Помощь - Поиск - Пользователи - Календарь
Полная версия этой страницы: Обзор мероприятий.
Форум ГУ культуры "Лидская районная библиотека имени Янки Купалы" > Функционирование библиотеки > Новости
Страницы: 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9, 10, 11, 12, 13, 14, 15, 16, 17, 18, 19, 20, 21, 22, 23, 24, 25, 26, 27, 28, 29, 30, 31, 32, 33, 34, 35, 36, 37, 38, 39, 40, 41, 42, 43, 44, 45, 46, 47, 48, 49, 50, 51, 52, 53, 54
Admin
Правильный выбор – залог счастливой страны

2025 год для Республики Беларусь ознаменован важным и долгожданным событием – выборами Президента. Библиотеки г.Лиды и Лидского района поставили своей задачей информировать своих посетителей о проведении избирательной кампании. Во всех библиотеках действуют книжные выставки («Зрабіць выбар – наш абавязак і наша права!» филиала «Интегрированная библиотека агр.Бердовка», «Мая Беларусь! Мой выбар!» филиала «Лидская городская библиотека №3»), информационные уголки («Галасуем за лёс Беларусі» филиала «Лидская городская библиотека №1», «Избирательное право для всех и каждого» филиала «Дитвянская сельская библиотека», «Я выбіраю! Зрабі і ты правільны выбар» филиала «Лидская городская библиотека №6 им.В.Тавлая»), тематические полки («Вызначальны выбар» филиала «Интегрированная библиотека агр.Дворище», «Твой правільны выбар» филиала «Интегрированная библиотека агр.Тарново», «Твой голас! Твой выбар! Твая будучыня!» филиала «Лидская городская библиотека №2»), которые знакомят с публикациями в районной периодической печати и с литературой по данной теме. Они становятся источниками доступной информации и открывают двери к размышлениям о том, что значит быть гражданином в наше время.

Admin
17 студзеня бібліобус Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы наведаў чытачоў вёсак Мыто, Касілаўцы, Янаўляны. Бібліятэкар падрыхтавала матэрыялы для азнаямлення чытачоў больш падрабязна з кандыдатамі ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, расказала пра іх праграмы і запрасіла ўсіх прыбыць на выбарчы ўчастак каб аддаць свой голас за светлую будучыню нашай краіны.

Admin
Гульня “Падарожжа ў свет кніг Анатоля Зэкава”

21 студзеня ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №1” ладзілася гульня “Падарожжа ў свет кніг Анатоля Зэкава”, прысвечаная 70-годдзю з дня нараджэння пісьменніка. Дзеці пазнаёміліся з творамі дзіўнага, таленавітага беларускага пісьменніка. Кнігі Анатоля Зэкава – гэта захапляючае падарожжа ў таямнічы свет казак і вясёлых гісторый, якія здараюцца з хлопчыкамі і дзяўчынкамі, а таксама з іх сябрамі – братамі нашымі меншымі. Пазнаёміўшыся з кнігамі “Зязюля Гулюля”, “Кенгуру ці кенгура?”, “Чатыры зярняткі”, прысутныя пазналі шмат займальнага і павучальнага. Вандруючы, юныя чытачы праверылі сябе ў адгадванні загадак, вучыліся хутка вымаўляць скорагаворкі. Напрыканцы мерапрыемства ўвазе чытачоў была прадстаўлена кніжная выстава “Падарожжа ў свет кніг А.Зэкава”.

Admin
Информационный час «Выборы – шаг в будущее»

«Выборы – шаг в будущее» – под таким названием прошел информационный час для юных читателей в филиале «Березовская городская библиотека». Во время информационного часа участники мероприятия обсудили ключевые аспекты выборной кампании: этапы прохождения выборов Президента Республики Беларусь, основы избирательного процесса, значение выборов для общества, права и обязанности граждан на выборах, важность участия в голосовании и влияние каждого голоса на итоговый результат. Ребята поделились информацией, что они знают про выборы, вспомнили, что такое Конституция. Школьники узнали, как они смогут участвовать в голосовании в будущем и какую роль играет молодежь в формировании политической жизни страны.
Admin
Урок вежливости «Волшебное слово «Спасибо»»
Акция «Скажи любимому автору (литературному герою) «Спасибо»»

24 января сотрудник отдела библиотечного маркетинга, социокультурной деятельности и методической работы провела урок вежливости «Волшебное слово «Спасибо»» для учащихся начальных классов ГУО «Средняя школа №4 г.Лиды», чтобы рассказать детям о самом «вежливом» дне в году – Международном дне «Спасибо». Ребята дополняли рифмы, вспоминали звучание вежливых слов на разных языках мира, с помощью своеобразного колеса фортуны подбирали вежливые слова под ситуации. Во время встречи также была проведена акция «Скажи любимому автору (литературному герою) «Спасибо»», по завершении которой был создан своеобразный «букет» из слов благодарности. Познавательным стал и обзор детских книг, которые учат дружбе, вежливости и доброте «Чтобы радость людям дарить, надо добрым и вежливым быть».
Admin
Урок памяці “Не абышла і нас вайна”

28 студзеня Лідскую раённую бібліятэку імя Янкі Купалы наведалі студэнты Лідскага каледжа і ДУА “Ліцэй №1 г.Ліды”. У гэты дзень праходзіў урок памяці “Не абышла і нас вайна” з цыкла мерапрыемстваў “Памяць у спадчыну”. Бібліятэкары расказалі пра кароткі жыццёвы шлях падпольшчыцы Лідскага атрада імя Варашылава Марыі Кастраміной, пра яе мужнасць, адвагу. Белагрывая Вераніка, навучэнка 10 “Г” класа ДУА “Ліцэй №1 г.Ліды”, паведаміла гісторыю жыцця Пінчука Аляксандра Васільевіча, партызана атрада імя Кірава, а затым у новы партызанскі атрад “За Савецкую Беларусь” на Лідчыне. Ён з другімі партызанамі дастаўлялі звесткі пра чыгуначны рух супраціўніка, пра аэрадром, пра ваенны гітлераўскі гарадок, пра жандармерыю і паліцыю. Усе звесткі наносілі на карты і адпраўлялі ў пратызанскі атрад. Таксама выконваў заданні камандзіра атрада, удзельнічаў у дыверсіённай рабоце. Белундзі Марыя, студэнтка 93ДО групы 1-га курса Лідскага каледжа, зачытала ліст з фронту, які пісала дачка да сваёй матулі, якая жыла ў Іўеўскім раёне. Яна даўно памерла, але гэтае пісьмо перадала сваёй знаёмай, бабулі цяперашняй студэнткі. Гэта будзе першая частка зборніка “Памяць у спадчыну”.


Admin
Бібліятэчныя вячоркі “Коль няма кветак сярод зімы, так і сумаваць за іх не трэба”

29 студзеня ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы прайшло пасяджэнне клуба “Кветкавод” у форме бібліятэчных вячорак “Коль няма кветак сярод зімы, так і сумаваць за іх не трэба”. У пачатку мерапрыемства госці здзейснілі невялікі віртуальны экскурс у гісторыю, падчас якога ўспомнілі, чым займаліся нашы продкі зімой, як кветкавыя матывы ў вышыўках, разьбе, вязанні і пляценні дапамагалі перажыць доўгую халодную зіму, якія свяшчэнныя расліны былі іх абярэгам на працягу ўсяго жыцця. А затым адправіліся ў свет багіні Флоры, дзе іх чакаў сапраўдны кветкавы іспыт. Удзельнікі клуба адгадвалі мудрагелістыя загадкі, прымалі ўдзел у аўкцыёне кветак, адказвалі на пытанні музычнай віктарыны, тлумачылі сэнс народных прыказак і прымавак аб колерах. Прымаючы ўдзел у конкурсах і віктарынах, госці пераканаліся, што кожны час года цудоўны і нясе шмат станоўчых эмоцый. І хоць узімку вельмі бракуе выдатных кветак, не варта засмучацца, бо нават у самы халодны сезон духмяныя расліны ўсё гэтак жа цешаць нас і саграваюць сэрцы. Многія з іх працягваюць квітнець на працягу ўсяго года. Падарожнічаючы па свеце флоры ўдзельнікі папоўнілі свае веды інфармацыяй, якія кветкі квітнеюць зімой і калі менавіта. Мерапрыемства прайшло ў дружнай і вясёлай абстаноўцы. Удзельнікі клуба атрымалі шмат пазітыву, пашырылі свае веды ў раслінным свеце, атрымалі рэкамендацыі аб вырошчванні марозаўстойлівых кветак. На пасяджэнні абмеркавалі план працы на год, падзяліліся сваімі заўвагамі і прапановамі, а таксама пазнаёміліся з абноўленым складам клуба.


Admin
Літаратурная бяседа “Гартаючы кніг яго старонкі”

У філіял “Лідская гарадская бібліятэка №6 імя В.Таўлая” на літаратурную бяседу “Гартаючы кніг яго старонкі”, прысвечаную 165-годдзю з дня нараджэння А.П.Чэхава, завіталі прыхільнікі яго творчасці. Бібліятэкар расказала аб жыццёвым і творчым шляху выдатнага рускага пісьменніка, творы якога з цікавасцю чытаюць і ў наш час. Падчас мерапрыемства прысутныя чыталі ўрыўкі з твораў А.П.Чэхава. З цікавасцю пазнаёміліся з выставай кніг “Певец души человеческой”.


Admin
Литературная беседа-совет «Чехов – художник жизни»

29 января в филиале «Интегрированная библиотека агр.Тарново» прошла литературная беседа-совет «Чехов – художник жизни», приуроченная к 165-летию со дня рождения А.П.Чехова. Ребята внимательно слушали доклад библиотекаря о жизненном и творческом пути автора. Л.Н.Толстой писал о А.П.Чехове следующее: «Чехов – несравненный художник… Художник жизни. И достоинство его творчества в том, что оно понятно и сродно не только всякому русскому, но и всякому человеку вообще. А это главное…». Участники мероприятия согласились с данным высказыванием, в поддержку которого привели доводы, ссылаясь на произведения автора и его литературных героев.

Admin
Викторина «Чехов – писатель на все времена»

В филиале «Интегрированная библиотека агр.Гуды» была проведена викторина «Чехов – писатель на все времена». Библиотекарь познакомила присутствующих с интересными фактами из жизни великого писателя, рассказала о том, как складывался его творческий путь, об учебе в университете, о первом знакомстве с театром, о громадном успехе его пьес и многое другое. Затем вспомнили рассказы А.П.Чехова. Встреча с чеховскими героями никого не оставила равнодушным.

Admin
Літаратурная гадзіна “Мастак жыцця”

30 студзеня ў канферэнц-зале Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы прайшла літаратурная гадзіна “Мастак жыцця” для навучэнцаў старэйшых класаў ДУА “СШ №11 г.Ліды”. Удзельнікі мерапрыемства здзейснілі “падарожжа” па старонках біяграфіі пісьменніка і па тых мясцінах, з якімі было звязана яго жыццё і творчасць, даведаліся пра цікавыя факты біяграфіі А.П. Чэхава, пра яго дабрачынную дзейнасць. Потым бібліятэкары пазнаёмілі навучэнцаў з кнігамі і часопіснымі публікацыямі пра Антона Паўлавіча, якія ёсць у фондзе бібліятэкі. Мерапрыемства дало надзею, што навучэнцы адкрылі для сябе Чэхава, які глыбока хвалюецца за лёсы людзей, па-новаму зірнулі на пісьменніка.

Admin
Прэзентацыя зборніка філасофска-духоўнай паэзіі лідскага пісьменніка, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, двойчы лаўрэата літаратурнай прэміі “Залатое пяро Русі” Руслана Піваварава “Свой крыж”

30 студзеня ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбылася прэзентацыя зборніка філасофска-духоўнай паэзіі лідскага пісьменніка, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, двойчы лаўрэата літаратурнай прэміі “Залатое пяро Русі” (2017, 2018 гг.) Руслана Піваварава “Свой крыж”. Руслан Анатольевіч Півавараў – рускамоўны паэт, празаік, публіцыст, грамадскі дзеяч, аўтар некалькіх зборнікаў. Ён вядомы сваім глыбокім падыходам да духоўна-маральнай тэматыкі, што выразна прасочваецца ў творах. У новым зборніку філасофска-духоўнай паэзіі “Свой крыж” чытач знаёміцца з асабістым поглядам аўтара на духоўнасць, на веру ў Бога, на прыгажосць Боскага стварэння. Светапогляд паэта – гэта свет чалавека, які пастаянна шукае Бога; чалавека, які спадзяецца на ласку і дапамогу Бога на кожным кроку жыццёвага шляху. Як адзначыў сам паэт, гэты зборнік узнік часткова выпадкова, на працягу некалькіх гадоў збіраліся вершы, многія з якіх звязаны з падзеямі ў жыцці аўтара, аб жыцці ў цэлым. Цэнтральную ролю ў творчасці аўтара займае духоўная тэматыка. Паэт піша пра тое, як успрымае Бога, як ён бачыць навакольны свет. Зборнік, у які ўвайшло больш за 60 твораў, стаў знакавай падзеяй не толькі для самога аўтара, але і для яго сяброў, калег і ўсіх аматараў паэзіі гэтага выдатнага аўтара. Змястоўная, глыбокая і прыгожая кніга дапоўнена малюнкамі Вікторыі Аляб’евай, члена прафесійнага Саюза мастакоў Расіі і Міжнароднай акадэміі сучаснага мастацтва. Графіка і вершы былі прадстаўлены асобна на выставе. Гэта яшчэ адна старонка ў скарбонку пісьменнікаў Лідчыны да Дня беларускага пісьменства, які пройдзе сёлета ў Лідзе. На прэзентацыю кнігі сабраліся не толькі блізкія сябры і знаёмыя аўтара, але і творчыя людзі, калегі па пяры. Сярод ганаровых гасцей прысутнічалі Дзмітрый Мікалаевіч Радзіёнчык, намеснік старшыні Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі і сябар Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы, карэктар кнігі Вольга Васільеўна Высоцкая, якія павіншавалі аўтара з выхадам новага зборніка, адзначыўшы, што творчасць паэта напоўнена духоўнай сілай і глыбінёй думкі . На сустрэчы сябры, прыхільнікі таленту змаглі пагрузіцца ў дзіўны свет паэзіі. Даведаліся з першых вуснаў як стваралася кніга, чаму абрана менавіта гэтая тэма, дзе чэрпае натхненне аўтар. Супрацоўнікі Лідскай раённай бібліятэкі прадставілі буктрэйлер на новую кнігу аўтара. Пасля завяршэння вечара госці змаглі набыць зборнік з аўтографам аўтара і зрабіць памятнае фота. Зборнік “Свой крыж” будзе цікавы ўсім, хто мае цікавасць да духоўнага паэтычнага слова. Як сказана ў Евангеллі: «...ад лішку сэрца гавораць вусны».

Admin
Краязнаўчая мазаіка “Мой край – часцінка Беларусі”

У рамках праекта “Мой горад у сэрцы маім” у філіяле “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка” прайшла краязнаўчая мазаіка “Мой край – часцінка Беларусі”. Вучні ДУА “СШ №4 г.Ліды” выконваючы краязнаўчыя заданні “Знайдзі горад на карце”, “Гістарычныя даты”, “Пазл-карцінка”, “Помнікі Ліды” і “Лідская прамысловасць”, даведаліся аб гісторыі роднага края, паразважалі, што для іх значыць малая радзіма, як трэба адносіца да яе, а таксама, чым багат і слаўны наш горад.

Admin
Заседание православного клуба «Воскресные встречи»

В филиале «Лидская городская библиотека №4» в рамках православного клуба «Воскресные встречи» состоялась встреча с клириком Свято-Михайловского кафедрального собора иереем Леонидом Черняевым. Представил гостя собравшимся участникам секретарь Лидской епархии протоиерей Максим Цигель. Священник Леонид рассказал о себе, о своем духовном становлении и творческом пути. Встреча получилась по-настоящему теплой и запомнилась каждому из присутствующих.

Admin
Экалагічнае падарожжа “Зберажом дзівосны свет балот і вадаёмаў”

Да Сусветнага дня водна-балотных угоддзяў у філіяле “Бярозаўская гарадская бібліятэка” 4 лютага адбылося экалагічнае падарожжа “Зберажом дзівосны свет балот і вадаёмаў”. Бібліятэкар расказала гісторыю ўзнікнення гэтай даты, чым яна адметная, правяла па кнігах экскурсію па балотах, рэках і азёрах Беларусі. Дзеці з задавальненнем разглядалі тэматычную паліцу “Зямлю беражыце”, адказвалі на пытанні віктарыны і разгадвалі загадкі.


Admin
Акцыя “Будзь у трэндзе – чытай беларускае”

Філіял “Інтэграваная бібліятэка агр.Дворышча” распачала акцыю “Будзь у трэндзе – чытай беларускае”, старт якой даў старшыня Дварышчанскага сельскага выканаўчага камітэта Руслан Уладзіміравіч Мельнік. Ён ўпэўнены, што чытаючы творы беларускіх пісьменнікаў мы не толькі дакранаемся да гісторыі нашага народа, мы адчуваем задавальненне ад таго, што маем магчымасць расці і развівацца з дапамогай беларускай літаратуры. Гэта падтрымалі супрацоўнікі бухгалтэрыі РСУП “Саўгас “Лідскі””, навучэнцы мясцовай школы і наведвальнікі бібліятэкі.
Admin
Час информации «Безопасность в доме твоём»

В филиале «Лидская городская детская библиотека» на час информации «Безопасность в доме твоём» собрались участники любительского объединения «Родничок» ГУО «Детский сад №18 г.Лиды». Дети узнали о важности соблюдения правил безопасности в быту, таких как осторожное обращение с электрическими приборами, вспомнили правила поведения при пожаре и как избежать травм дома. С помощью интеллектуальных заданий и игр дошколята узнали, как правильно реагировать в экстренных ситуациях и куда обращаться за помощью. В конце мероприятия детям раздали номера служб спасения и показали мультфильм про безопасность «Волшебная книга МЧС».


Admin
Літаратурны вернісаж “ Крочым родным краем, фарбы ўсе збіраем”

Філіял “Інтэграваная бібліятэка агр. Дворышча” правяла літаратурны вернісаж “ Крочым родным краем, фарбы ўсе збіраем” у рамках акцыі “Будзь у трэндзе – чытай беларускае”. Удзельнікамі мерапрыемства сталі вучні 4 класа УА “Дварышчанская сельская школа”, якія актыўна ўдзельнічалі ў гульне “Даскажы слова”, паўтарыў нязломныя правілы народнай мудрасці. Таксама згадзіліся з тым, што кніга – крыніца ведаў і мудрасці, якая вучыць нас дабрыні, адважнасці, кемлівасці, назапашвае і перадае жыццёвую мудрасць, якую спасціглі нашы продкі, а мы можам падтвердзіць гэта адгадваючы загадкі, адказваючы на пытанні віктарыны і абмяркоўваючы змест твораў беларускіх пісьменнікаў. Дзеці адлюстравалі свае ўраджанні ад мерапрыемства праз малюнкі.


Admin
Познавательный час «Как появилась книга»

Для учеников начальных классов ГУО «Средняя школа №4 г.Лиды» 7 февраля было совершено увлекательное путешествие по истории книги и книгопечатанию. Сотрудник ОБМ, СКД и МР Лидской районной библиотеки им.Я.Купалы на познавательном часу «Как появилась книга» рассказала детям о возникновении книги, письменах на различных носителях – от камня, папируса, пергамента и бересты до современной бумаги – и, конечно же, современных типографиях и электронной книге. Наглядно демонстрировались пергамент, береста и другие материалы для письма, техника узелкового письма, а сами ребята смогли попрактиковаться письму по глине. На мероприятии просмотрели короткометражный мультфильм «Как появилась бумага» из серии познавательных видео «Профессор Почемушкин». Вниманию школьников также была представлена литература для детей об истории письменности.

[url="https://ibb.co/9HN4L8T2"]
Admin
Обзор «В мире красочных обложек»

В филиале «Лидская городская библиотека №3» для читателей младшего школьного возраста провели обзор «В мире красочных обложек», где дети совершили увлекательное путешествие по страницам детских журналов. Их ждали захватывающие приключения, истории, новые открытия, а также лабиринты, кроссворды и другие интересные задания.
Admin
Открытый просмотр литературы «Здоровье – мудрых гонорар»

С 4 по 11 февраля в филиале «Лидская городская библиотека № 4» проходил открытый просмотр литературы «Здоровье – мудрых гонорар». Библиотекарь познакомила присутствующих с книгами и периодическими изданиями, представленными на выставке-просмотре. Рассказала, какие книги научат бережному отношению к собственному здоровью, правильному питанию, как противостоять стрессам. Представила книги, аудио- и видеоматериалы, которые смогут дать советы и рекомендации, касающиеся здоровья. Читатели услышали много полезной информации и взяли книги для прочтения.

Admin
Час фольклора «Зимние праздники белорусов»

Зимние праздники символизируют начало нового года и имеют давние традиции, в которых тесно переплелись языческие и христианские обряды наших предков. 11 февраля в филиале «Березовская городская библиотека» прошел час фольклора «Зимние праздники белорусов» для участников любительского объединения «Собеседница». Участницы узнали о том, что в каждом районе Беларуси есть свои особые обычаи и обряды. Присутствующие делились семейными традициями, которые переходят из поколения в поколение.

Admin
Гадзіна памяці “Гераізм і трагедыя ХХ стагоддзя”

У Лідскую раённую бібліятэку імя Янкі Купалы былі запрошаны вучні 9 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа №1 г.Ліды” на гадзіну памяці “Гераізм і трагедыя ХХ стагоддзя”. Для таго, каб помніць, трэба знаць гісторыю тых падзей, адносіны паміж СССР і Афганістанам. Усё пачалося 25 снежня 1979 года, калі савецкія войскі пераправіліся праз раку Амудар’ю – так пачалася Афганская вайна. Адпраўляючы сыноў на службу, трывожна было матулям, сціскалася сэрца, а іх дзеці ў цяжкія хвіліны ўспаміналі родны куток, сваіх блізкіх. 15 лютага 1989 года апошні бранетранспарцёр з нашымі воінамі перасёк мост Дружбы праз Амудар’ю, па фарватэру якой праходзіць граніца з Афганістанам. На мерапрыемства быў запрошаны ўдзельнік баявых дзеянняў у Афганістане маёр у адстаўцы Краўчук Валерый Якаўлевіч. Ён расказаў вучням пра тыя цяжкія дні службы ў чужой краіне, пра суровы клімат, пра пастаянную асцярогу пры выкананні баявых заданняў. Беларуская зямля ў той вайне панесла вялікія страты: 800 ваенных загінулі, 12 землякоў прапалі без звестак. 718 – вярнуліся інвалідамі. Войны канчаюцца, а гісторыя – вечная. Гэты дзень для нас – сімвал мужнасці, веліч і сіла духу пакаленняў, народжаных пасля Вялікай Айчынный вайны.
Admin
Дарите книги с любовью!

Празднование Дня книгодарения становится доброй традицией на Лидчине. День, когда люди дарят книги, не только необычен, но и важен. Он акцентирует внимание общества на ценности книг и чтения, а также является прекрасным поводом подарить книгу не только другу, но и библиотеке.
«Дарите книги с любовью!» – таков был девиз сегодняшнего дня во многих филиалах ГУК «Лидская районная библиотека имени Янки Купалы».
Более десятка новых художественных книг были подарены благодарными читателями филиалу «Березовская городская библиотека», уже очень скоро они займут свои места на полках и будут радовать читателей долгие годы. Тематика подаренных книг разнообразна: «женские» романы, детективы, художественная литература, хотелось бы отметить постоянную читательницу библиотеки О.А.Борушевскую, которая подарила библиотеке 8 книг.
Данную акцию поддержали филиалы «Лидская городская детская библиотека» и филиал «Лидская городская библиотека №3».
В филиале «Лидская городская библиотека №4» прошла творческая мастерская «Добрая книга – от доброго сердца» совместно с отделением социальной реабилитации, абилитации инвалидов ГУ «ЛРТСОН», посвящённая Международному дню книгодарения. Присутствующие познакомились с историей этого праздника и с помощью библиотекарей своими руками изготовили книжные закладки. С увлечением занялись также ремонтом порванных книг. Для участников встречи были организованы игры и викторины, благодаря которым ребята пополнили свои знания о книгах и писателях. Отделение социальной реабилитации подарило библиотеке 30 экз. самых разнообразных и нужных книг.
В свою очередь сотрудник Лидской районной библиотеки имени Янки Купалы с книжными подарками в рамках акции «Дарите книги с любовью» посетила учеников начальных классов ГУО «Средняя школа №4 г.Лиды», где многие из ребят уже являются читателями городских филиалов. Основной целью стало вдохновить юных читателей дарить хорошие книги и также напомнить им о том, что книга не теряет своей ценности и остается актуальным подарком. Чтение новой, интересной иллюстрированной книги – настоящее счастье для любого ребенка.
Выражаем глубокую благодарность всем читателям, принявших участие в акции «Дарите книги с любовью»! От всей души говорим вам самое искреннее сердечное «Спасибо!».
Admin
Героико-патриотический час «Афганистан: героизм и трагедия ХХ века»

Библиотекарь филиала «Березовская городская библиотека» провела героико-патриотический час «Афганистан: героизм и трагедия ХХ века». Присутствующие на мероприятии обновили знания историческими событиями войны в Афганистане. Вспомнили о мужестве, героизме и стойкости советских воинов. Минутой молчания почтили память земляков, не вернувшихся с той войны. В ходе обзора тематической выставки «Афганистан: героизм и трагедия ХХ века» заинтересовались книгами и информационными материалами афганской тематики.


Admin
Бібліяграфічны агляд навінак літаратуры для дзяцей “Книжная радуга детства”


17 лютага ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №1” прайшоў бібліяграфічны агляд навінак літаратуры для дзяцей “Книжная радуга детства”. Бібліятэкар прадставіла новыя кнігі: сучасныя выданні з прыгожымі малюнкамі, аб незвычайных прыгодах, гісторыі аб сяброўстве, апавяданні аб жывёлах і любімые казкі. Юныя чытачы з цікавасцю пазнаёміліся з новымі кнігамі і кожны выбраў для сябе твор па душы.


Admin
Гадзіна беларускай мовы “Далучыся да роднага слова”


“Далучыся да роднага слова” – пад такой назвай 18 лютага прайшла гадзіна беларускай мовы ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №1”, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы. Удзельнікамі мерапрыемства былі вучні 3-х класаў ДУА “Сярэдняя школа №17 г.Ліды”, а таксама лідскі дзіцячы паэт Канстанцін Іосіфавіч Якубчык. Дзеці ўважліва слухалі вершы паэта, адгадвалі загадкі, расказвалі прыказкі і прымаўкі, ўдзельнічалі ў віктарынах, здзейснілі падарожжа ў гісторыю Міжнароднага дня роднай мовы. Асаблівую ўвагу наведвальнікаў вядучая звярнула на кніжную выставу пад назвай “З легендаў і казак.. ты выткана, родная мова”, якая раскрыла юным чытачам асаблівасці беларускай мовы і яе паходжання. Падчас тэматычнай гадзіны вучні прыйшлі да высновы, што наша родная мова для нас – самая прыгожая. Менавіта ў мове захавана гісторыя нашага народа, моц і прыгажосць народнага слова.


Admin
Игровая программа «Игра собирает друзей»

18 февраля в филиале «Лидская городская библиотека №3» учащиеся пришкольного лагеря собрались на игровую программу «Игра собирает друзей». Дети активно играли в игры, участвовали в конкурсах, отгадывали загадки, искали ошибки в «стихотворениях-путаницах». Все участники проявили интерес к чтению и показали себя сплоченными, организованными командами.


Admin
Отгадай-шоу «Сказочное лукошко»

В филиале «Лидская городская библиотека №4» первоклассники ГУО «Средняя школа №11» побывали на отгадай-шоу «Сказочное лукошко», где они с интересом и азартом участвовали в викторине, шуточных вопросах. Проявили смекалку в конкурсах: «Сказки перепутались», «Добрые и злые герои», «Вспомни имя». Ребята разгадывали загадки в стихотворной форме, были активны и эмоциональны в узнавании сказочных предметов, вспоминали сказки и сказочных героев. Детям очень понравилось путешествие в мир сказок, они получили заряд энергии, позитива, положительные эмоции.


Admin
Экскурсія “Дом, дзе жывуць кнігі”

На экскурсію “Дом, дзе жывуць кнігі” у філіял “Лідская гарадская бібліятэка №6 імя В. Таўлая” завіталі вучні пачатковых класаў СШ №16. Бібліятэкары пазнаёмілі з дзіцячым фондам, правіламі карыстання бібліятэкай.


Admin
Інтэлектуальная гульня “Чароўная скарбонка роднага слова!”

20 лютага ў філіял “Лідская гарадская бібліятэка №2” былі запрошаны ўдзельнікі клуба “Буслік” на інтэлектуальную гульню “Чароўная скарбонка роднага слова!”, прысвечаную Міжнароднаму дню роднай мовы. Навучэнцы пазнаёміліся з гісторыяй свята, праверылі свае веды па культуры, гісторыі і літаратуры Беларусі, адказваючы на пытанні віктарыны; прымалі ўдзел у конкурсе “Працягні прымаўку”, дзе павінны былі назваць працяг, а таксама патлучамыць сэнс прымаўкі. Таксама праслухалі цікавыя факты пра беларускую мову, паспрабавалі перакласці рускія словы. Падчас марапрыемства самыя актыўныя ўдзельнікі атрымлівалі жэтоны за правільныя адказы.


Admin
Літаратурны куфэрак “Краіна беларускага слова”

Да Міжнароднага дня роднай мовы ў філіяле “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка” вучні ДУА “СШ №16 г.Ліды” пабывалі на літаратурным куфэрку “Краіна беларускага слова”. Дзеці пазнаёміліся со словам “казка”, даведаліся, якія жанры казак бываюць. Хлопчыкі і дзяўчынкі называлі беларускія творы, якія ўжо чыталі і актыўна праявілі сябя ў гульнях “Беларускія скараговоркі”, “Перакладчыкі” і “Жыхары леса Беларусі”. Дзеці з задавальненнем паслухалі беларускую народную казку “Як курачка пеўніка ратавала” і выканалі па ёй цікавыя заданні.

Admin
Інтэлектуальная гульня “Слова роднае, жывое, гаворкае!”

Да Дня роднай мовы ў філіяле “Дзітвянская сельская бібліятэка” была наладжана інтэлектуальная гульня “Слова роднае, жывое, гаворкае!”. Дзеці, удзельнікі гульні, адгадвалі па прыкметах і называлі прадметы, з’явы, жывых істот на беларускай мове. Далей гульня працягнулася цікавымі конкурсамі – “Перакладчык”, “Тлумачым”, “Беларускія прыказкі” і інш. Гульнявое мерапрыемства прайшло з карысцю – дапамагло замацаваць веды дзяцей аб мове, пашырыла слоўнікавы запас і паказала разнастайнасць і багацце роднай мовы.
Admin
У Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы прайшла 18-я агульнанацыянальная дыктоўка. Музычны сімвал суверэннай Беларусі – Дзяржаўны гімн – сёння ўспрымаецца як нешта велічнае і непарушнае. Менавіта ён стаў пачаткам мерапрыемства. Удзел у ёй прынялі студэнты Лідскага каледжа УА ГрДзУ імя Янкі Купалы. Агульнанацыянальная дыктоўка “Гучы, роднае слова!”, якую правяла намеснік дырэктара раённай бібліятэкі Алена Быстрыцкая, была прысвечана знакавай падзеі 2025 года для г.Ліды – ХХХІІ Дню беларускага пісьментва. Тэкстам да напісання стаў урывак з твора Анатоля Клышкі “Як да нас прыйшла кніга”. Прыемна адзначыць, што ўсе удзельнікі мерапрыемства паказалі моцныя веды.
Admin
Конкурс чытачоў твораў на беларускай мове “Роднай мовы пералівы”

Для людзей пажылога ўзросту супрацоўнікі Лідскай раённай бібліятэкі імя Я.Купалы ладзілі конкурс чытачоў твораў на беларускай мове “Роднай мовы пералівы”, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы. Спачатку прысутныя пачулі гісторыю ўзнікнення беларускай мовы, як людзі гаварылі ў 30-я гады ХХ стагоддзя, калі Заходняя Беларусь была пад Польшай і як гэта сказалася на маўленні на беларускай мове ў далейшы час. Затым госці атрымалі лісты з надрукаваным тэкстам на беларускай мове з баек пісьменнікаў Кандрата Крапівы і Янкі Купалы, бо жанр байкі найбольш блізка адлюстроўвае нашу мову.
Admin
У Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы была праведзена 18-я агульнанацыянальная дыктоўка. Урачыстасць мерапрыемства падкрэсліла гучанне Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. 2025 год для г.Ліды адметны знакавай падзеей – 7 верасня Лідчына сустракае гасцей на ХХХІІ Дне беларускага пісьменства. З гэтай нагоды абраны для напісання тэкст – “Францыск Скарына, альбо як да нас прыйшла кніга” А.Клышка – адлюстроўваў тэматыку з’яўлення першай кнігі на Беларусі. Паспрабаваць свае сілы ў валоданні нормамі беларускага правапісу, адчуць смак роднай мовы вырашылі больш за 20 чалавек, якія амаль што на выдатна справіліся з пастаўленнай задачай. Да ўвагі прысутных была падрыхтавана кніжная выстава “Слова да слова – будзе мова”.
Admin
Вечарына “Старонкi з моўнай скарбонкi”

21 лютага ў філіяле “Інтэграваная бібліятэка аг.Бердаўка” адбылася вечарына да Мiжнароднага дня роднай мовы “Старонкi з моўнай скарбонкi”. На пачатку бібліятэкар расказала пра гісторыю ўзнікнення свята мовы. Падчас вечарыны прагучала шмат вершаў пра беларускую мову, дзецi пазнаёміліся з кнігамі беларускіх пісьменнікаў, якiя былi прадстаўлены на кніжнай выставе “Шчырая, лагодная, мова наша родная...”. У завяршэнні мерапрыемства прагучалі заключныя і важныя словы, што беларуская мова заслугоўвае таго, каб яе любілі, ганарыліся ёю і размаўлялі.
Admin
21 лютага ўвесь свет адзначае Міжнародны дзень роднай мовы. Родная мова – гэта частка нашага культурнага і духоўнага багацця, яна фарміруе нашу самасвядомасць і адрознівае нас ад іншых народаў. Філіял “Інтэграваная бібліятэка аг.Гуды” арганізаваў дыктоўку по беларускай мове да гэтага святочнага дня. Тэкстам для напісання быў абраны ўрывак з твора А.Асіпенка “Першае заданне”.
Admin
Інтэлектуальны турнір “Мова – крыніца ўсёй прыгажосці”

Для многіх з нас беларуская мова – родная. А як добра мы ведаем нашу мову паказаў інтэлектуальны турнір “Мова – крыніца ўсёй прыгажосці”, які правялі ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №4”. На мерапрыемства былі запрошаны вучні 6 класаў ГУА “Сярэдняя школа №11 г.Ліды”. Турнір складаўся з некалькіх заданняў. Вучні чыталі вершы пра мову, дапаўнялі незакончаныя прыказкі, выконвалі заданне “Эрудыты-мовазнаўцы”. Самым цікавым было заданне “Перакладчыкі”, дзе было прапанавана перакласці тэкст з рускай на беларускую мову. Некаторыя словы перакладалі ўсе разам, выказваючы свае меркаванні. Вучням было цікава адгадваць беларускія загадкі, разважаць аб тым, што такое Радзіма, узгадваць ветлівыя словы на роднай мове, слухаць вершы беларускіх пісьменнікаў.
Admin
В рамках республиканской акции «Мамины пироги» первичная организация ГУК «Лидская районная библиотека имени Янки Купалы» ОО «Белорусский союз женщин» поздравила военнослужащих срочной службы Лидского пограничного отряда с наступающим праздником - Днем защитника Отечества и Вооружённых сил Республики Беларусь.Морозным февральским днем выпечка напомнила военнослужащим срочной службы о доме, родных и близких.Акция прошла в теплой и душевной атмосфере.
Admin
Познавательная викторина «Кто Родину нашу бережёт»

В филиале «Лидская городская детская библиотека» ко Дню защитников Отечества и Вооруженных Сил Республики Беларусь для учеников ГУО «СШ №15 г.Лиды» прошла познавательная викторина «Кто Родину нашу бережёт». Детям рассказали о значении праздника и о тех, кто защищает мир и спокойствие нашей Родины. Ребята послушали стихотворения о мужестве и героизме, поучаствовали в викторине «Военные профессии», отвечали на «солдатские» вопросы, поучаствовали в конкурсах «Строевая подготовка» и «Медпомощь».


Admin
Літаратурная хваля “Размаўляць па беларуску гэта сучасна, стыльна і модна”

Пакуль беларускае слова будзе гучаць ад матчынай калыскі з вуснаў тых, хто ідзе ўслед за намі, наша мова будзе жыць. “Размаўляць па беларуску гэта сучасна, стыльна і модна” – у філіяле “Інтэграваная бібліятэка аг.Тарнова” прайшла літаратурная хваля да дня беларускай мовы з вучнямі старэйшых класаў мясцовай школы. Падчас мерапрыемства была праведзена літаратурная віктарына.
Admin
Паэтычная хваля “Сэрца адкрытае слову”

У філіял “Інтэграваная бібліятэка аг.Дворышча” былі запрошаны госці на паэтычную хвалю “Сэрца адкрытае слову”, якая дала магчымасць адчуць хараство і багацце беларускай мовы. Дзякуючы якой, працягваюць жыць традыцыі. Мова служыць элементам аб’яднання людзей незалежна ад месца і часу іх пражывання. Удзельнікі спявалі калыханкі, расказвалі легенды, былі і перакладчыкамі, чыталі вершы юбіляра Р.Барадуліна, а паслухаўшы верш В.Шніпа “10 запаведзяў” паабяцалі, што будуць даражыць беларускай мовай і ісці з ёю па жыцці.
Admin
Гадзіна роднай мовы “Гучы родная мова”

У філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №3” прайшла гадзіна роднай мовы “Гучы родная мова”. На мерапрыемстве вялася размова неабходнасць захавання беларускай мовы. Для дзяцей была праведзена гульня, дзе яны паказалі добрыя веды: пісалі дыктоўку, разгадвалі загадкі і рэбусы, падбіралі розным прадметам беларускія назвы. Мерапрыемства дало магчымасць кожнаму ўдзельніку папоўніць слоўнікавы запас новымі словамі і выразамі.
Admin
Літаратурная гадзіна “Шляхамі Валянціна Таўлая”

У філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №6 імя В.Таўлая” была праведзена літаратурная гадзіна “Шляхамі Валянціна Таўлая”. Бібліятэкары расказалі пра жыццёвы і творчы шлях нашага земляка. На мерапрыемстве прагучалі вершы паэта, напісаныя ў Лідзе. Прысутныя пазнаёміліся з кнігамі і папкамі-дасье, размешчанымі на выставе “Яго напевам выпаў слаўны лёс”.
Admin
Поэтический час «Рыгор Барадулін – майстар-ювелір слова»

В филиале «Березовская городская библиотека» прошел поэтический час «Рыгор Барадулін – майстар-ювелір слова», посвященный 90-летию со дня рождения Р.Бородулина – народного поэта Беларуси. Библиотекарь ознакомила ребят с жизнью и творчеством поэта. Школьники узнали, что литературное наследие Р.Бородулина насчитывает более 100 изданных сборников поэзии, критических статей, эссе, переводов. Стихи Р.Бородулина переводились на многие языки мира. Во время мероприятия были продекламированы стихи поэта из сборника «Як воўк каледаваў”, которые нашли живой отклик у юных слушателей.
Admin
Інфармацыйная гадзіна “Аб усіх колерах, аб іх сакрэтах”

У Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы для аматараў-кветкаводаў прайшла інфармацыйная гадзіна “Аб усіх колерах, аб іх сакрэтах”, да якой была аформлена кніжная выстава “Любімцы бульвараў, алей і садоў”. Мерапрыемства пачалося з абмеркавання Указа №1 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, згодна з якім 2025 год аб’яўлены Годам добраўпарадкавання. Кожны гаспадар марыць бачыць участак поруч хаты і ў двары прыгожым і дагледжаным. Асноўная задача кветкавода – стварыць гармонію і прыгажосць, якая здольная ператварыць звычайную прастору ў сапраўдны куток прыроды, напоўнены водарамі і фарбамі. Гэты патрабуе не толькі цярпення, увагі і любові да раслін, але і пэўных ведаў у свеце раслін. Перад удзельнікамі мерапрыемства выступілі вопытныя кветкаводы, якія падзяліліся інфармацыяй, з чаго трэба пачынаць работу па добраўпарадкаванні свайго прысядзібнага ўчастка, як выбраць месца і вызначыць грунт, падрыхтаваць глебу да высадкі расады і прыгожа аформіць клумбу, якія расліны не патрабуюць вялікага догляду і могуць квітнець цэлае лета. Пасля за кубкам гарбаты ўспаміналі пасляваенны час, як зноўку адбудоўвалі разбураныя вёскі і гарады, працавалі на ўдарных камсамольскіх будоўлях, студэнцкіх атрадах. Маладосць, добрая песня і вера ў светлую будучыню дапамагалі спраўляцца з усімі цяжкасцямі. І зараз, калі кожны чалавек на кавалку зямлі сваёй зробіць усё, што ён можа, якой цудоўнай будзе зямля наша!
Admin
Фольклорно-игровая программа «Это Масленица идет, блин да мёд несет!»

28 февраля сотрудник филиала «Дитвянская сельская библиотека» провела для учащихся 1 класса УО «Дитвянская средняя школа» фольклорно-игровую программу «Это Масленица идет, блин да мёд несет!». Дети узнали много интересного о масленичных традициях, народных гуляниях, проводах зимы и встречи весны. Узнали, почему блин является не просто праздничным угощением, а символом солнца, почему принято сжигать чучело на праздник, послушали о значении каждого дня масленичной недели. В ходе мероприятия играли в игры, водили хороводы и угощались блинами с медом.


Admin
Видео-презентация «Наркомания – знак беды и смерти»

К Международному дню борьбы с наркоманией и наркобизнесом в филиале «Лидская городская детская библиотека» прошла видео-презентация «Наркомания – знак беды и смерти» для учеников 6 «А» класса ГУО «СШ №4 г.Лиды». Ребята узнали о том, что такое наркотики, какие они бывают, чем эти вещества опасны для человека. В игре «Наркозависимость» попытались разорвать «ленту наркотической зависимости» и убедились, что сделать это не легко и пробовать наркотики нельзя. Также ребята прочитали истории детей, которые пробовали в своей жизни наркотики и чем в итоге это закончилось. Для детей были предложены интересные викторины и задания по здоровому образу жизни, чтобы напомнить о том, что здоровье – это самое бесценное в жизни человека.
Admin
Квэст-гульня “Дзе хаваецца небяспека”

У філіял “Інтэграваная бібліятэка аг. Дворышча” 28 лютага завіталі выхаванцы дзіцячага садка на сустрэчу з Гномікам “Спасайка”. Навакольны свет вельмі разнастайны і цікавы. Але вельмі часта мы проста не задумваемся, што гэты свет поўны нечаканасцей, якія могуць быць небяспечнымі для здароўя і жыццядзейнасці дзяцей. Таму задача квэст-гульні “Дзе хаваецца небяспека” было пазнаёміць дзяцей з правіламі бяспечнага карыстання рэчамі і прадухіляць небяспечныя сітуацыі ў розныя поры года. Разам з Гномікам “Спасайка” дзеці называлі правілы бяспекі летам, восенню, зімой і вясной. Ажыўленню размовы спрыялі гульні і літаратурныя героі з твораў К.Чукоўскага, С.Маршака і С.Міхалкова.
Для просмотра полной версии этой страницы, пожалуйста, пройдите по ссылке.
Форум IP.Board © 2001-2025 IPS, Inc.