Агляд літаратуры “Беларусь і Расія – шляхі яднання”
2 красавіка ў Саюзнай дзяржаве адзначаецца адно з самых важных агульных святаў – Дзень аб’яднання народаў Беларусі і Расіі. Гэты дзень азначае правераную вякамі дружбу людзей, якія засяляюць дзве брацкія краіны – Рэспубліку Беларусь і Расійскую Федэрацыю. Сёння, 2 красавіка, для чытачоў філіяла “Лідская гарадская бібліятэка №1” быў праведзены агляд літаратуры “Беларусь і Расія – шляхі яднання”. Супрацоўнік бібліятэкі яшчэ раз напомніла прысутным аб тым, што 2 красавіка прэзідэнты дзвюх краін Аляксандр Лукашэнка і Барыс Ельцын у Маскве падпісалі Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, пры чым кожная краіна захоўвае свой суверэнітэт, незалежнасць, Канстытуцыю, свае атрыбуты дзяржаўнасці. Удзельнікі мерапрыемства праглядзелі і абмеркавалі відэаролік “Союзное государство” і пазнаёміліся з адпаведнай літаратурай на кніжнай выставе, прысвечанай тэме яднання двух народаў.





























































































































