Пазнавальнае мерапрыемства “Абрус-самабранка ў беларускай хаце”
20 сакавіка ў філіяле “Інтэграваная бібліятэка аг.Тарнова” у рамках праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё” прайшло пазнавальнае мерапрыемства “Абрус-самабранка ў беларускай хаце”, прысвечанае знаёмству з народнымі традыцыямі і культурай беларускага народа. Мэта сустрэчы – пазнаёміць удзельнікаў з асаблівасцямі побыту, звычаямі і нацыянальнай кухняй, а таксама паказаць значнасць традыцый у сучасным жыцці. У пачатку бібліятэкар расказала пра гісторыю беларускай хаты, яе ўнутранае ўбранне і сімволіку асноўных прадметаў побыту. Асаблівая ўвага надавалася абрусу-самобранцы – чароўнаму элементу застолля, які сімвалізуе багацце і гасціннасць. Вельмі цёплым момантам стала знаёмства з рэцэптамі хатніх страў, якія заўсёды займалі цэнтральнае месца на стале ў сям’і, і абмеркаванне іх значэння ў культуры і сямейных традыцыях. Мерапрыемства прайшло ў сяброўскай і цёплай атмасферы, выклікала вялікую цікавасць ва ўдзельнікаў малодшага школьнага ўзростаў, якаія праяўлялі жаданне лепш зразумець культурную спадчыну сваіх продкаў. Мерапрыемства стала яскравым прыкладам таго, як праз практычныя заняткі і жывыя зносіны можна пазнаёміць людзей з нацыянальнымі традыцыямі, абудзіць пачуццё гонару за родную культуру і ўмацаваць сувязь пакаленняў.
#ДзеньРоднагаСвайго



































































































































































































































































































































