадзіў у дальнія паходы, 48 разоў перасякаў экватар, выконваў інтэрнацыянальны абавязак у афрыканскіх краінах. У 1982 годзе атрымаў дыплом гістарычнага факультэта Гомельскага дзяржунівесітэта імя Ф.Скарыны. З 1984 года – дырэктар Бердаўскай сярэдняй школы. Стварыў гісторыка-краязнаўчы музей у Бердаўке, які ўвайшоў у спіс цікавых для наведвання аб’ектаў Лідчыны. Аўтар публікацый па краязнаўству. 17 – 85 гадоў з дня нараджэння Таццяны Іванаўны Сямёнавай (1935 г.). Працавала ў дашкольных установах горада Ліды. Аўтар кніг “Осенний вальс” і “Позвала судьба в дорогу”. Паэзія Таццяны Сямёнавай зразумелая і даступная шырокаму колу чытачоў. У ёй ёсць простая філасофія жыцця: кахаць жыццё і ўсё жывое, не быць абыякавай ні да каго і ні да чаго. Яе вершы звонкія і спеўныя, як вясновы ручай, напоўнены святлом і цяплом, як летняя вуліца, сумныя і прыбраныя, як восеньскі парк, чыстыя і ўрачыстыя, як першы снег узімку. |
|
|
31.1.2020, 14:52
Сообщение
#53
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3784 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Люты 2 – 65 гадоў з дня нараджэння Ірыны Сямёнаўны Бараздзіной (1955-2019), настаўнічала ў школах горада Ліды. Аўтар кніг “Из соли, сахара и перца” і “Живу по чувствам”. Яе вершы былі высока адзначаны адным з найбольш дасведчаных лідскіх паэтаў Уладзімірам Васько. Лірыка Ірыны Бараздзіной глыбокая і душэўная, у ёй шмат асабістага, яна падахвочвае бачыць незвычайнае і выдатнае ў звычайным. 8 – 70 гадоў з дня нараджэння Віктара Мітрафанавіча Бачарова (1950-2004), дырэктара сярэдняй школы № 13, паэта, празаіка, самадзейнага кампазітара, педагога. Супрацоўнічаў з Васілём Быкавым, ужо ў той час знакамітым пісьменнікам. Сустракаўся з празаікам Аляксеем Карпюком, поэтэссамі Данутай Бічэль, Вольгай Іпатавай і інш. Свой першы зборнік Віктар Бачароў назваў “Разговор” (1996). У гэтай назве крыецца глыбокі сэнс. Паэт імкнецца да жывой сувязі з людзьмі і пачынае душэўную гутарку не толькі з імі, але і з сабою пра каханне, пра сэнс жыцця, пра вайну… І знаёмы свет у вершах В. Бачарова адкрываецца новымі межамі і новымі пачуццямі. 19 – 95 гадоў з дня нараджэння Івана Міхайлавіча Саўко (1925-1998) – самадзейнага паэта. Пачатак сталых гадоў супаў з завяршэннем разгрому нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Ён як удзельнік Вялікай Айчыннай вайны знаходзіўся ў дзеючай арміі, быў цяжка паранены. Скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут. Асноўную частку свайго жыцця аддаў вядомай на Лідчыне гаспадарцы – саўгасу “Тарнова”. З 1957 года занімаў пасаду галоўнага ветурача. За баявыя і працоўныя заслугі Іван Міхайлавіч узнагароджаны шматлікімі ордэнамі і медалямі. Ўсё свядомае жыццё пісаў вершы, шмат друкаваўся ў рэгіянальных і рэспубліканскіх газетах. Аўтар трох зборнікаў пазіі. |
|
|
9.1.2020, 14:41
Сообщение
#54
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3784 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Студзень 745 гадоў з дня нараджэння Гедыміна (каля 1275 -1341гг.) князя Вялікага княства Літоўскага, заснавальніка Лідскага замку. Вялікі князь Гедымін княжыў у Вялікім княстве Літоўскім чвэрць стагоддзя: з 1316-га па 1341-ы. Падчас яго ўлады фактычна быў завершаны працэс аб’яднання галоўных беларускіх зямель ад Заходняй Дзвіны і Дняпра да Заходняга Буга. Гедымін вёў непрымірымую барацьбу з крыжаносцамі. У 1326 годзе войскі ВКЛ на чале з Д.Гарадзенскім, а ў 1327-м – пад камандаваннем сына Гедыміна Альгерда, нанеслі сакрушальнае паражэнне Брандэнбургу – саюзніку Тэўтонскага ордэна. Па ініцыятыве Гедыміна былі пабудаваны замкі ў Вільні, Крэве, Троках, Лідзе і іншых беларускіх гарадах. На пастаянную працу ў Вялікае княства ён запрашаў рамеснікаў, гандляроў, высокаадукаваных людзей з розных краін Еўропы, і гэтым, натуральна ж, значна спрыяў культурнаму развіццю дзяржавы. Загінуў князь Гедымін у 1341 годзе ў баі з крыжаносцамі падчас асады нямецкай крэпасці Баербург. У верасні 2019 года ў Лідзе ля сцен Лідскага замка ўсталяваны помнік князю Гедаміну. Аўтары помніка – Вольга Нячай і Сяргей Аганаў. |
|
|
2.12.2019, 8:14
Сообщение
#55
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3784 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Снежань Гісторыя Лідскага тэлебачання пачалася 31 снежня 2004 года. Тады ў эфір выйшла яго першая праграма. Адразу магчымасць глядзець тэлеканал «Ліда-ТВ» была толькі ў абанентаў гарадской кабельнай сеткі. Праз тры з паловай гады, летам 2008-га, дзякуючы ўстаноўцы тэлевізійнага перадатчыка, праграмы Лідскага тэлебачання выйшлі ў эфір на ўласнай частаце 583,25 Мгц. Іх ўбачылі не толькі жыхары Ліды і Лідскага раёна, але і бліжэйшых раёнаў (Воранаўскага, Дзятлаўскага, Іўеўскага, Навагрудскага, Шчучынскага). У 2014 годзе канал «Ліда-ТБ» стаў вяшчаць у лічбавым фармаце. А яшчэ праз два гады Лідскае тэлебачанне ўвайшло ў інтэрактыўны пакет ZALA (канал 111) і яго праграмы сталі даступныя тэлегледачам ўсёй Гродзенскай вобласці. На тэлеканале «Ліда-ТВ» штотыдзень выходзяць у эфір сацыяльная праграма «Мой вопрос», інфармацыйна-крыміналістычная праграма «Поўны дазор», культурныя праграмы «4етвертый Rегион» і «Званый гость», праграма «Пам'ять огненных лет», духоўна-маральныя праграмы «Свет веры» і «Радость Евангелья», рэкламная праграма «Торговый эксперт». Аб навінах Ліды і Лідскага раёна, аб надзвычайных здарэннях у рэгіёне, пра цікавых людзей, якія жывуць тут тэлегледачам распавядае інфармацыйная праграма «События», якая выходзіць у эфір з моманту стварэння Лідскага тэлебачання. Праграма «Телевидение без границ» дае магчымасць гледачам убачыць цікавыя праграмы калег не толькі з Беларусі, але і Расіі. Праграма «Вот это кадр!» прапануе лідзянам паўдзельнічаць у фотаконкурсе, вынікі якога падводзяцца кожныя тры месяцы. Штодня ў эфіры можна ўбачыць рубрыку «Мая малая радзіма». Маленькіх гледачоў тэлеканал «Ліда-ТВ» па вечарах запрашае «Калыханка», а па суботах ўсе яны з нецярпеннем чакаюць выхаду дзіцячай праграмы «Для маленькой компании». Зрабіць музычны падарунак родным, сябрам і знаёмым можна ў штодзённых праграмах «Дзень варэння» і «Вашы віншаванні». Калектыў Лідскага тэлебачання пастаянна працуе над стварэннем рознапланавых праграм, разлічаных на глядацкую аўдыторыю розных узростаў. Чарговым крокам наперад стане пераход да вяшчання ў HD-фармаце. Лідскае тэлебачанне - 9-разовы пераможца Нацыянальнага тэлевізійнага конкурсу "Тэлевяршыня". |
|
|
31.10.2019, 12:59
Сообщение
#56
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3784 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Лістапад 7 – 70 год з дня нараджэння Міхася Іванавіча Мельніка (1949), настаўніка, беларускага паэта. Ён - дасведчаны педагог, адметны паэт, выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (1995г.), выбіраўся народным дэпутатам Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў (1990-1995гг), уваходзіў у склад тапанімічнай камісіі пры Прэзідыуме Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1992-1994гг.). Аўтар зборнікаў вершаў “Лодка жыцця” (2009) і “З табою” (2019). 3 2004- 2012 года кіраваў літаратурным аб'яднаннем "Суквецце" пры рэдакцыі "Лідскай газеты" - буйным аб'яднаннем літаратараў, куды ўваходзяць, як дасведчаныя, вядомыя лідскія паэты і празаікі, так і пачаткоўцы , уключаючы навучэнцаў школ. На словы Міхася Мельніка напісана шмат песень кампазітарамі Я.Петрашэвічам, В.Пыпецем, Д.Мазітавай, С.Мазітавай, Д.Ціханам, С.Лявонавай, С.Чарняком, I.Воранам, В.Пазнуховай, У.Норанам і іншымі. 8 – 235 гадоў з дня нараджэння Тэадора Нарбута (1784г., маёнтак Шаўры Лідскага павету – 1864 г.), гісторыка, археолага. З 1812 года даследваў гісторыю ВКЛ. Вёў раскопкі ў Падняпроўі. Першы ў Беарусі даў вызначэнне курганам як месцам старажытнага пахавання. У 1820 годзе адкрыў ямнае пахаванне недалёка ад Шаўроў (Лідскі павет). Апісаў руіны крэпасці на Нёмане каля в.Лыскава Гродзенскага павета, даследваў Лідскі замак. Збіраў і вывучаў помнікі археаграфіі. Адшукаў у Старым Быхаве адну з першых хронік 16 ст. Аўтар фундаментальнага твора “Гісторыя літоўскага народа”. Увёў у навуковы ўжытак шэраг крыніц, у т. л. Хроніку Быхаўца (1846). Сабраў багатую калекцыю археалагічных матэрыялаў. Апублікаваў шэраг артыкулаў пра Ліду, Навагрудак, Індуру і інш. Займаўся пытаннямі старажытнай міфалогіі, этнаграфіі, фалькларыстыкі. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 7.8.2024, 11:31 |