Проект "История Лиды в датах" |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Проект "История Лиды в датах" |
8.1.2016, 13:57
Сообщение
#1
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3860 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Гісторыя горада Ліды і Лідчыны Студзень 1 – 105 год з дня нараджэння Сцяпана Дзмітрыевіча Пруткова (1911 - 1978). Ганаровы грамадзянін г. Ліды (1967), генерал-маёр авіяцыі, Герой Савецкага Саюза (1942). Нарадзіўся ў Апочне Радамаскай губерніі (цяпер Клецкае ваяводства, Польшча). Вучыўся ў лётнай школе (1934 – 1936) Лётчык-інструктар, камандзір звяна. Удзельнічаў у абароне Ленінграда, Сталінрадскай бітве, вызваленні Украіны, Крыма, Беларусі, разгроме немцаў ва Усходней Прусіі. Першая гвардзейская Сталінградская ордэна Леніна двойчы Чырвонасцяжная, ордэнаў Суворава і Кутузава штурмавая авіяцыйная дывізія ў 1952 -1993 гг. базавалася ў Лідзе ў Паўднёвым гарадку. 12 – 65 год з дня нараджэння Юрыя Апанасавіча Зайца (1951, г. Ліда). Беларускі археолаг, гісторык. Фонд гістарычна-культурнага музея-запаведніка “Заслаўе”налічвае 12282 адзінкі асноўнага і 4711 адзінак навукова-дапаможнага фонду. Самай вялікай у фондах запаведніка з’яўляецца калекцыя археалогіі. Яна налічвае больш за 3700 адзінак асноўнага фонду. У гэтую калекцыю ўвайшлі галоўным чынам рэчы, якія перадаў музею Юрый Апанасавіч Заяц. 21 – 65 год з дня нараджэння Ганны Станіславаўны Радзько (Халшчанковай) (1951 г. в.Банцавічы Лідскі р-н). Беларуская спявачка (альт), заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (1982). З 1971 салістка Беларускага тэлебачання і радыё. Валодае прыгожым своеасаблівага тэмбру голасам народнага плана. Выканаўчая манера вызначаецца мяккасцю, шчырасцю выказвання, жаноцкасцю. Выступала пераважна з Камерна-інструментальным ансамблем і Сімфанічным аркестрам Беларускага тэлебачання і радыё. У рэпертуары беларускія народныя песні, патрыятычныя і лірычныя песні беларускіх кампазітараў Ю.Семянякі, Э.Зарыцкага, У.Будніка, А.Чыркуна і інш. |
|
|
2.5.2017, 7:47
Сообщение
#2
|
|
Активный участник Группа: Главные администраторы Сообщений: 3860 Регистрация: 15.7.2010 Из: славный горо Лида Пользователь №: 3 |
Май 75 гадоў таму 8 мая 1942 года былі расстраляны 6 тысяч мірных жыхароў Ліды яўрэйскай нацыянальнасці. Гэта была другая акцыя знішчжэння яўрэеў гета ў Лідзе. У 1992 годзе на месцы растрэлу адкрыты мемарыял. 3 – 140 гадоў з дня нараджэння Антона Грыневіча (1877 – 1937), беларускага культурнага дзеяча, музычнага фалькларыста, кампазітара. Запісваў народныя песні на Лідчыне, Навагрудчыне. Антон Антонавіч Грыневіч нарадзіўся ў фальварку Іваноўшчына Лепельскага павету Віцебскай губерніі. З 1906 года быў удзельнікам беларускай выдавецкай суполкі “Загляне сонца ў наша аконца”. Выдаў “Народны спеўнік” і “Школьны спеўнік” (1920). У апошнім акрамя народных песень змясціў і свае музычныя творы на словы Я.Купалы, Я. Коласа, Г. Леўчыка. У 1923 годзе выдаў беларускі падручнік па музыцы “Навука спеву”, у 1925 – “Дзіцячы спеўнік”. 5 – 90 гадоў з дня нараджэння Анатоля Куляша (1927 в. Збляны Лідскага р-на – 2014), педагога, гісторыка, краязнаўцы. Шмат гадоў Анатоль Фёдаравіч Кулеш прысвяціў краязнаўству. Друкаваўся ў рэспубліканскіх, абласных і мясцовых перыядычных выданнях. Склаў фізіка-геаграфічны атлас Лідскага раёна і гіпсаметрычную крывую рэльефу раёна, ахарактарызаваў рэжым рэк: Нёмана, Дзітвы, Лідзейкі. У 1994 годзе выдаў кнігу “Горад Ліда: гісторыя, легенда, факты” – папулярны гістарычна-геаграфічны нарыс. Працаваў у складзе рабочай групы па напісанні кнігі “Памяць. Ліда. Лідскі раён”. 8 – 145 гадоў з дня нараджэння Пятра Когана (1872 г. Ліда – 1932), рускага літаратуразнаўцы і крытыка, тэатразнаўцы і педагога, прафесара, прэзідэнта расійскай Акадэміі мастацтвазнаўства. Нарадзіўся ў Лідзе ў сям’і лекара, калежскага саветніка. Друкаваўся з 1895 года ў часопісе “Книговедение”, супрацоўнічаў у выданнях “Русская мысль”, “Образование”,”Современный мир” і інш. Напісаў “Нарысы па гісторыі старажытных літаратур” у 3 тамах. Гэтая кніга П.С. Когана, гісторыка заходнееўрапейскай літаратуры і заходнееўрапейскага тэатра уяўляе вялікую каштоўнасць як першая сур’ёзная спроба сістэматызацыі розных плыняў і кірункаў развіцця еўрапейскага тэатральнага мастацтва на працягу дваццаці стагоддзяў гісторыі і культуры Захаду. |
|
|
Текстовая версия | Сейчас: 1.11.2024, 1:34 |