IPB

Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )

15 страниц V  « < 6 7 8 9 10 > »   
Ответить в данную темуНачать новую тему
Проект "История Лиды в датах"
Admin
сообщение 3.3.2020, 10:33
Сообщение #50


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3668
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Сакавік


2 – 65 гадоў з дня нараджэння Анатоля Леанідавіча Крупы (1955 г., в. Мастаўляны, Лідскага раёна), педагога, краязнаўца. Аўтар кнігі “Пакінуць след на зямлі”.
Нарадзіўся Анатоль Леанідавіч на Лідчыне ў вёсцы Мастаўляны ў сям’і настаўнікаў. Скончыў Парэцкую сярэднюю школу, затым кароткі час працаваў слесарам на заводзе “Лідсельмаш”, з’яўляўся брыгадзірам моладзевай брыгады. Пасля была служба на Балтыйскім і Чарнаморскім флатах. Анатоль Леанідавіч хадзіў у дальнія паходы, 48 разоў перасякаў экватар, выконваў інтэрнацыянальны абавязак у афрыканскіх краінах.
У 1982 годзе атрымаў дыплом гістарычнага факультэта Гомельскага дзяржунівесітэта імя Ф.Скарыны. З 1984 года – дырэктар Бердаўскай сярэдняй школы. Стварыў гісторыка-краязнаўчы музей у Бердаўке, які ўвайшоў у спіс цікавых для наведвання аб’ектаў Лідчыны.
Аўтар публікацый па краязнаўству.
17 – 85 гадоў з дня нараджэння Таццяны Іванаўны Сямёнавай (1935 г.). Працавала ў дашкольных установах горада Ліды. Аўтар кніг “Осенний вальс” і “Позвала судьба в дорогу”.
Паэзія Таццяны Сямёнавай зразумелая і даступная шырокаму колу чытачоў. У ёй ёсць простая філасофія жыцця: кахаць жыццё і ўсё жывое, не быць абыякавай ні да каго і ні да чаго. Яе вершы звонкія і спеўныя, як вясновы ручай, напоўнены святлом і цяплом, як летняя вуліца, сумныя і прыбраныя, як восеньскі парк, чыстыя і ўрачыстыя, як першы снег узімку.

Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 31.1.2020, 14:52
Сообщение #51


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3668
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Люты

2 – 65 гадоў з дня нараджэння Ірыны Сямёнаўны Бараздзіной (1955-2019), настаўнічала ў школах горада Ліды. Аўтар кніг “Из соли, сахара и перца” і “Живу по чувствам”.
Яе вершы былі высока адзначаны адным з найбольш дасведчаных лідскіх паэтаў Уладзімірам Васько. Лірыка Ірыны Бараздзіной глыбокая і душэўная, у ёй шмат асабістага, яна падахвочвае бачыць незвычайнае і выдатнае ў звычайным.
8 – 70 гадоў з дня нараджэння Віктара Мітрафанавіча Бачарова (1950-2004), дырэктара сярэдняй школы № 13, паэта, празаіка, самадзейнага кампазітара, педагога.
Супрацоўнічаў з Васілём Быкавым, ужо ў той час знакамітым пісьменнікам. Сустракаўся з празаікам Аляксеем Карпюком, поэтэссамі Данутай Бічэль, Вольгай Іпатавай і інш. Свой першы зборнік Віктар Бачароў назваў “Разговор” (1996). У гэтай назве крыецца глыбокі сэнс. Паэт імкнецца да жывой сувязі з людзьмі і пачынае душэўную гутарку не толькі з імі, але і з сабою пра каханне, пра сэнс жыцця, пра вайну… І знаёмы свет у вершах В. Бачарова адкрываецца новымі межамі і новымі пачуццямі.
19 – 95 гадоў з дня нараджэння Івана Міхайлавіча Саўко (1925-1998) – самадзейнага паэта.
Пачатак сталых гадоў супаў з завяршэннем разгрому нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Ён як удзельнік Вялікай Айчыннай вайны знаходзіўся ў дзеючай арміі, быў цяжка паранены.
Скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут. Асноўную частку свайго жыцця аддаў вядомай на Лідчыне гаспадарцы – саўгасу “Тарнова”. З 1957 года занімаў пасаду галоўнага ветурача.
За баявыя і працоўныя заслугі Іван Міхайлавіч узнагароджаны шматлікімі ордэнамі і медалямі.
Ўсё свядомае жыццё пісаў вершы, шмат друкаваўся ў рэгіянальных і рэспубліканскіх газетах. Аўтар трох зборнікаў пазіі.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 9.1.2020, 14:41
Сообщение #52


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3668
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Студзень

745 гадоў з дня нараджэння Гедыміна (каля 1275 -1341гг.) князя Вялікага княства Літоўскага, заснавальніка Лідскага замку.
Вялікі князь Гедымін княжыў у Вялікім княстве Літоўскім чвэрць стагоддзя: з 1316-га па 1341-ы. Падчас яго ўлады фактычна быў завершаны працэс аб’яднання галоўных беларускіх зямель ад Заходняй Дзвіны і Дняпра да Заходняга Буга.
Гедымін вёў непрымірымую барацьбу з крыжаносцамі. У 1326 годзе войскі ВКЛ на чале з Д.Гарадзенскім, а ў 1327-м – пад камандаваннем сына Гедыміна Альгерда, нанеслі сакрушальнае паражэнне Брандэнбургу – саюзніку Тэўтонскага ордэна.
Па ініцыятыве Гедыміна былі пабудаваны замкі ў Вільні, Крэве, Троках, Лідзе і іншых беларускіх гарадах. На пастаянную працу ў Вялікае княства ён запрашаў рамеснікаў, гандляроў, высокаадукаваных людзей з розных краін Еўропы, і гэтым, натуральна ж, значна спрыяў культурнаму развіццю дзяржавы.
Загінуў князь Гедымін у 1341 годзе ў баі з крыжаносцамі падчас асады нямецкай крэпасці Баербург.
У верасні 2019 года ў Лідзе ля сцен Лідскага замка ўсталяваны помнік князю Гедаміну. Аўтары помніка – Вольга Нячай і Сяргей Аганаў.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 2.12.2019, 8:14
Сообщение #53


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3668
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Снежань

Гісторыя Лідскага тэлебачання пачалася 31 снежня 2004 года. Тады ў эфір выйшла яго першая праграма. Адразу магчымасць глядзець тэлеканал «Ліда-ТВ» была толькі ў абанентаў гарадской кабельнай сеткі. Праз тры з паловай гады, летам 2008-га, дзякуючы ўстаноўцы тэлевізійнага перадатчыка, праграмы Лідскага тэлебачання выйшлі ў эфір на ўласнай частаце 583,25 Мгц. Іх ўбачылі не толькі жыхары Ліды і Лідскага раёна, але і бліжэйшых раёнаў (Воранаўскага, Дзятлаўскага, Іўеўскага, Навагрудскага, Шчучынскага). У 2014 годзе канал «Ліда-ТБ» стаў вяшчаць у лічбавым фармаце. А яшчэ праз два гады Лідскае тэлебачанне ўвайшло ў інтэрактыўны пакет ZALA (канал 111) і яго праграмы сталі даступныя тэлегледачам ўсёй Гродзенскай вобласці.

На тэлеканале «Ліда-ТВ» штотыдзень выходзяць у эфір сацыяльная праграма «Мой вопрос», інфармацыйна-крыміналістычная праграма «Поўны дазор», культурныя праграмы «4етвертый Rегион» і «Званый гость», праграма «Пам'ять огненных лет», духоўна-маральныя праграмы «Свет веры» і «Радость Евангелья», рэкламная праграма «Торговый эксперт».

Аб навінах Ліды і Лідскага раёна, аб надзвычайных здарэннях у рэгіёне, пра цікавых людзей, якія жывуць тут тэлегледачам распавядае інфармацыйная праграма «События», якая выходзіць у эфір з моманту стварэння Лідскага тэлебачання.
Праграма «Телевидение без границ» дае магчымасць гледачам убачыць цікавыя праграмы калег не толькі з Беларусі, але і Расіі.
Праграма «Вот это кадр!» прапануе лідзянам паўдзельнічаць у фотаконкурсе, вынікі якога падводзяцца кожныя тры месяцы.
Штодня ў эфіры можна ўбачыць рубрыку «Мая малая радзіма».
Маленькіх гледачоў тэлеканал «Ліда-ТВ» па вечарах запрашае «Калыханка», а па суботах ўсе яны з нецярпеннем чакаюць выхаду дзіцячай праграмы «Для маленькой компании».
Зрабіць музычны падарунак родным, сябрам і знаёмым можна ў штодзённых праграмах «Дзень варэння» і «Вашы віншаванні».
Калектыў Лідскага тэлебачання пастаянна працуе над стварэннем рознапланавых праграм, разлічаных на глядацкую аўдыторыю розных узростаў. Чарговым крокам наперад стане пераход да вяшчання ў HD-фармаце.

Лідскае тэлебачанне - 9-разовы пераможца Нацыянальнага тэлевізійнага конкурсу "Тэлевяршыня".
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 31.10.2019, 12:59
Сообщение #54


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3668
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Лістапад

7 – 70 год з дня нараджэння Міхася Іванавіча Мельніка (1949), настаўніка, беларускага паэта.
Ён - дасведчаны педагог, адметны паэт, выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (1995г.), выбіраўся народным дэпутатам Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў (1990-1995гг), уваходзіў у склад тапанімічнай камісіі пры Прэзідыуме Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1992-1994гг.).
Аўтар зборнікаў вершаў “Лодка жыцця” (2009) і “З табою” (2019).
3 2004- 2012 года кіраваў літаратурным аб'яднаннем "Суквецце" пры рэдакцыі "Лідскай газеты" - буйным аб'яднаннем літаратараў, куды ўваходзяць, як дасведчаныя, вядомыя лідскія паэты і празаікі, так і пачаткоўцы , уключаючы навучэнцаў школ.
На словы Міхася Мельніка напісана шмат песень кампазітарамі Я.Петрашэвічам, В.Пыпецем, Д.Мазітавай, С.Мазітавай, Д.Ціханам, С.Лявонавай, С.Чарняком, I.Воранам, В.Пазнуховай, У.Норанам і іншымі.

8 – 235 гадоў з дня нараджэння Тэадора Нарбута (1784г., маёнтак Шаўры Лідскага павету – 1864 г.), гісторыка, археолага.
З 1812 года даследваў гісторыю ВКЛ. Вёў раскопкі ў Падняпроўі. Першы ў Беарусі даў вызначэнне курганам як месцам старажытнага пахавання. У 1820 годзе адкрыў ямнае пахаванне недалёка ад Шаўроў (Лідскі павет). Апісаў руіны крэпасці на Нёмане каля в.Лыскава Гродзенскага павета, даследваў Лідскі замак. Збіраў і вывучаў помнікі археаграфіі. Адшукаў у Старым Быхаве адну з першых хронік 16 ст.
Аўтар фундаментальнага твора “Гісторыя літоўскага народа”. Увёў у навуковы ўжытак шэраг крыніц, у т. л. Хроніку Быхаўца (1846). Сабраў багатую калекцыю археалагічных матэрыялаў. Апублікаваў шэраг артыкулаў пра Ліду, Навагрудак, Індуру і інш. Займаўся пытаннямі старажытнай міфалогіі, этнаграфіі, фалькларыстыкі.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 1.10.2019, 10:01
Сообщение #55


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3668
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Кастрычнік

У Свята-Георгіеўскім храме горада Ліды захоўваецца кніга для набажэнстваў “Мінэя”, якая датаваная 1724-м годам (295 год). Зыходныя данныя сведчаць аб тым, што “Мінэя” была выдадзена пры “Самодержавнейшем императоре ПетреI”. Вокладка яе зроблена з добра вырабленай скуры.
Кніга пераплецена і налічвае 364 лісты (раней кнігі нумараваліся па лістах), ці, як мы б цяпер лічылі б, 728 старонак.
Гэтая старажытная кніга, тэксты якой напісаны на стараславянскай мове, прызначаліся для правядзення набажэнстваў у храме. Аб тым, што выданнем карысталіся падчас правядзення службаў, сведчаць застылыя на яе старонках кроплі воску. Нягледзячы на свой сталы ўзрост, фаліянт добра захаваўся. Пры неабходнасці “Мінею” па сваім прызначэнні можна выкарыстоўваць і сёння.
Гэту старажытнадрукаваную кнігу можна было не раз пабачыць і нават пагартаць на выставах старадрукаванай і сучаснай царкоўнай літаратуры, якія ладзіць Лідская епархія, раённая бібліятэка імя Янкі Купалы і Мінская духоўная семінарыя.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение
Admin
сообщение 3.9.2019, 9:36
Сообщение #56


Активный участник
***

Группа: Главные администраторы
Сообщений: 3668
Регистрация: 15.7.2010
Из: славный горо Лида
Пользователь №: 3



Верасень

8 верасня – Дзень горада Ліды.
30 верасня 1939 года выйшаў першы нумар газеты “Уперад” (зараз “Лідская газета”.
“Лідская газета” – дзяржаўнае выданне. Адлік яе гісторыі вядзецца з памятнага верасня 1939 года, калі Заходняя і Ўсходняя Беларусь уз’ядналіся, сталі адзінай дзяржавай у складзе Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік. Першы нумар газеты “Ўперад”, папярэдніцы “Лідскай газеты” выйшаў 30 верасня 1939 года, праз пару тыдняў пасля прыходу на заходне-беларускія землі воінаў Чырвонай Арміі. Першыя нумары раёнкі ў мажорных танах адлюстроўвалі новае жыццё, якое забурліла на Лідчыне пасля ўз’яднання з БССР. Галоўным героем “Уперад” стаў чалавек працы. Сціплы будаўнік новага жыцця.
Варта адзначыць, што ў 1939-1941 гг. у газеце працавалі два вядомыя беларускія паэты – Валянцін Таўлай і Нана Тарас. Яны паклалі пачатак згуртаванню пры рэдакцыі паэтаў і празаікаў Лідчыны. За сваю 80-гадовую гісторыю газета некалькі разоў мяняла назву: у 1962 годзе “Уперад” была перайменавана ў “Сцяг працы”, аднак праз чатыры гады зноў стала называцца “Уперад”; у снежні 1991 года выданне атрымала назву “Лідская газета”, якую носіць і па сённешні дзень. Галоўнымі рэдактарамі газеты ў розныя часы з’яўляліся Б.Драгун, Н.Спаткай, А.Гарэлік, В.Богуш, А.Жалкоўскі, А.Бяспалы, І. Швакель. Са студзеня 2012 года галоўны рэдактар “Лідскай газеты” – К.А.Серафіновіч.
Выданне працягвае развівацца разам з Лідчынай, ісці ў нагу з часам і рэагаваць на яго патрабаванні, на пажаданні шматлікіх чытачоў. З 2013 года падпісчыкі атрымалі магчымасць чытаць любімую газету ў PDF-фармаце.
Поспехі “Лідскай газеты”, яе супрацоўнікаў неаднаразова адзначаліся граматамі і дыпломамі.
29 верасня – 95 гадоў з дня нараджэння Мікалая Мікалаевіча Дзікевіча (нар. у 1924 г., в. Дзітрыкі Лідскага раёна), настаўнічаў у школах Лідскага раёна. Аўтар гісторыка-этнаграфічнага эсэ “Дзітрыкі: згукі заснуўшай цывілізацыі” і кнігі “Сялец. Прынёманская рэчаіснасць”.
Краязнаўствам Мікола Дзікевіч займаецца ўжо шмат год. Яму ўдалося сабраць багацейшы матэрыял: аповеды соцень апрошаных сведкаў, фотаздымкі, малюнкі, карты і схемы – і падаць усё гэта даступна і лёгка, на прыгожай беларускай мове.
Перейти в начало страницы
 
+Цитировать сообщение

15 страниц V  « < 6 7 8 9 10 > » 
Ответить в данную темуНачать новую тему
11 чел. читают эту тему (гостей: 11, скрытых пользователей: 0)
Пользователей: 0

 



Текстовая версия Сейчас: 4.6.2024, 11:04