Проект "История Лиды в датах" |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Проект "История Лиды в датах" |
30.3.2018, 8:03
Сообщение
#22
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3877 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Красавік 15 - 80 гадоў з дня нараджэння Пятра Макарэвіча (1938, в. Шынки, Круп. р-на – 2014, Ліда), беларускага паэта, перакладчыка, журналіста, літаратуразнаўцы. Жыў па-людску і рабіў нямала, Разліваў, як сонца, весялосць… А мая персона выклікала Найчасцей – няўдзячнасць або злосць. Гэтыя радкі з верша Пятра Рыгоравіча “Не распяты на крыжы, на жаль” найлепей характэрызуюць самаго аўтара, як чалавека. Ён асоба шчырая, чыстая, сумленная, адкрытая, улюбёная ў навакольны свет. Аўтар кніг паэзіі “Злітак”, “Расінкі беларускіх слоў”, “Птица свободы”, шматлікіх публікацый у розных выданнях. У паэзіі Пятра Макарэвіча можна знайсці тое, што ў свой час запала яму ў душу, што ўсхвалявала, чаму ён радуецца, што яго абурае. У яго вершах няма надуманасці, слоўнага штукарства. Знакаміты паэт Анатоль Вярцінскі ў прадмове да кнігі “Расінскі беларускіх слоў” адзначае: “Вершы Пятра Макарэвіча ў пераважнай большасці яўна аўтабіяграфічныя. І чытаючы іх, міжволі задумаешся, як над асаблівасцямі нацыянальнага характару і светаўспрыняцця беларуса, так і над драматычнымі перыпетыямі яго лёсу, яго ўчарашняга і сённяшняга жыцця-быццяя. З аднаго боку, ён – “сумленны сын зямлі”, “сын ціхай рачулкі Можы”, выходзіць на жыццёвы шлях з даверлівай, адкрытай душой, са спагадай і замілаваннем да усяго жывога (адзін з найлепшых вершаў так і называецца “Спагада жывому - жыве”), поўны аптымізму, безагляднага жыццялюбства (“Здаецца, разліўся я сонцам, а сонца ўлілося ў мяне!”), шчрага імкнення “са свайго мазаля сціпла жыць”. |
|
|
1.3.2018, 9:32
Сообщение
#23
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3877 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Сакавік 1 сакавіка – 85 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Жалкоўскага (1933 – 2011), журналіста, краязнаўца. У 1969 -86 г. – рэдактар раённай газеты “Уперад”; з 1986 г. – уласны карэспандэнт газеты “Гродзенская праўда”. Аўтар шматлікіх артыкулаў публіцыстычнага і краязнаўчага характару. Адзін з стваральнікаў лідскай кнігі “Памяць”. Як грамадзянін і чалавек А. Жалкоўскі займаў актыўную жыццёвую пазіцыю. Яго дабрачынная дзейнасць мае свае заслужаныя вынікі. Так у бытнасць рэдактарам газеты “Уперад” яе кіраўнік і яго калегі прымалі ўдзел у донарскім руху і ў дзейнасці савецкага фонду міру, за што Аляксандр Жалкоўскі ўганараваны званнем “Ганаровы донар СССР” і Ганаровай граматай Савецкага фонду міру за подпісам яго старшыні легендарнага героя мінулай вайны Аляксея Марэсьева. За шматлікія публікацыі аб духоўнай прыгажосці чалавека ён узнагароджаны медалём “2000 год Хрысціянству”. Трэба адзначыць, што тэматыка публіцыстычных матэрыялаў А.Жалкоўскага даволі разнастайная. Гэта і падзеі культурнага жыцця рэгіёна, творчая дзейнасць мастацкіх калектываў і асобных паэтаў, скульптараў, мастакоў, музыкантаў, гэта і грамадскія з’явы, праблемы эканомікі, дзейнасць уладных структур, грамадскіх арганізацый, міжнацыянальныя адносіны, жыццё ўстаноў адукацыі… А. Жалкоўскі ведаў практычна ўсіх літаратараў Лідчыны, і быў асабіста добра знаёмы з многімі з іх. Ён адкрыў шматлікім чытачам імя земляка з Варшавы, вядомага публіцыста і збіральніка фальклору Лідчыны Земавіта Фядэцкага, сына землеўласніка з маёнтка Лебяда. Алесь Жалкоўскі на працягу ўсяго жыцця заставаўся змагаром за роднае слова, заступнікам за народ беларускі. У апошнія гады, калі раённыя і абласныя газеты сталі больш рускамоўнымі, Алесь Васільевіч не здаўся, не апусціў рук, не здрадзіў роднай мове. І яго беларускасць была настолькі натуральнай, што іншым ён і не ўяўляўся. |
|
|
1.2.2018, 7:23
Сообщение
#24
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3877 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Люты 10 лютага – 150 гадоў з дня нараджэння Каруся Каганца (1868 - 1918), пісьменніка, перакладчыка, мастака, мовазнаўца, грамадскага дзеяча. Пад псеўданімам Карусь Каганец у гісторыю беларускай літаратуры ўвайшоў Казімір Карлавіч Кастравіцкі. Ён паходзіў са старажытнага шляхецкага роду. Бацька валодаў невялікім маёнткам Навасёлкі на Койданаўшчыне, меў агранамічную адукацыю, захапляўся музыкай. Літаратурную дзейнасць К.Каганец пачаў у канцы ХІХ ст. Самыя раннія творы датуюцца 1893 годам. У 1902 годзе ў газетах “Минский листок” і “Северо-Западный край” упершыню былі апублікаваны на беларускай мове яго апрацоўкі народных легенд і артыкулы. Пазней пісьменнік супрацоўнічаў з “Нашай нівай”. Пры жыцці асобным выданнем выйшлі “Беларускі лемантар, або Першая навука чытання”(1906) і вадэвіль “Модны шляхцюк”(1910). Творчая спадчына К. Каганца жанрава разнастайная: проза, паэзія, драматургія, публіцыстыка, навукова-папулярныя нарысы для дзяцей. Большасць празаічных твораў – гэта сваеасаблівая апрацоўка фальклорных матэрыялаў. Падчас рэвалюцыі 1905 г. Каганец працаваў дзесятнікам у Лідзе на будаўніцтве чыгункі Балагое – Сядлец. Тады ж пісаў “Беларускі лемантар…”. Гэта – першая спроба стварыць ілюстраваны дзіцячы падручнік, калі яшчэ не было ні беларускіх школ, ні беларускай дзіцячай кнігі. У лемантары Каруся Каганца было 19 малюнкаў, лічыцца, што яны належылі самому аўтару. Малюнкі былі просценькімі – карова, баба, бот, маці, тын, лён, рыба, заяц - але менавіта яны сталі першым узорам аздаблення дзіцячай кнігі на Беларусі. Лемантар – сапраўдная аўтарская кніга. Рукапісы пісьменніка захоўваюцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, асобныя аўтографы і творы мастацтва ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва, бібліятэцы Акадэміі навук Літвы імя Урублеўскіх у Вільнюсе. |
|
|
4.1.2018, 15:02
Сообщение
#25
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3877 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Студзень 3 - 280 гадоў з дня нараджэння Нарбута Казіміра (1738, Лідскі раён -1807 г.), асветніка, педагога, філосафа. Казімір Нарбут (фактычна Даніэль, таму што Казімір – гэта яго ордэнскае імя) нарадзіўся ў Крупе (сёння Крупава), за 6 кіламетраў ад Ліды. Яго бацька, Казімір, быў мечнікам, харунжым, а пасля – лідскім маршалкам. Маці – Мар’яна з Навіцкіх – таксама паходзіла са шляхецкага роду. Даніэль Нарбут меў ажно пяць братоў. Пра ранняе дзяцінства Даніэля Нарбута вядома няшмат. Напэўна, ён правеў яго ў маёнтку бацькоў, у Крупе, сярод шматлікіх сваякоў. А на вучобу яго выправілі ў Шчучын. Тут знаходзілася піярская школа, якая мела добрую рэпутацыю. На здольнага, цікаўнага да навуковых звестак з усяго свету вучня, якім быў Нарбут, вялікі ўплыў аказалі яго настаўнікі, у т.л. Кляменс Галавінскі. У любяшоўскім калегіюме праграма навучання ахоплівала геаграфію, гісторыю і сучасныя мовы (напрыклад французскую). Тут можна было авалодаць лацінскай мовай і вывучыць старажытную літаратуру. Паслушніцтва доўжылася два гады, наступныя два гады Нарбут вучыўся ў Дуброўніцы, размешчанай таксама каля Пінска, і вывучаў філасофска-тэалагічны курс, абавязковы для членаў Ордэна Піяраў. Далей была вучоба ў Вільні і Рыме, дзе Казімір паглыбляў свае веды ў галіне філасофіі і матэматыкі. Дарэчы, сям’я Казіміра Нарбута вырашыла за ўласны кошт паслаць здольнага маладога піяра ў Вечны Горад, каб ён мог там непасрэдна сутыкнуцца з самымі новымі навуковымі дасягненнямі і разумовай элітай у духоўных і свецкіх колах. Гэтыя планы цалкам рэалізаваліся. Чатыры гады вучобы ў тэалагічнай установе, кантакты з італьянскім інтэллектуальным асяроддзем не толькі паглыбілі веды Нарбута, але і пашырылі гарызонты яго мыслення, яго бачання свету. Тут жа, ў Рыме, 23-гадовы піяр 6 красавіка 1761 года прыняў святарскае пасвячэнне. Папа Кляменс ХІІІ абдараваў яго некалькімі істотнымі прывілеямі: 1. Права да чытання забароненых рэлігійных, гістарычных і юрыдычных кніг; 2. Права да ўласнай капліцы ў кожным месцы побыту; 3. Права да так званага прывілеяванага алтара. Пасля вяртання з Рыма ён перадае свае веды навучэнцам піярскіх калегіюмаў. Выдае першую польскамоўную логіку, якая пад назвай “Логіка, або прадумвання і разважання рэчаў навука” была надрукавана ў 1769 годзе ў Вільні. Да 1775 года Казімір Нарбут быў піярам, але пазней секулярызаваўся, г.зн. пасля дазволу папы стаў свецкім святаром – пробашчам у Радзыміне пад Варшавай і ў Лідзе. Далейшае жыццё Казіміра Нарбута ў сталым узросце, калі ён 20 год правёў у Варшаве, сведчыць аб тым, што ён быў дзеячам асветы і належаў да інтэлектуальнай эліты. За гэты час ён атрымаў ступень доктара юрыдычных навук у Кракаўскай Акадэміі і на гэтым скончыў уласную адукацыю. Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе і адрачэння Станіслава Аўгуста Панятоўскага, Казімір Нарбут цалкам адышоў ад грамадскага жыцця і прыняў рашэнне вярнуцца на Лідчыну ў Радзівонішкі, каб правесці рэшту свайго працавітага жыцця ў цішы братавага маёнтка. І так сталася, што гэтаму рашэнню ён быў верны 12 гадоў, да часу сваёй смерці. Адзіным выключэннем быў выезд у Ліду ў 1801 годзе, каб асвяціць краевугольны камень пад касцёл, які меліся будаваць піяры. 17 сакавіка 1807 года пасля кароткай хваробы, у здаровым розуме, пасля прыняцця святых таінстваў ён памёр. Пахаваны Казімір Нарбут “ў склепе ўніяцкай царквы”, якая находзілася на тэрыторыі маёнтка Радзівонішкі. |
|
|
29.11.2017, 13:46
Сообщение
#26
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3877 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Снежань 165 гадоў з дня нараджэння Вандаліна Шукевіча (1852, в. Нача Лідскага павета – 1919). Член-карэспандэнт Кракаўскай акадэміі навук, беларускі археолаг і этнограф. Адкрыў больш за 130 помнікаў каменнага веку. Даследаваў 16 курганоў і 376 каменных магіл тыпу жальнікаў XIII — XIV стст. У ваколіцах Ліды Шукевіч запісваў і публікаваў народныя паданні, легенды, прыкметы. Нарадзіўся і жыў у вёсцы Нача Лідскага павету. Атрымаўшы пачатковую адукацыю дома, працягваў вучобу ў Вільні. Пад уплывам лекцый прафесара Іосіфа Юндзіла зацікавіўся праблемамі антрапалогіі, старажытнай гісторыі, заалогіі . У 1872 годзе малады Шукевіч вяртаецца ў Начу. Спачатку арганізуе гурток маладых гаспадароў, а затым пераключаецца на заняткі археалогіяй і этнаграфіяй. Аб’ектамі вывучэння становяцца грунтовыя і кургановыя пахаванні ля вёсак Нача. Ён першы з беларускіх археолагаў раскапаў дзесяткі курганоў і каменных магіл тыпу жальнікаў ХІІІ – ХІV стст. Затым поле яго дзейнасці пашыраецца. Вучоны даследуе помнікі археалогіі ў Віцебскай губерніі: каля Віцебска, Лепеля, возера Дрысвяты, у Троцкім павеце (сучасная Літва). З часам ён назбіраў вялікую калекцыю археалагічных і нумізматычных прадметаў, матэрыялаў антрапалогіі, якія выклікалі вялікую цікавасць у тагачаснага вучонага свету. Большая частка знойдзенага ім трапіла ў музеі Варшавы, Вільні, Кракава, Масквы і Санкт-Пецярбурга. Шукевіч піша такія гістарычныя працы, як “Каменныя курганы ў Лідскім павеце”, “Двары, замкі, палацы”, “Старажытныя каралеўскія лясы ў Літве”, “Нарысы аб Белай Русі” і інш. Акрамя таго, даследчык займаўся збіраннем і апрацоўкай вуснай народнай творчасці, выдаў некалькі прац фальклорна-этнаграфічнага характару. Найбольш вядомыя з іх “Народныя вераванні і абрады (забабоны, прымхі, прадказанні і інш.), сабраныя ў Віленскай губерні”, “Некаторыя вераванні, прымхі і забабоны нашага народа, легенды і паданні”, “Старажытныя лекавыя сродкі”. Памёр В. Шукевіч напрыканцы 1919 года і быў пахаваны ў сямейнай капліцы непадалёку ад роднай сядзібы. |
|
|
31.10.2017, 11:05
Сообщение
#27
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3877 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Лістапад 315 гадоў з дня нараджэння Кароля Карыцкага (1702, в. Дзітрыкі Лідскага р-на – 1789), беларускага грамадска-рэлігійнага дзеяча, педагога, доктара філасофіі. У 1717 -1723 гадах вучыўся ў езуіцкіх калегіумах Вільні, Слуцка і Полацка, затым выкладаў граматыку і паэзію ў Вільні і Варшаве. У 1726 – 1730 гадах вучыўся ў Варшаўскім калегіюме, дзе пазней быў прафесарам рыторыкі ( да 1732). У 1732 -1733 гг. выкладаў этыку ў Вільні. У 1733 -1736 гадах – прафесар настаўніцкай семінарыі ў Слуцку, прапаведнік у слуцкіх князёў Радзівілаў. У Віленскай духоўнай акадэміі атрымаў ступень доктара філасофіі, у 1736 – 1738 гг. быў прафесарам тэалогіі ў Віленскай духоўнай акадэміі, дзе ўзначальваў нават кафедру. У 1739 – 1746 гг. выкладаў тэалогію ў Варшаве. З 1746 г. быў першым сакратаром асістэнцыіі езуітаў Рэчы Паспалітай у Рыме (рэпрэзентаваў 4 езуіцкія правінцыі Рэчы Паспалітай). Як кіраўнік Мазавецкае правінцыі ў 1758 г. быў пасланы ў ВКЛ для ўрэгулявання памежных і школьных пытанняў сярод езуітаў. З 1763 па 1765 гг. быў рэктарам Нясвіжскага калегіюма а потым быў прызначаны асістэнтам і намеснікам Генерала польскай правінцыі езуітаў па справах Рэчы Паспалітай і з 1776 года жыў ў Рыме. Па загадзе Рымскага папы Клімента XIV ноччу 16 жніўня 1773 г. будынак езуітаў быў захоплены войскамі. Караль Карыцкі – адзін з чатырох асістэнтаў Генерала ордэна быў арыштаваны, і разам з Генералам ордэна і астатнімі асістэнтамі заключаны ў турму. У 1776 г. наш зямляк быў вызвалены і апошнія гады жыцця правёў у Рыме, на папскім пансіёне. Падтрымліваў сувязі з езуітамі Расійскай Імперыі, пераконваў іх у законнасці існавання ордэна. Выступаў супраць падпарадкавання езуітаў біскупу Станіславу Богуш-Сестранцэвічу. Аўтар розных панегрыкаў і легенд на лацінскай мове. Вядомы гісторык біскуп Ян Альбертрандзі назваў яго “першым майстрам навук і густу ў езуіцкай літаратуры на Літве”. |
|
|
2.10.2017, 13:10
Сообщение
#28
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3877 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Кастрычнік 150 гадоў таму (1867) завяршылася будаўніцтва Дакудаўскай царквы Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы. 28 мая 1867 года дакудаўская царква асвячона ў гонар Ражства Найсвятой Багародзіцы. Гэта дало вёсках былі арганізаваны школы пісьмовасці. 20-е стагоддзе прынесла шмат выпрабаванняў тутэйшым праваслаўным вернікам. У 1915 годзе пры наступе нямецкага войска ў Заходняй Беларусі новы віток у гісторыі развіцця дакудаўскага прыходу. На працягу 1885-1901 гадоў ад яго ў суседніх была праведзена поўная эвакуацыя царкоўнай маёмасці дакудаўскага храма. Срэбная даразахавальніца і эўхарыстычны набор, панікадзілы, каштоўныя абразы, новыя набажэнскія і метрычныя кнігі – усё гэта было перавезена ў Данскі манастыр горада Масквы. Напоўніць храм абразамі і начыненнем атрымалася толькі амаль праз 10 гадоў. У 1920 гады мясцовы бацюшка разам з мясцовымі жыхарамі самі напаўнялі храм святымі абразамі. У савецкі час бальшавікі хацелі зачыніць царкву, але мясцовыя жыхары сталі на абарону царквы. Царкоўны стараста ездзіў у Маскву прасіць, каб не зачынялі царкву, у старасты за гэта адабралі пенсію. Людзі ішлі на ўсе, каб царква працавала, каб яны тут маглі маліцца Богу. Царкву адбаранілі, яна працуе і сёння. 24 – 120 гадоў з дня нараджэння Галіцкага Кузьмы Мікітавіча (1897 -1973), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза (1945), вызваляў горад Ліду, Ганаровага грамадзяніна г. Ліды. Яго імя носіць адна з гарадскіх вуліц. Нарадзіўся ў горадзе Таганрогу. У Чырвонай арміі з 1918 г. Скончыў Вайсковую акадэмію ім. М.В. Фрунзэ (1927). Падчас Вялікай Айчыннай вайны – камандзір дывізіі, карпусоў на Заходнім і Паўночна-заходнім франтах, камандуючы 11-м гвардзейскім войскам на Калінінградскім, 1-м Прыбалтыйскім і 3-м Беларускім франтах. У прымежных бітвах улетку 1941 года 24-я стралковая дывізія пад камандаваннем К.Н.Галіцкага абараняла горад Ліду. З лістапада 1943 года і да канца вайны генерал К.Н. Галіцкі камандаваў 11-м гвардзейскім войскам, якая вылучылася ьпры падрыхтоўке і правядзенні ў снежні 1943 года Гарадоцкай аперацыі, але асабліва пры аперацыі «Баграціён» улетку 1944 года. У пасляваенныя гады генерал войска К.Н. Галіцкі камандаваў войскамі Прыкарпацкай, Адэскай і Закаўказскай вайсковых акруг. Аўтар кнігі «У гады суровых выпрабаванняў» (1973). Узнагароджаны чатырма ордэнамі Леніна, чатырма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Суворава і Кутузава 1-й ступені, Багдана Хмяльніцкага 1-й ступені, медалямі, замежным ордэнам. Звання «Ганаровы грамадзянін горада Ліды» удастоены ў 1965 гады. |
|
|
8.1.2016, 13:57
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3877 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Гісторыя горада Ліды і Лідчыны Студзень 1 – 105 год з дня нараджэння Сцяпана Дзмітрыевіча Пруткова (1911 - 1978). Ганаровы грамадзянін г. Ліды (1967), генерал-маёр авіяцыі, Герой Савецкага Саюза (1942). Нарадзіўся ў Апочне Радамаскай губерніі (цяпер Клецкае ваяводства, Польшча). Вучыўся ў лётнай школе (1934 – 1936) Лётчык-інструктар, камандзір звяна. Удзельнічаў у абароне Ленінграда, Сталінрадскай бітве, вызваленні Украіны, Крыма, Беларусі, разгроме немцаў ва Усходней Прусіі. Першая гвардзейская Сталінградская ордэна Леніна двойчы Чырвонасцяжная, ордэнаў Суворава і Кутузава штурмавая авіяцыйная дывізія ў 1952 -1993 гг. базавалася ў Лідзе ў Паўднёвым гарадку. 12 – 65 год з дня нараджэння Юрыя Апанасавіча Зайца (1951, г. Ліда). Беларускі археолаг, гісторык. Фонд гістарычна-культурнага музея-запаведніка “Заслаўе”налічвае 12282 адзінкі асноўнага і 4711 адзінак навукова-дапаможнага фонду. Самай вялікай у фондах запаведніка з’яўляецца калекцыя археалогіі. Яна налічвае больш за 3700 адзінак асноўнага фонду. У гэтую калекцыю ўвайшлі галоўным чынам рэчы, якія перадаў музею Юрый Апанасавіч Заяц. 21 – 65 год з дня нараджэння Ганны Станіславаўны Радзько (Халшчанковай) (1951 г. в.Банцавічы Лідскі р-н). Беларуская спявачка (альт), заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (1982). З 1971 салістка Беларускага тэлебачання і радыё. Валодае прыгожым своеасаблівага тэмбру голасам народнага плана. Выканаўчая манера вызначаецца мяккасцю, шчырасцю выказвання, жаноцкасцю. Выступала пераважна з Камерна-інструментальным ансамблем і Сімфанічным аркестрам Беларускага тэлебачання і радыё. У рэпертуары беларускія народныя песні, патрыятычныя і лірычныя песні беларускіх кампазітараў Ю.Семянякі, Э.Зарыцкага, У.Будніка, А.Чыркуна і інш. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 5.11.2024, 22:35 |