ru pt en de fr

 

З гiсторыi бiблiятэк Лiдчыны

Першая на Лідчыне вядомая буйная прыватная бібліятэка існавала ў ХVII стагоддзі ў Беліцы ў міністра кальвінісцкага збору Лукаша Бяднарскага. Гэта была бібліятэка з першым дакладна датаваным рэестрам. У ёй пераважалі рэфармацыйныя выданні, творы Кальвіна, Цвінглі, Лютэра, Булінгера, палемічная, палітычная, гістарычная літаратура, антычныя класікі. З адносна рэдкіх кніг была “Біблія” Сымона Буднага (1571г.), рукапісны Статут ВКЛ, “Касмаграфія” Мюнстэра, “Апалогія” Крывіцкага.
У шматлікіх  шляхецкіх сядзібах Лідчыны былі прыватныя бібліятэкі. Адна з такіх бібліятэк была ў   Заполлі  ў Ігната Дамейкі. Паколькі  шлях да грамадскай дзейнасці быў зачынены,  то Ігнат прысвячае свой час прыродазнаўчым доследам,  развядзенню пародзістых кароў і коней чыстай арабскай пароды. Чытае тагачасную літаратуру – і найперш навуковую, на нямецкай і французскай мовах. А для сялянскіх дзяцей адчыняе школу. Таму ў яго   бібліятэцы была літаратура па матэматыцы, гісторыі, фізіцы, геаграфіі, мовазнаўстве, прыродазнаўчых   навуках.
Першая бібліятэка ў Лідзе з’явілася дзякуючы манахам-піярам у сувязі з адкрыццём піярскага калегіума. Яны прыехалі ў Ліду летам 1756 года разам з   вучнямі і  перавезлі бібліятэку, якая налічвала каля 800 тамоў. Падчас пажару ў нядзелю 23 жніўня 1842 г. бібліятэка з фондам 2000 экз. згарэла.
Упершыню гарадская бібліятэка-чытальня згадваецца ў 1897 г. Яна была адкрыта пры чайной. У 1902 г. адчынена бібліятэка ў жаночай навучальні М.К.Навіцкай. У 1904 г. у горадзе была ўжо асобная бібліятэка-чытальня. У 1907 г. адчынена прыватная бібліятэка.
У 1920-1939 гг. у Лідзе працавалі:
1. Бібліятэка супрацоўнікаў дзяржаўнай паліцыі Лідскага павета , заснаваная ў 1926г. - 814 тамоў.
2. Гарадская бібліятэка, заснаваная ў 1922 годзе. Узнікла як дар Рудольфа Бергмана – аптэкара, віцэ-прэзідэнта Народнай Рады Лідскай зямлі, гарадскога бургамістра. 
У 1938 годзе яе фонд складалі 10 000 тамоў, і яна была адной з лепшых агульнадаступных бібліятэк заходнебеларускай зямлі. Сучаснікі адзначалі, што ў яе фондах былі навейшыя і лепшыя выданні сусветнай літаратуры, творы, адзначаныя высокімі ўзнагародамі, Нобелеўскімі прэміямі і інш. У фондзе мэтанакіравана быў выдзелены раздзел краязнаўчай літаратуры.
3. Бібліятэка акруговага таварыства арганізацыі і сялянскіх гурткоў - 200 тамоў.
4. Бібліятэка Польскай маці школьнай - 2220 тамоў.
5. Бібліятэка польскага краязнаўчага таварыства - 89 тамоў.
6. Бібліятэка прыватнай гарадской і жаночай гімназіі купецкага калегіума айцоў  піяраў.
7. Бібліятэка “Вайсковай сям’і” - 127 тамоў.
8. Бібліятэка таварыства скарбовых чыноўнікаў Рэчы Паспалітай - 144 тамы.
9. Бібліятэка развіцця ўсходніх зямель. Перасоўная бібліятэка - 200 тамоў.
10. Бібліятэка таварыства вайсковых ведаў.
11. Бібліятэка Саюза чыгуначных працаўнікоў Рэчы Паспалітай (Перасоўная бібліятэка) - 493 тамы.
12. Вайсковая бібліятэка 77 пяхотнага палка Ковенскіх стральцоў. Заснавана ў 1922 годзе - 7549 тамоў. У афіцэрскай бібліятэцы – 3522 тамы, у падафіцэрскай – 1413, у жаўнерскай – 2614.
У 1928 годзе быў заснаваны цэнтрал перасоўных бібліятэк Лідскага павета, які налічваў 2398 экз.
Былі распаўсюджаны ў Лідзе і хатнія кнігазборы, напрыклад, у чыноўнікаў Антонія Катаньскага (140 тамоў), Эдварда Казлоўскага (240 тамоў), Юліяна Парнеўскага (180 тамоў), Антонія Сьпевака (50 тамоў), Ганны Эйхгарновай (140 тамоў), настаўніц Юзэфы Міхнеўскай (100 тамоў) і Браніславы Тураковай (100 тамоў), вайскоўца Алойзы Мараўца (750 тамоў), тэхніка Уладзіміра Нагорнага-Мартыноўскага (60 тамоў), Яўгеніі Мастоўскай (400 тамоў).
14 сакавіка 1940 г. вечарам у гарадской бібліятэцы была праведзена сустрэча яе работнікаў і чытачоў з беларускімі паэтамі Я.Купалам, П.Глебкам, В.Таўлаем, Н.Тарас і А.Іверсам.
На гэтай сустрэчы Янка Купала падарыў бібліятэцы сваю кнігу “Над ракой Арэсай” 1937 года выдання. Гэта была першая беларуская кніжка ў гарадской бібліятэцы. Дагэтуль там меліся толькі польскія і яўрэйскія кнігі. У адказ бібліятэкары падарылі Я. Купалу зборнік вершаў Марыі Канапніцкай “Паэзія” на польскай мове. Пазней паэт паклапаціўся аб папаўненні бібліятэчнага фонду кнігамі беларускіх і рускіх пісьменнікаў. У маі гарадская бібліятэка атрымала 4000 асобнікаў ад сталічных бібліятэк. Праз некаторы час паступіла яшчэ 3000 экз. з маскоўскіх бібліятэк.
20 чэрвеня 1940 г. пры гарадской бібліятэцы адкрылася дзіцячая, з кніжным фондам 1000 кніг на беларускай, рускай, польскай мовах і  іўрыце.
Усе пералічаныя кнігазборы былі разрабаваны ці загінулі падчас Другой сусветнай вайны. Згарэў увесь кніжны фонд Лідскай гарадской бібліятэкі.
Гарадская бібліятэка аднавіла сваю работу ў 1944 г. Было сабрана 685 экз. кніг, і на кастрычнік-лістапад гэтага ж года бібліятэкай  карысталіся 320 чытачоў.
24 жніўня 1946 г. Саўнаркам БССР і ЦК КП(б)Б прынялі Пастанову “Аб увекавечанні памяці народнага паэта Беларусі Янкі Купалы”. У адным з пунктаў было запісана: “Прысвоіць імя Янкі Купалы гарадской бібліятэцы горада Ліды”. Адпаведнае рашэнне было прынята 16 верасня 1946 года выканкамам Лідскага гарадскога Савета дэпутатаў працоўных.
16 верасня 1946 г. у горадзе праходзіла ўрачыстае свята, прысвечанае прысваенню гарадской бібліятэцы імя Янкі Купалы. На святкаванне прыбылі беларускія паэты Пятро Глебка, Валянцін Таўлай, іншыя пісьменнікі рэспублікі, жонка Я.Купалы – Уладзіслава Францаўна Луцэвіч.
На працягу дзесяці пасляваенных гадоў бібліятэка пераязджала то ў памяшканне Дома піянераў, то ў памяшканне станцыі хуткай дапамогі, то ў памяшканне вайсковага ведамства.
У 1955 г. у Лідзе адкрыўся новы кінатэатр “Кастрычнік” і будынак былога кінатэатра “Эра” па вуліцы Савецкая 16 аддалі гарадской бібліятэцы імя Янкі Купалы. На першым паверсе размясцілі дзіцячую бібліятэку, на другім – гарадскую бібліятэку імя Я. Купалы.


29 чэрвеня 1956 года на ўваходзіны прыехалі Уладзіслава Францаўна Луцэвіч, літаратары Міхась Калачынскі, Анатоль Астрэйка, Раман Сабалеўскі.  А Уладзіслава Францаўна падаравала бібліятэцы альбом “Беларускі народны арнамент” з дарчым надпісам і аўтографам. Ён і зараз захоўваецца ў чытальнай зале.
У 1979 г. чатыры гарадскія і дзіцячая бібліятэкі аб’ядналіся ў адзіную цэнтралізаваную бібліятэчную сістэму (ГЦБС). Бібліятэка імя Я. Купалы пераўтварылася ў цэнтральную гарадскую бібліятэку і набыла функцыі метадычнага цэнтра для гарадскіх бібліятэк.

Рашэнне аб адкрыцці Лідскай раённай бібліятэкі Лідскі райвыканкам прыняў у ліпені 1945 года.


Дзякуючы намаганням работнікаў, дабрачынным ахвяраванням, было сабрана 800  кніг. У лістападзе гэтага ж года на вуліцы Перамогі, 10, адбылося ўрачыстае адкрыццё бібліятэкі.
А на канец 1945 года кніжны фонд бібліятэкі склаў ужо 2038 экз. кніг, налічвалася 214 чытачоў.
29 студзеня 1964 года Лідскай раённай бібліятэцы прысвоена імя Валянціна Таўлая (у сувязі з 50-годдзем з дня нараджэння беларускага паэта)
З 1965 года раённая бібліятэка імя В. Таўлая з’яўлялася метадычным цэнтрам для 45 бібліятэк Міністэрства культуры, бібліятэк-перасовак і 30 прыклубных бібліятэк.
У 1978 годдзе усе бібліятэкі Лідскага раёна аб’ядналіся ў цэнтралізаваную бібліятэчную сістэму з адзіным метадычным цэнтрам і  аддзелам камплектавання. Менавіта ў гэты час бібліятэчная сістэма раёна налічвала 54 бібліятэкі, ў т.л. 51 сельскую, а колькасць чытачоў складала звыш 30 тыс.

Сельскія бібліятэкі дзяржаўнай установы культуры "Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы" таксама маюць сваю гісторыю.
Напрыклад, Мажэйкаўская сельская бібліятэка размешчана ў так званым “панскім доме”. Гэты сядзібны дом быў пабудаваны ў другой палове ХІХ стагоддзя (недзе паміж 1870 і 1885 гг.) тагачасным гаспадаром Малога Мажэйкава, прадстаўніком вядомага яшчэ з часоў бітвы пад Грунвальдам роду Дэнхейм-Брахоцкіх, - Аляксандрам Брахоцкім. Сучасны выгляд  дом набыў у 1939 годзе. І зараз бібліятэка займае тры пакоі ў якіх некалі знаходзіліся вялікі салон, салончык і невялікая гасцёўня.
Бердаўская сельская бібліятэка таксама знаходзіцца ў старадаўнім будынку. У другой палове ХІХ стагоддзя імператарскім пажалаваннем Бердаўка дасталася Аляксандру Станіслававічу Дамбавецкаму (Дубавецкаму), паводле легендаў пазашлюбнаму сыну расійскага імператара Аляксандра ІІ. Аляксандр Дамбавецкі быў вельмі вядомай асобай у Расійскай імперыі. Ён скончыў Кіеўскі універсітэт і з 1870г. стаў камергерам і ганаровым суддзёй Лідскага павета, а пазней – магілёўскім губернатарам і сенатарам.  Пабудаваны А.С.Дамбавецкім у Бердаўцы эфектны неагатычны палац – адзін з лепшых на Лідчыне, што захаваліся да нашых дзён. Адзін з пакояў, у якім зараз размешчана літаратурна-музычная гасцёўня бібліятэкі, захаваў свой першапачатковы выгляд: крыжападобная зводчатая столь, арачныя невялікія дзьвярныя праёмы, нішы ў магутных (да 1,2м) нутраных сценах.

Асобнай падзеяй у жыцці бібліятэк Лідчыны стала дата 9 лютага 2004 года. Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Аб аб’яднанні Лідскага раёна і горада Ліды ў адну адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку - Лідскі раён з адміністрацыйным цэнтрам горад Ліда” гарадская і раённая бібліятэчныя сістэмы аб’ядналіся ў адзіную – Лідскую раённую цэнтралізаваную бібліятэчную сістэму.
З красавіка гэтага года статус цэнтральнай раённай бібліятэкі набыла былая цэнтральная гарадская бібліятэка імя Янкі Купалы, а былая раённая бібліятэка імя В.Таўлая стала бібліятэкай-філіялам №6.
Знамянальнай падзеяй для жыхароў горада і раёна стала  адкрыццё новага будынка Цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы, якое адбылося 25 ліпеня 2009 года, на другі дзень рэгіянальнага эканамічнага форуму. На ўрачыстым адкрыцці прысутнічалі намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь В.І.Кураш, начальнік упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама А.Ч.Лойка, кіраўніцтва раёна і шматлікія замежныя госці-удзельнікі форуму.


А 15 верасня, у Дзень бібліятэк, Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы гасцінна адчыніла свае дзверы для чытачоў.

Библиотека сегодня – это уже далеко не только книги: современная библиотека, в первую очередь, информационный центр. Она разрушает свои физические границы, переходит из реального пространства в виртуальное. С одной стороны, она предлагает доступ к информационным ресурсам, представленным в сети Интернет, с другой – создает собственные электронные информационные ресурсы, доступные за ее физическими стенами. Более того, современная библиотека – это центр общественной жизни, ориентирующийся на личность и ее меняющиеся потребности. Что предпринимает библиотека для привлечения читателей? В первую очередь, конечно, мы стремимся оперативно приобретать те издания, которые соответствуют потребностям наших пользователей, сохранять репертуар выписываемых периодических изданий, пополнять фонд мультимедийных и электронных ресурсов.
Большое значение в популяризации и продвижении чтения уделяется культурно-просветительной деятельности. В 2016 году стартует:
– районный литературный конкурс имени В.Новицкой «Взрослые – детям», в котороммогут принять участие все, кто чувствует в себе творческий потенциал и готов продолжать лучшие традиции отечественной литературы;
– проект «День музея в библиотеке», приуроченный 75-летию со дня начала Великой Отечественной войны;
– литературный проект «Чытаем разам Багдановіча», целью которого является увековечивание памяти и творческого наследия величайшего классика белорусской литературы Максима Богдановича.

Библиотеки Лидчины одним из главных направлений своей деятельности считают краеведческое, экологическое просвещение и воспитание, ведут большую исследовательскую работу по изучению природы и истории родного края, а собранный краеведческий материал систематизирован и собран в тематические папки и информационные стенды.
 В 2014 году в государственном учреждении культуры "Лидская районная библиотека имени Янки Купалы" стартовал библиотечный туристический проект по созданию базы электронных ресурсов «Открывая страны», с целью изучения отечественной культуры, истории, а также знакомства с культурой и литературой разных стран мира. Разработан медиалекторий «Познай свой край!». Пользователи библиотек могут ознакомиться с электронными ресурсами: «Беловежская пуща», «Архитектурные жемчужины Беларуси Разноцветная земля Беларуси» и др.
 Государственное учреждение культуры «Лидская районная библиотека имени Янки Купала» – это 21 публичных библиотек: Лидская районная библиотека имени Янки Купалы, 7 городских филиалов, 2 детские библиотеки, 11 сельских библиотек. Просторные, уютные залы Лидской районной библиотеки имени Янки Купалы ждут посетителей, а библиотекари готовы оказать читателям квалифицированную помощь в выборе книг и в получении нужной информации.  К Вашим услугам универсальный фонд  книг и  брошюр, электронных изданий и аудиовизуальных материалов, периодических изданий, которые могут удовлетворить самые разнообразные запросы и требования. 
Все виды библиотечной деятельности подчинены задаче максимально полного, оперативного удовлетворения читательских запросов. Отдел комплектования, обработки и организации единого фонда Лидской районной библиотеки имени Янки Купалызанимается отбором и приобретением произведений печати и других источников информации. Здесь же происходит обработка изданий: их регистрируют и   систематизируют, заносят сведения в электронный каталог, заполняют карточки для алфавитного и систематического каталогов, по которым читатель всегда сможет узнать, какие издания есть в библиотеке. 
Библиотекари абонемента и читального зала  занимаются выполнением читательских заявок и расстановкой фонда.   На них же лежит организация массовой работы: читательские конференции и диспуты, литературные и музыкальные вечера, встречи с интересными людьми и беседы, обзоры, которые проводятся в уютном конференцзале.  
Почти 25 лет при библиотеке работает любительское объединение – клуб «Цветовод».


Библиографы справочно-библиографической секции помогут Вам в разрешении информационной проблемы и выполнят любые справки.
Для удовлетворения запросов касающихся законодательства и права, создан Публичный центр правовой информации. Здесь же малообеспеченная категория граждан может получить консультацию юриста и дистанционную юридическую помощь в «Юридической клинике». 
Если в фонде Лидской районнйо библиотеки имени Янки Купалы нет нужной Вам книги, то ее можно получить из любой библиотеки системы по внутрисистемному книгообмену или  по межбиблиотечному абонементу из других библиотек Республики Беларусь. 
С информационными ресурсами на электронных носителях (энциклопедиями, текстами, графикой, электронными каталогами и др.) можно ознакомиться и поработать вмультимедиацентре
В век цифровых технологий важнейшей задачей для библиотек становится не только обеспечение сохранности информации, но и предоставление широкого беспрепятственного доступа к ней всех желающих. Наш Internet-класс  предлагает Вам удалённый доступ к информационным ресурсам.
Библиобус осуществляет обслуживание необходимой литературой жителей отдаленных и малонаселенных деревень Лидчины. 
Отдел библиотечного маркетинга занимается изучением потребностей населения города и района в библиотечных услугах, налаживанием связей с общественностью, поддержанием имиджа библиотек, дает рекомендации  и консультации, готовит сценарные материалы для массовых мероприятий.
Мы работаем для Вас! Приходите к нам, и Вы убедитесь в том, что наша библиотека станет  для Вас хорошим другом и надёжным помощником!
Мы находимся в центре города (улица Ленинская, 10 ), и к нам легко добраться практически всеми автобусными маршрутами.                           

   

  

Счетчик: Free Hit Counter

Top.Mail.Ru