“Эпоха Агінскага: аднаўленне памяці”
24 ліпеня ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбылося адкрыццё выставы знакамітага фотамастака Міхаіла Крыжаноўскага “Эпоха Агінскага: аднаўленне памяці”. Творчы фотапраект прымеркаваны да 254-годдзя з дня нараджэння знакамітага кампазітара Міхаіла Клеафаса Агінскага, які жыў на тэрыторыі Беларусі ў XVIII-XIX стагоддзях.
Міхаіл Крыжаноўскі – удзельнік міжнародных і гарадскіх фотавыстаў і конкурсаў. Ён праводзіць персанальныя выставы і творчыя вечары ў музеях, тэатрах, бібліятэках і каледжах. Аўтарскія фотаработы знаходзяцца ў прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Польшчы, Германіі і Швецыі. Аўтар фотавыставы ўдзельнічае ў дабрачынных праектах.
Упрыгожылі сустрэчу выступленні спявачкі, мастацкага кіраўніка мінскага літаратурна-музычнага аб’яднання “Галактыка” Ірыны Цуканавай і кампазітара, музыканта, выкладчыка Вольгі Воінскай.
З фотавыставай змогуць пазнаёміцца ўсе жадаючыя да 1 жніўня 2019 года ў Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы (канферэнц-зала, 3 паверх).
Час наведвання: 11.00 – 17.00.
Чакаем вас па адрасу: г. Ліда, вул. Ленінская, 10.
Тэлефоны для даведак: + 375 29 369 43 20 (аўтар выставы); 8 (0154) 54 40 51 (раённая бібліятэка).
Уваход вольны!