Проект "История Лиды в датах" |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Проект "История Лиды в датах" |
4.5.2022, 7:01
Сообщение
#29
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3841 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Май 8 – 80 гадоў таму (1942) былі растраляны 6 тыс. мірных жыхароў Ліды яўрэйскай нацыянальнасці. У 1992 годзе на гэтым месцы адкрыты мемарыял. 8 мая 1942 года адбыўся масавы расстрэл яўрэйскага насельніцтва. Загінула 5680 чалавек. Па дарозе ў лес, на месцы пакарання людзі збіваліся прыкладамі, у астатніх стралялі. Сотні старых, хворых, якія не ў стане выйсці з дому былі расстраляны ў памяшканні і на вуліцах гета. Людзей, прызначаных да расстрэлу, фашысты распраналі, пасля чаго заганялі па 100 чалавек у яму да таго часу, пакуль яна не запаўнялася. 5 – 95 гадоў з дня нараджэння (1927, в.Збляны Лід. р-на - 2014) Куляша Анатоля Фёдаравіча, гісторыка, краязнаўцы. Аўтар кнігі “Горад Ліда: гісторыя, легенда, факты” – папулярнага гістарычна-геаграфічнага нарыса. Гэта кніга паклала пачатак актыўнаму развіццю краязнаўства ў горадзе. Працаваў у складзе рабочай групы па напісанні кнігі “Памяць. Ліда і Лідскі раён”. |
|
|
19.4.2022, 9:36
Сообщение
#30
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3841 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Красавік 630 гадоў таму (1392 год) у маёнтку Востраў пад Лідай заключана пагадненне паміж польскім каралём Уладзіславам Ягайлам і князем Вітаўтам аб перадачы апошняму ўлады ў Вялікім княстве Літоўскім. Пагадненне мела велізарныя гістарычныя наступствы: яно паклала канец братазабойчай вайне, прывяло да разгрому крыжакаў на палях Грунвальда і дазволіла Вялікаму княству Літоўскаму дасягнуць неўзабаве сваёй найвялікшай магутнасці. 1 – 150 гадоў з дня нараджэння Котвіча Уладзіміра (1872, в. Восава Лід. р-на – 1944), рускага і польскага філолага-усходазнаўцы, акадэміка Польскай АН. У 1903 годзе атрымаў пасаду загадчыка кафедры мангольскай філалогіі Пецярбургскага ўніверсітэта і быў уключаны ў склад Рускага камітэта для вывучэння Сярэдняй і Ўсходняй Азіі ў гістарычных, археалагічных, лінгвіністычных і этнаграфічных адносінах. У 1907 годзе абраны сябрам Рускага Геаграфічнага таварыства, у 1909 – сябрам Рускага археалагічнага таварыства. За сваё жыццё апублікаваў каля 150 прац. |
|
|
1.3.2022, 8:59
Сообщение
#31
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3841 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Сакавік 10 – 70 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Бурака (1952 г. Ліда), беларускага паэта. Уладзімір Георгіевіч Бурак нарадзіўся 10 сакавіка 1957 года ў сям'і лідскіх настаўнікаў. Скончыў мясцовы індустрыяльны тэхнікум, дзе і працуе майстрам па тэхнічным навучанні. Аўтар кнігі твораў "Дарогі розныя бываюць". 10 – 110 гадоў з дня наражэння Вераб’ёва Віктара Андрэевіча (1912-1991 гг., в.Восава Лід. р-на), хірурга, заслужанага ўрача БССР, ганаровага грамадзяніна г.Ліды. Нарадзіўся в.Забалаць Любанскага раёна Мінскай вобласці. У 1937 годзе скончыў Мінскі медінстытут. У 1937 годзе быў закліканы ў шэрагі Чырвонай Арміі і па 1944 год праходзіў службу на пасадах: лекар палка, начальнік санслужбы батальёна, лекар хірургічнага аддзялення медсанбата, начальнік рухомай санлаборатории. У г.Ліда з 1944 года. Спачатку лекар-ардынатар, а з 1945 па 1961 год - загадчык хірургічнага аддзялення Лідскага ЦРБ. Хірург найвышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі. Урадавыя ўзнагароды: медаль «За баявыя заслугі» (1942), ордэн Чырвонай Зоркі (1943), ордэн Леніна (1966), медаль «За перамогу над Германіяй» і інш. |
|
|
1.2.2022, 7:27
Сообщение
#32
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3841 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Люты 600 гадоў таму (студзень-люты 1422) Лідскі замак быў выбраны месцам вясельных урачыстасцей польскага караля Уладыслава Ягайлы і князёўны Соф’і Гальшанскай. У 1422 годзе ў закавых залах быў зладжаны банкет з нагоды шлюбу састарэлага 71-гадовага Ягайлы з 17-гадовай Сафіяй Гальшанскай, якая стала яго чацьвёртай па ліку жонкай. Сам шлюб адбыўся ў Навагрудку 24 сакавіка, яле адзначаць яго прыехалі менавіта сюды – у Лідскі замак. Банкет стаяў гарой! Нягледзячы на тое што нявеста гадзілася мужу ва ўнучкі, яна змагла зрабіць тое, чаго не зрабіла ні адна з трох папярэдніх жонак: нарадзіла яму траіх сыноў – Уладзіслава, Казіміра (пражыў мала) і Казіміра Андрэя. Першынец Сафіі Уладзіслав Ягайлавіч пасля стаў каралём Польшчы, а праз пяць гадоў атрымаў венгерскі трон. Казімір Андрэй быў вялікім князем Літоўскім, а затым і польскім манархам. Унукі Сафіі Гальшанскай панавалі на чэшскім троне. Дарэчы, кроў гальшанскай князёўны цячэ ў жылах прадстаўнікоў многіх каралеўскіх сем’яў Еўропы. Рэканструкцыю легендарнага вяселля Ягайлы і Соф’і і сёння можна ўбачыць у Лідскім замку, заказаўшы адпаведную тэматычную экскурсію. |
|
|
3.1.2022, 7:08
Сообщение
#33
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3841 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Студзень 2 - 85 гадоў з дня нараджэння Васько Уладзіміра Гаўрылавіча (1937, в.Ліпічанка Шчучынскага р-на), беларускага паэта, журналіста. Працаваў у дзятлаўскай раённай газеце “Перамога”, у лідскай раённай газеце “Уперад”. Скончыў Гродзенскі педінстытут імя Янкі Купалы. Настаўнічаў. Працаваў у Шчучынскай і Дзятлаўскай раённых газетах. У 1972 годзе пераехаў у Ліду і ўладкаваўся на работу ў рэдакцыю газеты “Уперад” (зараз “Лідская газета”). Друкаваўся ў абласных і рэспубліканскіх выданнях . Першы верш надрукаваў ў Жалудокскай газеце “За радзіму”. Узначальваў літаратурнае аб'яднанне "Суквецце" пры рэдакцыі “Лідскай газеты”; (між іншым, назву даў менавіта ён). Аўтар зборнікаў паэзіі “Прасветленнасць” (1981), “На схілах берагоў” (1997), “Кругаварот жыцця” (2011) і прозы “Лясная рапсодыя” (2013), “Зігзагі лёсу” (2017), “Энергія душы” (2018) і інш. З 2007 года член Саюза беларускіх пісьменнікаў. За апавяданне “Айн унд цванцыг, драй унд фірцыг” стаў лаўрэатам конкурса рэдакцыі газеты “Звязда” і Саюза пісьменнікаў Беларусі. У 9 – 95 гадоў з дня нараджэння Паповай Надзеі Іванаўны (1927), ганаровай грамадзянкі г.Ліды, былога першага сакратара Лідскага гаркама КПБ (1978-1985), дэпутата гарсавета. Нарадзілася ў Чарнігаўскай вобласці. Скончыла Чаркаскі пединстут (1949), працавала настаўніцай на станцыі Ясінаватая Данецкай чыг. (1949 -1950). У 1952 годзе пераехала ў Ліду. Настаўнік геаграфіі, біялогіі, хіміі і завуч СШ № 10 (1952 – 1962). Дырэктар СШ № 11 (1962 – 1964), трэці (1964 -1978), потым першы сакратар (1978 – 1985) Лідскага гаркама КПБ, загадніца аддзела ЗАГСА (1985 – 1996). Дэпутат гаррады, чалец абкама КПБ, чалец ЦК КПБ. Дзякуючы яе ініцыятыве ў горадзе Лідзе быў насыпаны Курган Неўміручасці, пабудаваны Палац культуры. Узнагароджана медалём «За гераічную працу», двойчы – ордэнам «Знак пашаны» і Ганаровай граматай Вярхоўнай Рады БССР. Ганаровы грамадзянін горада Ліды (1980г) |
|
|
2.12.2021, 7:18
Сообщение
#34
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3841 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Снежань 5 – 90 год з дня нараджэння Мурахвера Уладзіміра Сямёнавіча (1931г., г. Ананьеў Адэская вобл. – 2016 г.), беларускага мастака дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (мастацкае шкло), заслужанага дзеяча мастацтваў БССР. Сябар беларускага Саюза мастакоў (1964 г). У 1966 – 1973 гг. – галоўны мастак на шклозаводзе “Нёман” у г. Бярозаўка Лідскага раёна. Стаяў у вытокаў фармавання школы беларускага мастацкага шкла. Стварыў больш за тысячу вырабаў са шкла. Па-майстэрску валодаў рознымі тэхнікамі яго апрацоўкі. У аб'ектах са шкла нярэдка сумяшчаў чыстыя геаметрычныя і насычаныя фактурамі прыродныя формы. Умела спалучаў фактуру шкла, форму і колер выраба, за кошт чаго яго творы набывалі характэрную толькі для гэтага аўтара мастацкую выяву. 16 – 90 год з дня нараджэння Сліўко Смарагда (1931 г., Яраслаўль – 2006, Ліда), педагога, вядомага на Лідчыне паэта, рэжысёра народнага тэатра гарадскога Палаца культуры. Смарагд Фёдаравіч Сліўко (16.12.1931 - 5.08.2006) нарадзіўся ў Яраслаўлі. У 1961годзе скончыў Гарадзенскі педагагічны інстытут. З 1966 года жыў і працаваў у Лідзе. Выкладаў рускі мову і літаратуру ў школах горада. Ён быў артыстам і адным з заснавальнікаў Лідскага Народнага тэатра, неаднаразовым лаўрэатам Усесаюзных і Рэспубліканскіх конкурсаў. Гэтак жа з'яўляўся рэжысёрам Драматычных і Лялечных тэатраў школ горада. Пісаў музыку на свае вершы. Аўтар зборнікаў “Прощай, двадцатый век”, “От сердца к сердцу”, “Продлись мгновенье”, “Радужное сияние”. |
|
|
5.11.2021, 7:23
Сообщение
#35
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3841 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Лістапад 11– 70 год з дня нараджэння Судара Аляксандра (1951 г., в Мяніца Віцебскай вобл.), беларускага жывапісца, члена Саюза мастакоў Беларусі (1990). Жыве ў Лідзе. “Аляксандр Судар у творчасці не здраджвае галоўнаму прынцыпу – піша і малюе тое, ў што верыць. Найперш – гэта зямля Беларусі. Шчымлівыя, настраёвыя краявіды… Яго мяккія, празрастыя, стрыманыя па колеру акварэлі вабяць нас лірычным настроем і прафесійным выкананнем” – так напісаў пра яго вядомы беларускі жывапісец і педагог Аляксей Марачкін. 14 – 100 год з дня нараджэння Малахава Мікалая Міхайлавіча (1921г, с. Шалабаніха, Алтайскі край – 1993 г.), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, падпалкоўніка авіацыі. З 1959 г. жыў і працаваў у Лідзе. Ганаровы грамадзянін г. Ліды. Яго імем названа адна з вуліц нашага горада. Ваенны лётчык, Герой Савецкага Саюза. Яго штурмавік падчас Вялікай Айчыннай вайны ворагі назвалі «чорнай смерцю». За гераізм, адвагу і мужнасць, праяўленыя пры выкананні 122 паспяховых баявых вылетаў, Мікалай Малахаў узнагароджаны шматлікімі дзяржаўнымі ўзнагародамі. Сярод іх тры ордэны Чырвонага Сцяга, ордэн Аляксандра Неўскага, два ордэны Айчыннай вайны 1-й ступені, ордэн Чырвонай Зоркі і шэраг медалёў. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 9.10.2024, 14:03 |