Помощь - Поиск - Пользователи - Календарь
Полная версия этой страницы: Обзор мероприятий.
Форум ГУ культуры "Лидская районная библиотека имени Янки Купалы" > Функционирование библиотеки > Новости
Страницы: 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9, 10, 11, 12, 13, 14, 15, 16, 17, 18, 19, 20, 21, 22, 23, 24, 25, 26, 27, 28, 29, 30, 31, 32, 33, 34, 35, 36, 37, 38, 39, 40, 41, 42, 43, 44, 45, 46, 47, 48, 49, 50, 51, 52, 53, 54
Admin
Гульнявая праграма
“Чароўнае дрэва казак”

Актыўны адпачынак, гульні і спаборніцтвы, экскурсіі і падарожжы – усё гэта дапаможачытачамфіліяла “Лідская гарадская бібліятэка №3” ярка і незабыўна правесці канікулы. 31 кастрычніка вучніпрышкольнага лагера ДУА “Сярэдняя школа №13 г.Ліды” завіталі ў госці на гульнявую праграму “Чароўнае дрэва казак”.Дзеціздейснілізаймальнае віртуальнае падарожжа па казачным лесе, дзе паказалі свае веды, кемлівасць і артыстычныя здольнасці. У каманднай гульні іх чакалі розныя заданні: пазнаць твор па асобных урыўках, узнавіць радкі па зададзеных словах, адказаць на пытанні па прачытаным творы, выбраць правільныя варыянты адказаў у тэстах па казках, адгадаць казачныя крыжаванкі. Па заканчэнні мерапрыемства ўсе атрымалі салодкія прызы.

Admin
Этнаграфічная вандроўка
“Святы залатой восені”

1 лістапада ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “Калаўрот” пры філіяле “Дварышчанская сельская бібліятэка” прапанавалі ўспомніць святы восені, якія раней адзначалі нашы продкі. Падчас этнаграфічнай вандроўкі “Святы залатой восені” дзеці акунуліся ў традыцыі святкавання найбольш значных з іх. У верасні перавага аддавалася “Багачу”, калі сяляне дзякавалі за багаты ўраджай маці-зямельцы і віншавалі сваіх аднавяскоўцаў, ходячы па хатах з сявенькай. У кастрычніку “Пакровы” напаміналі аб наступаючай зіме і пра час, калі ладзіліся вяселлі. А вось у лістападзе, на “Дзяды”, паміналі продкаў, звярталіся да моладзі, каб тыя заўсёды памяталі свае карані, шанавалі тое, што маюць і прыкладалі намаганні для лепшага жыцця.

Admin
Экскурсія “З кнігай прызначана сустрэча”

Падчас восеньскіх канікул, 4 лістапада, супрацоўнікамі філіяла “Лідская гарадская бібліятэка № 6 імя В. Таўлая” была праведзена экскурсія па бібліятэцы “З кнігай прызначана сустрэча”. Разам з бібліятэкарам дзеці прайшліся па аддзелах, дзе даведаліся пра гісторыю ўтварэння бібліятэкі, і чаму яна носіць імя Валянціна Таўлая. Бібліятэкар абанемента расказала, якія кнігі складаюць фонд выдачы літаратуры і як ім можна карыстацца. У чытальным зале дзеці з захапленнем знаёміліся з дзіцячымі часопісамі, яркімі, каляровымі энцыклапедыямі для дзяцей.

Admin
Литературный листопад
«Добро пожаловать в Простоквашино»

4 ноября ребят из ГУО «СШ № 13 г. Лиды» ждал литературный листопад «Добро пожаловать в Простоквашино» (по произведениям Э. Успенского), который организовали сотрудники филиала «Лидская городская детская библиотека». Ребята познакомились с биографией и творчеством Эдуарда Успенского, а также с самыми известными его произведениями. Детей ждал турнир знатоков книг Эдуарда Успенского, викторина «Кто спрятался в Простоквашино», игра «Что у Печкина в сумке?», задание «Найди лишнее предложение».

Admin
Этнаграфічная гасцёўня “Кола святаў”

4 лістапада ў філіял “Дварышчанская сельская бібліятэка” завіталі дзеці з прышкольнага лагера на этнаграфічную гасцёўню “Кола святаў”, дзе на выставе “Крыніца духоўнай спадчыны” разам з кнігамі быў прадстаўлены беларускі народны каляндар, які распрацавалі супрацоўнікі аддзела бібліятэчнага маркетынгу ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы”. Багацейшы духоўны свет нашых продкаў, яскравая фантазія, гумар адбіўся ў абрадах і святах, на што і звярнулі ўвагу самі дзеці, карыстаючыся календаром беларускіх свят. Каб адчуць святочны настрой удзельнікаў частавалі прысмакамі і завяршылі мерапрыемства пастаноўкай казкі “Каза-манюка”.


Admin
Игра-путешествие «Библиотека, книжка, Я – вместе верные друзья»

5 ноября филиал “Лидская городская детская библиотека» для ребят из пришкольного лагеря ГУО «Средняя школа № 8 г.Лида» провел игру-путешествие «Библиотека, книжка, Я – вместе верные друзья». Когда дети читают, они знакомятся со сказочными героями, поэтому ребята сыграли в командный конкурс «Кто больше литературных героев назовёт», а так же приняли участие в музыкальной игре «Я – сказочный персонаж». С удовольствием дети отвечали на вопросы «Сказочной викторины», «Отгадай сказку по смайлам».

Admin
5 ноября 2020 года в филиале «Лидская городская библиотека № 4» состоялся семинар «550-летие Жировичской иконы Божией Матери».

Семинар организован в рамках работы секции «Деятельность светских и церковно-приходских библиотек в православных традициях» VІ епархиальных Рождественских чтений, с целью повышения квалификации специалистов библиотек, работающих в направлении духовного просвещения и духовно-нравственного воспитания личности в рамках Программы сотрудничества Министерства культуры Республики Беларусь и Белорусской Православной церкви в области культуры и творческой деятельности, охраны, восстановления и развития исторического и культурного наследия.
Неслучайно темой семинара выбрано 550-летие Жировичской иконы Божией Матери, так как в 2020 году Белорусская Православная Церковь вспоминает знаковые для истории Православия на белорусских землях юбилейные даты: 550-летие обретения Жировичской иконы Божией Матери, 500-летие ее повторного чудесного обретения и 500-летие со времени основания Успенского Жировичского ставропигиального мужского монастыря. По сей день со всех уголков Земли люди спешат под покров Пресвятой Богородицы, чтобы попросить ее о помощи, защите, телесном и душевном исцелении.
С приветственным словом, адресованным участникам и гостям семинара, выступил секретарь Лидской епархии протоиерей Максим Цигель. В качестве приглашенного гостя на мероприятии присутствовал начальник отдела культуры Лидского райисполкома Левшунова Наталья Фёдоровна.
С докладом «Святые подвижники Жировичской обители» выступил секретарь Лидской епархии протоиерей Максим Цигель. В процессе выступления докладчик рассказал собравшимся о прославленных святых Православной Церкви, жизнь которых была связана с Жировичами.
Протоиерей Георгий Савицкий, настоятель прихода храма святых апостолов Петра и Павла г. Островец, благочинный Островецкого церковного округа поделился с присутствующими «Воспоминаниями об архимандрите Митрофане (Ильине), насельнике Свято-Успенского мужского ставропигиального Жировичского монастыря».
В семинаре приняли участие священнослужители Лидской епархии, сотрудники церковно-приходских, публичных библиотек.

Admin
ВОСЕНЬСКІЕ КАНІКУЛЫ Ў БІБЛІЯТЭЦЫ
(на прыкладзе філіяла “Лідская гарадская бібліятэка № 3”)

У перыяд восеньскіх канікул у мэтах арганізацыі вольнага часу філіял “Лідская гарадская бібліятэка №3” запрасіў чытачоў на рознага роду мерапрыемствы.Падчас тыдня былі арганізаваны гульнявыя праграмы, бібліятэчныя сустрэчы,літаратурныя падарожжы,творчыя конкурсы, экскурсіі.Усемерапрыемствы былі накіраваны не толькі на тое, каб пацешыць дзяцей, але і на тое, каб даць магчымасць даведацца пра нешта новае, нечаму навучыцца, займець новых знаёмых і сяброў.
Канікулы – гэта час, калі можна заняцца любімай справай, сустрэцца з сябрамі, наведаць цікавыя і пазнавальныя мерапрыемствы.Аднымі з першых у госці завіталі вучні ДУА “Сярэдняя школа №13 г.Ліда”. На аукцыёне ведаў “Сто пытанняў, сто адказаў”3 лістапада дзеці актыўна распачалі яскравы на падзеі тыдзень. Супрацоўнікі філіяла пазнаёмілі дзяцей з гордасцю бібліятэкі – этнаграфічным пакоем “З гісторыі вякоў і пакаленняў”. Хлопчыкаў і дзяўчынак вельмі ўразілі ўнікальныя экспанаты. Пасля цікавай экскурсіі дзеці змаглі пагартаць каляровыя энцыклапедыі і часопісы, якія прадстаўлены ў фондзе бібліятэкі на любы густ. Не абышлося мерапрыемства без актыўных конкурсаў і пазнавальных віктарын, дзе кожны змог паказаць сваю спрытнасць, зацікаўленнасць і эрудыраванасць.
Наступным днём літаратурнае падарожжа “У нашего крыльца нет забавам конца” для вучняў мясцовай школы запомнілася надоўга, арганізатары пастараліся зрабіць яго вясёлым, напоўненым цудамі, гульнямі, конкурсамі.Дзеці разам з бібліятэкарам адправіліся ў незвычайнае падарожжа па Беларусі, дзе змаглі павандраваць па старонкам культуры і літаратуры краіны. Разбавіть і ўнесці жартлівыя моманты ў мерапрыемства дапамаглі конкурсы “Дэфіле” і “Мумія”.
Тым жа днём на гадзіне кніжных навінак “Новыя кнігі – новыя сустрэчы” рабяты мелі магчымасць пазнаёміцца з навінкамі літаратуры ў іх узроставай катэгорыі.А.Бадак і яго падказкі “Як рассмяшыць папугая”, А.Аблажэй са сваім “Красамоўным сэрцам” і шмат іншых кніг, якія прадставіла бібліятэкар, адразу знайшлі свайго чытача.Затым дзецям былі прапанаванызагадкі на літаратурныя тэмы, пытанні віктарыны і крыжаванкі на веданне галоўных герояў твораў і ўрыўкаў з іх.
5 лістапада дзеці з прышкольнага лагера ДУА “Сярэдняя школа № 13 г.Ліда” на гадзіне вясёлых забаў “Каб было цікава і табе, і мне, і ўсім” актыўна бавілі час: адказваючы на пытанні пазнавальнай віктарыны, перадавалі “капялюш ведаў” самаму эрудыраванаму з удзельнікаў, змайстравалі ветразі, наведалі этнаграфічны пакой і прайшліся з экскурсіяй па ўсім закуткам бібліятэкі, якія захоўваюць сапраўдныя таямніцы і цікавыя веды па літаратуры, гісторыі і сучаснасці ўсіх галін жыцця.
Бібліятэчная сустрэча “Самая цікавая кніга, прачытаная мной” завяршыла марафон мерапрыемстваў для дзяцей падчас восеньскіх канікул у філіяле “Лідская гарадская бібліятэка № 3”. Хлопчыкі і дзяўчынкі гулялі ў “Поле цудаў”, адказваючы на пытанні па літаратуры, падзяліліся з прысутнымі самымі запамянальнымі і любімымі кнігамі, якія закранулі душу юных чытачоў.
Тыдзень прайшоў весела, займальна і, што вельмі важна, з карысцю для кожнага з прысутных. Словам, кожны дзень канікулаў дзяцей чакалі сюрпрызы і мора станоўчых эмоцый. Кожны чытач змог знайсці сабе занятак па душы: пагуляць у настольныя гульні, пагартаць дзіцячыя часопісы, узяць кніжкі, якія спадабаліся, дадому. Акрамя таго – і знайсці новых сяброў.
Наведаць філіял “Лідская гарадская бібліятэка № 3” можна па адрасе: г. Ліда, вуліца Фамічова, 6.
Аукцыён ведаў “Сто пытанняў, сто адказаў”


Літаратурнае падарожжа “У нашего крыльца нет забавам конца”


Гадзіна кніжных навінак “Новыя кнігі – новыя сустрэчы”


Гадзіна вясёлых забаў “Каб было цікава і табе, і мне, і ўсім”


Бібліятэчная сустрэча “Самая цікавая кніга, прачытаная мной”

Admin
Кладовая талантов
«Лідчына – маё натхненне: літаратурная творчасць нашых землякоў»

6 ноября гостями филиала «Лидская городская детская библиотека» стали ученики 6 класса ГУО «Средняя школа № 17 г.Лида». Ребята приняли участие в кладовой талантов«Лідчына – маё натхненне: літаратурная творчасць нашых землякоў».Роднаяземля, родной уголок – это то, без чего не может жить человек, где бы он не находился. Свою любовь к малой родине, своему родному уголку, родной природе в своих стихах и рассказах воспевают и лидские писатели. И это настоящий талант. Своими стихами они окунаютчитателя в историю родного края, рассказывают о природе города, необычных местах и улицах, восхваляют лидскую землю. Ребята познакомились с талантами лидских писателей, стихами и книгами, написаными ими про Лиду. Также посмотрели занимательный видеоролик о Лидеи отправились в путешествие по старым улицам города. Сыграли в слова “Моя самая красивая родная земля”, а также ловко складывали пазлы “Лидский замок” и “Герб”.
Admin
Встреча «Может ли быть успешным человек с инвалидностью?»

6 ноября в рамках проведения республиканской акции «Человек с белой тростью» в филиале «Лидская городская библиотека № 4» для родителей людей с инвалидностью, посещающих ОДПИ г. Лиды, и членов Лидской РО ОО «БелТИЗ» была организована встреча на тему «Может ли быть успешным человек с инвалидностью?». Заведующий филиалом Любовь Цеслик, библиотекарь Валентина Якимович, а также гость данного мероприятия, настоятель храма Всех Святых Владимир Яромич рассказали о людях, возможности которых ограничены. Как, не взирая на инвалидность, они стали успешными людьми и прославились на весь мир. Психолог государственного учреждения «Лидский районный территориальный центр социального обслуживания населения» Рената Рум провела с присутствующими тренинг «Поверь в себя». Он был направлен на преодоление психологических барьеров людей с инвалидностью, а также формирование успешной личности. Приятным дополнением к данному мероприятию стала концертная программа, подготовленная ГУО «Лидский районный центр творчества детей и молодежи».



Admin
Эрудыт-турнір
“Падары сабе чыстыя лёгкія”

Штогод у трэці чацвер лістапада ў шэрагу краін свету адзначаецца Міжнародны дзень адмовы ад курэння. Чым не нагода яшчэ раз задумацца аб здароўі – сваім і наступных пакаленняў. Напярэданні гэтага дня філіял “Лідская гарадская бібліятэка № 3” запрасіў вучняў ДУА “СШ № 13 г. Ліды” прыняць ўдзел у эрудыт-турніры “Падары сабе чыстыя лёгкія”. Удзельнікам быў прапанаваны лекторый “Што знішчае цыгарэтны дым” з далейшым яго абмеркаваннем. Затым дзеці складалі крыжаванку “Здароўе”, адгадвалі загадкі, удзельнічалі ў рухомых гульнях. Мерапрыемства садзейнічала папулярызацыі здаровага ладу жыцця.

Admin
Духовно-просветительская беседа
«Архистратиг Михаил и прочие небесные Силы»

14 ноября, в рамках работы клуба «Воскресные встречи» при филиале «Лидская городская библиотека № 4», секретарь Лидской епархии протоиерей Максим Цигель встретился с читателями православной литературы. В ходе встречи священник провел беседу, темой для которой послужил предстоящий праздник святого Архангела Михаила и прочих Небесных Сил бесплотных, который Православная Церковь отметит 21 ноября. Отец Максим рассказал слушателям о Невидимом мире, бесплотных ангелах, о Чинах ангельских и их служебном духовном предназначении, а также ознакомил с основами изображения святых ангелов в православной иконографии.
Admin
Ролевая игра «Я ребенок, но у меня есть права»

Ролевая игра «Я ребенок, но у меня есть права» 15 ноября собрала юных читателей в стенах филиала «Гудская сельская библиотека». Библиотекарь рассказала ребятам про их основные права, лекция содержала также информацию и об их обязанностях. Познавательная викторина, проведенная сотрудником библиотеки, позволила детям усвоить все полученные в рамках ролевой игры знания.

Admin
Мастер-класс «Кружевное чудо вытинанки»

18 ноября в филиале «Лидская городская библиотека № 4» прошел мастер-класс «Кружевноечудо вытинанки». Его провела художник Лидской районной библиотеки имени Янки Купалы Мария Ивановна Кохановская. Мероприятие посетили учащиеся и преподаватели Лидской музыкальной школы. Вначале Мария Ивановна рассказала об истории вытинанки и познакомила с различными её видами, способами изготовления. После интересной и познавательной теоретической части все приступили к практике. Своими руками сделали «ангелочков»и «снежинки». Мероприятие оставило массу приятных впечатлений.

Admin
Путешествие в страну сказок
«Приглашаем в Сказкоград всех девчонок и ребят»

19 ноября ребят из клуба «Крынічка»вновь встречал филиал«Лидская городская детская библиотека». Дети отправились в путешествие в страну сказок «Приглашаем в Сказкоград всех девчонок и ребят». Помощниками в этом путешествии были литературные герои сказки «Колобок». Ребята вместе с Колобком отгадывали «Колобковые загадки» и вспомнили, какие продукты необходимы для приготовления теста. Заяц помог вспомнить песенку Колобка и, вместе с ребятами, спел её. Дети вернули сказочным героям их вещи, которые украл Волк. Медведь для ребят подготовил конкурс «Кто же лишний?», а Лиса стала хорошей ипредложила игру «Вернём Колобка домой».


Admin
Час правовой информации «Маленьким человечкам – большие права»

20 ноября в филиале «Лидская городская библиотека № 4» прошел час правовой информации «Маленьким человечкам – большие права»,посвященный Международномудню защиты детей. В ходе мероприятия дети ознакомились с Конвенцией о правах ребенка, проанализировали предложенные жизненные ситуации, касающиеся нарушения прав детей. Юные участники мероприятия показали свои познания в данном вопросе, высказали свое мнение по вопросам прав и обязанностей ребенка в семье, школе, обществе в целом.

Admin
Морально-этическая игра-размышление
«Золотой день доброты, день душевной чистоты»

В филиале «Дворищанская сельская библиотека» ко Всемирному дню доброты 20 ноября провели морально-этическую игру-размышление«Золотой день доброты, день душевной чистоты», на которой разговор шел о том, как научиться сочувствовать людям. Участники мероприятия узнали о том, что те, кто совершает добрые поступки, дарит комплименты, несет душевное тепло другим, сами меньше болеют, ощущают свою жизнь более гармоничной. Ведь не зря символом этого праздника является сердце, наполненное теплотой и любовью, оно поможет преодолеть все невзгоды.

Admin
IV АДКРЫТЫ РЭГІЯНАЛЬНЫ ЛІТАРАТУРНЫ КОНКУРС ІМЯ ВЕРЫ НАВІЦКАЙ
“ДАРОСЛЫЯ – ДЗЕЦЯМ”

20 лістапада 2020 года ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбылося літаратурнае свята – падвядзенне вынікаў і ўзнагароджванне пераможцаў IV адкрытага рэгіянальнага літаратурнага конкурсу імя Веры Навіцкай “Дарослыя – дзецям”.
Дадзены конкурс з’яўляецца яшчэ адной лідскай культурнай традыцыяй, ладзіцца ён раз у два гады, і ўпершыню прайшоў у 2014 годзе. Конкурс носіць імя найбуйнейшай лідскай дзіцячай пісьменніцы Веры Навіцкай, якая ўзначальвала “Лідскую прыватную жаночую гімназію Ф.Л. і В.С. Навіцкіх” напачатку ХХ-га стагоддзя і напісала шэраг кніг для дзяцей, у тым ліку тэтралогію пра Мусю Старабельскую.
Мэтай конкурсу з’яўляецца прапаганда творчай спадчыны Веры Сяргееўны Навіцкай сярод лідзян, а таксама выяўленне, падтрымка і заахвочванне лідскіх паэтаў і празаікаў да напісання твораў для дзяцей. У рамках правядзення рэспубліканскай акцыі “Ліда – культурная сталіца 2020 года”, літаратурнаму конкурсу быў нададзены рэгіянальны статус.
У гэтым годзе на конкурс, які складаўся з намінацый “Паэзія” і “Проза”, прынята на разгляд больш за 180 работ. Пры падвядзенні вынікаў конкурсу ўлічваліся паўната раскрыцця тэмы, стыль выкладання, адлюстраванне асабістых адносін да тэмы і пісьменнасць. Журы нялёгка было вызначыць пераможцаў, так як сярод удзельнікаў былі як вопытныя аўтары, так і тыя, хто пакуль толькі спрабуе свае сілы ў напісанні літаратурных твораў.
Падчас прывітальнага слова дырэктар дзяржаўнай установы культуры “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы” Арцём Мікалаевіч Мартынаў падкрэсліў важнасць правядзення такіх конкурсаў, што садзейнічаюць развіццю творчага патэнцыялу таленавітых літаратараў Лідскага раёна, і падзякаваў прысутным за плённы ўдзел у конкурсе аўтараў добрых, цікавых і павучальных твораў для дзяцей.
Пераможцамі IV адкрытага рэгіянальнага літаратурнага конкурсу імя Веры Навіцкай “Дарослыя – дзецям” сталі:
• I месца – Таццяна Сямёнава (намінацыя “Проза”);
• II месца – Міхась Мельнік (намінацыя “Паэзія”);
• III месца – Людміла Русь (намінацыя “Паэзія”).
Па добрай традыцыі пасля падвядзення вынікаў пісьменнік, журналіст, рэдактар часопіса “Лідскі летапісец” Станіслаў Вацлававіч Суднік прэзентаваў перад прысутнымі рэдкую кнігу. У 2016 годзе гэта была першая кніга тэтралогіі Веры Навіцкай на беларускай мове “Добра жыць на свеце”, у 2018 годзе – дзіцячая кніга Марыі Канапніцкай “Ад вясны да зімы”, у 2020 годзе – “Я сумавала па вучобе. Дзіцячыя і школьныя гады Альжбеты Табенскай з-пад Васілішак. Успаміны”.
Мерапрыемства, што адбылося ў шчырай і незабыўнай атмасферы, завяршылася агульным фотаздымкам.
Дасланыя на конкурс творы ўвайшлі ў выдадзены бібліятэкай зборнік “Дарослыя – дзецям”.
Варта адзначыць, што ў 2022 годзе адбудзецца юбілейны, V адкрыты рэгіянальны літаратурны конкурс імя Веры Навіцкай “Дарослыя – дзецям”. Паколькі конкурс з’яўляецца рэгіянальным, да ўдзелу ў ім будуць запрашацца і творчыя людзі з суседніх раёнаў.


Admin
Гадзіна інфармацыі
“Можа тата, можа мама, але маю праваа – Я!”

21 лістапада да Сусветнага дня дзіцяці чытачы філіяла “Лідская гарадская бібліятэка № 3” сабраліся на гадзіну інфармацыі “Можа тата, можа мама, але маю права – Я!”. У ходзе мерапрыемства ўдзельнікі наведалі краіны: “Можна” і “Нельга”. З аповеду бібліятэкара дзеці зразумелі, што існуюць законы, якія ахоўваюць іх правы і ўстанаўліваюць абавязкі. А таксама даведаліся, што галоўным дакументам, які ўстанаўлівае правы дзяцей усяго свету, з’яўляецца Канвенцыя ААН аб правах дзіцяці, пазнаёміліся з яе асноўнымі артыкуламі, абмеркавалі, як важна ведаць свае правы і як трэба правільна сябе паводзіць у розных сітуацыях. Для замацавання тэмы, прадставіўшы сябе ў ролі юрыстаў, дзецям было прапанавана разглядзець прававыя моманты на прыкладзе літаратурных твораў, прааналізаваць, ці заўсёды выконваюцца правы герояў і даць адзнаку дзеянням. У чарговы раз дзеці адкрылі для сябе, што кніга – гэта крыніца ведаў.

Admin
Час информации
“Сделай свой первый выбор: рейтинг современных профессий”

25 ноября в филиале «Лидская городская детская библиотека» прошёл час информации “Сделай свой первый выбор: рейтинг современных профессий”.
С ребятами поговорили о том, что является очень важным в жизни каждого человека. И это, конечно, профессия. Чтобы лучше узнать о профессиях, ребята отгадывали загадки, выполняли задания «Собери пословицы», «Угадай профессию», «Профессии по ассоциации». Также провели тест «Кто чем занимается?». Час был интересным и познавательным, дети также поделились, кем хотят стать в будущем, но пока для них самый главный труд – это учёба и получение хороших знаний.
Admin
Секция «Духовное просвещение через деятельность библиотек».

26 ноября 2020 г. в рамках Шестых Белорусских Рождественских чтений в дистанционном режиме состоялось заседание секции «Духовное просвещение через деятельность библиотек». Гольмант Валентина Ивановна, член Координационного совета по библиотечной деятельности при СОРОиК, в своем докладе рассказала об исследовательской работе «Летопись истории церкви Рождества Богородицы в д. Докудово Лидского района». Результатом стала творческая работа, которая была представлена на VI республиканский конкурс «Библиотека – центр духовного просвещения».

Admin
Экскурс па жыццёваму i творчаму шляху
“Зерне ўваскрэсне ў каласах”

Да 90-годдзя з дня нараджэння знакамiтага беларускага пiсьменніка Уладзіміра Караткевiча ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка № 6 імя В.Таўлая” 26 лістапада быў праведзены экскурс па жыццёваму i творчаму шляху “Зерне ўваскрэсне ў каласах”. Супрацоўнікі бібліятэкі пазнаёмiлi прысутных з бiяграфiяй пiсьменнiка, успамiналi яго творы i iх герояў. З цягам часу iнтарэс да асобы i творчаcцi рамантыка беларускай гiсторыi не змяншаецца. З цiкавасцю наведвальнiкi пазнаёмiлiся з выставай кнiг “Пад ветразем дабра i прыгажосцi”.

Admin
Літаратурная гадзіна
“Адна з галоўных перамог беларусаў – кнігі Уладзіміра Караткевіча”

27 лістапада ў філіяле “Дварышчанская сельская бібліятэка” прайшла літаратурная гадзіна “Адна з галоўных перамог беларусаў – кнігі У.Караткевіча”, на якой удзельнікі мерапрыемства пачулі пра нястомнага вандроўніка і працаўніка, чалавека, які ўмеў смяяцца як дзіця, усёй душой любіў людзей і родную зямлю. Ён быў, ёсць і будзе не толькі на старонках сваіх твораў, але і ў памяці беларусаў. Гэта было адзначана на адпаведнай выставе з творамі юбіляра, у час прагляда прэзентацыі, падрыхтаванай супрацоўнікамі Лідскай раённай бібліятэкі імя Я.Купалы і чытання ўрыўкаў з твораў пісьменніка.

Admin
Творчая сустрэча з Міхасём Мельнікам

“Не зводзіліся ўсе вякі на Лідчыне паэты” – менавіта пад такой назвай 28 лістапада ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №3 ” адбылася сустрэча вучняў 5 “А” класа ДУА “СШ № 13 г. Ліды” з пісьменнікам, рэдактарам, паэтам Міхасём Мельнікам. У ходзе мерапрыемства прысутныя даведаліся пра жыццё і творчасць аўтара, распытвалі аб яго кнігах, прыслухоўваліся да парад і наказаў, з удзячнасцю чыталі вершы. Паэт пакінуў на добры ўспамін бібліятэцы сваю кнігу вершаў “З табою”. Сустрэча была цікавай і пазнавальнай, бо пазнаёміцца з сапраўдным аўтарам, паслухаць яго ж творы, куды запамінальней, чым чытаць пра аўтара ў кнігах ці Вікіпедыі.
Admin
Літаратурна-музычная кампазіцыя “Свет добра и милосердия”

1 снежня ў чытальнай зале філіяла “Лідская гарадская бібліятэка № 1” адбылося чарговае пасяджэнне клуба “Сябрына”, прымеркаванае да Міжнароднага дня інвалідаў, пад назвай “Свет добра и милосердия”. Гэты дзень вельмі патрэбны нашаму грамадству для таго, каб звярнуць увагу на праблемы людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Пад час літаратурна-музычнай кампазіцыі бібліятэкар звярнула ўвагу прысутных на такую рысу характара чалавека, як дабрыня, якая збліжае людзей, збаўляе іх ад адзіноты і душэўных ранаў, пазнаёміла з кнігамі Л.Петрушэўскай, Т.Шыпошынай, І.Кавальчук, М.Самарскага. Творы гэтых аўтараў прасякнуты дабрынёй і міласэрнасцю, у якіх сцвярджаецца, што людзі не павінны губляць міласэрнасці, уменні радавацца жыццю і дзяліцца гэтым проста так.
Admin
Час информации «Знание против страха»

Всемирный день борьбы со СПИДом отмечается ежегодно 1 декабря. Во время часа информации «Знание против страха» сотрудники филиала «Лидская городская библиотека № 4» рассказали молодежи об угрозе этого заболевания и о мерах предосторожности. Этот день – напоминание о необходимости остановить глобальное распространение эпидемии ВИЧ и СПИДа.
Admin
Поэтическая минутка «На сердце счастья наслажденье»

28 ноября к 140-летию со дня рождения Александра Блока – символа «серебряного века» и одного из величайших поэтов XX века – в филиале «Лидская городская библиотека № 4» прошла поэтическая минутка, посвящённая основным вехам жизни и творчества Александра Блока – «На сердце счастья наслажденье». На встрече прозвучали стихотворения поэта – и знаменитые, и те, что «не на слуху».

Admin
Выстава дэкаратыўна-прыкладной творчасці і выяўленчага мастацтва для людзей з абмежаванымі магчымасцямі “Творенье рук”

У філіяле “Лідская гарадская бібліятэка № 1” напрыканцы лістапада да Міжнароднага дня інвалідаў была арганізавана выстава дэкаратыўна-прыкладной творчасці і выяўленчага мастацтва для людзей з абмежаванымі магчымасцямі пад назвай “Творенье рук”. На выставе была прадстаўлена каля 46 розных работ: тут і карціны, і вышыўкі, і вязанне, мягкія цацкі, падзелкі з дрэва і інш. Усе вырабы зроблены з любоўю і вялікім майстэрствам. А людзі якія… Усе такія ўсмешлівыя, светлыя. І працы такія ж – яркія.
Admin
Інфармацыйная прастора
“Наш выбар – жыццё без СНІДу”

Філіял “Дзітвянская сельская бібліятэка” сумесна з дзяржаўнай установай культуры “Дзітвянскі дом культуры” ладзіў мерапрыемства, прымеркаванае да Сусветнага дня прафілактыкі СНІД. Падчас інфармацыйнай прасторы “Наш выбар – жыццё без СНІДу” бібліятэкар распавядала аб ВІЧ-інфекцыі, як можа яна трапіць у арганізм чалавека. Супрацоўнікі дома культуры прадставілі сцэнку з удзелам падлеткаў аб шкодных звычках.
Admin
Гадзіна пратэсту “Аддай перавагу жыццю”

Філіял “Лідская гарадская бібліятэка № 1” ладзіў гадзіну пратэсту “Аддай перавагу жыццю”, прымеркаваную да Міжнароднага дня прафілактыкі СНІДу. Бібліятэкар даў вызначэнне ВІЧ-інфекцыі, падрабязна распавёў пра яе адрозненні ад СНІДу, мерах засцярогі з мэтай фарміравання ў прысутных адказнасці за сваё жыццё і бяспеку. Для больш поўнай інфармаванасці аб ВІЧ-інфекцыі і СНІД у чытальнай зале была аформлена выстава “Пратэст супраць СНІДу”.



Admin
Інфармацыйная гадзіна “Чума века или век чумы”

Падчас інфармацыйнай гадзіны “Чума века или век чумы”, якая адбылася 1 снежня ў філіяле “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка” абмяркоўваліся такія пытанні: адкуль можа ўзнікнуць СНІД, чаму падлеткі пачынаюць ужываць наркотыкі, што можа прывесці да заражэння, што рабіць, калі ў падлетка ў жыцці з’явіліся сур’ёзныя праблемы. Падлеткі сталі не толькі слухачамі, але і актыўнымі ўдзельнікамі гутаркі: задавалі пытанні і дзяліліся сваімі ўражаннямі.


Admin
Інфармацыйная гадзіна “Мае веды пра ВІЧ/СНІД”

1 снежня ў філіяле “Бярозаўская гарадская бібліятэка” адбылася інфармацыйная гадзіна “Мае веды пра ВІЧ/СНІД”. На мерапрыемства былі запрошаны вучні ДУА “СШ № 1 г. Бярозаўка”. Вядучая мерапрыемства расказала пра ВІЧ-інфекцыю, СНІД, пра тое, як ВІЧ пераходзіць у стадыю СНІД, як можна выявіць ВІЧ, якім чынам адбываецца заражэнне гэтым вірусам і аб мерах прафілактыкі. У бібліятэцы была арганізавана кніжная выстава “Кожны выратаваны – на вагу золата”.
Admin
Дыялог-разважанне “У дарогу жыцця без СНIДу”

Да Сусветнага дня прафiлактыкi СНIДу супрацоўнікамі філіяла “Лідская гарадская бібіятэка № 6 імя В.Таўлая” быў праведзены дыялог-разважанне “У дарогу жыцця без СНIДу”. Фельчар Васкан Т.I. пазнаёмiла прысутных з эпiдсiтуацыяй па ВIЧ-iнфекцыi ў Гродзенскай вобласцi i ў нашым горадзе за 2020 год, расказала аб шляхах перадачы хваробы. Падчас мерапрыемства прысутныя закранулi пытанне адносiн да ВIЧ-iнфiцыраваных i хворых СНIДам.
Admin
Бібліятэрапія або вылячэнне чытаннем

Наўрад ці хто-то стане адмаўляць, што кнігі валодаюць нейкімі магічнымі ўласцівасцямі і здольныя ўплываць на наш псіхалагічны стан. А як жа можа кніга лячыць? Гэта паспяхова атрымліваецца, дзякуючы ўжывальным на практыцы розных відах інавацыйных тэхналогій. Адна з іх – бібліятэрапія, заснаваная на выкарыстанні мастацкага чытання для паляпшэння псіхалагічнага стану.
Да Міжнароднага дня інваліда ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка № 1” прайшло мерапрыемства “Бібліятэрапія, або вылячэнне чытаннем”. Гасцямі бібліятэкі сталі члены Лідскай РГА “БелТІЗ”.
Бібліятэкары адзначылі станоўчыя бакі чытання, дзякуючы якому можна пазбавіцца ад агрэсіўнасці, трывожнасці, эмацыйнай няўстойлівасці. Паколькі кожны літаратурны жанр мае свае асаблівасці і паказанні. Напрыклад, класічная літаратура – універсальны сродак пры стрэсах, дэтэктывы і прыгоды трэніруюць ўважлівасць, логіку, адцягваюць ад сумных думак і праблем, фантастыка пашырае межы магчымага і дае магчымасць чытачу прыняць без страху свае думкі і жаданні, паэзія настройвае на пазітыў і выклікае веру ў свае сілы. Лячэбную кнігу пры жаданні можа падабраць для сябе кожны. Мерапрыемства прайшло ў фармаце гутаркі і абмеркаваннем прачытанага.
Дадзенае мерапрыемства было нацэлена на тое, каб у бібліятэцы кожны чытач змог атрымаць падтрымку, веды і станоўчыя эмоцыі, таму што праца філіяла “Лідская гарадская бібліятэка № 1” з'яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў работы з людзьмі з інваліднасцю па зроку.
Admin
Літаратурна-музычная кампазіцыя “Свет добра и милосердия”


1 снежня ў чытальнай зале філіяла “Лідская гарадская бібліятэка № 1” адбылося чарговае пасяджэнне клуба “Сябрына”, прымеркаванае да Міжнароднага дня інвалідаў, пад назвай “Свет добра и милосердия”. Гэты дзень вельмі патрэбны нашаму грамадству для таго, каб звярнуць увагу на праблемы людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Пад час літаратурна-музычнай кампазіцыі бібліятэкар звярнула ўвагу прысутных на такую рысу характара чалавека, як дабрыня, якая збліжае людзей, збаўляе іх ад адзіноты і душэўных ранаў, пазнаёміла з кнігамі Л.Петрушэўскай, Т.Шыпошынай, І.Кавальчук, М.Самарскага. Творы гэтых аўтараў прасякнуты дабрынёй і міласэрнасцю, у якіх сцвярджаецца, што людзі не павінны губляць міласэрнасці, уменні радавацца жыццю і дзяліцца гэтым проста так.


Admin
АДРАС МІЛАСЭРНАСЦІ – БІБЛІЯТЭКА

Сталыя людзі – гэта асаблівая катэгорыя чытачоў. Для некаторых з іх наведванне бібліятэкі – гэта сапраўдны выхад у свет. Яны наведваюць бібліятэку не толькі каб узяць кнігу, але і абмяняцца меркаваннямі аб прачытаным, паслухаць нешта цікавае, а таксама проста пагаварыць па душах ва ўтульнай атмасферы. У сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй большасць прадстаўнікоў старэйшага пакалення, у тым ліку адзінокія састарэлыя, людзі з абмежаванымі магчымасцямі сталі менш актыўна наведваць бібліятэку.
Каб ахінуць пажылых людзей увагай і душэўным цяплом, падтрымаць іх у цяжкі час, бібліятэкар філіяла “Дварышчанская сельская бібліятэка” Марцінкевіч Л.У. ладзіла незвычайную акцыю “Адрас міласэрнасці – бібліятэка”. Галоўная мэта акцыі – паказаць юным наведвальнікам бібліятэкі, як можна дапамагчы і быць карысным людзям, якія адчуваюць у гэтым патрэбу.
Загаддзя, Брэйва Маргарыта і Гарчакова Валерыя, юныя чытачы бібліятэкі, пад кіраўніцтвам настаўніка ДУА “Першамайская дзіцячая музычная школа мастацтваў” Абрамчык М.Э. падрыхтавалі музычнае віншаванне, якое бібліятэкар адрасаваў праз Viber сталым жыхарам Дварышчанскага края.
Далей, дзеці намалявалі на паперы свае далоні, як сімвал згуртаванасці, з пажаданнямі здароўя, дабра, цеплыні і любові. А данесці да адрасата такія прыгожыя самаробленныя паштоўкі дапамаглі супрацоўнікі пошты Іванцевіч Алена і Ёрш Людміла.
Вось такі крок дабрыні і ўвагі не патрабаваў шмат часу, але вельмі ўразіў нашых сталых жыхароў.


Admin
С ПОБЕДОЙ!
VІ Республиканский конкурс
«Библиотека – центр духовного просвещения и воспитания»

В рамках реализации Программы сотрудничества между Министерством образования и Белорусской Православной Церковью в Республике Беларусь на 2015 – 2020 гг. ежегодно проводится республиканский конкурс «Библиотека – центр духовного просвещения и воспитания» среди библиотек с целью активизации их просветительской деятельности по формированию духовно-нравственных качеств личности, воспитанию патриотизма и гражданственности детей и молодежи на основе православных традиций.
В текущем году состоялся шестой по счету конкурс, организацию и проведение которого осуществлял Синодальный отдел религиозного образования и катехизации Белорусской православной церкви. Соорганизаторами выступили Министерство культуры и Министерство образования Беларуси, Комитет по делам религий и национальностей, Национальная библиотека Беларуси.
В преддверии Нового года жюри приняло решение и определило победителей. Гран-при конкурса присуждено филиалу «Лидская городская библиотека № 4» ГУК «Лидская районная библиотека имени Янки Купалы», епархиальной библиотеки при Свято-Михайловской соборе г. Лиды.
Работниками филиала была организована поисковая работа материалов, которые легли в основу Летописи церкви Рождества Богородицы в д. Докудово Лидского района, буклетов «Икона Божией Матери Иверской» и «Дорога веры. Преподобный Галактион». В сотрудничестве с местными краеведами библиотекари по крупицам собирали информацию о православном храме, критически анализировали полученные данные, знакомились с материалами об истории храма, которая неразрывна связана с общей историей православной церкви. Была проведена работа с газетными публикациями. Весьма информативными были и беседы с местными старожилами, церковными прихожанами, которые являются не только живыми свидетелями истории, но и хранят в памяти рассказы своих предков.
Сотрудники библиотеки постарались показать историческую значимость Церкви в жизни села и людей, как в прошлом, так и сегодня.

Admin
Прававая гадзiна “Няма правоў без абавязку”

Да Міжнароднага дня праў чалавека ў фiлiяле “Iнтэграваная бiблiятэка аграгарадка Бердаўка” арганізавалі прававую гадзiну “Няма правоў без абавязку”. Бiблiятэкар засяродзіла ўвагу дзяцей 6-11 класаў на адказнасці непаўналетніх за здзейсненыя імі правапарушэнні: крадзеж у магазінах, курэнне ў грамадскіх месцах, распіццё спіртных напояў, прычыненне шкоды маёмасці, паводзіны на дарозе ў цёмны час сутак, на чыгунцы, у Інтэрнэце.
Admin
Дискуссионный час
«СПИД: разочарование и надежды»

Дискуссионный час «СПИД: разочарование и надежды» собрал юных читателей в стенах филиала «Гудская сельская библиотека». Целью мероприятия было информирование о последствиях употребления наркотиков и их влиянии на человека, о том, как можно заразиться СПИДом и как от этого уберечься. Сотрудник библиотеки рассказала ребятам о болезни, обсудили моральные аспекты взаимодействия с людьми, которые являются ее носителями.

Admin
Урок прававой граматнасці
“Правы чалавека ў кантэксце права”

10 снежня ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка № 1” ладзіўся ўрок прававой граматнасці “Правы чалавека ў кантэксце права”. Пад час правядзення мерапрыемства ўдзельнікі пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення права ў свеце і ў Рэспубліцы Беларусь. У даступнай форме бібліятэкары распавядалі прысутным аб правах на адукацыю, раскрылі змест прававой дзяржавы, галоўную ролю Канстытуцыі як асноўнага закона дзяржавы і грамадства, Канцэпцыю і віды правоў чалавека. Увазе ўдзельнікаў мерапрыемства была прадстаўлена прэзентацыя “Што такое права. Навошта чалавеку правы?”. Прысутныя прынялі актыўны ўдзел у абмеркаванні рэалізацыі правоў чалавека.

Admin
Познавательно-развлекательная программа
«Волшебные Коляды и Новый год»

10 декабря сотрудники филиала «Лидская городская детская библиотека» провели познавательно-развлекательную программу «Волшебные Коляды и Новый год» для учеников 3 «Д» класса ГУО «СШ № 8 г. Лиды». История празднования Нового года и Коляд насчитывает уже около 25 веков. Ребята познакомились с историей и традициями новогодних праздников. Дети рассказали, почему они любят зимнюю пору, красивыми словами её охарактеризовали в конкурсе команд «Зимушка-зима!». Также ребят ждали «Морозные загадки», игра «Бывает – не бывает!» и викторина «Новогодний калейдоскоп». А в игре «Снежные комочки» ребята проявили свою ловкость и меткость.



Admin
День информации «Взаимная любовь – взаимные обязанности»

С целью формирования правовой грамотности у подрастающего поколения и воспитания у детей и подростков гражданской ответственности 10 декабря в филиале «Лидская городская библиотека № 4» был проведён День информации «Взаимная любовь – взаимные обязанности» с участием библиотекаря клуба войсковой части 1234 и воспитанников детской музыкальной школы, которые выступили с небольшой концертной программой в конце мероприятия.
Admin
Актуальная игра
«Права. Закон. Справедливость»

Актуальная игра «Права. Закон. Справедливость» прошла 12 декабря в филиале «Гудская сельская библиотека». Библиотекарь объясняла значимость и актуальность Декларации прав человека для обеспечения современной защиты прав и свобод личности и государства в мире. Ребята познакомились с историей создания и основными положениями международно-правовых документов о правах человека, рассмотрели случаи нарушения прав человека и способы их защиты. Сотрудник библиотеки провела конкурс под названием «Знаток права», который напомнил участникам про их права и обязанности.
Admin
Гадзіна прававых ведаў
“Веданне сваіх правоў – першы крок да іх рэалізацыі”

12 снежня ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка № 3” праходзіла гадзіна прававых ведаў “Веданне сваіх правоў – першы крок да іх рэалізацыі”. Дадзенае мерапрыемства насіла пазнавальны характар, удзельнікі дзяліліся ведамі, вялі дыскусію, пазнавалі новае. З цікавасцю ўдзельнічалі ў гульнях, разбіралі праблемныя сітуацыі, разглядвалі тэматычныя карцінкі і абмяркоўвалі ўбачанае, а напрыканцы выконвалі творчую працу. Не засталася без увагі і кніжная выстава “Маю права ведаць”.

Admin
Дзень экалагічных ведаў “ От нас природа тайн своих не прячет”

14 снежня ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №1” ладзіўся дзень экалагічных ведаў “ От нас природа тайн своих не прячет”. Удзельнікі мерапрыемства, школьнікі малодшага ўзросту, з вялікай увагай і зацікаўленнасцю слухалі аповяд бібліятэкара аб узнікненні жыцця на зямлі, аб дыназаўрах, аб першых пасяленнях чалавека. На пытанне бібліятэкара што такое акружаючае асяроддзе, хлопчыкі і дзяўчынкі адказвалі, што гэта: неба над галавой, зямля пад нагамі, паветра, без якога нельга жыць і інш. З задавальненнем дзеці прымалі ўдзел у віктарыне аб прыродзе, адгадвалі загадкі.

Admin
Літаратурна-музычныя зазімкі
“Літаратурнае сузор’е Лідчыны”

17 снежня ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбыліся літаратурна-музычныя зазімкі “Літаратурнае сузор’е Лідчыны”. Галоўнай мэтай гэтага мерапрыемства стала фарміраванне цікавасці да чытання твораў пісьменнікаў і паэтаў Лідскага края праз папулярызацыю іх творчасці.
Кнігі пісьменнікаў-землякоў вельмі запатрабаваныя сярод чытачоў бібліятэкі і заўсёды знаходзяць жывы водгук у іх сэрцах. Яны прывіваюць любоў і павагу да гісторыі і культуры роднага краю, дапамагаюць паўней адчуць і ўсвядоміць сувязь літаратуры з жыццём, пашыраюць і ўзбагачаюць веды аб родных мясцінах.
У гэтым годзе мерапрыемства прайшло ў незвычайным фармаце, на ім, на жаль, не прысутнічалі галоўныя ўдзельнікі літаратурных зазімак – пісьменнікі. Удзел у мерапрыемстве прынялі супрацоўнікі філіялаў ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы. Галоўны бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы Курбыко Галіна распавяла прысутным пра дзейнасць членаў Саюза пісьменнікаў, больш падрабязна спыніўшыся на творчасці Віктара Бачарова, Ірыны Бараздзіны, Алы Юшко, Святланы Тамашэвіч, Станіслава Судніка. Знаёмства з іх жыццём і творчасцю дапамагло лепш зразумець мастацкую праўду твораў, прыгажосць нацыянальнай мовы, глыбіню думак і пачуццяў.
Да ўвагі прысутных супрацоўнікі бібліятэкі прадставілі буктрэйлеры на выданні паэтаў і пісьменнікаў Лідчыны: зборнік “Гутарка” Віктара Бачарова, зборнік вершаў “Пялёсткі лёсу” Алы Юшко, зборнік вершаў і апавяданняў “Няхай будзе...” Ірыны Бараздзіной, паэтычны зборнік “Любіце жыццё” Святланы Тамашэвіч і іншыя.
Падводзячы вынікі мерапрыемства, можна зрабіць выснову, што літаратурныя творы лідскіх аўтараў занялі сваё належнае месца ў культуры горада Ліда. Знаёмства з імі прылучае да маральнага і эстэтычнага багацця беларускай літаратуры, знаёміць з гісторыяй, культурай, з асаблівасцямі нацыянальнага характару беларускага народа, выхоўвае павагу да іх, дапамагае фарміраванню пачуцця патрыятызму.


Admin
Выніковая нарада бібліятэчных работнікаў
ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы”

Сустрэчы новага года заўсёды папярэднічае падвядзенне вынікаў года адыходзячага. Менавіта, такая добрая традыцыя склалася ў дзяржаўнай установе культуры “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы”.
17 снежня 2020 года ў канферэнц-зале Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбылася выніковая нарада з удзелам загадчыкаў бібліятэк-філіялаў, галоўных бібліятэкараў, загадчыкаў аддзелаў раённай бібліятэкі, каб падвесці вынікі дзейнасці за 2020 год, вызначыць задачы на 2021 год, а таксама ўзнагародзіць лепшыя бібліятэкі.
У сваім выступленні, дырэктар ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы”, Арцём Мікалаевіч Мартынаў падрабязна спыніўся на кожным з напрамкаў работы, робячы акцэнты на дасягненнях бягучага года і перспектывах на 2021 год.
Аб важнейшых задачах на наступны год распавялі асобныя спецыялісты, якія выступілі ў гэты дзень з уласнымі дакладамі: намеснік дырэктара Алена Адамаўна Быстрыцкая, загадчык аддзела камплектавання і арганізацыі адзінага фонду Ганна Францаўна Муліца, загадчык аддзела маркетынгу Дар’я Антонаўна Марцінкевіч.
Нягледзячы на пандэмію, 2020 год быў насычаны значнымі і важнымі падзеямі, і работа публічных бібліятэк Лідскага раёна была мэтанакіраванай і плённай. Пра гэта сведчаць перамогі ў розных конкурсах. Так, Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы атрымала дыплом пераможцы абласнога конкурсу сярод публічных бібліятэк “Бібліятэка года” у намінацыі “Раённая (гарадская) бібліятэка 2019 года”, а таксама дыплом пераможцы абласнога конкурсу фоталетапісаў “Малая радзіма: імгненні гісторыі” у намінацыі “Наш край – наш лёс”. Філіял “Лідская гарадская бібліятэка № 4” атрымаў Гран-пры VІ рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання”.
Былі рэалізаваны на высокім узроўні бібліятэчныя праекты: “Малая радзіма – аповесць часоў” (да Года малой радзімы), “Лета на востраве кніжных скарбаў” (арганізацыя інтылектуальнага і духоўнага адпачынку дзяцей ў летні перыяд), праект прасоўвання кнігі і чытання – 2020 “ВРЕМЯ ЧТЕНИЯ – ВЕСЬ ГОД!” (у рамках рэспубліканскай акцыі “Ліда – культурная сталіца 2020 года”).
У 2020 годзе ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы” гучна заявіла аб сябе ў Інтэрнэт-прасторы, рэалізуючы цікавыя анлайн-праекты на Telegram- і YouTube-каналах: “Спатканне з талантам”, “Сучасныя пісьменнікі – дзецям”, “Молодежная SREDA”, “Бібліятэка для пакалення NEXT”, “Кнігі аб кнігах” і інш.
У віншавальнай частцы апошняй нарады ў адыходзячым 2020 годзе граматамі і падзячнымі пісьмамі былі ўзнагароджаны лепшыя бібліятэкі:
 за прафесіяналізм і ўзорнае выкананне службовых абавязкаў (філіял “Лідская гарадская бібліятэка № 6 імя В. Таўлая”),
 за творчы падыход у арганізацыі працы з дзецьмі (філіял “Лідская гарадская бібліятэка № 3”),
 за плённую работу дзіцячага клуба “Буслік” па папулярызацыі беларускай гісторыі, мовы і літаратуры (філіял “Лідская гарадская бібліятэка № 2”),
 за арганізацыю работы дзіцячай інтэрактыўнай пляцоўкі падчас рэалізацыі культурна-турыстычнага праекта “Замкавы Гасцінец-2020” (філіял “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка”),
 за шматгадовую, творчую, няспынную працу з людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі здароўя, за прафесіяналізм і адданасць справе, інтэлектуальнае, культурнае і маральнае развіццё чытачоў (філіялы “Лідская гарадская бібліятэка № 1” і “Бярозаўская гарадская бібліятэка”),
 за актыўную і плённую працу па прасоўванні кнігі і чытання на YouTube-канале (аддзел абслугоўвання і інфармацыі Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы),
 за творчы падыход да рэалізацыі масавай дзейнасці філіяла і якаснае прадастаўленне выяўленчай і тэкставай інфармацыі ў сацыяльных сетках і на афіцыйным сайце ўстановы (філіял “Дварышчанская сельская бібліятэка”).

На працягу 2020 года сярод філіялаў ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы” быў аб’яўлены прафесійны конкурс на лепшую выставачную экспазіцыю “Чтобы помнили”, прысвечаную святкаванню 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
У намінацыі “Выставка-хроніка «Пераломныя моманты Вялікай Айчыннай вайны»” – дыпломам І ступені ўзнагароджаны філіял “Лідская гарадская бібліятэка № 1” за крэатыўнасць, творчы, натхнёны пошук і рэалізацыю сваёй ідэі, эфектнае выкананне задуманага, арыгінальнае прадстаўленне экспазіцыі з дапамогай анлайн-рэсурсаў.
У намінацыі “Ваенна-гістарычная экспазіцыя «Памяць пылаючых гадоў»” – дыпломам ІІ ступені ўзнагароджаны філіял “Тарноўская сельская бібліятэка” за змястоўную насычанасць выставачнай экспазіцыі, адпаведнасць зместу абранай намінацыі, творчы падыход да афармлення і шырокае выкарыстанне экспанатаў часоў Вялікай Айчыннай вайны.
У намінацыі “Ваенна-гістарычная экспазіцыя «Памяць пылаючых гадоў»” – дыпломам ІІІ ступені ўзнагароджаны філіял “Лідская гарадская бібліятэка № 4” за творчы падыход да афармлення выставы, уменне ператвараць працу ў мастацтва.
Віншуем пераможцаў!



Admin
Новогодние забавы
«Волшебники книжного царства, морозного государства»

18 декабря филиал «Лидская городская детская библиотека» пригласил ребят из 4 «Б» класса ГУО «СШ № 8 г. Лиды» на новогодние забавы «Волшебники книжного царства, морозного государства». Кто же первый придумал праздновать Новый год? Как зовут дедов Морозов в разных странах мира? Какие традиции празднования Рождества и Нового года? Какие мечты у ребят под Новый год? Сегодня были получены ответы на эти вопросы. Сказка С. Маршака «12 Месяцев» помогла отправиться в зимнее путешествие и познакомила ребят с волшебниками морозного государства. Наши гости также поучаствовали в «Викторине от Дедов Морозов», нарисовали главного героя новогодних праздников, раскрыли свои самые сокровенные пожелания и мечты, которые обязательно сбудутся в новогоднюю ночь.

Admin
Турнір
“Фальклорныя традыцыі нашага краю”

19 снежня ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка № 3” адбыўся турнір “Фальклорныя традыцыі нашага краю”. Цікавай стала размова пра абрады, звычаі і святы. Дзеці дзяліліся сваімі назіраннямі, звярталіся да літаратурных крыніц, удзельнічалі ў гульнях, адказвалі на пытані па тэмах. Такім чынам, удзельнікі мерапрыемства паглыбілі свае веды пра беларускія традыцыі вядомыя ва ўсім свеце і ўзгадалі, якой была Беларусь сотні гадоў таму. Напрыканцы дзецям была прапанавана экскурсія ў этнаграфічны пакой бібліятэкі “З гісторыі вякоў і пакаленняў”.
Admin
Этнаграфічная вандроўка
“Святы і абрады беларусаў”

Напрацягу 2020 года ў публічных бібліятэках лідскага раёна ладзіўся бібліятэчны праект прасоўвання кнігі і чытання – 2020 «ВРЕМЯ ЧТЕНИЯ – ВЕСЬ ГОД!». Апошні месяц адыходзячага года быў насычаны мерапрыемствамі, накіраваныымі на вывучэнне народных традыцый, абрадаў і святаў Беларусі “Самабытная культура Беларусі”. Так, 23 снежня ў філіяле “Бярозаўская гарадская бібліятэка” адбылася этнаграфічная вандроўка “Святы і абрады беларусаў”. Дзеці паслухалі пра асноўныя святы – Вялікдзень, Купалле, Троіца, Дзяды, Каляды. Віртуальна пабывалі ў розных мясцінах Беларусі, расказалі народныя прыказкі і прымаўкі, пазнаёміліся з беларускім народным касцюмам.

Для просмотра полной версии этой страницы, пожалуйста, пройдите по ссылке.
Форум IP.Board © 2001-2025 IPS, Inc.