Проект "История Лиды в датах" |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Проект "История Лиды в датах" |
15.9.2022, 8:49
Сообщение
#22
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3658 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Верасень 16 – 65 гадоў з дня нараджэння Марыі Масла (1957 в.Гурыны Лід. р-на), беларускага педагога, паэткі. Скончыла матэматычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўнівесітэта імя Янкі Купалы. Настаўнічала, была выхавацелем у дзіцячым садку. Абдзеленая ў дзяцінстве мацярынскай ласкай, самааддана любіла дзяцей, працавала творча, натхнёна. Пісала пранізаныя светам і дабрынёй вершы. Але настаў час, калі з педагагічнай працай прыйшлося развітацца. Аднак захаваліся прыроджаны аптымізм, высакародныя памкненні і ўчынкі, душэўная чысціня, нязменная любоў да родных мясцін і ўзнёслае захапленне трапным беларускім словам. Вершы друкаваліся ў “Лідскай газеце”, “Нашым слове”, “Гродзенскай праўда”, “Принеманские вести”, у часопісах “Пралеска”, “Вясёлка”, “Ад лідскіх муроў”. |
|
|
1.8.2022, 8:56
Сообщение
#23
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3658 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Жнівень 9 – 55 гадоў з дня нараджэння Клімовіча Уладзіміра Аркадзевіча (1967, в. Ігнаткаўцы Лід. р-на), беларускага пісьменніка, барда. Скончыў Акадэмію Мастацтваў аддзяленне “Акцёр тэатра і кіно”. Служыў у Арміі (Ваенна-Паветраныя сілы), працаваў у школе кіраўніком тэатральнай студыі, супрацоўнічаў з Беларускім тэлебачаннем – быў вядучым праграмы “Крок”, быў загадчыкам аддзела літаратуры і мастацтва ў часопіе “Зрок”, адказным сакратаром газеты “Культура”. Перакладаў хрысціянскую літаратуру ў Эсене і Амстэрдаме. Заснаваў Прэмію перспектывы, якая ўручаецца маладым літаратарам. Жыве ў Мек¬сіцы. Аўтар кніг «Выратаванне безданню», «Лаліта і кактус», «Той, хто будуе горад», аўдыёзборніка «Дзеці вятроў». Як празік ён смела выступае ў складаным жанры кароткага апавядання, дзе на некалькі старонках неабходна паспець завалодаць увагай чытача, раскрыць сюжэт і знайсці самыя яскравыя рысы для герояў, каб стварыць каларытныя вобразы. |
|
|
11.7.2022, 11:07
Сообщение
#24
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3658 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Ліпень 24 – 110 гадоў з дня нараджэння Булата Барыса Адамавіча (1912, г.Тула – 1984) аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на Беларусі, Героя Савецкага Саюза (1944), ганаровага грамадзяніна г.Ліды, яго імем названа адна з гарадскіх вуліц. Пад канец ліпеня 1941 г. трапіў у палон. 12 верасня 1941 г. збег з палону і неўзабаве арганізаваў партызанскі атрад з 27 чалавек у Ліпічанскай пушчы. У снежні 1942 года была створана партызанская брыгада пад камандаваннем Ф.І. Сінічкіна, а Булат быў прызначаны начальнікам штаба. У лістападзе 1943 г. ён узначаліў партызанскую брыгаду «Наперад», а ў сакавіку 1944 г. – брыгаду ім. Аляксандра Неўскага. Выявіў вылучныя здольнасці арганізатара і кіраўніка партызанскага змагання ў тыле ворага. 31 – 220 гадоў з дня нараджэння Дамейкі Ігната (1802, в.Мядзведка Карэлічскага р-на – 1889), беларускага геолага, мінеролага, даследчыка Чылі, удзельніка вызваленчага руху на Беларусі. Нацыянальнага Героя Чылі. Ігнат Іпалітавіч Дамейка – адважны падарожнік, дапытлівы вучоны-даследчык, таленавіты выкладчык, чыё жыццё і дзейнасць справядліва ўшанаваны тытуламі Грамадзяніна свету, Апостала навукі і адукацыі. Вучоны не забыты ў Беларусі, Полышчы і Літве. Імя І.І. Дамейкі ўвекавечана памятнай дошкай на будынку Віленскага ўніверсітэта і экспазіцыямі школьных музеяў у вёсках Мядзведцы Карэліцкага раёна і Крупава Лідскага раёна. 3 нагоды 200-годдзя з дня яго нараджэння былі выпушчаны памятныя манеты, паштовы канверт, буклет “Малая Радзіма I. Дамейкі”. У Мядзведцы ўстаноўлены бронзавы бюст вучонага. Рашэннем ЮНЕСКА 2002 г. быў аб’яўлены годам І.І. Дамейкі – гэта заслужаная даніна памяці нашаму земляку, спадчына якога адначасова належыць тром розным народам – беларускаму, польскаму і чылійскаму. |
|
|
1.6.2022, 10:50
Сообщение
#25
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3658 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Чэрвень 19 – 110 гадоў з дня нараджэння Пятра Бітэля (1912, Радунь Лід. павета — 1991), беларускага пісьменніка, перакладчыка, краязнаўца, педагога, праваслаўнага святара. Друкавацца пачаў з 1929 годзе пад псеўданімам Леанід з-пад Вішнева ў часопісе «Шлях моладзі», дзе публікаваўся і пазней. Аўтар паэм «Замкі і людзі» (1968), «Сказанне пра Апанаса Берасцейскага» (1984). Пераклаў на беларускую мову творы А. Міцкевіча («Пан Тадэвуш», «Конрад Валенрод», «Гражына», «Дзяды», «Крымскія санеты»), польскамоўныя паэмы і п'есы В.Дуніна-Марцінкевіча, аповесць Ю.Крашэўскага «Хата за вёскай», (1989), паасобныя творы М.Канапніцкай, Б.Пруса, Ю.Славацкага, Г.Сянкевіча, М.Лермантава, А.Пушкіна, І.Франко, Т.Шаўчэнкі, Б.Брэхта, Ё.В.Гётэ, Ф.Шылера і інш. Рукапіс перакладу паэмы «Пан Тадэвуш» зроблены ў лагеры на паперы з мяшкоў з-пад цэменту, захоўваецца ў Музеі гісторыі беларускай літаратуры. |
|
|
4.5.2022, 7:01
Сообщение
#26
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3658 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Май 8 – 80 гадоў таму (1942) былі растраляны 6 тыс. мірных жыхароў Ліды яўрэйскай нацыянальнасці. У 1992 годзе на гэтым месцы адкрыты мемарыял. 8 мая 1942 года адбыўся масавы расстрэл яўрэйскага насельніцтва. Загінула 5680 чалавек. Па дарозе ў лес, на месцы пакарання людзі збіваліся прыкладамі, у астатніх стралялі. Сотні старых, хворых, якія не ў стане выйсці з дому былі расстраляны ў памяшканні і на вуліцах гета. Людзей, прызначаных да расстрэлу, фашысты распраналі, пасля чаго заганялі па 100 чалавек у яму да таго часу, пакуль яна не запаўнялася. 5 – 95 гадоў з дня нараджэння (1927, в.Збляны Лід. р-на - 2014) Куляша Анатоля Фёдаравіча, гісторыка, краязнаўцы. Аўтар кнігі “Горад Ліда: гісторыя, легенда, факты” – папулярнага гістарычна-геаграфічнага нарыса. Гэта кніга паклала пачатак актыўнаму развіццю краязнаўства ў горадзе. Працаваў у складзе рабочай групы па напісанні кнігі “Памяць. Ліда і Лідскі раён”. |
|
|
19.4.2022, 9:36
Сообщение
#27
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3658 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Красавік 630 гадоў таму (1392 год) у маёнтку Востраў пад Лідай заключана пагадненне паміж польскім каралём Уладзіславам Ягайлам і князем Вітаўтам аб перадачы апошняму ўлады ў Вялікім княстве Літоўскім. Пагадненне мела велізарныя гістарычныя наступствы: яно паклала канец братазабойчай вайне, прывяло да разгрому крыжакаў на палях Грунвальда і дазволіла Вялікаму княству Літоўскаму дасягнуць неўзабаве сваёй найвялікшай магутнасці. 1 – 150 гадоў з дня нараджэння Котвіча Уладзіміра (1872, в. Восава Лід. р-на – 1944), рускага і польскага філолага-усходазнаўцы, акадэміка Польскай АН. У 1903 годзе атрымаў пасаду загадчыка кафедры мангольскай філалогіі Пецярбургскага ўніверсітэта і быў уключаны ў склад Рускага камітэта для вывучэння Сярэдняй і Ўсходняй Азіі ў гістарычных, археалагічных, лінгвіністычных і этнаграфічных адносінах. У 1907 годзе абраны сябрам Рускага Геаграфічнага таварыства, у 1909 – сябрам Рускага археалагічнага таварыства. За сваё жыццё апублікаваў каля 150 прац. |
|
|
1.3.2022, 8:59
Сообщение
#28
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3658 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Сакавік 10 – 70 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Бурака (1952 г. Ліда), беларускага паэта. Уладзімір Георгіевіч Бурак нарадзіўся 10 сакавіка 1957 года ў сям'і лідскіх настаўнікаў. Скончыў мясцовы індустрыяльны тэхнікум, дзе і працуе майстрам па тэхнічным навучанні. Аўтар кнігі твораў "Дарогі розныя бываюць". 10 – 110 гадоў з дня наражэння Вераб’ёва Віктара Андрэевіча (1912-1991 гг., в.Восава Лід. р-на), хірурга, заслужанага ўрача БССР, ганаровага грамадзяніна г.Ліды. Нарадзіўся в.Забалаць Любанскага раёна Мінскай вобласці. У 1937 годзе скончыў Мінскі медінстытут. У 1937 годзе быў закліканы ў шэрагі Чырвонай Арміі і па 1944 год праходзіў службу на пасадах: лекар палка, начальнік санслужбы батальёна, лекар хірургічнага аддзялення медсанбата, начальнік рухомай санлаборатории. У г.Ліда з 1944 года. Спачатку лекар-ардынатар, а з 1945 па 1961 год - загадчык хірургічнага аддзялення Лідскага ЦРБ. Хірург найвышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі. Урадавыя ўзнагароды: медаль «За баявыя заслугі» (1942), ордэн Чырвонай Зоркі (1943), ордэн Леніна (1966), медаль «За перамогу над Германіяй» і інш. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 30.5.2024, 15:01 |