Помощь - Поиск - Пользователи - Календарь
Полная версия этой страницы: Обзор мероприятий.
Форум ГУ культуры "Лидская районная библиотека имени Янки Купалы" > Функционирование библиотеки > Новости
Страницы: 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9, 10, 11, 12, 13, 14, 15, 16, 17, 18, 19, 20, 21, 22, 23, 24, 25, 26, 27, 28, 29, 30, 31, 32, 33, 34, 35, 36, 37, 38, 39, 40, 41, 42, 43, 44, 45, 46, 47, 48, 49, 50, 51, 52, 53, 54
Admin
Гульня-вандраванне “Сцяжынкамі роднага краю”

Супрацоўнікі філіяла “Лідская гарадская бібліятэка №3” запрасілі юных чытачоў прыняць удзел у гульне-вандраванні “Сцяжынкамі роднага краю”. Дзеці адправіліся ў займальнае падарожжа па станцыях, дзе трэба было прайсці шмат розных выпрабаванняў і паказаць свае веды. Мерапрыемства прайшло цікава і з карысцю.
Admin
Агляд новых кніг “Чытай сваё”

В філіале “Лідская гарадская бібліятэка № 2” для наведвальнікаў прышкольнага лагера ДУА “Сярэдняя школа № 8 г.Ліды” быў праведзены агляд ноавых кніг “Чытай сваё”. Дзеці змаглі пазнаёміцца з новай маляўніча ілюстраванай літаратурай беларускіх аўтараў для дзяцей і свабодна выбраць кнігу на свой густ з новых выданняў. Дзеці, якія яшчэ не з’яўляліся чытачамі, запісаліся ў бібліятэку.
Admin
Творчы конкурс “Цуды ў Чытай-горадзе”

У рамках Тыдня дзіцячай кнігі ў філіял “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Дворышча” завіталі дзеці з прышкольнага лагера, каб прыняць удзел у творчым конкурсе “Цуды ў Чытай-горадзе”. Увагу ўдзельнікаў бібліятэкар звярнуў на сем цудаў свету, да якіх смела можна дадаць і кнігу, якая навучыць, параіць, падбадзёрыць, расказажа многа цікавага. А галоўнае паспрабуе раскрыць творчыя здольнасці, што дзеці і даказалі падчас конкурсаў – “Дыкламатар” і “Натхненне”. У час “Перапынку” трэба было прыдумаць гульні, узяўшы ў памочнікі любімага кніжнага героя. У “Казачным” конкурсе спатрэбіўся талент артыста і фантазія.
Admin
Адзін дзень з Гогалем «Гениальный Гоголь или добро пожаловать в Диканьку», прысвечаны 215-годдзю з дня нараджэнняМ.В.Гогаля ладзіўся ў філіяле «Лідская гарадская бібліятэка №1». На мерапрыемстве прысутнічалі вучні 5-х класаў ДУА “СШ № 6 г. Ліды». Бібліятэкар пазнаёміла рабят з біяграфіяй пісьменніка, а затым прапанавала здзейсніць віртуальнае падарожжа «Как жили во времена Гогаля» па творах класіка. Навучэнцы паглядзелі фрагменты экранізацый твораў: «Вий», «Вечера на хуторе близ Диканьки», «Ревизор» і іншыя. “Мир Гоголя” – гэта не толькі ўнутраны свет пісьменніка, але і свет вакол яго, жывыя рысы тых мясцін, якія памятуюць яго. Школьнікі зазірнулі ў гэты свет, сутыкнуліся з ім. Ён аказаўся цікавым і загадкавым.
Admin
У філіяле “Інтэграваная бібліятэка в. Мінойты” адбылося лiтаратурнае свята “Паклікала кніга ў госці нас”. Дзецi актыўна ўдзельнiчалi ў конкурсах, гульнях, лiтаратурных вiктарынах, разгадвалi загадкi пра казачных герояў. Называлi ўладальнiка страчанай рэчы ў конкурсе “Бюро знаходак”. У свяце прыняла ўдзел кiраўнік тэатра “Берег” Чайко Святлана, якая правяла для хлопчыкаў i дзяўчынак сюжэтна-гульнёвую праграму “Мурзилка в гостях у книжки”.
Admin
Лекция«Одной мы связаны судьбой»

Лекция, посвященная Дню единения народов Беларуси и России «Одной мы связаны судьбой» прошла для учащихся 5«А» класса ГУО «СШ №8 им. В. Ф. Казакова».
Беседа велась о том, что это праздник – символ духовного родства, неразрывной близости, взаимной поддержки, крепкой дружбы, которая связывает народ Беларуси и России.Так же речь шла об общих достиженияхи свершениях предков,солидарности в трудные времена, как боролись с фашизмом наши народы и завоевали Великую Победу.А еще учащиеся узнали о том, что в настоящее время наши страныстремятся создавать продукцию, реализовывают новые экономические проекты,а полет нашей космонавтки тому подтверждение.
Admin
Тематическая беседа «Мы разам, мы вместе»

2 апреля в нашей стране отмечается День единения народов России и Беларуси. Именно в этот день в 1996 г. был подписан договор об образовании Сообщества двух государств – России и Беларуси. К этой дате в филиале «Лидская городская библиотека №4» дляполучателей услуготделения социальной реабилитации, абилитации инвалидов ГУ ЛРТЦСОНсостояласьтематическая беседа «Мы разам, мы вместе» в рамках социального проекта «Мир один на всех». Ребятам рассказали об образовании праздника, о символах двух государств и о народных традициях. Состоялся просмотр видеоролика «Единством сильны». В завершении мероприятия участники познакомились с книжными изданиями, отражающими историческое и культурное наследие Беларуси и России.
Admin
Экскурсия «Библиотека –волшебное место, где книгам не скучно, где всем интересно»

Вфилиале «Дитвянская сельская библиотека» прошла экскурсия «Библиотека –волшебное место, где книгам не скучно, где всем интересно»,участниками которой были учащиеся 1 класса ГУО«Дитвянская средняя школа». Ребята побывали в удивительном городе, где вместо улиц – ряды книжных стеллажей, вместо этажей – книжные полки, дома – это тома книг.
Библиотекарь познакомила ребят с книжным фондом библиотеки, рассказала о том, какие бывают книги, познакомила с правилами пользования библиотекой. Вниманию ребят была представлена игра-викторина «Назови сказку по подсказке».
Admin
Тэматычны вечар “Адна ў нас калыска – зялёны край, славянская зямля”

Тэматычны вечар “Адна ў нас калыска – зялёны край, славянская зямля” адбыўся ў філіяле “Інтэграваная бібліятэка агр. Бердаўка”. Удзельнікі мерапрыемства зачытвалі i слухалi вершы пра родны край і яго прыгажосць. Гулялi ў гульню “Патлумач слова”.
Admin
Гадзіна карысных парад “Зберажом здароўе самі”

Да Сусветнага дня здароўя для ўдзельнікаў клуба “Надзея” у філіяле “Лідская гарадская бібліятэка імя В.Таўлая” была праведзена гадзіна карысных парад “Зберажом здароўе самі”. Тэма Дня здароўя 2024 года: “Маё здароўе – маё права”. Фельчар Васкан Тарэса Іосіфаўна расказала прысутным аб неабходнасці клапаціцца аб сваім здароўі. Бібліятэкар правяла творчыя заданні, усе прысутныя з цікавасцю прынялі ў іх удзел.
Admin
Час здоровья «Страна ЗДОРОВячков»

В филиале «Лидская городская детская библиотека» к Всемирному дню здоровья прошёл час здоровья «Страна ЗДОРОВячков» для участников любительского объединения «Родничок» ГУО «Детский сад № 18 г. Лиды». С ребятами поговорили про здоровье, о правилах гигиены, о здоровом питании. Дети с удовольствие сделали физ. разминку, поучаствовали в игре «Полезные овощи, фрукты и ягоды», учились оказывать медицинскую помощь, отгадывали загадки о предметах личной гигиены, посмотрели видео о «ЗОЖ».
Admin
Экскурсія “З кнігай прызначана сустрэча”

На экскурсію “З кнігай прызначана сустрэча” у філіял “Лідская гарадская бібліятэка №6 імя В. Таўлая” завіталі дзеці, якія наведваюць ДУА “Дзіцячы сад №8 г.Ліды”.Бібліятэкары пазнаёмілі з дзіцячым фондам, правіламі карыстання бібліятэкай.
Admin
Інфармацыйны ўрок “Канцэнтрацыйныя лагеры – сімвалы трагедыі Вялікай Айчыннай вайны”

Да Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў у філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №5” прайшоў інфармацыйны ўрок “Канцэнтрацыйныя лагеры – сімвалы трагедыі Вялікай Айчыннай вайны”. Вядучыя распавялі прысутным звесткі з гісторыі існаванне людзей у канцэнтрацыйных лагерах, пра тое, як з іх здекваліся у канцлагерахБухенвальд, Асвенцым, Аўшвіц, Саласпілс, Равенсбрук, Штутгоф.Мерапрыемства праводзілася ў рамках святкавання 80-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Admin
Гадзіна смутку «Мы вярнуліся са смерці»

11 красавіка ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы прайшла гадзіна смутку «Мы вярнуліся са смерці», прысвечаная Міжнароднаму дню вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. У гоці былі запрошаны студэнты Лідскага каледжа.
Гісторыя фашысцкіх канцлагераў – адна з самых чорных старонак чалавечай гісторыі. Вядучыя расказалі ўдзельнікам мерапрыемства, адкуль канвеер смерці браў свой пачатак і як распаўзаўся па Еўропе. Адмысловая ўвага была нададзена Беларусі, на тэрыторыі якой падчас Вялікай Айчыннай вайны рэалізоўваліся ўсе формы генацыду, адна з якіх – лагеры смерці. Віртуальнае наведванне журботных мясцін суправаджалася не толькі слоўнай інфармацыяй, але і гістарычнымі фота, і відэаролікамі. Убачанае і пачутае нікога не пакінула абыякавым. Мерапрыемства ладзілася ў рамках святкавання 80-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Admin
Экологический турнир «Мы все соседи на планете»

Дляучастников клуба «Буслік» в филиале «Лидская городская библиотека №2»прошел экологический турнир «Мы все соседи на планете» приуроченный Дню экологических знаний. Каждый этаптурнира – проверка знаний, выяснение позиции ребят по важным экологическим проблемам. Ведь защита жизни на земле начинается с малого: непогашенный костёр в лесу, выброшенный на улице мусор. Это всё губит природу.

Admin
Библиотечный урок «Окрыленные музыкой звезд»

Ко Дню космонавтикидля учащихся ГУО «СШ №8 им. В. Ф. Казакова» в филиале «Лидская городская библиотека №2» прошел библиотечный урок «Окрыленные музыкой звезд».Ребята с интересом прослушали рассказ о создании космических станций, о первых животных и космонавтах, побывавших в космосе, о первой космонавтке суверенной Беларуси Марине Василевской, благодаря полету которой нашу страну можно считать, участницей космических программ и мы вошли в историю как космическая держава. Еще учащиеся узнали о том, как работает Международная космическая станция, развивается космический туризм.
Admin
16.04. – да Дня экалагічных ведаў прайшла экалагічная віктарына “Не только в гости ждет тебя природа”. Вядучыя адзначылі значэнне лесу, вады і глебы для ўсяго жывога, звярнулі ўвагу на тое, што трэба берагчы жывёльны і раслінны свет ад знікнення, пагулялі ў экалагічныя віктарыны. Дзеці з задавальненнем прымалі ўдзел у віктарынах, адказвалі на пытанні.
Admin
В филиале “Лидская городская детская библиотека”, на экологической игре-викторине “Земля, которой ты частица”, к Международному дню Матери-Земли, воспитанники ГУО “Детский сад № 22 г. Лиды” проявили свои экологические познания. Наши гости хорошо знают, что такое природа, как к ней нужно относиться, какие богатства она даёт и как сберечь то, что есть вокруг человека. Ребята поучаствовали в занимательных играх “Экологические ситуации” и “Сортировка мусора”, отгадывали загадки “Знатоки леса”, узнали о “законах” экологии и посмотрели экологические мультфильмы.

Admin
18 красавіка 2024 года ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы прайшла навукова-практычная канферэнцыя “ХI Лідскія чытанні” на тэму“80 мірных гадоў. Лідчына ад вызвалення да сённяшняга дня”.

У кожнага горада, як і ў кожнага чалавека, свой лёс, свая біяграфія, свая гісторыя.
Ліда – горад са шматвяковай гісторыяй. Разам з помнікамі даўніны ў пасляваенны час аднавілася жыццё жыхароў і эканамічны стан горада. Сучаснае аблічча горад набыў у другой палове XX ст., былі пабудаваны новыя заводы: аўтарамонтны (цяпер ААТ “Лідааграпраммаш”), лакафарбавы, аптычны і іншыя прамысловыя прадпрыемствы, новыя жылыя масівы з адміністрацыйнымі, гандлёвымі і жылымі будынкамі, добраўпарадкаваныя вуліцы, скверы, устаноўлены помнікі.
Навукова-практычная канферэнцыя “ХI Лідскія чытанні: 80 мірных гадоў. Лідчына ад вызвалення да сённяшняга дня” прадэманстравала станаўленне розных сфер жыцця жыхароў Ліды і раёна ў пасляваенны перыяд і па сённяшні дзень.Стараннямі многіх пакаленняў Ліда стала прыгожым і самабытным горадам. Яна ўяўляе цікавасць для навукоўцаў, эканамістаў, палітыкаў як гістарычным мінулым, так і багатай сучаснасцю.
З прывітальным словам выступіла Вайцюкевіч Наталля Міхайлаўна, намеснік загадчыка аддзела культуры Лідскага райвыканкама.На канферэнцыю былі запрошаны прадстаўнікі ўстаноў і прадпрыемстваў Лідчыны.
Удзельнікі канферэнцыі – педагогі і навучэнцы дзяржаўных устаноў адукацыі г.Ліды, прадстаўнікі мясцовых прадпрыемстваў, краязнаўцы, навуковыя супрацоўнікі ДУ “Лідскі гісторыка-мастацкі музей” і “Занальны дзяржаўны архіў у г. Лідзе”, супрацоўнікі і чытачы публічных бібліятэк.Дакладчыкі асвятлілі розныя бакі жыццядзейнасці Гродзеншчыны і Лідчыны за апошнія 80 гадоў: Свірко Святлана Генадзьеўна, дырэктар установы “Занальны дзяржаўны архіў у г. Лідзе” прадэманстравала дакументальны фільм “Да 80-годдзя вызвалення г.Гродна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”, які быў падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.
Салаўёў Расціслаў Юр’евіч, благачынны Лідскай акругі Лідскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы Маскоўскага Патрыярхата, настаяцель храма Святога Вялікапакутніка Георгія Перамаганосца г.Ліды, кандыдат багаслоўя, протаіерэй падрабязна раскрыў тэму свайго даклада“Праваслаўныя прыходы Лідскага благачыння ў перыяд з 1945-1991 гады”. Па заканчэнні выступу Расціслаў Юр’евіч падараваў Лідскай раённай бібліятэцы імя Я.Купалы выданне “Сия есть победа победившая мир, вера наша: Православие на Лидчине в ХІІІ – начале ХХІ века” са словамі благаславення і шчырымі пажаданнямі.
Аб жыццёвым вопыце, вайсковай службе і сувязі з Лідчынай расказаў Панчанка Іван Сямёнавіч, старшыня камісіі па сацыяльна-бытавых пытаннях і медыцынскім абслугоўванні ветэранаў Лідскага раённага Савета ветэранаў.
Мікалайчык Любоў Яўгенаўна, бібліятэкар в/ч 19764, у сваім дакладзе “Лідскі аэрадром: ад вайны да нашых дзён” расказала прысутным гісторыю станаўлення і развіцця мясцовага аэрадрома за апошнія некалькі дзесяцігоддзяў. Яе калега, Чапля Данута Францаўна, бібліятэкар в\ч 1234, сканцэнтравала свой выступ “На пярэднім рубяжы” на гістарычных асаблівасцях і сучаснасным стане пагранічных войск на Лідчыне.
Якубчык Канстанцін Іосіфавіч, слесар па рамонту рухомых саставаў зборачнага цэха УП “Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі”Лакаматыўнае дэпо Ліда, у сваім дакладзе “Крок у бяссмерце: героі Лідскага падполля” разам з прысутнымі перанёсся ў ваенныя і пасляваенныя часы. Выступ дакладчыка суправаджаўся відэафільмам.
Для гасцей навукова-практычнай канферэнцыі было прадэманстравана відэа “Я з вогненай вёскі Леснікі” Някрасава Віктара Аляксандравіча, вадзіцеля пагрузчыка УП “Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі” Лакаматыўнага дэпо Ліда. Віктар Аляксандравіч удзельнічаў са сваім прэзентацыйным фільмам у конкурсе відэаролікаў “Я з вогненай вёскі…”, прысвечаным 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, які быў арганізаваны па ініцыятыве Брэсцкай транспартнай пракуратуры, дзе па выніках анлайн-галасавання ўвайшоў у тройку лідэраў і нават перамог у адной з намінацый.
ХI Лідскія чытанні сабралі ў сцянах Лідскай раённай бібліятэкі прадстаўнікоў рознах сфер дзейнасці. За “эканамічную” складавую навукова-практычнай канферэнцыі адказвалі супрацоўнікі вядучых прадпрыемстваў г.Ліды.
Пекар Аляксандр Іванавіч, спецыяліст аддзела маркетынга ААТ “Лідскія харчовыя канцэнтраты”, яскрава і эмацыйна выступіў з дакладам “Гісторыя ЛІДКОН – гісторыя поспеху”, дзе не толькі рассказаў пра гісторыю і сучасны стан прадпрыемства, а і прадэманстраваў рарытэтную прадукцыю, выпуск якой ладзіўся ў пасляваенныя гады.
““Лідскае піва”: з гісторыі развіцця прадпрыемства ў пасляваенны перыяд” – пад такой назвай прагучаў выступ Чарняк Веранікі Яўгенаўны(экскурсаводААТ “Лідскае піва”). Даклад суправаджаўся цікавымі гістарычнымі звесткамі, фотаздымкамі, фактамі. Новым стала для аўдыторыі гісторыя аб тым, што ў ваенны час будынак завода быў адзіным, які не крануў вораг, у той час, калі навокал увесь горад быў у руінах.
Не менш цікавымі і пазнавальнымі сталі даклад “Лідскаму музею – 65 гадоў” намесніка дырэктара па навукова-даследчай дзейнасці ДУ “Лідскі гісторыка-мастацкі музей”Хацяновіч Наталлі Аляксандраўныі выступ “Лідскі каледж: ад вытокаў – да сучаснасці” Казлоўскай Юліі Ігараўны, студэнткі Лідскага каледжаГродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, у якім ішла гаворка пра гісторыю навучальнай установы і яе выпускнікоў, якія праславілі Лідчыну ў розных галінах.
Суднік Станіслаў Вацлававіч (рэдактар часопіса “Лідскі Летапісец”, краязнаўца)таксама звярнуўся да гісторыі Лідскага краю ў сваім выступленні “Адміністрацыйнае дзяленне Лідчыны пасля 1944 года”, аАнашкевіч Наталля Мікалаеўна (выкладчык беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа №11 г.Ліды”, кіраўнік метадычнага аб’яднання па духоўна-маральнаму выхаванню) прысвяціла свой даклад краязнаўцу, грамадскаму дзячу Лідчыны Віктару Іванавічу Кудла.
Супрацоўнікі ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Я.Купалы” (бібліятэкар Чайко Тэрэса Валяр’янаўнаі галоўны бібліёграфКурбыка Галіна Раманаўна) сканцэнтравалі ўвагу ўдзельнікаў навукова-практычнай канферэнцыі на гісторыі бібліятэк і правялі агляд лепшых выданняў пра г.Ліду другой паловы ХХ-пач.ХХІ стст.
Да ўвагі ўдзельнікаў і гасцей навукова-практычнай канферэнцыі была падрыхтавана кніжная выстава “Лідчына ўчора, сёння і заўтра”. Па выніках канферэнцыі супрацоўнікамі Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы будзе выдадзены друкаваны зборнік дакладаў “ХІ Лідскія чытанні. 80 мірных гадоў. Лідчына ад вызвалення да сённяшняга дня”. Папаўненне краязнаўчай скарбонкі стане здабыткам спецыялістаў-гісторыкаў і шматлікіх чытачоўрозных пакаленняў.
Admin
Конкурс малюнкаў “Жыву ў Беларусі, тым і ганаруся”

З мэтай грамадзянска-патрыятычнага выхавання філіял “Лідская гарадская бібліятэка №2” для навучэнцаў ДУА “СШ №8 імя В.Ф.Казакова” 1 “В” класа правяла конкурс малюнкаў “Жыву ў Беларусі, тым і ганаруся”. Спачатку ўдзельнікі адказвалі на пытанні “Што для мяне Беларусь?”, “За што я люблю сваю краіну?”, “Чаму яна так называецца?”, складалі пазлы “Сімвалы краіны”.
У сваіх малюнках дзеці адлюстравалі сінявокуя, працавітую, цудоўную, прыязную, шчодрую, талерантную, гераічную краіну – Беларусь.Самыя цікавыя малюнкі былі адзначаны граматамі.
Admin
Кліп-агляд “Шекспир, или истина где-то рядом”

23 красавіка ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №1” ладзіўся кліп-агляд “Шекспир, или истинагде-то рядом”, прысвечаны 460-годдзю з дня нараджэння У.Шэкспіра. Бібліятэкар расказала прысутным аб асноўных этапах яго жыцця. Асаблівую цікаўнасць у рабят вызваў аповед аб тым перыядзе, калі драматург перасяліўся ў Лондан і звязаў свой лёс з тэатрам “Глобус”, для якога пісаў п’есы і выконваў ролі. Тады Шэкспір пазнаёміўся з арыстакратыяй Лондана і вальмі хутка праславіўся ў літаратурных колах. Яму было ў той час 25 гадоў. Сілы і імкненні да працы – невычэрпны запас, і геній Шэкспіра расцвёў пад яскраввым сонцам Рэнесанса, калі чалавек быў аб’яўлены вянцом усяго жывога. У заканчэнні прысутныя праслухалі бібліяграфічны агляд твораў драматурга, якія ёсць у фондзе бібліятэкі.
Admin
Літаратурны дыліжанс “Пісьменнікі – юбіляры 2024 года”

23 красавіка ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы прайшоў літаратурны дыліжанс “Пісьменнікі – юбіляры 2024 года”. Госці пазнаёміліся з жыццём і творчасцю пісьменнікаў-юбіляраў 2-га квартала 2024 года: В.Быкава, А.С.Пушкіна, Б.Васільева і У.Шэкспіра, якія пакінулі яркі след у гісторыі айчыннай, рускай і замежнай літаратуры. Вядучыя расказалі пра асноўныя моманты біяграфіі і найважнейшыя перыяды іх дзейнасці. Звяртаючыся да творчасці таго ці іншага юбіляра, прысутныя ўспаміналі любімыя творы, імёны герояў, дзяліліся ўражаннямі ад прачытанага.
Admin
Гадзіна здароўя “Добрыя парады для вашага здароўя”

24 красавіка ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы ладзілася гадзіна здароўя “Добрыя парады для вашага здароўя”. Былі запрошаны навучэнцы Лідскага дзяржаўнага палітэхнічнага каледжа. Вядучыя напомнілі прысутным пра галоўныя моманты здаровага ладу жыцця: фізкультура, рацыянальнае харчаванне, асабовая гігіена, загартоўванне, адказ ад шкодных звычак, дадатныя эмоцыі. Гэта ўсё разам дзейнічае на прадаўжэнне жыцця. Кожны жыхар планеты мае правы на якаснае жыццё, медыцынскае абслугоўванне. Але і сам павінен спрыяць і выбіраць свой жыццёвы шлях у дадатным напрамку. Напрыканцы госці прынялі ўдзел у відэавіктарыне “Здароўе – гэта здорава!”, стараліся адказваць на пытанні прыкладамі са свайго жыцця.

Admin
Экалагічны набат “Чарнобыль жывы і заўседы бяспечны”

25 красавіка ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Я.Купалы бібліятэкары ладзілі мерапрыемства “Чарнобыль жывы і заўседы бяспечны”. Яно прайшло ў форме экалагічнага набату. Вядучыя пазнаёмілі дзяцей з узнікненнем новай галіны гаспадаркі – ядзернай энергетыкай, расказалі аб будаўніцтве Чарнобыльскай АЭС, аб прычынах страшнай аварыі 26 красавіка 1986 года і чаму неабходна ведаць пра яе. Школьнікі ўбачылі фотаздымкі з месца падзей, пачулі аб рабоце па ліквідацыі радыяцыйных заражэнняў на месцы аварыі, аб подзвігу ліквідатараў. Прысутныя даведаліся пра эканамічны ўрон, нанесены Чарнобыльскай катастрофай, пра наступствы аварыі для здароўя людзей. Аповяд суправаджаўся мультымедыйнай прэзентацыяй з фрагментамі дакументальнага фільма аб аварыі на атамнай станцыі, пазнаёміліся з кніжнай выставай “Гарачы красавік 1986-га”, праслухалі вершы пра Чарнобыль, гімн ліквідатарам.
Admin
Информационный час «Это горькое слово Чернобыль»

25 апреля в филиале «Березовская городская библиотека» для школьников прошел информационный час «Это горькое слово Чернобыль». Ребята узнали об истории строительства и эксплуатации ЧАЭС, о причинах аварии, о том, как устранялись ее последствия. Очень тронули ребят факты проявленного героизма по устранению пожара на АЭС, а также масштабы экологических последствий этой катастрофы. Учащиеся с интересом посмотрели и изучили информацию о Чернобыльской катастрофе по документальному фильму «Чернобыль. Рассказ детям».
Admin
Час информации «Черная быль»

В филиале «Лидская городская детская библиотека» прошёл час информации «Черная быль». Учащимся 7 «А» класса ГУО «СШ №1 г.Лиды» напомнили о трагической дате 26 апреля 1986 года, рассказали о последствиях страшного взрыва, который произошёл на Чернобыльской АЭС. Ребята, посмотрев небольшой видеофильм про Чернобыль, узнали о трёх героях, которые пожертвовали своими жизнями, чтобы ликвидировать второй взрыв на АЭС. Так же ребятам была предложена викторина «Радиация», в которой узнали об опасных радиоактивных веществах, попавшие в окружающую среду из-за атомного взрыва.

Admin
Гадзіна памяці “Каторы год чуваць званы Чарнобыля”

У філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №3” прайшла гадзіна памяці “Каторы год чуваць званы Чарнобыля”. Бібліятэкар расказала аб прычынах узнікнення аварыі, маштабах трагедыі, розных захворваннях, выкліканых радыяцыяй і як праходзіла эвакуацыя насельніцтва.Напрыканцы мерапрыемства зрабілі выснову: які разбуральны ўплыў аказаў выбухна чалавецтва і прыроду і што трэба памятаць пра гэта ўвесь час.

Admin
Экологический видеонабат «Чёрная боль Белой Руси»

26 апреля к Международному дню памяти жертв радиационных аварий и катастроф в филиале «Лидская городская библиотека №4» состоялся экологический видеонабат «Чёрная боль Белой Руси» для учащихся ГУО «Лидская детская музыкальной школа искусств». В ходе мероприятия ребята узнали о том, кто такие ликвидаторы АЭС и почему они герои, каковы причины чернобыльской трагедии. Узнали, что такое «зона отчуждения», рассмотрели последствия катастрофы для Республики Беларусь, сделали выводы, почему чернобыльскую катастрофу считают трагедией XX века.Для читателей библиотеки была подготовлена книжная выставка «Долгое эхо Чернобыля».
Admin
Гістарычны хранограф “Чернобыль: трагедия, подвиг, память”

Кожны год 26 красавіка ўвесь свет успамінае аб адной з самых страшных катастроф ХХ стагоддзя: 38 гадоў назад на чацвёртым энергаблоку Чарнобыльскай АЭС адбыўся выбух, які стаў прычынай буйнейшай на Зямлі атамнай катастрофы. З гэтай нагоды ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №1” 26 красавіка ладзіўся гістарычны хранограф “Чернобыль: трагедия, подвиг, память”. На сустрэчы дзеці пазнаёміліся з гісторыяй катастрофы ў Чарнобылі, а таксама яе вынікамі. Бібліятэкар падрабязна паведала аб пажарных, якія першымі ўступілі ў барацьбу з атамнай стыхіяй і коштам свайго жыцця выратавалі чалавецтва, аб тым што цяпер адбываецца ў Чарнобыльскай зоне адчужэння. Людзі не павінны забываць герояў-ратавальнікаў, якія выконвалі свой прафесійны доўг у той жудаснай трагедыі.
Admin
Встреча с читателями православной литературы

27 апреля секретарь Лидской епархии протоиерей Максим Цигель встретился с участниками клуба «Воскресные встречи» епархиальной библиотеки при Свято-Михайловском кафедральном соборе г. Лида, филиал «Лидская городская библиотека №4». Встреча с читателями православной литературы была посвящена новомученикам Русской Православной Церкви, а также была приурочена к 80-летию освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков. Началась встреча с заупокойной литии по новопреставленному протоиерею Виталию Антонику, заслуженному профессору, преподавателю Минской духовной семинарии, который также неоднократно бывал в библиотеке Лидской епархии и выступал перед слушателями. Далее протоиерей Максим Цигель рассказал собравшимся об открытии православных храмов и возобновлении духовно-приходской жизни в Беларуси в годы Великой Отечественной войны. Священник рассказал о новомученике преподобном Серафиме (Шахмуте) и иерее Григорие Кударенко, насельниках Свято-Успенской Жировичской обители, о великих заслугах этих священнослужителей в деле открытия православных храмов на белорусских землях. Завершилась встреча обсуждением предстоящей поездки по Лидчине, в которой примут участие постоянные слушатели лекториев протоиерея Максима Цигеля. Планируется, что экскурсанты посетят святыни Лидского церковного округа, а также поклонятся памятникам солдат и жертв Великой Отечественной войны, почтят минутой молчания вождей, воинов и всех погибших в годы военных лихолетий.
Admin
Анкетаванне чытачоў “Бібліятэка – вачыма чытачоў”

У Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы прайшло анкетаванне чытачоў “Бібліятэка – вачыма чытачоў”, прысвечаная Году якасці. У анкетаванні прынялі ўдзел 45 рэспандэнтаў: 1- узрост да 30 гадоў, 14- ад 30 да 50гадоў, 30 – ад 50 гадоў і старэйшыя. Амаль усе апрошаныя наведваюць бібліятэку 5 і больш гадоў, заўседы знаходзілі патрэбную ім кнігу. Наведваюць бібліятэку чытачы галоўным чынам адзін раз у месяц, у залежнасці ад вольнага часу. Чытацкія інтарэсы звязаны з рознымі вобласцямі ведаў: тэхніка, літаратура і мастацтва, радзей сацыяльныя і эканамічныя навукі, медыцына. Заўваг па арганізацыі абслугоўвання чытачоў ніхто не выказаў, усе былі ўдзячныя. Толькі адно пажаданне – абнавіць камп’ютарную базу.
Admin
Дзень адкрытых дзвярэй “Заву ў сваю прафесію”

30 красавіка бібліятэкары Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы правялі дзень адкрытых дзвярэй “Заву ў сваю прафесію”. Бібліятэкары правялі прысутных па залах бібліятэкі: абанемент, чытальная зала, камп’ютарны клас, расказалі пра работу бібліятэкара ў кожнай зоне абслугоўвання. Затым вядучая прапанавала гасцям паспрабаваць свае сілы ў прафесіі бібліятэкара і абслужыць адзін аднаго. Падлеткі вельмі хваляваліся пры пошуку кніг, часопісаў, але ўсе выпрабаванні прайшлі выдатна.
Admin
Литературный портрет «Правда о войне и человеке»

2 мая в филиале «Березовская городская библиотека» прошел литературный портрет«Правда о войне и человеке».Библиотекарь познакомила присутствующих с непростой биографией талантливого писателя В.П.Астафьева, с его первым литературным творчеством.Провели викторину «Сибирский писатель», где ребята читали отрывки из произведений.
Admin
Бібліяграфічны агляд “Увага! Бібліятэка прапануе часопісы і газеты”

Да Міжнароднага дня друку ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №2” адбыўся бібліяграфічны агляд “Увага! Бібліятэка прапануе часопісы і газеты”, дзе адбылося знаёмства з разнастайнымі дзіцячымі перыядычнымі выданнямі. Удзельнікі разам з настаўніцай даведаліся шмат цікавага з гісторыі часопіса “Вясёлка”, “Родная прырода” і іншых, змаглі пазнаёміцца з матэрыялам, змешчаным на старонках газет і часопісаў, параўнаць перыядычныя выданні. Напрыканцы вучні пазнаёміліся з правіламі наведвання бібліятэкі і карыстання кнігамі.

Admin
Кніжная выстава “Старонкі памяці”

Напярэдадні Дня Перамогі бібліёбус Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы выконваў абслугоўване чытачоў па маршруце “Мыто – Касілаўцы – Янаўляны”. Да Дня Перамогі была падрыхтавана кніжная выстава “Старонкі памяці”. Бібліятэкар расказвала чытачам пра кнігі, у якіх пісьменнікі расказваюць пра жудасныя гады Вялікай Айчыннай вайны, пра зверствы нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Гродзенскай вобласці і Лідскага раёна. Асаблівую ўвагу прысутныя пачулі пра пісьменнікаў і паэтаў-землякоў, якія як ніхто лепш не знае жыццё ваеннага часу з расказаў сваіх блізкіх. Таму іх творы найяскравей адлюстроўваюць падзеі тых часоў.
Admin
Арт-час «Наше творчество родному городу»

В рамках проекта «Мой город в сердце моём» в филиале «Лидская городская детская библиотека» прошёл арт-час «Наше творчество родному городу» для воспитанников ГУО «Детский сад №10 г.Лиды». Ребята совершили небольшую виртуальную экскурсию по Лиде, познакомились с символами нашего города, рассказали о своих любимых городских местах. Послушав стихи о нашем городе, о Лидском замке, парке, дети узнали о творческой профессии писателя и поэта. В творческой игре «Построй замок» ребята стали архитекторами, а взяв в руки цветные карандаши раскрасили город в яркие и красочные цвета.
Admin
Экскурс у гісторыю “Вялікдзень у нашай хаце”

Вялікдзень – самае галоўнае свята ўсіх хрысціян. Гэта момант, да якога многія вернікі рыхтуюцца фізічна і духоўна, выконваючы Вялікі пост. У філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №2” прайшоў экскурс у гісторыю “Вялікдзень у нашай хаце”. Падчас мерапрыемства бібліятэкар прапанавала ўдзельнікам дакрануцца да традыцый і размаляваць макет велікоднага яйка, паўдзельнічаць у конкурсах.
Admin
В преддверии 80-летия освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков филиалы ГУК «Лидская районная библиотека имени Я.Купалы» приняли участие в областной акции «Окна Победы», отдав дань памяти и уважения тем, кто, одержав победу в Великой Отечественной войне, продемонстрировал пример мужества и героизма для всех людей мира, которые выступают против фашизма, терроризма и насилия. Главная цель акции – создать атмосферу одного из самых важных праздников в Республике Беларусь, передать молодому поколению его традиции и создать новые, а также выразить свою благодарность героям Великой Отечественной войны и почтить память об ушедших ветеранах. Наша мирная жизнь, жизнь наших детей и внуков без войны – прямая заслуга этих людей.
Admin
Час патриотической песни «Они добывали Победу жизни высокой ценой»

Сотрудники филиала «Далекская сельская библиотека-клуб» провели час патриотической песни «Они добывали Победу жизни высокой ценой». Детям рассказали о том, какой ценой досталась белорусскому народу победа в Великой Отечественной Войне, вспомнили об истории возникновения военных песен и рассказали присутствующим о том, как военная песня помогала выжить и победить врага. Встреча проходила с живым музыкальным сопровождением. Обратили внимание ребят на то, что нужно уважительно относиться к старшему поколению, к памятникам войны.
Admin
Гучныя чытанні “Тот самый страшный день войны и первый шаг к Победе”

Напярэдадні 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 7 мая ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №1” для дашкольнікаў ДУА “Дзіцячы сад №7 г.Ліды” прайшлі гучныя чытанні “Тот самый страшный день войны и первый шаг к Победе”. Дзеці даведаліся аб той страшэннай вайне, што забрала мільёны жыццяў, разбурыўшай многія вялікія цэннасці, створаныя чалавецтвам. За мірнае неба, за перамогу ў гэтай вайне Беларусь заплаціла вялікую цану. Вядучая пазнаёміла хлопчыкаў і дзяўчынак з гісторыяй вызвалення горада Ліда. З вялікай увагай рабяты слухалі вершы і апавяданні аб вайне, глядзелі ўрыўкі ваеннай хронікі.
Admin
Гэты час ў памяці заўсёды…


Колькі часу прайшло, а доўгае рэха вайны не змаўкае. Прабіваецца то нечаканым знаходжаннем затоеных снарадаў, то ўспамінамі са слязамі на вачах, то ціхім плачам над зберажонай пахаванкай з сухімі словамі “прапаў без вестак”, то перазвонам медалёў на грудзях сівавалосых ветэранаў.
Для нашай краіны вясновы месяц май – гэта заўсёды перыяд, які напоўнены асаблівым сэнсам.2024 год – не выключэнне, а менавіта таму, што навокал адзначаюць 80-ю гадавіну вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэта свяшчэнная памяць аб загінуўшых на палях бітвы, памёрлых ад ранаў у мірны час.
Каб памяць у сэрцы жыла супрацоўнікамі філіяла “Лідская гарадская бібліятэка №2” быў праведзены ўрок “Мы ўнукі твае, Перамога!”, на які прыйшлі выхаванцы ДУА “Дзіцячы сад №29 г.Ліды”. Дзеля таго, каб дашкольнікі зразумелі, што такое вайна і ганарыліся подзвігамі абаронцаў Айчыны, гаворка ішла пра мужнасць партызан і салдат, геройства простых беларусаў, і нават такіх маленькіх дзяцей, як удзельнікі мерапрыемства, бо на іх лёс, нажаль, прыпалі ваеннныя гады. Асноўнай мэтай мерапрыемства было фарміраванне пачуцця патрыятызму і гонару за нашу краіну.
У рамках рэалізацыі праекта “Свет адзін на ўсіх” у філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №4” з атрымальнікамі паслуг аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў дзяржаўнай установы “ЛРТЦСОН” прайшоў вусны часопіс “Вайна ў сэрцах, у памяці, у кнігах”. Перагортваючы старонкі часопіса, дзеці даведаліся пра бітвы, якія змянілі ход Вялікай Айчыннай вайны, пра мужнасць і гераізм савецкіх людзей на фронце і ў тыле, пра дзяцей, пра міласэрнасць. Старонка часопіса “Лірычная” пазнаёміла з мелодыямі ваенных гадоў. Напрыканцы ўдзельнікі мерапрыемства ўшанавалі хвілінай маўчання памяць загінуўшых абаронцаў Радзімы.
У філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №6 імя В. Таўлая” быў праведзены рэпартаж памяці “Мир нужен на земле всегда”. Прысутныя расказвалі аб сваіх родных, якія прайшлі дарогамі вайны. Падчас мерапрыемства спявалі і слухалі ваенныя песні, чыталі вершы. Усе з цікавасцю пазнаёміліся з кнігамі, размешчанымі на выставе “Памяць зямлі, памяць людзей”.
У філіяле “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка” прайшла памятна-гістарычная гадзіна “Іх подзвіг жывы, непаўторны і вечны”. Вучням ДУА“Сярэдняя школа №1 г.Ліды” расказалі, што перамога ў Вялікай Айчыннай вайне дасталася высокай цаной. А цаной была смерць людзей. Дзеці нароўні з дарослымі змагаліся за мірнае неба, таму хлопчыкам і дзяўчынкам распавялі пра некаторыя подзвігі, учыненыя юнымі героямі. Іх смеласць і адвага ўвекавечаны мемарыяламі і кнігі таксама захоўваюць памяць пра герояў вайны. Дзеці пазнаёміліся з кнігамі на ваенную тэматыку і прынялі ўдзел у гульні “юны антыфашыст”.
У філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №2” для вучняў 5А класа ДУА “Сярэдняя школа №8 імя В.Ф. Казакова” прайшла гадзіна-напамін “Наш абавязак памятаць”, прымеркаваная да свята Перамогі. Бібліятэкар расказала дзецям пра цяжкія ваенныя выпрабаванні, пра людзей, якія кавалі Перамогу на франтах Вялікай Айчыннай вайны і ў тыле. Прысутныя даведаліся, як захоўваецца памяць аб падзеях вайны, аб яе выдатных удзельніках і іх учынках, аб панесеных стратах, праз знаёмства з творчасцю беларускіх пісьменнікаў-франтавікоў: А.Адамовіча, І.Чыгрынава, І.Шамякіна, М.Лынькова, якія пакінулі нам, унукам і праўнукам, праўду з першых рук.
З кожным годам выдаляюцца ад нас суровыя дні Вялікай Айчыннай вайны. А кнігі – захавальнікі памяці – дапамагаюць нам ацаніць у поўнай меры светлыя імгнення заканчэння вайны.
Admin
Беседа «Мы символами Родины гордимся»

Уважать символы государства – значит уважать свою страну, свой народ, свою историю. Об этом и шла беседа «Мы символами Родины гордимся» филиала «Далекская сельская библиотека-клуб». В беседе с детьми библиотекарь рассмотрела символы белорусского государства, которые являются отличительной чертой Республики Беларусь для всего мира, а также предметом нашей гордости.
Admin
Беседа-знакомство «Три символа белорусского государства»

В филиале «Лидская городская библиотека №4» для людей с инвалидностью из г.Лиды и г.Березовки прошло интересное мероприятие «Три символа белорусского государства». Присутствующие участвовали в интеллектуальной викторине «Как мы знаем символику Республики Беларусь?», складывали пазлы «Государственные символы Республики Беларусь», посмотрели и обсудили видеофильм «Символы моей страны». В завершение мероприятия все вместе исполнили Государственный гимн Республики Беларусь. К мероприятию была оформлена книжная выставка «Галоўныя сімвалы Рэспублікі”.
Admin
Інфармацыйны дайджэст “Дзяржаўная сімволікаРэспублікі Беларусь: гісторыя і сучаснасць”

У філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №5” прайшоў інфармацыйны дайджэст “Дзяржаўная сімволікаРэспублікі Беларусь: гісторыя і сучаснасць”. Вядучыя далі звесткі з гісторыі аб тым, як з’явіліся герб, сцяг і гімн у жыцці народа, прапанавалі разгледзець герб і сцяг Рэспублікі Беларусь, звярнулі ўвагу прысутных, што ў іх адлюстраваны асаблівасці краіны, адзначылі , што гімн гэта галоўная песня краіны або яе мелодыя, якая выконваецца ў асабліва ўрачыстых выпадках.
Admin
Сямейная сустрэча “Усё пачынаецца з сям’і…”

У філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №6 імя В. Таўлая” была праведзена сямейная сустрэча “Усё пачынаецца з сям’і…”. Удзельнікі мерапрыемства расказалі пра свае сем’і, падзяліліся сакрэтамі шчаслівага сямейнага жыцця.

Admin
Литературный круиз «Счастья вашему дому!»

В филиале «Лидская городская библиотека №4» прошёл литературный круиз «Счастья вашему дому!» для школьников 2 класса ГУО «Средняя школа №11». Дети участвовали в викторине, разгадывали кроссворд на тему родственных отношений, построили «дом» из кирпичиков-слов: любовь, забота, терпение, уважение, ответственность. К мероприятию была оформлена книжная выставка «Мир начинается с семьи».
Admin
Гутарка “Под семейным зонтиком”

15 мая філіял “Лідская гарадская бібліятэка №2” для навучэнцаў 2Г класа ДУА “Сярэдняя школа №8 імя В.Ф.Казакова” ладзіў гутарку “Под семейным зонтиком”, прысвечаную Міжнароднаму дню сям’і. Дзеці даведаліся пра гісторыю свята і глыбокі сэнс слова “сям’я”. Усе ўдзельнікі выказалі сваё меркаванне аб значнасці сям’і, на чым трымаецца сям’я, аб традыцыях і ўзаемаадносінах у сваіх сем’ях, ўдзельнічалі ў розных конкурсах, разгадвалі загадкі на тэму роднасных адносін, зачытвалі цытаты аб сям’і, аб каханні, аб дабрыні.
Admin
В рамках ХХ научно-практической конференции «Духовное возрождение общества и православная книга» состоялся торжественный акт по случаю 20-летия Координационного совета по библиотечной деятельности при Синодальном отделе религиозного образования и катехизации Белорусской Православной Церкви, в ходе которого были вручены награды его активным членам.
Награды Белорусской Православной Церкви, Патриаршего Экзарха и Синодального отдела религиозного образования и катехизации Белорусской Православной Церкви вручил епископ Несвижский Авксентий, викарий Патриаршего Экзарха всея Беларуси.
За добросовестные деяния на ниве духовно-нравственного воспитания, вклад в сохранение традиционных ценностей в обществе и в связи с 20-летием Координационного совета по библиотечной деятельности Грамотой Патриаршего Экзарха награждена Мартинкевич Дарья Антоновна, заведующая отделом библиотечного маркетинга ГУК «Лидская районная библиотека имени Янки Купалы».
Admin
Бібліятэка: жывём у фармаце сённяшняга дня

23 мая 2024 года Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы адчыніла свае дзверы для гасцей абласнога семінара “Бібліятэка: жывём у фармаце сённяшняга дня”, удзельнікамі якога сталі супрацоўнікі аддзелаў маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці бібліятэчных сістэм Гродзеншчыны.
Падчас экскурсіі па Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы “Бібліятэка як частка культурнай прасторы рэгіёна” удзельнікі абласнога семінара “Бібліятэка: жывём у фармаце сённяшняга дня” наведалі арт-прастору “Паказвае і гаворыць бібліятэка”, якая прадстаўляла сабой прэзентацыю дасягненняў бібліятэчнай сферы Лідскага рэгіёна.
Вопыт працы, крэатыўныя знаходкі, адкрытасць да ўзаемадзеяння з рознымі арганізацыямі Лідчыны – усё гэта дэманстравалі супрацоўнікі бібліятэк горада і раёна на прэзентацыі дасягненняў бібліятэчнай сферы Лідскага рэгіёна “Паказвае і гаворыць бібліятэка” (філіялы “Лідская гарадская бібліятэка №3”, “Лідская гарадская бібліятэка №4”, “Інтэграваная бібліятэка агр.Дворышча”).
З прывітальным словам да ўдзельнікаў семінара звярталіся Наталля Федараўна Леўшунова, начальнік аддзела культуры Лідскага райвыканкама і Анастасія Юр’еўна Пекар, галоўны спецыяліст упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама.
Інтэрактыўнымі методыкамі ў бібліятэчнай практыцы падзялілася падчас свайго выступу Лемяноўская Ірына Казіміраўна, вучоны сакратар бібліятэкі ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага”. “Творчасць, якасць, вынік – праектная дзейнасць бібліятэчных устаноў” – пад такой назвай прагучаў даклад Жых Вольгі Канстанцінаўны, загадчыка аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці ДУК “Навагрудская раённая бібліятэка”. Пазнавальным для прысутных стала і анлайн-выступленне “Праекты Валагодскай абласной дзіцячай бібліятэкі па далучэнні дзяцей да чытання” Сіманавай Юліі Аляксандраўны, загадчыка інавацыйна-метадычнага аддзела БУК Валагодскай вобласці “Валагодская абласная дзіцячая бібліятэка”. Супрацоўнікі аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці ДУ “Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк г. Мінск” Мацко Карына Ігараўна і Сачко Караліна Сяргееўна падзяліліся сучаснымі ведамі ў дакладзе “Бібліятэка і сацыяльныя сеткі: саюзнікі ці сапернікі”.
Вопыт працы ў анлайн-прасторы прадэманствавалі супрацоўнікі ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Я.Купалы” (галоўны бібліятэкар аддзела бібліятэчнага маркетынгу Жышко Ганна Іванаўна і метадыст Міхаловіч Святлана Іосіфаўна), увазе прысутных быў прадстаўлены краязнаўчы web-квэст “Усяму пачатак тут, у краі маім родным”.
Крэатыўныя, таленавітыя, ідэйныя – рысы, якімі валодаюсь сучасныя метадысты і бібліятэкары. Гэта было пацверджанападчас работы ў групах на часе нестандартных ідэй“Адкрытаябібліятэка”.
Удзельнікі семінара наведалі філіял “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка”. Да ўвагі прысутных была прадэманстравана прэзентацыя краязнаўчай экспедыцыі “Лідскія таямніцы”.
Выніковым мерапрыемствам падчас абласнога семінара стала экскурсія “Лідскі замак: гістарычная вандроўка і сучаснасць”, якая надала магчымасць пагрузіцца ў мінулае Лідскага края.
Admin
Віншуем з перамогай бібліятэкі Гродзеншчыны, якія ўвайшлі у лік пераможцаў ХХХІІ рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”. Вынік плённай працы: 4 першых месца, 1 – другое.
Дыпломам І ступені адзначаны:
Навагрудская раённая бібліятэка за серыю культурных дыялогаў у межах асветніцкага праекта “Вялікія кнігі – Вялікія справы” ў намінацыі “За падтрымку і развіццё чытання”;
Іўеўская раённая бібліятэка за рэалізацыю праекта “Беларускі чацвер” і стварэнне электроннага інфармацыйнага рэсурса “Беларускі чацвер. НеВядомая беларуская літаратура” ў намінацыі “За значны ўклад у выхаваўчую работу з падрастаючым пакаленнем”;
Астрынская гарпасялковая бібліятэка Шчучынскага раёна за пошукавую “Экспедыцыю памяці” з грунтоўнай распрацоўкай інтэрактыўных рэсурсаў: “Взгляд в историю. Острино”, “Гісторыя яўрэяў Астрыны”, “Летапіс Астрыны”, Кнігі Памяці “І зноў памяць вяртаецца да вайны” ў намінацыі “За пошукавую і даследчую працу”;
Адэльская сельская бібліятэка Гродзенскага раёна за падрыхтоўку віртуальнай інтэрактыўнай карты “Мястэчка, якое было горадам. Падарожжа па аграгарадку Адэльск” у намінацыі “За навацыі ў галіне бібліятэчнай справы”.
Дыплом ІІ ступені атрымала Лідская раённая бібліятэка імя Я. Купалы за стварэнне краязнаўчага вэб-квэста “Всему начало здесь, в краю моём родном”.
Для просмотра полной версии этой страницы, пожалуйста, пройдите по ссылке.
Форум IP.Board © 2001-2025 IPS, Inc.