Помощь - Поиск - Пользователи - Календарь
Полная версия этой страницы: Акцыя "Чытаем беларускую кнігу"
Форум ГУ культуры "Лидская районная библиотека имени Янки Купалы" > Функционирование библиотеки > Новости
Страницы: 1, 2, 3
Admin
Лёгкі подых важкага радка

3 ліпеня – 75 год з дня нараджэння (1948 г.) Анатоля Аўруціна, беларускага пісьменніка, перакладчыка, публіцыста, літаратурнага крытыка, празаіка, рэдактара.Сябра саюза пісьменнікаў Беларусі (1993г.)
Амаль 50 год прыносіць радасць сапраўдным аматарам паэзіі творчасць аднаго з самых яркіх сучасных паэтаў Беларусі Анатоля Аўруціна.
Нарадзіўся Анатоль Юр’евіч у Мінску ў сям’і інжынера-чыгуначніка. Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У.І. Леніна. Вучобу сумяшчаў з працай у вагонным дэпо станцыі “Мінск” Беларускай чыгункі. Быў літаратурным кансультантам газеты “Железнодорожник Белоруссии”.
У літаратуру Анатоль Аўруцін прыйшоў у пачатку 70-х гадоў ХХ ст. Першая падборка яго вершаў была апублікавана ў 1973г. у газеце “Железнодорожник Белоруссии”. Першы зборнік вершаў “Снегопад в июле” выйшаў у 1979 г. у серыі “Першая кніга паэта”. Чытачам А. Аўруцін вядомы сваімі кнігамі вершаў “Поворотный круг” (1983), “… От мира сего” (1991), “По другую сторону дыхания” (1998), “Суд богов” (2001), “Поверуй... Вспомни... Усомнись..." (2003), “Визитная карточка” (2004). "Наедине с молчанием" (2007), "Август в декабре" (2009), “Просветление” (2016).
Паэзія Анатоля Аўруціна трапляе пад азначэнне класічнай. Ёсць у яго вершы пра Мінск, які ён памятае з маленства, пра мінулую вайну і жанчыну з лічбамі на руцэ з-пад змятага рукава, пра светлыя назвы беларускага краю; вершы пра дваццатае стагоддзе з яго тэрактамі, гарачымі кропкамі, пра знявечаную радыяцыяй брагінскую зямлю. Мінуламу стагоддзю прысвечана і паэма А.Аўруціна “Осколки разбитого сердца" — вынік амаль дваццаціпяцігадовай працы паэта. Пачаты ў 1975г. твор быў завершаны ў 2000 годзе.. На адыходзячы век аўтар глядзіць праз прызму ўласнага лёсу і асабістага жыццёвага вопыту.
З поспехам вытрымлівае паэзія А. Аўруціна і выпрабаванне каханнем. Лірычны герой яго вершаў не клянецца ў пачуццях, а надзвычай шчыра выказвае тое, што ў яго на душы і ў сэрцы.
Актыўна працуе паэт у галіне перакладу. Кола яго інтарэсаў шырока: ад антычнай паэзіі да сучасных беларускіх аўтараў. Пераклады лепшых узораў сусветнай лірыкі ўвайшлі ў яго цыкл “Аллегории любви”. У 2003 годзе А.Аўруцін склаў цікавую анталогію “Современная русская поэзия Беларуси”. Паэт выдатна, па-майстэрску валодае словам. Паэзія яго музыкальная. Творчая манера каранямі ўваходзіць ў паэтычную стыхію “сярэбранага веку”, якая расшыфроўвае загадкі сусвету мовай метафар.
Аўтарытэт і творчасць Анатоля Аўруціна высока ацэнены як на Беларусі, так і ў бліжнім замежжы. Ён — сябра Саюза пісьменнікаў Расіі. Ганаровы сябра Саюза рускамоўных пісьменнікаў Балгарыі. Лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі і Вялікай літаратурнай прэміі Расіі, прэміі імя Марыны Цвятаевай ад міністэрства культуры Татарстана. Уладальнік "Залатога Віцязя — 2022" у жанры паэзіі. Узнагароджаны ордэнам і медалём Францыска Скарыны, а таксама найвысокай узнагародай Саюза пісьменнікаў Расіі — знакам "За заслугі ў літаратуры" і ўзнагародай Патрыярха Маскоўскага і Усяе Русі —знакам "За ўнёсак у развіццё рускай літаратуры".Назва "Паэт Анатоль Аўруцін" у 2011 годзе прысвоена зорцы ў сузор'і Раку.

Бібліяграфія

Аўруцін Анатоль Юр’евіч// Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / гал. рэд. Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мінск, 1996. – С. 88.
Аврутин Анатолий Юрьевич // Кто есть кто в Республике Беларусь, 2004 / [под ред. И. В. Чекалова]. – Минск, 2004. – С. 10.
Анатолий Аврутин: судьба и творчество / [сост.: Анатолий Андреев]. – Минск: Четыре четверти, 2008. – 192 с., [8] л. Фот. – (Личность и время).
Карлюкевич, А."Мои корни – в серебряном веке…" : Анатолий Аврутин // Мы — вместе! / Алесь Карлюкевич. – Минск, 2006. – С.76-79.
Admin
Смеласць думкі — маладосць душы


29 жніўня – 100 гадоўз дня нараджэння (1923-2016гг.) Уладзіміра Казберука, літаратуразнаўцы, крытыка, перакладчыка, кандыдата філалагічных навук.
Уладзімір Міхайлавіч Казбярук, выдатны літаратуразнавец, шырока вядомы крытык і перакладчык, займае адметнае месца ў беларускай літаратуры. Яго работы вызначаюцца глыбінёй думкі і арыгінальнасцю погляду на літаратурныя з’явы.
Нарадзіўся У.Казбярук у в.Бандары Беластоцкага ваяводства (цяпер Польшча) у сялянскай сям’і. У снежні 1941 года паступіў на філалагічны факультэт БДУ (г.Мінск). У 1955 годзе скончыў аспірантуру пры Мінскім педагагічным інстытуце імя М.Горкага. Навуковай і даследчай дзейнасцю У.Казбярук пачаў займацца ў Інстытуце літаратуры імя Я.Купалы Акадэміі навук БССР, дзе працаваў вучоным сакратаром (1954-1964), затым старшым навуковым супрацоўнікам (1964-1993).
Першыя крытычныя артыкулы навукоўца пра беларускіх пісьменнікаў і паэтаў і іх творчасць з’явіліся ў друку ў 1954 годзе. Уладзімір Казбярук зарэкамендаваў сябе як цікавы, руплівы крытык і літаратуразнавец. З цягам часу акрэслілася кола яго навукова-даследчых пошукаў: новае, удумлівае прачытанне нацыянальнай класікі, даследванне праблем беларускага рамантызму, вывучэнне ўзаемасувязей славянскіх літаратур.
Вялікая заслуга У.Казбярука ў тым, што ён вярнуў з забыцця імя выдатнага беларускага паэта пачатку ХХ ст. Алеся Гаруна. Даследчык падрыхтаваў да друку кнігі пісьменніка “Сэрцам пачуты звон” (1990), “Выбраныя творы” (2003), “І я з народам…” (2007). У іх змешчаны не толькі паэтычныя творы, але і проза, драматургія, публіцыстыка. Выдаў нарыс “Светлай волі зычны звон” (1991). Гэта работа дазволіла канчаткова пераканацца ў тым, што беларуская літаратура выглядала б няпоўнай без творчасці А. Гаруна.
Наватарскім лічыцца нарыс У.Казбярука “Францішак Скарына” (2003), адрасаваны дзецям сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту. На працягу навуковай дзейнасці крытык напісаў, апублікаваў дзясяткі, сотні цікавых артыкулаў па гісторыі беларускай літаратуры і культуры. Талент У.Казбярука не абмяжоўваецца даследчай працай, ён вядомы і як перакладчык. Для зборніка “Малыя героі вялікай вайны” (1986 г.) пераклаў успаміны маладых польскіх удзельнікаў Другой сусветнай вайны, пераклаў на рускую мову “Клад” З. Бядулі і іншыя асобныя казкі і апавяданні пісьменнікаў народаў СССР.
Бібліяграфія
Казбярук Уладзімір Міхайлавіч //Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Т. 7 / гал. рэд. Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мінск, 1996. – С. 425.

Кiсялёў, Г. Унiверсалiзм, смеласць думкi, маладосць душы : да 80-годдзя Уладзіміра Казбярука/ Генадзь Кiсялёў ; фота // Роднае слова. — 2003. — №8. — C.12—14.
Карлюкевіч, А. Навагрудскія літаратурныя ўзгоркі / Алесь Карлюкевіч // Полымя. — 2023. — № 1. — С. 120—134.
Лешчанка, В. Ад версii да праўды : "Францiшак Скарына" Уладзіміра Казбярука / Вольга Лешчанка // Лiтаратура і мастацтва. — 2003. — 19 верас. — C.7.
Казбярук Уладзімір Міхайлавіч // Старонкі лёсу : біябiблiяграфiчны слоўнік / склад.: Г.Л.Міранцова ; Навагрудская цэнтралізаваная бiблiятэчная сістэма, Шчорсаўская сельская бібліятэка. — Навагрудак, 2005. – 18с.
Admin
Абраннік вечнасці


14 верасня – 85 год з дня нараджэння Леаніда Левановіча (1938-2021), беларускага пісьменніка.
Леанід Кірэевіч Левановіч (сапраўднае прозвішча Лявонаў) нарадзіўся ў сялянскай сям'і, у вёсцы Клеявічы Касцюковіцкага раёна. Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў ва ўстановах культуры Дзяржынскага і Касцюковіцкага раёнаў, у газетах "Знамя юности", "Сельская газета", штотыднёвіку "Літаратура і мастацтва", часопісах "Нёман", "Полымя", на Беларускім тэлебачанні, у выдавецтве "Мастацкая літаратура".
Упершыню ў друку Л. Левановіч выступіў з апавяданнем "Русакова дарога" ў 1963 г., аднак пэўнае літаратурнае прызнанне спачатку атрымаў як нарысіст, аўтар зборніка "Зялёны трохкутнік" (1973), у якім былі змешчаны нарысы, напісаныя ім у 1968—1970 гг. У 1976 г. выйшла першая мастацкая кніга Л. Левановіча "Мадонна з кветкаю", якая ўключала каля двух дзясяткаў апавяданняў пра нашых сучаснікаў, людзей самых розных прафесій. У сваю другую кнігу "Якар надзеі" (1979) пісьменнік, апрача пяці розна-тэматычных апавяданняў, уключыў аповесць з флоцкага жыцця "Прызнанне", напісаную ў не вельмі частай у беларускай літаратуры эпісталярнай форме.
У канцы 1990-х гадоў Л. Левановіч апублікаваў яшчэ два зборнікі "Вяртанне ў радыяцыю" і "Ларыса, альбо Прыгоды аўтамабіліста". У першым знайшла адлюстраванне тэма Чарнобыля, асабліва балючая для пісьменніка, бо ў зоне радыяцыі апынулася яго родная вёска. Другі зборнік "Ларыса, альбо Прыгоды аўтамабіліста", апрача аповесці, якая дала яму назву, змясціў некалькі п'ес на тэму калгаснай вёскі і гераічную хроніку "Павел і Хуаніта", адзначаную на конкурсе драматычных твораў "Чалавек і час" прэміяй Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. За гэты зборнік Л. Левановічу ў 1999 г. была прысуджана Літаратурнаяпрэмія імя I. Мележа.
У творчасці Л. Левановіча асабліва вылучаецца эпічны цыкл, працу над якім ён распачаў яшчэ ў 1976 г. У выніку з'явіліся раманы "Шчыглы" (1986), "Паводка сярод зімы" (1989), "Дзікая ружа" (1993), "Сіняе лета" (1998), "Бесядзь цячэ ў акіян" (2003, адзначана прэміяй Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў 2005 г.), "Палыновы вецер" (2006). У цэнтры эпапеі лёс вялікай сям'і Сахутаў, знаёмае да дробязей жыццё роднага Прыбяседдзя ў розныя гістарычныя моманты: у час фашысцкай акупацыі ("Шчыглы"), у гады пасляваеннага аднаўлення ("Паводка сярод зімы"), у год смерці Сталіна ("Дзікая ружа"), гады хрушчоўскай адлігі, калі адбылася сапраўды эпахальная падзея — палёт чалавека ў космас ("Сіняе лета"); у 80-я гады, якія называюць застойнымі, але і ў якія людзі сябравалі, любілі, выхоўвалі дзяцей, хадзілі на працу, адным словам, проста жылі ("Бесядзь цячэ ў акіян"); і ў 90-я гады, калі многае змянілася не толькі ў палітычным жыцці краіны, але і ў людзях ("Палыновы вецер"). Падзеі твораў разгортваюцца як у глыбінных Хатынічах, так і ў раённым і абласным цэнтрах, у сталіцы. Сярод герояў твораў — вяскоўцы, партыйныя дзеячы, настаўнікі, лесаводы, тэлежурналісты. Пастаянным персанажам усіх раманаў з'яўляецца Андрэй Сахута.
У сваіх творах Л. Левановіч не замахваецца на паказ вялікасных гістарычных падзей, але водгулле іх адчуваецца ў кожным творы эпапеі, вызначае лёсы яго герояў.
Бібліяграфія:
1. З росных сцяжын : аўтабіяграфіі пісьменнікаў Беларусі / уклад. М.Мінзер ; фота К.Л.Дробава. - Мн. : Літаратура і Мастацтва, 2009. - 461с.
2. Рагуля, А. У. Плынь : карціна нацыянальнага быцця ў раманах Леаніда Левановіча / А. Рагуля // Полымя. - 2013. — № 2. — С. 148—164; № 3. — С. 154—164.
3. Навасельцава, Г. В. Філасофскі раман у сучаснай беларускай літаратуры (на прыкладзе твора "Палыновы вецер" Леаніда Левановіча) / Г. В. Навасельцава // Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя 3, Філалогія. Педагогіка. Псіхалогія. - 2017. — № 1. — С. 66—71.
Admin
У свеце дабрыні

11 кастрычніка – 110 гадоўз дня нараджэння Эддзі Агняцвет (1913 – 2000), паэтэсы, перакладчыцы.
Эдзі Агняцвет (сапраўднае прозвішча Каган Эдзі Сямёнаўна) увайшла ў гісторыю беларускай літаратуры ХХ ст. як аўтар шматлікіх кніг паэзіі для дзяцей. Яе дзейнасць спрыяла развіццю важных духоўных каштоўнасцей у падрастаючага пакалення. Яркая індывідуальнасць паэтэсы праявілася і ў творах для дарослых.
Нарадзілася яна ў Мінску. Скончыла Мінскі БДПУ імя М. Горкага. Была членам Саюза пісьменнікаў СССР.
Друкавалася Э.Агняцвет з 1929 года. У пачатку творчай дзейнасці адлюстроўвала перамены, што адбываліся ў краіне, асвятляла праблемы моладзі. У 1935 г. выйшаў першы зборнік “Маё пакаленне”. Потым былі выдадзены кнігі “Вершы” (1938), “Вясновай раніцай” (1941). У творах, створаных у гады вайны, раскрываецца сум па родным краі, гераічная барацьба людзей. У час эвакуацыі ва Узбекістане Э.Агняцвет напісала і выдала глыбока патрыятычныя па сваім змесце зборнікі “Другу на фронт” (1942), “Край мой родны” (1945), “Простыя песні” (1946). Менавіта тады яна выступіла як дзіцячая пісьменніца. Вершы, якія расказваюць пра выпрабаванні ваеннага дзяцінства, увайшлі ў кнігу паэзіі “Міхасёк” (1944). За гады творчай дзейнасці былі падрыхтаваны зборнікі для дарослых “Дарога ў будучыню” (1949), “Беларуская рабіна” (1959), “Спадзяванне калыханак” (1983), “І смутак, і святло” (1996) і інш. Для дзяцей Э.Агняцвет выдала кнігі “Васількі” (1947), “Госць з далёкай зямлі” (1958), “Краіна маленства” (1975), “Ад зярнятка да вясёлкі” (1981), “Хай часцей смяюцца дзеці” (1997) і інш. Прыгажосць беларускай прыроды, праца людзей, сямейныя адносіны, патрыятызм, дружба народаў складаюць змест яе вершаў. Сярод іх – “Паклон прыродзе”, “Хлеб”, “Наша сям’я”, “Зямля з блакітнымі вачамі”, “Па бетховенскіх мясцінах” і інш. Асаблівасцю вершаў стала дэталёвае адлюстраванне фальклорна-народнай спадчыны, традыцый, мясцовых звычаяў, прыкмет, павер’яў,выкарыстоўванне лірычных, гуманістычных, пазнавальных вобразаў. Значнае месца займаюць прыродныя мастацкія сімвалы, апісанні непаўторнай беларускай флоры (“Сасонка”,“Клён”,“Зялёны дуб, разумны дуб”, “Антонаўка”, “Васількі” і інш.).
Творы Эдзі Сямёнаўны перакладзены на мовынародаў свету. Песні на яе вершы пісалі многія беларускія кампазітары, сярод іх – М.Аладаў, У.Алоўнікаў, Я. Глебаў, І. Лучанок і інш. Пісьменніца ўзнагароджана ордэнам “Знак Пашаны”, медалямі. У 1986 годзе за кнігу вершаў і перакладаў для дзяцей “На двары алімпіяда” (1984) удастоена Ганаровага дыплома Міжнароднай літаратурнай прэміі імя Х.К.Андэрсана.
Бібліяграфія:
Баруздин, С. А. Об Эди Огнецвет / Сергей Баруздин // Писатель. Жизнь. Литература : литературные заметки :изд. 2-е, доп. / Сергей Баруздин. – Москва, 1990. – С. 331-339.
Старавойтава, В. “Наш добры сябра – Эдзі Агняцвет” / В. Старавойтава // Гэты цуд завецца кніга / склад. Л. І. Макаранка, В. А. Тамашова. – Мінск, 2015. – С. 8-12.
Мацюхтна, Т. Б. Выхаваўчы патэнцыял творчасці Эдзі Агняцвет / Т. Б. Мацюхіна // Народная асвета. – 2013. - № 10. – С. 82-85.
Эдзі Агняцвет (1913-2000) / падрыхтавала І. А. Буторына // Пачатковае навучанне. – 2013. - № 2. – С. 60-61.

Марцiновiч, А. Ружы ад Купалы / Алесь Марціновіч // Лiтаратура i мастацтва. - 2013. - 11 кастр. - C.4.
Admin
Крылатая песня Яўгеніі Янішчыц

20 лістапада – 75 гадоў з дня нараджэння Я.І. Янішчыц (1948-1988), паэтэсы
Каштоўным набыткам беларускай літаратуры другой паловы ХХ ст. стала творчасць Яўгеніі Іосіфаўны Янішчыц. Яе светлая, шчырая, удумлівая паэзія вылучаецца высокай грамадзянскасцю, пранікнёнай любоўю да чалавека і жыцця, роднага краю.
Нарадзілася Яўгенія Янішчыц у в.Рудка Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Пасля заканчэння Парэцкай сярэдняй школы паступіла ў 1966 г. на аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта БДУ імя І.У. Леніна.
Друкавацца Я.Янішчыц пачала, калі вучылася ў Парэцкай сярэдняй школе. У 1963 г. у пінскай раёнай газеце “Полесская правда” з’явіліся яе першыя вершы на рускай і беларускай мовах – “Голубь”, “В школу”, “Жнівень”. Дасылала туды таксама нататкі, допісы, карэспандэнцыі, якія публікаваліся пад псеўданімамі Ж.Заметкіна і Е.Іосіфава. У 1965г. Я.Янішчыц стала пераможцай конкурсу юных паэтаў, арганізаваным радыёстанцыяй “Арляняты”. У гэтым жа годзе яе творы з’явіліся ў рэспубліканскіх газетах “Чырвоная змена” і “Літаратура і мастацтва”. Першы зборнік “Снежныя грамніцы” (1970) выйшаў, калі Я.Янішчыц вучылася на пятым курсе БДУ. Вершы, змешчаныя там, прывабліваюць шчырасцю, натуральнасцю паэтычных уражанняў, светлым настроем, захапленнем хараством жыцця, радасным усведамленнем уласнай прысутнасці ў вялікім неабсяжным свеце. Іх станоўча ацанілі ў артыкулах і рэцэнзіях вядомыя пісьменнікі і крытыкі. Наступны зборнік “Дзень вечаровы” (1974), у які акрамя вершаў укючаны і рубаі паэтэсы, быў адзначаны ў 1978 г. прэміяй Ленінскага камсамолу Беларусі. У ім, у параўнанні з першай паэтычнай кнігай, Я.Янішчыц здолела пераступіць нейкую нябачную рысу, дзе побач з радасцю з’явіліся роспач, трывога, сум і адказнасць. Рыхтуючы кожную новую кнігу, паэтэса імкнулася зрабіць яе лепшай, чым папярэдняя. Этапным, паваротным лічыцца яе трэці зборнік “Ясельда” (1978), дзе больш прыкметна ўзмацняецца ўвага да складанасці жыцця, асабліва пранізліва гучаць вершы пра каханне. Сапраўднага паэтычнага майстэрства Я. Янішчыц дасягнула ў кнігах “На беразе плача” (1980), “Пара любові і жалю” (1983), за якую атрымала Дзяржаўную прэмію Беларусі імя Янкі Купалы, “Каліна зімы” (1987). Лірыка паэтэсы вызначаецца філасофскім роздумам над часам і прасторай, імгненнем і вечнасцю, жыццём і смерцю. Стан душы гераінь вершаў выяўляецца праз такія эмацыянальныя катэгорыі як любоў і боль, шчасце і адчай, радасць і журба, святло і цемра. У многіх творах робіцца акцэнт на няроўную і не надта ласкавую жаночую долю і шчасце. Шмат вершаў прысвечана бацькоўскаму дому, землякам, гераічнаму мінуламу краіныі сучаснасці. У апошняй прыжыццёвай кнізе “У шуме жытняга святла” (1988) сабраны лепшыя творы Я.Янішчыц. 25 лістапада гэтага ж года пісьменніца трагічна загінула.
У 1988 г. Пінскай раённай бібліятэцы прысвоілі імя Я.Янішчыц, адну з вуліц горада назвалі ў яе гонар, у в. Велясніца залажылі парк памяці. На Піншчыне 2008год быў аб’яўлены годам Я.Янішчыц. Да 60-годдзя з дня нараджэння паэтэсы знялі дакументальны фільм “Небяспечны талент” і відэафільм “Свет далёкай зоркі Яўгеніі Янішчыц”.
Бібліяграфія:
Калядка, С. Непрыручаная птушка Палесся : творчая індывідуальнасць Яўгеніі Янішчыц / С. У. Калядка ;[нав. рэд. У. В. Гніламёдаў] ; НАН Беларусі ; Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы. – Мінск : Беларуская навука, 2007. – 214, [2] с., [6] л. іл. : партр.
Чарняўскі, М. “Палесся мілае дзіця” : з жыцця Яўгеніі Янішчыц / Мікола Чарняўскі // На парозе дабрыні і болю : літаратурныя партрэты / Мікола Чарняўскі. – Мінск, 2019. – С. 146-153.
Поздняков, М. Помню ее трепетной, искренней и скромной / Михаил Поздняков // Правда жизни : литературоведение, критика / Михаил Поздняков. – Минск, 2017. – С. 29-36.
Рублевская, Л. Последний полет ласточки Полесья / Людмила Рублевская // Рифма ценою в жизнь : эссе по истории белорусской литературы / Людмила Рублевская.- Минск, 2013. – С. 265-269.
Admin
На шырокіх шляхах жыцця

24 снежня – 110 гадоў з дня нараджэння А.М. Кулакоўскага (1913-1986), пісьменніка.
Яркім прадстаўніком рэалістычнай літаратуры ХХ ст. з’яўляецца Аляксей Мікалаевіч Кулакоўскі. У яго творчасці арганічна спалучаюцца маральна-этычныя, грамадска-палітычныя і філасофскія праблемы.
Нарадзіўся ён у в. Кулакі на Случчыне. У 1931 г. скончыў Рагачоўскую профтэхшколу бондараў, затым загадваў бандарнай арцеллю ў Касцюковіцкім раёне. З 1931 па 1934 гг. быў адказным сакратаром клімавіцкай газеты “Камуна”, публікаваў замалёўкі. У 1934 г. пераехаў у Мінск, працаваў у газеце “Чырвоная змена”. Скончыў Мінскі настаўніцкі інстытут, Вышэйшыя курсы мовы і літаратуры. У 1939 годзе быў прызваны ў армію. У час Вялікай Айчыннай вайны быў камандзірам узвода, камандзірам роты, удзельнічаў у баях на Сталінградскім і 1-ым Украінскім франтах, тройчы быў ранены. Пасля дэмабілізацыі працаваў у часопісе “Беларусь”, газеце “Літаратура і мастацтва”, быў галоўным рэдактарам часопіса “Маладосць”.
Аляксей Кулакоўскі пачаў друкавацца ў 1932 г. Асноўныя тэмы творчасці пісьменніка – гераічны подзвіг народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, жыццё пасляваеннай вёскі, яе складаныя гаспадарчыя і духоўныя праблемы. Да творчай манеры А.Кулакоўскага характэрна ўзмацненне мастацкай нагрузкі на бытавыя дэталі, набліжнасць да жыццёвай праўды. Героі яго твораў – звычайныя, простыя людзі. Аляксей Кулакоўскі пісаў раманы, аповесці, апавяданні, эцюды, нарысы, гумарэскі. Першы зборнік апавяданняў “Сад” (1947) прысвечаны тэме вайны і цяжкаму пасляваеннаму жыццю. Паглыбленнай цікавасцю да быту людзей, іх паўсядзённых клопатаў вызначаюцца зборнікі “Хораша ўзыходзіць сонца” (1952), “Незабыўнае рэха” (1956), аповесць “Тры зоркі” (1963). Філасофскія і палітычныя праблемы асвятляюцца ў апавяданні “Нямко” (1946). Самым значным творам, галоўнай працай А.Кулакоўскага з’яўляецца яго дылогія – раманы “Растаёмся ненадоўга” (1955) і “Сустрэчы на ростанях” (1962), у якіх падрабязна адлюстравана жыццё ваенага пакалення, асэнсоўваецца роля інтэлігенцыі ў грамадстве. У рамане “Сцежкі зведаныя і нязведаныя” (1974) паказана беларуская вёска ў час калектывізацыі і першыя дні вайны. У шэрагу твораў выкарыстаны дакументальныя матэрыялы, раскрываецца мужнасць народа, разглядаецца сувязь гераізму і працоўнага ўкладу людзей. Сярод іх – “Да ўсходу сонца” (1957), “Твой шлях перад табою” (1964), “Хлебарэз” (1983) і іншыя. У рамане “Васількі” (1981) характарызуецца жыццё горада ў пасляваенны час, абагульнены шматлікія пытанні маральна-этычнай праблематыкі. Аляксей Мікалаевіч выдаў для дзяцей зборнік апавяданняў “На возеры” (1950), кнігу аповесцей “Белы сокал” (1985; Дзяржаўная прэмія БССР, 1986).
Аляксей Кулакоўскі ўзнагарожданы ордэнамі Чырвонай Зоркі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі “Знак Пашаны”, Дружбы народаў, медалямі. У 1974 г. атрымаў званне заслужанага работніка культуры БССР.
Бібліяграфія:
Гусак, С. А. Аляксей Кулакоўскі: крытыка-бібліяграфічны нарыс / Сяргей Гусак. – Мінск : Беларусь, 1967. – 261 с.
Марціновіч, А. Правда, добро, человечность. Алексей Кулаковский // Бяссноое Млечнага Шляху : выбраныя старонкі беларускай літаратуры / Алесь Марціновіч. – Мінск, 2016. – С. 190-208.
Андраюк, С. Талент шчыры, слова простае / Серафім Андраюк // Полымя. – 2013. – № 12. – С. 128-139.
Воранава, Г. Сцвярджэнне чалавечнасці : да стагоддзя з дня нараджэння Аляксея Кулакоўскага / Галіна Воранава // Роднае слова. – 2013. – № 12. – С. 8-11.
Admin
Толькі мужны дасягае мэты


8 студзеня – 100 гадоў з дня нараджэння Алеся Савіцкага (1924—2015), беларускага пісьменніка.
Выдатнаму пісьменніку Алесю (Аляксандру Ануфрыевічу) Савіцкаму, творчая дзейнасць якога займае асобнае месца ў сучаснай беларускай літаратуры, выпала на долю няпростае, але цікавае на падзеі жыццё.
Нарадзіўся будучы пісьменнік у Полацку ў сям’і рабочага. У 1939 г. сям’я пераехала ў Гродна, таму што бацька ў той час быў ваеннаслужачым. Да Вялікай Айчыннай вайны А.Савіцкі вучыўся ў сярэдняй школе. У 1942-1944 гг. Быў партызанам на Віцібшчыне. Пасля вызвалення Беларусі знаходзіўся ў дзеючай арміі, удзельнічаў у вызваленні Літвы, Польшчы, баях за ўзяцце Берліна. Быў тройчы паранены. У 1958 г. А. Савіцкі скончыў Літаратурны інстытут імя М.Грокага ў Маскве, у 1961 г. аспірантуру гэтай навучальнай установы.
Літаратурную дзейнасць А.Савіцкі пачаў яшчэ ў партызанскім атрадзе. У 1943 г. напісаў свій першы верш “На смерць сябра”. Пазней аматары беларускай прозы пазнаеміліся з аповесцямі “Кедры глядзяць на мора” (1960), “Пасля паводкі” (1962), “Самы высокі паверх” (1967; прэмія Ленінскага камсамола Беларусі, 1972) і раманам “Жанчына” (1963), якія аб’яднаны адной агульнай праблемай — імкненнем герояў знайсці свае сапраўднае шчасце. Тэма выпраўлення чалавека, яго маральнага і духоўнага станаўлення як асобы ў складанасцях паўсядзённага быцця, узнятая ў гэтых творах, стане вызначальнавй для ўсёй творчасці А.Савіцкага.
Асэнсаванне асабіста перажытага ў гады вайны, тых выпрабаванняў, што выпалі на долю чалавека, з пазіцыі сённяшняга дня дазволілі пісьменніку стварыць шэраг твораў аб вайне, у тым ліку трылогію “Верай і праўдай” (1976), “Літасці не чакай” (1982), “Памерці заўсёды паспееш” (1983). Гэта шырокае мастацкае палатно, дзе глыбока і пераканаўча ўзнаўляецца гістарычная панарама партызанскай барацьбы ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Адметнай рысай трылогіі з’яўляецца тое, што пісьменнікам удала падкрэсліваецца важная асаблівасць: якія б беды ні сустракаліся на шляху людзей, большасць з іх імкнулася захаваць у сябе лепшыя маральныя якасці — чалавечнасць, дабрату, душэўную цеплыню і шчодрасць. Па тэматычнай накіраванасці да трылогіі А. Савіцкага блізка стаяць раманы “Зямля не раскажа” (1980), “Верасы” (1987), “Обаль” (1989) і інш.
У сваіх творах пісьменнік уздымае праблемы пасляваеннай вёскі (раман “Палын —зелле горкае” (1967), апавяданні “Вёска была за лесам”, “Мітуліца”), піша пра духоўны свет сучасніка (аповесць “І нічога ўзамен” (1973), даследуе ўзаемаадносіны паміж людзьмі, іх адказнасць за свае дзеянні, учынкі (раман “Толькі аднойчы” (1979), апавяданні “Сезоннік”, “Волька прыехала” і інш.)
Не пакідае пісьменнік без увагі і юных чытачоў. З друку выйшлі зборнікі апавяданняў для дзяцей “Белы гарлачык” (1965), “Шкляная нітка” (1970), аповесці-казкі “Радасці і нягоды залацістага карасіка Бубліка”(1993), “Прыгоды Муркі” (1997), “Дзівосы Лысай гары” (1999; Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь, 2002) і інш.
Раманы, апвесці, публіцыстыка, кнігі для дзяцей папоўнілі творчы набытак пісьменніка, знайшлі ўдзячнага чытача.

Бібліяграфія

1. Алесь Савіцкі: "Сонца на ўсіх адно" : проза, публіцыстыка / укладальнікі: Н. Гальпяровіч, Н. Ваніна. - Мінск : Чатыры чвэрцi, 2011. - 223 с. - (Асоба і час).
2. Высоцкая, Н. Ф. Успамін пра мастака-воіна, мастака-грамадзяніна : да 95-годдзя з дня нараджэння Міхаіла Савіцкага / Надзея Высоцкая // Роднае слова. - 2017. — № 2. — С. 86—88.
3. Марціновіч, А. Бяссонне Млечнага Шляху : выбраныя старонкі беларускай літаратуры / Алесь Марціновіч. - Мінск : Беларусь, 2016. - 525, [2] с.
4. Савіцкі, А. Алесь Савіцкі: "Толькі мужны дасягае мэты" / гутарку вёў Зіновій Прыгодзіч // Полымя. - 2013. — № 5. — С. 122—135.
Admin
І вечнасць радка як вечнасць жыцця


6 лютага – 110 гадоў з дня нараджэнняАркадзя Куляшова (1914— 1978), паэта, перакладчыка, сцэнарыста, грмадскага дзеяча.
Сярод паэтычных узвышшаў айчыннай літаратуры ХХ ст. адно з найбольш пачэсных месцаў займае вершаванае слова Аркадзя Куляшова, які ўзбагаціў не толькі беларускую, але і ўсю тагачасную шматнацыянальную савецкую паэзію выдатнымі паэмамі пра сучаснасць і мінуўшчыну.
Паэтычны талент А. Куляшова абудзіўся рана. Першыя вершы А. Куляшоў пісаў на рускай мове з шасцігадовага ўзросту. У 1926 г. у Клімавіцкай акруговай газеце "Наш працаўнік" з'явіўся ў друку яго верш на беларускай мове "Ты мой брат" (будучы паэт вучыўся тады ў шостым класе Саматэвіцкай сямігодкі). У наступныя гады яго творы змяшчаліся ў часопісах "Чырвоны сейбіт", "Маладняк", "Полымя", газеце "Чырвоная змена", а ў 1930 г. Белдзяржвыдавецтва выпусціла першы зборнік яго вершаў "Росквіт зямлі". Усім вядома песня І. Лучанка "Алеся", у аснову якой пакладзены верш А. Куляшова "Бывай...''. Ён напісаны ў 1928 г. чатырнаццацігадовым юнаком.
А. Куляшоў востра перажываў трагедыю першых дзен Вялікай Айчыннай вайны. 24 чэрвеня ён пакінуў разбураны Мінск, пяшком прайшоў "горкі шлях" да Оршы, а ў Калініне добраахвотна ўступіў у рады Чырвонай Арміі. Ва ўмовах франтавога жыцця А. Куляшоў здолеў напісаць выдатныя мастацкія творы за незвычайна кароткі час. У жніўні 1942 г. ен напісаў паэму "Сцяг брыгады" - кнігу пра байца, які зведаў горыч разгрому брыгады, страту баявых сяброў, але выйшаў з варожага акружэння разам з параніным камісарам. У паэме "Дом №24", напісанай таксама ў гады вайны, А. Куляшоў расказаў пра абуджэнне жыцця на папялішчах вайны, пра вяртанне да жыцця чалавечых душ, спапяленых вайной. Назаўжды ў народнай памяці застануцца героі напісаных А. Куляшовым у гады вайны балад — дзеці і сястра камандзіра партызанскай брыгады Міная Шмырова, расстраляныя фашыстамі, мужныя беларускія дзяўчаты, якіх фашысты вывезлі ў Германію, але не змаглі зламаць духоўна. Пра гэта Аркадзь Куляшоў расказаў у такіх творах, як "Балада аб чатырох заложніках", "Камсамольскі білет", "Ліст з палону", "Над брацкай магілай". Гэтыя творы ў гады вайны не толькі гаварылі суровую праўду пра пакуты і мужнасць нашага народа — яны былі і застаюцца крыніцай духоўнай сілы чалавека.

Бібліяграфія
Арцем'еў, В. Слова пра Куляшова / В. Арцемьеў // Лiтаратура i мастацтва. - 2014. -7 лют. - C.7.
Бярозкiн, Р. С. Аркадзь Куляшоў : крытыка-бiягр. нарыс / Р.С.Бярозкiн. - Мн. : Народная асвета, 1978. – 192с. - (Народныя паэты БССР).
Галоўка, С. Салдат свайго часу / С.Галоўка // Беларуская думка. - 2014. - №3. - C.17-25.
Гарадніцкі, Я. Адказнасць перад жыццём, часам і "строгім вершам" / Я.Гарадніцкі // Полымя. - 2014. - №2. - C.123-133.
Голуб, Т. С. Летапіс жыцця і творчасці Аркадзя Куляшова : манаграфія / 2-е выданне, выпр. і дап / Тэрэза Голуб. - Мінск : Беларуская навука, 2014. – 347с.
Admin
Бяссонне Млечнага Шляху

24сакавіка – 75 гадоў з дня нараджэнняУ.П. Саламахі (1949г.), пісьменніка, сцэнарыста.
Нарадзіўся Уладзімір Пятровіч Саламаха ў вёсцы Бераснёўка Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці. У 1975 годзе скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1982 Член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Уладзімір Саламаха — лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2002 г.), Нацыянальнай літаратурнай прэміі (2015 г.).
Першыя апавяданні У. Саламахі “Блізкі далёкі бераг”, “Яўменава хата” надрукаваны ў 1977 годзе у часопісе “Маладосць”. Першы зборнік “На ўзмежку радасці” выйшаў з друку ў 1980 годзе. Ён аўтар зборнікаў “Заўтра ў дарогу” (1985), “Кавалёк — лесавая былінка” (1988), “Цяпло чужога сэрдца” (1990), “Напрадвесні” (2001), “І няма шляху чужога” (2014) і іншых. Апавяданні і аповесці У.Саламахі прасякнуты глыбокім псіхалагізмам. Героі — сучаснікі аўтара, якія шукаюць свае месца ў жыцці. Творчым дасягненнем У. Саламахі стала апавяданне “Жыць тры дні”, напісанае пісьменнікам у пачатку літаратурнай дзейнасці. Вобраз галоўнай гераіні Вольгі атрымаўся надзвычай праўдзівым і пераканаўчым. На думку некаторых даследчыкаў літаратуры, гэта “адзін з лепшых твораў “малога жанру” аб Вялікай Айчыннай вайне”. Уладзімір Саламаха — аўтар нарысаў “У кожнага свая рака”, “Лесарубы”, “Зямныя сімвалы”, “На зялёных промнях Бярозы” і іншых’. Многія з іх — сапраўдны гімн Радзіме.
У 2020 годзе выйшаў яго новы раман у аповесцях “Калі ўпадзе адзін” прысвечаны праблеме выбару чалавека ў ваенны і пасляваенны час. У аснове рамана — маральная трагедыя жыхароў спаленай карнікамі вёскі Гуда. Галоўныя дзеючыя асобы — бацька здрадніка, які ўдзельнічаў у знішчэнні аднавяскоўцаў, і гуднянцы, якія цудам выжылі. “Калі ўпадзе адін” — гэта гісторыя пра здраду і каханне, пра жыццё і смерць, якія заўсёды побач.
Сцвярджэнне аўтара аб святой неабходнасцi чалавеку ў любых, нават самых страшных сiтуацыях, жыць у згодзе з усiм астатнiм светам заклiкае чытача да фiласофскiх разважанняў аб жыццi, аб нашым мiнулым, сучасным i будучым.
Уладзімір Саламаха напісаў сцэнарыі, па якіх былі зняты дакументальныя і мульціплікацыйныя фільмы. Вядомы ён таксама і як таленавіты публіцыст. Напісаў шмат артыкулаў аб літаратуры, стварыў літаратурныя партрэты многіх беларускіх і рускіх пісьменнікаў. У выніку плённай працы У.Саламахі ў галіне крытыкі і літаратуразнаўства былі выдадзены кніга літаратурнай публіцыстыкі і рэцэнзій “Званыя і выбраныя” (1999), зборнікі “Сусвет дабрыні” (2005) і “Літаратура: застаецца сапраўднае” (2014), куды ўвайшлі эсэ, артыкулы і дыялогі.
Бібліяграфія
1. Саламаха, У.П. Як быць заўсёды добрым і мужным?.. // З росных сцяжын : аўтабіягр. Пісьменнікаў Беларусі / [уклад. М. Н. Мінзер]. – Мінск, 2009. – С. 359-368.
2. Лагвіненка, М. Сумленне — паняццеаб’ёмнае / Міхась Лагвіненка // Полымя. – 2014. - № 3. – С. 171-182.
3. Гардзей, В. Зямное і зорнае ў творчасці Уладзіміра Саламахі / Віктар Гардзей // Беларуская думка. – 2000 № 1. – С. 138-143.
4. Камейша, К. Сонца яшчэ высока / Казімір Камейша // Літаратура і мастацтва. – 2009. – 27 сак. – С. 13.
Admin
У страі паэзіі

6 красавіка – 120 гадоў з дня нараджэння Міколы Хведаровіча (1904-1981), паэта, празаіка, перакладчыка.
Творчасць пісьменніка і перакладчыка Міколы Хведаровіча (Мікалая Фёдаравіча Чарнушэвіча) з’яўляецца адной з яркіх старонак у беларускай літаратуры ХХ ст.
Выступаць у друку пісьменнік пачаў з 1924 года. Першы верш (“Уражайнае”) апублікаваў у 1925 годзе. Творчасці М. Хведаровіча характэрны публіцыстычнасць, эмацыянальная ўзнёсласць, жыццятворны пафас. У 1920-30-я гады аснову ягопаэзіі складала пейзажная і грамадзянска-публіцыстычная лірыка (“Цемната, хоць вочы выкалі…”, “Вечар. Вецер лісце кружыць…”, “Зіма”, “Песня маладосці” і інш.). У 1950-я-60-я гг. Працаваў у самых розных літаратурных жанрах. Яго вершы былі насычаны гуманізмам, драматызмам, шчырасцю (“Усё, аб чым нам марыцца…”, “Родны горад”, “То плачуць вятры, то раочуць” і інш.). Асаблівай эмацыянальнасцю вылучаецца паэзія, прысвечаная землякам, сяброўству, вернасці (“Студзеньскі малюнак”, “Любістак”, “Прадвесне”).
Літаратурная спадчына прадстаўлена зборнікамі вершаў “Настроі” (1929), “Рытмы” і “Баявыя песні” (1930), “Тэмпы-кантрасты” (1931), “Залаты лістапад” (1957), “Пасля навальніцы” (1965), “Крынічка” (1978) і інш.
Для дзяцей М. Хведаровіч выдаў кнігі “Сонечны зайчык” (1961), “Лясныя званочкі” (1968), “Светлы дзянёк” і інш.
Пісьменнік вядомы таксама як аўтар кніг нарысаў-успамінаў “Памятныя сустрэчы” (1960), “Незабыўнае” (1976). У сваёй аўтабіяграфічнай аповесці адзін са старэйшых беларускіх пісьменнікаў Мікола Хведаровіч успамінае пра далёкія 20-я гады, пра нараджэнне беларускага камсамола, пра чэкістаў, якія змагаліся з бандытамі, пра тое, як над нашай зямлёю разгаралася зара новага жыцця. На Рэспубліканскім конкурсе літаратуры для дзяцей гэта аповесць была адзначана другой прэміяй (1979 г.)

Бібліяграфія

1. Жыбуль, В."Чарот наадварот" і іншыя перакрэсленыя старонкі з успамінаў Міколы Хведаровіча / Віктар Жыбуль // Роднае слова. - 2021. — № 12. — С. 43—47.
2. Кенька, М. Мікола Хведаровіч і венгерская паэзія // Роднае слова. — 2004. —№ 3. — C.6—9.
3. Марціновіч, А. А. Дзе ж ты, храм праўды? : лiт.-крытыч. артыкулы, эсэ / Алесь Марціновіч. — Мінск : Мастацкая лiтаратура, 1996. — 398 с.
Admin
“Прыйшоў я з казкамі ў залатое ранне…”

6 мая – 110 гадоў з дня нараджэння П.Труса (1904-1929), паэта.
Сярод прадстаўнікоў беларускай літаратуры пачатку ХХ стагоддзя вылучаўся непадобны да іншых, са сваім уласным голасам малады паэт Паўлюк ( Павел Адамавіч) Трус.
Нарадзіўся ён у в. Нізок на Уздзеншчыне. Яшчэ з маленства пачаў дапамагаць бацькам па гаспадарцы. Яго вельмі цягнула да навукі, і пасля сканчэння пачатковай школы, дзе асабліва прыметна выявілася адоранасць хлопчыка, бацька адвёз сына ў мястэчка Узда і ўладкаваў у пачатковае вучылішча. У 1923 годзе Паўлюк Трус пераехаў у Мінск і стаў студэнтам Беларускага педагагічнага тэхнікума. Менавіта ў гэты перыяд паэзія стала сэнсам яго жыцця.
Павел Адамавіч Трус пражыў усяго 25 год, але след, пакінуты ім у беларускай літаратуры, вельмі значны і прыкметны. Паўлюк Трус быў адным з пачынальнікаў беларускай савецкай паэзіі, любімым паэтам моладзі нашай рэспублкі 20-х гг.
Першыя вершы маладога паэта былі змешчаны ў 1923 годзе ў насценнай газеце педтэхнікума, а хутка імя Паўлюка Труса становіцца добра вядома студэнцкай моладзі Мінска. З 1924 года паэтычныя творы дваццацігадовага юнака робяцца здабыткам шырокага кола чытачоў – яны друкуюцца ва ўсіх рэспубліканскіх газетах і часопісах.
Аўтарскі стыльвыпрацоўваўся пад уплывам народна-песеннай паэзіі. Паўлюк Трус ведаў на памяць шмат народных песень, любіў беларускую музыку і танцы. Малюнкавыя краявіды, фарбы вясны, лета, восені і зімы, шматгалоссе гукаў лесу і поля, успаміны пра начлежныя кастры ў дзяцінстве, звыклая сялянская праца — ўсё гэта ў многім вызначала асноўны змест яго паэзіі (“Вясновая песня”, “Вясна”, “Сенажаць”, “На сенажаці”, “У жніво” і інш.). Адметнае месца ў творчасці П.Труса займала інтымная лірыка (“Навошта сэрца я параніў…”, “Хацелася не верыць”, “Нашто мне смех…”, “Скажы мне, мілая, скажы…” і інш.). У хуткім часе з’явіліся вершы плакатна-агітацыйнага плана. Паўлюк Трус быў дзіця свайго часу. Ён шчыра верыў у ідэалы Кастрычніка. Адным з першых у беларускай паэзіі спалучыў у лірыцы паэтыку з унутраным перажываннем. Яго захапіла рэвалюцыйная стыхія. Яго паэмы “Юны змаганец” і “Астрожнік” (1925), “Чырвоныя ружы” (1929) прасякнуты рэвалюцыйнай рамантыкай, вызначаюцца лірычным ладам, задушэўнай узрушанасцю.
Пасля здачы экзаменацыйнай сесіі за першы курс летам 1929 года паехаў у вандроўку па Магілёўшчыне, дзе захварэў на брушны тыф. Выратаваць юнака ўрачам не ўдалося. Паэта не стала 30 жніўня 1929 г. Паўлюку Трусу было наканавана кароткае жыццё, на літаратурную дзейнасць адпушчана толькі сем гадоў. Аднак ён паспеў пакінуць адметны след у беларускай літаратуры. Дакументальная спадчына П.Труса захоўваецца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва. Імем паэта названы бібліятэка на яго радзіме, вуліца ў Гомелі.
Бібліяграфія:
Чацвёртыя Узвышаўскія чытанні, прысвечаныя 100-годдзю з дня нараджэння Паўлюка Труса // Пра час “Узвышша” : матэрыялы Узвышаўскіх чытанняў (Мінск, 2003-2004) / Беларус. дзярж. архіў-музей літ і мастацтва ; [уклад. : Г.В. Запартыка, Т.В. Кекелева, Я.М. Кісялёва ; навук. рэд. М. І. Мушынскі]. – Мінск, 2005. – Вып. 2. – С. 97-157.
Рублевская, Л.И. Бриллианты-росы десятого фундамента : Павлюк Трус (1904-1929) / Людмила Рублевская // Рифма ценою в жизнь : эссе по истории белорусской литературы. – Минск, 2013. – С. 206-212.
6 мая — 110 гадоў з дня нараджэння П.Труса (1904—1929), паэта // Новыя кнiгi (дадатак). — 2014. — №2. — C.8—9.
Iофэ, Э. Яго назвалі беларускім Ясеніным : да 110-годдзя Паўлюка Труса/ Эмануіл Іофэ // Роднае слова. — 2014. — №4. — C. 3—7.
Admin
“Даўняя загадка літаратуразнаўства”

13 чэрвеня – 190 гадоў з дня нараджэння К.В. Вераніцына (1834-1904), аднаго з удзельнікаў літаратурнага жыцця ў Беларусі сярэдзіны ХІХ ст., магчыма аўтара паэмы “Тарас на Парнасе”.
Вершаваны помнік беларускай літаратуры ХІХ ст. паэма “Тарас на Парнасе” – твор унікальны, адзіны ў сваім родзе, дзе ўсё незвычайна: фабула і тэкст, дата стварэння і ананімнасць аўтара. Доўгі час яна распаўсюджвалася толькі ў рукапісах, перадавалася ў вуснай форме. Упершыню паэма была надрукавана ў газеце “Минский листок” у 1889 г. Многія літаратуразнаўцы, вывучаючы час яе напісання, аналізуючы змест і мову, прыйшлі да высновы, што паэма была створана ў 1850-я гг., а верагодны аўтар – стацкі саветнік з Санк-Пецярбурга Канстанцін Васільевіч Вераніцын. За яго подпісам вядома таксама беларуская сатырычная паэма “Два д’яблы”, сюжэтна звязаная з Віцебскам.
Нарадзіўся К. Вераніцын у маёнтку Астраўляны Віцебскага павета Віцебскай губерні (цяпер Гарадоцкі раён Віцебскай вобласці) у сям’і прыгонных сялян і быў запісаны пад прозвішчам Васільеў, якое супадала з іменем бацькі. Вучыўся ў Гарадоцкім прыходскім вучылішчы (скончыў у 1844г.). У 1845 годзе атрымаў вольную ад памешчыка і паступіў у Віцебскую губернскую гімназію. У 1851 г. прыпісаўся да мяшчанскага саслоўя пад прозвішчам Вераніцын. Праз год скончыў вучобу і стаў студэнтам Санкт-Пецярбургскай медыка-хірургічнай акадэміі (па невядомых прычынах у 1854 адлічаны). У 1857 г. як стэпендыят Вольнага эканамічнага таварыства К.Вераніцын быў прыняты алразу на трэці курс Горы-Горацкага земляробчага інстытута, які скончыў у 1859 г. Працаваў на розных дзяржаўных пасадах. У 1880 годзе пераехаў у Санкт-Пецярбург, дзе ўладкаваўся на службу ў Міністэрства шляхоў зносін. Пасяліўся ў доме, вядомым сваімі літаратурнымі традыцыямі: там у розныя часы жылі М. Някрасаў, І.Тургенеў, М.Чарнышэўскі. У 1900 г. К Вераніцын выйшаў у адстаўку ў чыне стацкага саветніка. Ён захоўваў сувязі з Віцебшчынай і часта наведваў родныя мясціны.
Памер К.Вераніцын у 1904 г. 1 снежня 2001 г. у Гарадку і Астраўлянах былі ўстаноўлены мемарыяльныя знакі ў гонар паэмы “Тарас на Парнасе” і яе верагоднага аўтара. У жніўні 2014 г. у скверы Гарадка ўсталяваны помнік – скульптура лясніка – Тараса. У 2009 г. у выдавецтве “Мастацкая літаратура” выйшла кніга з паэмамі “Тарас на Парнасе” і “Два д’яблы” з іменем К.Вераніцына на вокладцы.
Бібліяграфія:
1. Тарас на Парнасе : [зборнік ; укладанне В. Шніпа ; мастак М. Пракаповіч ; пераклад з беларускай мовы на рускую М. Лазінскага]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2023. - 189, [1] с
2. Лебядзевіч, Д. М. Паэма Канстанціна Вераніцына "Тарас на Парнасе" ў кантэксце антычнай літаратуры : (сцэнарый урока ў ІХ класе, павышаны узровень) / Д. М. Лебядзевіч // Беларуская мова і літаратура. - 2019. — № 6. — С. 16—19.
3. Плёска, К. С. Канстанцін Вераніцын. Паэма "Тарас на Парнасе" : (урок у 9 класе) / К. С. Плёска // Беларуская мова і літаратура. Серыя "У дапамогу педагогу" . - 2023. — № 8. — С. 23—27.
4. Рублевская, Л Листок, который и сегодня интересно почитать / Людмила Рублевская // Советская Белоруссия. — 2016. 8 апр. — С. 8—9.
Admin
“Уцёкі з карцеру душы”

22 ліпеня – 30 гадоў з дня нараджэння Максіма Валер’евіча Бацкалевіча, беларускага пісьменніка.
Малады і падаючы надзеі літаратар Максім Бацкалевіч нарадзіўся 22 ліпеня 1994 года ў горадзе Баранавічы. З дзяцінства хварэе цяжкай формай ДЦП, прыкаваны да інваліднай калясцы, і ўсё яго наваколле – гэта яго родныя і кватэра, якой ён абмежаваны.
У 2003 годзе яго сям’я пераязджае ў Ліду. У гэтым жа годзе Максім ідзе ў першы клас. Вучыўся Максім па агульнаадукацыйнай праграме на хаце. У 2013
з залатым медалём скончыў школу, добра ведае англійскую мову і мае зносіны на ёй у Інтэрнэце са шматлікімі сябрамі.
Прыкладна ў гэты час хлопец пачынае пісаць аповеды. За тры гады ў юнака назапасіліся гатовыя творы, і ён пачынае шукаць у інтэрнэце магчымасці для публікацыі. Але нічога прыдатнага не знаходзіць, пакуль не трапляе на сайт Аляксандра Логінава “Бізнес-лекар” і на інфармацыйным рэсурсе знаёміцца з прапановамі выдавецкага сэрвісу Ridero. Максім напісаў ліст Аляксандру Мікалаевічу Логінаву і не чакаў такога хуткага адказу. Было адразу бачна, што выдавец уважліва паставіўся да няпростага лёсу хлопца – прапанаваў дапамогу і стаў рэдактарам, настаўнікам і проста добрым сябрам Максіма Бацкалевіча. У 2018 годзе ў выдавецтве Ridero убачылі свет зборнікі аўтабіяграфічных аповедаў М.Бацкалевіча “Четки”, “Утро Максима”. Пазней два гэтых зборніка былі аб’яднаны ў адзін “Из родника моей памяти”. Менавіта гэту кнігу маладога пісьменніка выдавецтва Ridero адправіла на конкурс “Ліцэй”, які праводзіўся ў Маскве ў гонар Дня народзінаў вялікага рускага паэта Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна. Як прызнаецца сам Максім, удзел у гэтым конкурсе дапамог яму паверыць у сябе. У 2019 годзе ў выдавецтве Ridero вышлі яшчэ дзве кнігі Максіма Бацкалевіча “30 размышлений по поводу” і “Карцер души”. Гэтыя выданні адрозніваюцца ад папярэдніх прац філасофскім поглядам на жыццё. У маі 2020 года ўбачыла свет шостая кніга пісьменніка пад назвай “Пятьдесят оттенков жизни”. Яго зацятая праца была высока адзначана ў пісьменніцкім асяроддзі. У 2020 годзе Максіма прынялі ў Саюз пісьменнікаў Беларусі.

Бібліяграфія
Василевская, Н. Что пишут лидские авторы и где их почитать / Наталья Василевская ; фото // Принеманские вести (Лида). — 2022. — 3 марта. — С. 4.
Мацулевич, А. Высокая оценка упорного труда / Александр Мацулевич // Лідская газета. – 2020. – 2 снеж. – С. 8.
Мацулевич, А. Знакомьтесь: Максим Бацкалевич / Александр Мацулевич // Лідская газета. – 2019. – 4 снеж. – С. 17.

Admin
Яму верылася ў шчасце


10 жніўня – 95 гадоў з дня нараджэння Алеся Ставера(1929-1995), паэта, празаіка, драматурга.

Ставер Алесь (Аляксандр Сяргеевіч Ставер, псеўданім Алесь Зарачанскі) нарадзіўся 10 жніўня 1929 года ў в. Маргавіца Докшыцкага раёна. Беларускі паэт, празаік, драматург. Бацька Сяргей Макаравіч і маці Хрысціна Пятроўна працавалі ў калгасе. Да Вялікай Айчыннай вайны А. Ставер скончыў 5 класаў Бягомльскай сярэдняй школы. У час вайны разам з бацькамі жыў у партызанскай зоне. Вясной 1944 года ў час блакады згубіў бацьку і братоў. Калі трапіў да немцаў, быў вывезены ў канцлагер у Германію. У верасні 1945 г. вярнуўся дадому і працягваў вучыцца ў школе. Маці Хрысціна Пятроўна да вайны была дэпутатам сельскага Савета, вельмі хацела, каб дзеці атрымалі адукацыю. Пасля заканчэння Бягомльскай сямігодкі А. Ставер вырашыў стаць шафёрам, але маці ўгаварыла яго вучыцца далей, і ён паступіў у Мінскае педвучылішча. Час быў нялёгкі. Транспарт да Бягомля не хадзіў, а з Барысава можна было з'ездзіць дадому па харчы на паштовай машыне, таму Ставер перавёўся ў Барысаўскае педвучылішча, якое скончыў у 1949 г. У 1949–1950 гг. быў старшым піянерважатым і адначасова выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Бягомльскай сярэдняй школе.
У 1950 г. паступіў на філалагічны факультэт Мінскага педінстытута. Да гэтага часу ён ужо пісаў вершы, таму быў перакананы ў неабходнасці далейшай вучобы. Пасля заканчэння інстытута працаваў інспектарам школ Лагойскага рана (1954–1955), быў літсупрацоўнікам газеты «Калгасная праўда», літаратурным рэдактарам Дзяржаўнага выдавецтва БССР (1955–1956), загадваў літаратурнай часткай Белдзяржфілармоніі (1956–1961). 3 1961 г. малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. У 1975–1984 гг. А. Ставер – карэспандэнт-арганізатар Бюро прапаганды Саюза беларускіх пісьменнікаў. 3 1984 г. знаходзіўся на творчай рабоце. Ён часта выступаў на прадпрыемствах і ў школах рэспублікі, а таксама за яе межамі, асабліва ў вайсковых часцях, меў шмат падзяк і грамат ад камандавання вайсковых часцей. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (1962).
Алесь Ставер пачаў пісаць вершы, калі быў студэнтам Мінскага педвучылішча. Да першых яго спроб прыхільна аднесліся выкладчык літаратуры педвучылішча Я. Замерфельд, паэты А. Русецкі і П. Панчанка. Першы яго верш апублікаваны ў 1949 г. ў барысаўскай раённай газеце «Бальшавіцкая трыбуна», а ў 1959 г. выйшаў з друку першы зборнік яго вершаў «Золак над Бярозай».
Алесь Ставер – аўтар паэтычных зборнікаў «Ластаўкі перад дажджом» (1967), «Жураўлі ляцяць...» (1972), «Лірнік» (1975), «Жнівеньскі вырай» (1979), «Зоры зямныя» (1989). Пісаў таксама для дзяцей: зборнікі «Касцёр не гасне» (1961), «Пад вясёлкавай дугой» (1984).
Многія вершы паэта пакладзены на музыку і сталі вядомымі, папулярнымі песнямі: «Колас, ты мой колас» (музыка М. Чуркіна), «Вячэрні вальс» (музыка Г. Вагнера), «Дзе ты, маё шчасце?» (музыка Р. Бутвілоўскага), «Канікулы», «Яркі месяц», «Песня пра Якуба Коласа» (музыка І. Кузняцова), «Жураўлі на Палессе ляцяць», «Песня пра раку Бярозу», «Дзіянка» (музыка І. Лучанка), «Нікагусенькі няма», «Косіць хлопец канюшыну» (музыка М. Пятрэнкі), «А мне ў шчасце верыцца», «Юная бярозка» (музыка Ю. Семянякі), «Беларусачка» (музыка Ю. Семянякі і А. Хлімановіча) і шмат іншых. У 1983 годзе выдадзены зборнік песень «Мой край беларускі».
Аб перажытым у гады вайны А .Ставер расказаў у рамане «Пад канвоем» (1969). Ён выдаў дзве кнігі аб партызанскай барацьбе «Да сваіх» (1974) і «Лясныя аповесці» (1986). Напісаў лірычную камедыю «Алімпіяда Салодкая» і п'есу «Слова не варабей» (абедзве пастаўлены ў 1977). Вершы А. Ставера перакладзены на многія мовы народаў былога СССР, а таксама на балгарскую і польскую.
Алесь (Аляксандр Сяргеевіч) Ставер загінуў у аўтакатастрофе 23 ліпеня 1995 года. Пахаваны ў Мінску.

ЛІТАРАТУРА
1. Алесь Ставер // В атмосфере художественного поиска и стилевого многообразия: творчество витебских литераторов во второй половине 1960-х – начале 1990-х годов : монография : в 2 ч. / А. В. Русецкий, Ю. А. Русецкий. – Витебск : ВГУ им. П. М. Машерова, 2012. – Ч. 2. – С. 243–251.
2. Алесь Ставер // От земли Поозерской... Творчество витебских литераторов в послевоенный период (1946–1965 гг.) : монография / А. В. Русецкий, Ю. А. Русецкий. – Витебск : ВГУ им. П. М. Машерова, 2010. – С. 77–78.
3. Пятрова, Т. Жураўлі ляцяць... у Маргавіцу / Т. Пятрова // Лепельскі край. – 2016. – 2 жн. – С. 6.
4. Смыкоўская, В. Вывучэнне лірычных твораў у школе. Патрыятычная лірыка : верш Алеся Ставера «Жураўлі на Палессе ляцяць» / В. Смыкоўская // Роднае слова. – 2008. – № 6. – С. 41.
5. Сукора, Л. Жыццё і творчасць Алеся Ставера: віктарына для старшых класаў / Л. Сукора // Роднае слова. – 2014. – № 9. – С. 61–62.

Admin
“Слова шукай свайго…”


20 кастрычніка (2 лістапада) – 115 гадоў з дня нараджэння Максіма Лужаніна (сапр. Каратай Аляксандр Амвросьевіч, 1909 – 2001), пісьменніка, кінадраматурга, перакладчыка.
Нapaдзiўcя будучы пісьменнік ў cялянcкaй cям’i ў вёcцы Пpycы Miнcкaй вобласці. Рaнa нaвyчыўcя чытaць. Cвeт poднaй мoвы aдкpылa бyдyчaмy пaэтy кнiгa Я. Kyпaлы “Шляxaм жыцця”. Зaкoнчыў cямiгoдкy ў Чыpвoнaй Cлaбaдзe i пacтyпiў y Miнcкi бeлпeдтэxнiкyм (1924). Ha гэты чac мeў yжo цэлы cшытaк вepшaў. Bяcнoй 1925 года быў пpыняты кaндыдaтaм y лiтaб’яднaннe “Maлaдняк”. Вyчыўcя нa лiтapaтypнa-лiнгвicтычным aддзялeннi ў БДУ (1928- 1930). Пpaцaвaў caкpaтapoм y pэдaкцыi чacoпica “Узвышшa” (1931), pэдaктapaм нa Бeлapycкiм paдыё (1931-1933). 10 жнiўня 1933 года нeзaкoннa acyджaны нa 2 гaды пaзбaўлeння вoлi (пaкapaннe aдбывaў y Mapыiнcкy Keмepaўcкaй вoблacцi, pэaбiлiтaвaны ў 1956). У 1935-1941 pэдaктap-apгaнiзaтap Гaлoўнaй pэдaкцыi лiтapaтypы пa мaшынaбyдaвaнню ў Macквe. Ha пaчaткy Bялiкaй Aйчыннaй вaйны (жнiвeнь 1941) пpызвaны ў Caвeцкyю Apмiю. Cкoнчыў Пaдoльcкae пяxoтнae вyчылiшчa (1942), yдзeльнiчaў y бaяx пaд Cтaлiнгpaдaм. Пacля дэмaбiлiзaцыi (1944) зaгaдвaў aддзeлaм кyльтypы ў pэдaкцыi гaзeты “3вяздa”, пpaцaвaў aдкaзным caкpaтapoм pэдaкцыi чacoпica “Boжык”, pэфepэнтaм y AH БCCP. Члeн cцэнapнaй кaлeгii (1959), гaлoўны pэдaктap кiнacтyдыi “Бeлapycьфiльм”( 1967-1972), удзельнік XXIII cecii Гeнepaльнaй Acaмблei AAH (1968), дэпyтaт Bяpxoўнaгa Caвeтa БCCP (1967-1985), члeн CП Бeлapyci з 1943г. Зacлyжaны дзeяч мacтaцтвaў Бeлapyci (1969). Лaўpэaт Лiтapaтypнaй пpэмii iмя Я. Koлaca (1965; зa кнiгy “Koлac pacкaзвae пpa cябe”). Узнaгapoджaны opдэнaмi Лeнiнa, Aйчыннaй вaйны 2-й cтyпeнi, Дpyжбы нapoдaў, Пpaцoўнaгa Чыpвoнaгa Cцягa, “Знaк Пaшaны”, мeдaлямi.
Пepшы вepш “Звoнiць вoceнь” нaдpyкaвaны ў y чacoпice “Чыpвoны cцяг” (1925), пepшaя кнiгa вepшaў “Kpoкi” (1928). Аўтар пaэм “Гaлacы гapaдoў”, “Як нapaджaўcя нoвы cвeт”, “Лявoнixa”, кнiг вepшaў: “Pocы нa кoлace”, “Пpaгa кpылa”, “Пapaзмaўляй ca мнoй, зямля” i iнш., кніг “Двaнaццaць вячopныx вoгнiшчaў” i “Людзi, птyшкi, пpacтop” і інш. Пepaклaдaў з pycкaй, пoльcкaй, yкpaiнcкaй i iншыx мoў. Aўтap cцэнapыяў мacтaцкix фiльмaў “Пaўлiнкa” (пa aднaймeннaй п’ece Я. Kyпaлы), “Пepшыя выпpaбaвaннi” i “Зaпoмнiм гэты дзeнь” (paзaм з A. Kyляшoвым). M. Лyжaнiнy пpыcвeчaны дaкyмeнтaльны фiльм “Heзaвepшaнaя xaтa” (1992). Пaмёp y нoч нa 13 кacтpычнiкa 2001 г. y Miнcкy.
Бібліяграфія:
1. Лужанін Максім // Бeлapycкiя пicьмeннiкi: Бiябiблiягpaфiчны cлoўнiк. У 6 т. T. 4. / пaд pэд. A.B. Maльдзica і інш. – Miнcк: Бeлapycкaя Энцыклaпeдыя, 1994. – 524 c.
2. Беларускія паэты ― лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі : Анатоль Вялюгін, Максім Лужанін, Мікола Аўрамчык, Пятрусь Макаль, Яўгенія Янішчыц / складальнік В. А. Рабкоў]. - Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2002. - 380, [2] с. - (Школьная бiблiятэка).
3. Паэзія перыяду Вялікай Айчыннай вайны / навуковы рэдактар Я. А. Гарадніцкі ; [укладанне, прадмова, каментарыі А. І. Бельскі]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2020. - 829, [1] с. - (Залатая калекцыя беларускай літаратуры).
4. Шамякiна, М. Максім Лужанін / Марыя Шамякіна // Полымя. — 2006. — №11. — C.151—154.
Admin
Згадкі ў чаўне зары


30 лістапада – 125 гадоў з дня нараджэння Міхася Лынькова (1899-1975), народнага пісьменніка Беларусі, літаратуразнаўца, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук.
Міхась Ціханавіч Лынькоў нарадзіўся 30 лістапада 1899 года на Віцебшчыне (в.Зазыбы Лёзненскага раёна) у сям'і чыгуначніка. У 1913 г. вучыўся ў Рагачоўскай настаўніцкай семінарыі. З пачаткам першай сусветнай вайны М.Лынькоў быў накіраваны ў в. Ліпінічы на працу настаўнікам.
Ў 1918 г., калі Гомельшчына была акупіравана нямецкімі войскамі, М.Лынькоў з'явіўся адным з арганізатараў i ўдзельнікаў партызанскага руху. Пасля выгнання кайзераўскіх акупантаў зноў настаўнічаў у Ліпнічах, a ў жніўні 1919 г. па прафсаюзнай мабілізацыі быў накіраваны ў Чырвоную Армію. Удзельнічаў у паходзе на Варшаву, у разгроме банд пад Старадубскам i Ноўгарад-Северскам, служыў у спецыяльным атрадзе па барацьбе з голадам у Паваложы, на Урале i ў Заходняй Сібіры. У жніўні 1922 г. М. Лынькоў вярнуўся да абавязкаў вясковага настаўніка ў Свержанскую сямігодку (Рагачоўскі раён). З 1925г. М.Лынькоў пачаў працаваць у галіне журналістыкі, пісьменніцтва i навукі. Летам таго года М. Лынькоў быў накіраваны на працу ў газету «Камуніст», дзе яго прызначылі спачатку сакратаром рэдакцыі, a неўзабаве i адказным рэдактарам.
Міхась Лынькоў пачаў актыўна выступаць на ніве роднай літаратуры, i як рэдактар газеты клапатліва i настойліва выяўляў, згуртоўваў i расціў маладыя паэтычныя таленты. Пры «Камунісце» штомесячна выпускаўся літаратурны дадатак «Вясна». Яны папоўнілі беларускую літаратуру такімі здольнымі паэтамі i празаікамі, як Барыс Мікуліч, Алесь Жаўрук, Рыгор Суніца, Сяргей Грахоўскі, Васіль Вітка, Мікола Лобан, Аляксей Зарыцкі i інш. Як пісьменнік Міхась Лынькоў стаў вядомы з 1926 г. Яго першыя апавяданні «Над Бугам», «Чыгунныя песні», «Манчжур», «Гой», «Крот», «Журавель мой, журавель», «Андрэй Лятун», «Квартырмайстар Будай» i іншыя адразу выклікалі зацікаўленасць літаратурнай грамадскасці i шырокіх колаў чытачоў. Імя Лынькова як мастака слова набыло ўсеагульную вядомасць.
У 1930 г. Міхась Лынькоў пераехаў у Мінск i апынуўся ў самай гушчы літаратурнага, навуковага i грамадскага жыцця рэспублікі.
Першапачаткова ён быў прызначаны галоўным рэдактарам адзінага ў ты час Дзяржаўнага выдавецтва БССР. Адначасова ўвайшоў у кіруючы склад БелАПП (Беларускай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў), стаў адным з яе кіраўнікоў. Пасля роспуску ў 1932 г. усіх літаратурных аб'яднанняў i груп быў зноў абраны ў кіруючы склад новай пісьменніцкай арганізацыі. Значны час (1933—1941 гг.) ён быў рэдактарам «Полымя рэвалюцыі» (так называўся ў той час літаратурна-мастацкі часопіс «Полымя») i адначасова (з 1938 па 1948 г.) узначальваў Саюз пісьменнікаў БССР. У 30-я гады яшчэ больш актывізавалася дзейнасць Міхася Лынькова як мастака слова. Паказваючы нараджэнне чалавека новай савецкай явы, пісьменнік імкнуўся выявіць тыя асноўныя ўнутраныя імпульсы, якія вызначаюць яго паводзіны, маральныя i этычныя ўяўленні. Вызваленчы паход 1939 г., у якім Міхась Ціханавіч прымаў дзейсны ўдзел у якасці рэдактара газеты «Беларуская звязда», узбагаціў яго багатымі ўражаннямі. Пад уражаннем усяго пачутага i ўбачанага быў напісаны рад апавяданняў, якія ўвайшлі ў зборнік «Сустрэчы» (1940). Высока ацэньваючы творчасць Міхася Лынькова 20—30-х гадоў, трэба сказаць, што росквіт яе прыпадае на ваенныя i пасляваенныя гады, i лебядзінай песняй пісьменніка з'явіўся яго раман «Векапомныя дні».
3 першага дня Вялікай Айчыннай вайны М. Лынькоў знаходзіўся ў дзеючай арміі, рэдагаваў газету «За Савецкую Беларусь». Апавяданні таго часу склалі зборнік «Астап» (1944). 3 1942 г. Міхась Лынькоў пачынае збіраць матэрыялы для задуманага ім рамана. Спатрэбіліся доўгія гады напружанай працы, каб здзейсніць свае творчыя задумы. У завершаным выглядзе раман «Векапомныя дні» выйшаў у свет у 1958 г. Пасля вайны Міхась Лынькоў працаваў галоўным чынам у Інстытуце літаратуры Акадэміі навук БССР. Навукова-літаратуразнаўчая дзейнасць Міхася Лынькова абмяжоўвалася пераважна артыкуламі аб дзейнасці асобных пісьменнікаў.Міхась Ціханавіч з бацькоўскім клопатам адносіўся да кожнага новага пісьменніка, шчыра радаваўся прыходу ў літаратуру I. Мележа, Я. Брыля, А. Кулакоўскага, У. Караткевіча, I. Шамякіна, А. Макаёнка, В. Быкава, А. Васілевіч i іншых беларускіх паэтаў, празаікаў, драматургаў i крытыкаў.
Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1940—1975 гг.
Узнагароджаны трыма ордэнамі Леніна (1949, 1955, 1969), трыма ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1939, 1959, 1967), ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1974), ордэнам Чырвонай Зоркі (1943), медалямі.
Памер 21 верасня 1975 г

Бібліяграфія
1. Бачыла, А. М. Крыло неспакою = Крыло тревоги : пошук, роздум, палемiка, успамiны / А.М.Бачыла. - Мн. : Мастацкая лiтаратура, 1985. - 268с.
2. Куляшоў, Ф. I. Лiтаратурныя партрэты : лiт.-крытыч. нарысы / Фёдар Iванавiч Куляшоў. - Мн. : Мастацкая лiтаратура, 1983. - 253с.

3. Колб, Ю. "Незабыўныя дні" : да 125-годдзя народнага пісьменніка Беларусі Міхася Лынькова / Ю. Колб // Бібліятэка прапануе. - 2024. — № 2. — С. 2—3.
4. Марціновіч, А. Згадкі ў чаўне зары / Алесь Марціновіч // Літаратура і мастацтва. - 2019. — 6 снеж. (№ 47) — С. 5.
Admin
“Пявучае слова Купалы я глыбока ў душы берагу…”


14 студзеня – 105 гадоў з дня нараджэння Міколы Аўрамчыка(1920-2017), паэта, празаіка, перакладчыка.
Мікалай Якаўлевіч Аўрамчык — адзін з выдатных беларускіх паэтаў, творчая дзейнасць якога пачалася яшчэ ў даваенны час. Ён нарадзіўся ў в. Плёсы Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці. У школьныя гады захапляўся творчасцю Я.Купалы і Я.Коласа. Вершы і паэмы беларускіх класікаў абудзілі ў ім цягу да паэзіі, натхнілі на творчую працу. Займаўся ў Мінску на рэспубліканскіх курсах маладых аўтараў. Скончыў тры курсы літаратурнага факультэта Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А.М. Горкага (пасля вайны перавёўся ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт). У гады Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у баях на Паўночна-Заходнім і Волхаўскім франтах, быў у палоне, працаваў на каменнавугальных шахтах у Руры. Пасля цяжка хворы быў вывезены ў шахцёрскі шталаг у г. Хемер, дзе знаходзіўся да канца красавіка 1945 г. Вызвалены англічанамі і адпраўлены ў размяшчэнне савецкіх войск. Потым знаходзіўся ва Украіне, удзельнічаў у аднаўленні Данбаса. Вясной 1946 г. М.Аўрамчык вярнуўся ў Мінск. У 1949 г. скончыў адддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Адначасова працаваў у рэдакцыях газет “Чырвоная змена” і “Літаратура і мастацтва”, потым у часопісе “Полымя”. З 1953 па 1980 г. быў рэдактарам аддзела паэзіі часопіса “Маладосць”. У 1947 г. стаў членам Саюза пісьменнікаў СССР, у 1980 г. – заслужаным работнікам културы БССР.
Друкавацца М. Аўрамчык пачаў у 1937 г. Вядомы пераважна як паэт-лірык. Асноўнымі тэмамі творчасці з’яўляюцца — Вялікая Айчынная вайна, любоў да Радзімы і ненавісць да ворагаў, пакутлівыя перажыванні ў фашысцкай няволі, катаржная праца на каменнавугальнай шахце, радасць Перамогі, студэнцкае жыццё, стваральная дзейнасць савецкіх людзей, дружба і салідарнасць народаў і інш. Ён аўтар кніг паэзіі “Пярэдні край” (1949), “Дружба” (для дзяцей, 1950), “Шляхамі дружбы” (1952), “Ключы жураўліныя” (1960), “Сустрэча былых канагонаў” (1963, Літаратурная прэмія імя Янкі Купалы, 1964) і інш.
Мікола Аўрамчык – аўтар рамана “У падзямеллі”(1986) і аповесці “Палон” (1989), дзе апісаў жорсткія баі, палон, маральнае супрацьстаянне ворагу, змаганне за чалавечую годнасць.
Мікола Аўрамчык узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны ІІ ступені, “Знак Пашаны”, медалямі, граматамі.

Бібліяграфія
1. Падаляк, Т. У. Мікола Аўрамчык: лёс і вайна, паэзія і каханне… / Таццяна Падаляк // Дыялогі на мяжы стагоддзяў: класікі і сучаснікі ў інтэр’еры часу : у 2 ч. / Таццяна Падаляк, Мінск, 2018. Ч. 2. – С. 4-17.
2. Арцем’еў, В. І. Майстар беларускай паэзіі / В. І. Арцем’еў // Пісьменнікі і кнігі / В. І. Арцем’еў. – Магілёў, 2015. – С. 47-52.
3. Драздова, З. “Я да людзей хацеў бы ісці з адкрытаю душой…” / Зінаіда Драздова // Свет близких звёзд / [сост. Л.П. Саенкова]. – Минск, 2014. – С. 6-16.
Admin
Досвед і мудрасць Івана Навуменкі


У сузор'і пісьменнікаў, якія ў сваіх творах адлюстравалі тэму Вялікай Айчыннай вайны, Івану Якаўлевічу Навуменку належыць адно з самых значных месцаў. Гэта ён – усёй духоўнай сутнасцю сваіх герояў – сцвярджаў, што беларуская літаратура пра вайну не ваенная, а антываенная, адна з самых гуманных літаратур свету.
Нарадзіўся І. Навуменка ў г. Васілевічы Рэчыцкага раёнаГомельскай вобласці ў сям'і чыгуначніка. У сярэдняй школе ўсе прадметы здольнаму вучню даваліся лёгка, але асабліва ён любіў літаратуру. Зачытваўся творамі Ж.Верна, М.Рыда, А.Дзюма, І.Тургенева, Л.Талстога, захапляўся паэзіяй Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча.
Вершы пачаў пісаць яшчэ ў малодшых класах. Дасылаў іх і шматлікія нататкі ў мясцовую раённую газету. У старэйшых класах спрабаваў друкаваць артыкулы і рэцэнзіі на мастацкія творы. За адзін год экстэрнам здаў экзамены за восьмы і дзевяты класы. Ён марыў сур'ёзна займацца літаратурай, але ўсе планы перакрэсліла вайна. Сямнаццацігадовым юнаком уключыўся І.Навуменка ў барацьбу з акупантамі: прымаў актыўны ўдзел у падпольнай дзейнасці, быў сувязным і партызанам Васілевіцкай брыгады імя П.Панамарэнкі ўваходзіў у армейскую разведвальна-дыверсіённую групу. Разам з часцямі Чырвонай Арміі ўдзельнічаў у вызваленні ад фашыстаў родных мясцін. Закончыў вайну ў Сілезіі.
Пачаткам літаратурнай дзейнасці пісьменніка лічыцца 1955 г. У гэты час у часопісе «Маладосць» былі апублікаваны яго першыяапавяданні «Сідар і Гераська» і «Эх, махорачка». З 1957 г. кніга за кнігай пачалі выдавацца зборнікі апавяданняў, навэл і аповесцей – «Семнаццатай вясной» (1957), «Хлопцы-равеснікі» (1958), «Верасы на выжарынах» (1960), «Бульба» (1964), «Таполі юнацтва» (1966, прэмія Ленінскага камсамола Беларусі, 1967), «Пераломны ўзрост» (1986), «Водгулле далёкіх вёснаў» (1989) і інш. У творах адлюстраваны лёс пакалення аднагодкаў аўтара, якое, нягледзячы на цяжкія ваенныя гады і супярэчнасці жыцця, захавала рамантычны, часам летуценны погляд на рэчаіснасць. Найбольш поўна тэма Вялікай Айчыннай вайны раскрыта ў раманах «Сасна пры дарозе» (1962), «Вецер у соснах» (1967), «Сорак трэці» (1973). Аўтар паказаў складаны і супярэчлівы працэс фарміравання волі і характараў маладых людзей, выхаваных у 1930-я гг. у духу патрыятызму, гатовых да подзвігу ў імя Радзімы. У суровыя гады вайны героі твораў І.Навуменкі, праходзячы праз сур'ёзныя выпрабаванні, паказваюць веліч і прыгажосць чалавечага духу. У раманах, створаных у 1970-80-я гг. («Смутак белых начэй», «Летуценнік», «Асеннія мелодыі»), паўстае вобраз беларускага інтэлігента старэйшага пакалення. Сучаснае жыццё з усімі яго канфліктамі, супярэчлівасцямі асэнсоўваецца пісьменнікам у апошнім значным творы – трылогіі «Дзяцінства. Падлетак. Юнацтва» (1997) і яго працягу «Любімы горад» (1999).
Больш за 50 гадоў працаваў пісьменнік на ніве роднай літаратуры. Творы І.Навуменкі прасякнуты шчырасцю, праўдзівасцю, глыбокімі пачуццямі.

Бібліяграфія:
1. Алейнік, Л. Досвед і мудрасць Івана Навуменкі / Лада Алейнік // Пясочны гадзіннік :літ.-крыт. арт., нарысы, рэц., нататкі / Лада Алейнік. – Мінск, 2010. – С. 77-84.
2. Бугаёў, Д. Я. Шырыня натуры, багацце здзяйсненняў (Іван Навуменка) / Д. Я. Бугаёў // Жыццём ідучы : з гісторыі беларус. літ. і літ. крытыкі / Д. Я. Бугаёў ; БДУ. – Мінск, 2013. – С. 11-17.
3. Грамадчанка, Т. К. Лёс хлопцаў-равеснікаў у ваенных раманах Івана Навуменкі / Т. К. Грамадчанка // Беларуская проза ХХ стагоддзя : постаці, творы, праблемы : дапаможнік / Т. К. Грамадчанка. – Мінск, 2009. – С. 41-46.
4. Тычко, Г.К. Вайна ў жыцці і творчасці Івана Навуменкі / Г.К. Тычко // Беларуская літаратура ХІХ -ХХ стагоддзяў: час і асобы / Г.К. Тычко. – Мінск, 2010. – С. 157-164
.
Admin
Жыццёвая балада Віктара Шніпа


26 сакавіка — 65 гадоў з дня нараджэння В.А. Шніпа (1960), паэта, празаіка, перакладчыка.
Віктар Анатольевіч Шніп нарадзіўся 26 сакавіка 1960 г. у вёсцы Пугачы Валожынскага раёна. Скончыў Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум (1978), Вышэйшыя літаратурныя курсы Літаратурнага інстытута імя М.Горкага ў Маскве (1987). Працаваў у часопісе “Беларусь” (1987-1991), газетах “Наша слова” (1991-1995), і “Літаратура і мастацтва” (1995-2003). У 2003-2008 гг. намеснік галоўнага рэдактара, а з 2008 г. галоўны рэдактар выдавецтва “Мастацкая літаратура”.
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1984 г.
Лаўрэат прэмій імя Уладзіміра Маякоўскага Савета Міністраў Грузіі (1987 г., за зборнік “Гронка святла”), літаратурнай прэміі “Залаты Купідон” (2007 г., за кнігу “Балада камянёў”, спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2008 г., за кнігу “Страла кахання, любові крыж”), узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (2019).
Віктар Шніп – з кагорты самых пазнавальных паэтаў Беларусі. Такіх у нас нямнога, чые радкі не зблытаеш з ніякімі іншымі.Кожны ягоны верш – гэта густая повязь радкоў, дзе наступны раскрывае сутнасць, тлумачыць і ўзбагачае радок папярэдні. Часам такія азначэнні бываюць наўпрост парадаксальнымі. Але самае цікавае: многія вершы па сваім сэнсе – плынь, дзе думкі чапляюцца адна за другую, звіваюцца, і табе, чытачу, не даведацца, куды, урэшце, выверне паэт. І пасля ствараецца не столькі знешняя карцінка пабачанага, а жывы асацыятыўны пазл, настрой і ўспрыманне свету.
Балада – улюбёны жанр паэта (бадай, не знайсці знакамітую постаць, якую абмінула яго пяро), іх у яго незлічоная колькасць, сур’ёзных, пафасных і парадыйных, хуліганскіх: “Балада Янкі Купалы”, “Балада Рыгора Барадуліна”, “Балада Карліка”, “Балада пустэльніка”, “Балада залатога ланцежка” …
Віктар Шніп — з кагорты паэтаў прыкметных. І праз многія гады сваёй творчасці ён застаецца паслядоўным ахоўнікам роднай мовы, роднай беларускай культуры і асветніцтва. І, канешне ж, — народнай культуры, гістарычнай памяці беларусаў. Пацвярджаюць гэтатворы «Сані», «Куфар», «Вядро», «Вячэра», «Кажух», «Кудзеля», «Брук», «Барана»…
У зборніках «Шляхам ветру» (1990), «На рэштках Храма» (1994), «Беларускае мора» (2004), «Страла кахання, любові крыж» (2008), «Проза і паэзія агню» (2010), «Першы папяровы снег» (2014), «Тутэйшая туга» (2014) знайшлі выяўленне вечныя тэмы чалавечага быцця і зварот да канкрэтных набалелых пытанняў сучаснасці.
Бібліяграфія
1. Адам, М. Неспасціжная веліч травы / Мікола Адам // Полымя. - 2019. — № 2. — С. 170—172.
2. Бельскі, А. І. Балады Віктара Шніпа / Алесь Бельскі // Галасы і вобразы : літ.-крыт артыкулы / А. І. Бельскі. - Мінск, 2008. — С. 175—187.
3. Гниломедов, В. Путем поэта / В. Гниломедов // Нёман. - 2015. — № 2. — С. 188—198.
4. Марціновіч, А Баладны лад / Алесь Марціновіч // Літаратура і мастацтва. - 2016. — 19 лют. — С. 6.
Admin
З плеяды палымяных патрыётаў : жыццевы і творчы шлях Язэпа Дылы


14 красавіка — 145 гадоў з дня нараджэння Я. Дылы(1880-1973), пісьменніка, тэатразнаўца, грамадскага дзеяча.
Беларускі дзяржаўны дзеяч Язеп (Восіп Лявонавіч) Дыла быў не толькі адметным кіраўніком, але і таленавітым пісьменнікам. Стаў вядомым дзякуючы сваёй шматграннай дзейнасці і энцыклапедычнасці ведаў, атрыманых шляхам самаадукацыі.
Нарадзіўся Я.Дыла ў сям’і служачага ў Слуцку. Уплыў на фарміраванне яго светапогляду аказала бабуля Дамініка Куляшэвіч, у якой ён выхоўваўся. Ад яе будучы пісьменнік пачуў шмат беларускіх песень, казак і легенд. Не менш значны ўплыў на духоўнае развіццё Я.Дылы аказалі дваюрадны брат Нічыпар Дыла, які любіў паказваць лялечныя спектаклі, а таксама мясцовы настаўнік Альгерд Абуховіч-Бандзінелі.
Літаратурную дзейнасць Я.Дыла пачаў яшчэ ў 1909 г. Першыя творы (абразок “Перад раніцаю” і верш “Вечар ясны, ціхі…”) надрукаваны ў 1912 г. у газеце “Наша ніва”, у 1913 г. там жа з’явіўся яго верш “Пад хмурным небам”. У 1918 г. змясціў у газеце “Дзянніца” шэраг публіцыстычных артыкулаў. У перыядычным друку былі апублікаваны таксама апавяданні, рэцэнзіі. Язэп Дыла меў шмат псеўданімаў. Ён — адзін з пачынальнікаў беларускай гістарычнай прозы і драматургіі. У аснове незакончанага рамана “На шляху з варагаў у грэкі” заключана думка пра самабытнасць і дасканаласць дахрысціянскай культуры продкаў беларусаў. Апісваюцца два розныя ўклады жыцця, дзве культуры: славянская (дрыгавіцкая) і ўсходняя (візантыйская). Ён напісаў таксама гістарычную аповесць “Настася Мякота” (1968; пазней мела назву “У імя дзяцей”), якая апавядае пра абарону Слуцка ад татарскага набегу ў ХІІІ ст. Выдаў кнігі для дзяцей “Храбры Юрка” (1934), “Белачка” (1935). Аўтар гістарычных драм “Панскі гайдук” (прысвечана народным паўстанням канца ХVІ ст.), “Юнак з Крошына” (пра Паўлюка Багрыма), “Падуанскі студэнт” (пра Францыску Скарыну) і іншыя. Навуковае значэнне маюць успаміны пісьменніка пра А. Абуховіча, Я.Купалу, Я.Коласа, Ц. Гартнага, Я.Райніса, якіх ён добра ведаў.
Рукапісная спадчына Я.Дылы, яго фотаздымкі і іншыя матэрыялы захоўваюцца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва, Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. КрапівыНАН Беларусі, Аддзеле рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я.Коласа НАН Беларусі.

Бібліяграфія
1. Асаёнак, В. Я. 14 красавіка - 140 гадоў з дня нараджэння Я.Дылы (1880 - 1973), пісьменніка, тэатразнаўца, грамадскага дзеяча : бібліяграфічны спіс / склад. В. Я. Асаёнак [і інш.], рэд. К. Д. Варанько // Новыя кнігі: па старонках беларускага друку. - 2020. — № 1. — С. 15—16 (дадатак).
2. Іофе, Э. Р. Язэп Дыла: пісьменнік, які займаў дваццаць сем пасад / Эмануіл Іофе // Полымя. - 2020. — № 4. — С. 108—113.
3. Рублевская, Л. И. Племянник слуцкого батлеечника. Язеп Дыло (1880-1973) / Людмила Рублевская // Рифма ценою в жизнь: эссе по истории белорус. Лит. / Людмила Рублевская. – Минск, 2013. – С. 102–107.
Admin
Узвіхраны ветразь


6 мая — 120 гадоў з дня нараджэння Ю.П. Гаўрука (1905-1979), паэта, перакладчыка, крытыка.
Станаўленне нацыянальнай беларускай школы мастацкага перакладу адбылося ў ХХ ст. Сярод тых, хто стаяў ля яе вытокаў, - таленавіты паэт, крытык, тэатразнавец і фалькларыст Юрый Паўлавіч Гаўрук.
Нарадзіўся ён у Слуцку у сям’і рабочага. З ранніх гадоў захапіўся літаратурай. Ён перачытаў амаль усіх рускіх класікаў. Каб авалодаць у арыгінале раманам В.Гюго “Собор Парижской Богоматери”, вывучаў, карыстаючыся слоўнікам, французскую мову, браў прыватныя ўрокі англійскай. У 1922г. Ю. Гаўрук паступіў у Вышэйшы літаратурна-мастацкі інстытут у Маскве на інструктарскае аддзяленне па класах крытыкі, фальклору і мастацкага перакладу. З вялікай удзячнасцю ўспамінаў сваіх выкладчыкаў – В. Брусава, М.Эйхенгольца, Ю. Сакалова. Перад студэнтамі часта выступалі С.Ясенін і У. Маякоўскі, якія чыталі свае вершы. У час вучобы Ю. Гаўрук пазнаёміўся і пасябраваў з беларускімі паэтамі М.Чаротам і У.Дубоўкам.
Творчую дзейнасць Ю.Гаўрук пачаў са збірання і вывучэння беларускага фальклору. Яшчэ студэнтам, калі прыязджаў на канікулы, запісаў на Случчыне ў 1924г. больш за 1000 народных песень і казак. Аднак найбольш ярка яго талент раскрыўся ў галіне перакладу. Дэбютаваў вершам Г.Гейне “Ткачы” (1925), у якім на беларускай мове дасканала перадаў асаблівасці кампазіцыі твора, форму, рытміку і рыфмоўку. У 1928 годзе выйшаў зборнік “Кветкі з чужых палёў”, дзе былі змешчаны вершы англійскіх, нямецкіх, французскіх і польскіх паэтаў, перакладзеныя Ю.Гаўруком. Шмат працаваў ён і над драматургічнымі творамі. Першым стаў пераклад камедыі У.Шэкспіра “Сон у летнюю ноч” (1925, для Беларускай драматычнай студыі ў Маскве). Пераклады Ю.Гаўрука цікавыя з пункту гледжання перадачы мастацкіх вобразаў, матываў, ідэі і арыгінальнасці твора. Пры гэтым у іх раскрываюцца выяўленчыя магчымасці беларускай мовы. Сапраўднай падзеяй у тэатральным жыцці нашай краіны сталі перакладзеныя Ю.Гаўруком трагедыі У.Шэкспіра “Атэла”, “Гамлет”, “Кароль Лір”, “Антоній і Клеапатра”.
Літаратурная спадчына Ю.Гаўрука даволі разнастайная – арыгінальныя вершы, паэмы, апавяданні, нарысы і рэцэнзіі. Ён аўтар кнігі “Вясковыя рыскі” (1926), дзе змешчаны краязнаўчыя нататкі. Пасля смерці пісьменніка яго асноўныя артыкулы па тэорыі і практыцы мастацкага перакладу, а таксама эсэ ўвайшлі ў кнігу “Ступень адказнасці” (1986).
Бібліяграфія:
1. Гаўрук, Ю. П. І сонца, і хмары… / Ю.П. Гаўрук // Пра час і пра сябе: аўтабіяграфіі беларускіх пісьменнікаў. – Мінск, 1966. – С. 96-105.
2. Жук, Т. І. Юрка Гаўрук: старонкі жыцця і творчай дзейнасці (па матэрыялах рукапіснага фонду Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН) / Т. І. Жук // Матэрыялы ХІХ Міжнародных краязнаўчых чытанняў, Мінск, 27-28 крас., 2023г. / НББ. – Мінск, 2023. – С. 13-20.
3. Гаравая, І. “Чужыя кветкі” на беларускай глебе: перакладніцкая дзейнасць Юркі Гаўрука / Інга Гаравая // Роднае слова. – 2005. - № 4. - С. 3-5.
4. Садоўская, Л. Юрка Гаўрук, перакладчык і паэт / Л. Садоўская // Бібліятэка прапануе. – 2004. – № 1. – С. 5-6.
Admin
Паэт Купалаўскай школы


25 чэрвеня – 110 гадоў з дня нараджэння П.У. Броўкі (1905-1980), паэта, празаіка, грамадскага дзеяча, народнага паэта Беларусі.
Сярод беларускіх пісьменнікаў, якія пакінулі нашчадкам багатую творчую спадчыну і ўнеслі вялікі ўклад у развіццё нацыянальнай культуры, пачэснае месца займае Пятрусь (Петр Усцінавіч) Броўка. Ён доўгі час знаходзіўся ў эпіцэнтры літаратурнага жыцця краіны, актыўна ўплаваў на яго не толькі як творца, але і як сапраўдны летапісец-мастак свайго часу.
Нарадзіўся П. Броўка на Віцебшчыне ў сялянскай сям’і. У 1931г. скончыў літаратурна-лінгвіністычнае аддзяленне педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
У 1940г. прызначаны галоўным рэдактарам часопіса “Полымя”. З 1941 па 1942гг. працаваў у франтавой газеце “За Савецкую Беларусь”, публікаваўся ў партызанскім друку. З 1948 па 1967 гг. з’яўляўся старшынёй праўлення Саюза пісьменнікаў БССР, з 1967 па 1980гг. галоўным рэдактарам выдавецтва “Беларуская Савецкая Энцыклапедыя” (зараз носіць яго імя).
1930-я гг. – час інтэнсіўнага таленту пісьменіка. У гэты перыяд з’явіліся зборнікі паэзіі “Прамова фактамі”, “Гады як шторм”, “Цэхавыя будні” і інш. Пятрусь Броўка пісаў пра пачуцці, сяброўства, каханне, радасць працы. Паэта цікавілі падзеі не толькі сучаснага яму жыцця, але і грамадзянскай і Першай сусветнай войнаў. Гэта знайшло адлюстраванне ў паэмах “Праз горы і стэп”, “Шляхамі баравымі” і інш. У гады Вялікай Айчыннай вайны паглыбляецца эмацыянальны і рэалістычны змест паэзіі П.Броўкі, узмацняецца яго патрыятычнае гучанне. Балючыя, шчымлівыя вершы, балады, паэмы распавядаюць пра Надзю-Надзейку, закатаваную фашыстамі, пра спаленыя вёскі, першыя пасляваенныя барозны і жмені зярнят, што кінулі ў зямлю рукі сейбіта, пра слёзы герояў-франтавікоў, якія засталі папялішчы на месцы родных хат. Тэма вайны раскрыта ў лепшай паэме “Голас сэрца”. Яна прысвечана маці паэта, якая загінула ў Асвенцыме.
У літаратурнай спадчыне П. Броўкі акрамя паэтычных ёсць і празаічныя творы. Яго шлях як празаіка пачаўся з ранніх апавяданняў “Сымонава гара”, “Памылка”, “Тры сасны”. У апошнюю кнігу прозы “Разам з камісарам” ўвайшлі аўтабіяграфічныя апавяданні і аповесць “Донька-Даніэль”. Пятрусь Броўка пісаў таксама творы для дзяцей, займаўся мастацкім перакладам, публіцыстыкай, працаваў над лібрэта опер.
Урад высока ацаніў творчую і грамадскую дзейасць пісьменніка. У 1972 годзе атрымаў званне Героя Сацыялістычнай Працы. Пісьменнік узнагароджаны шматлікімі медалямі і наградламі.
Бібліяграфія:
1. Бадылевіч, К. Гісторыя ў рарытэтных экспанатах Літаратурнага музея Петруся Броўкі / Карына Бадылевіч // Роднае слова. - 2021. — № 7.— C. 21—22, укл.
2. Бровка Петрусь (Петр Устинович), белорусский поэт, общественный деятель // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биограф. справ. / сост. И.Н. Кулан [и др.]; под общ. ред. А.Н. Новикова. — Минск, 2014. — С. 52.
3. Грышчык, Н 10 фактаў пра ПятрусяБроўку / Наста Грышчук // Літаратура і мастацтва. - 2015. — 26 чэрв. — С. 7.
4. Мiшчанчук, М. "На сэрцы шчасця асалода..." : лірыка кахання Петруся Броўкі ; Мікола Мішчанчук // Роднае слова. - 2005. — №6.— C.3—6.
5. Пракаповіч, І Патрыятычны, вызваленчы пафас твораў П.Броўкі ваеннага часу / І.В. Пракаповіч // Беларуская мова і літаратура . - 2015. — №6. — С. 48—52.
Для просмотра полной версии этой страницы, пожалуйста, пройдите по ссылке.
Форум IP.Board © 2001-2025 IPS, Inc.