ІНТЭРАКТЫЎНАЯ ПЛЯЦОЎКА
“МІР ТАБЕ, КРАЙ ПАД НЕБАМ БУСЛІНЫМ”
3 ліпеня ў Лідзе адбыліся святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя галоўнаму дзяржаўнаму святу, Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы ў гэты дзень ладзіла інтэрактыўную пляцоўку “Мір табе, край пад небам бусліным”. Зазірнуўшы сюды, можна было “прадэгуставаць” навінкі беларускай літаратуры, дзякуючы кніжнай выставе “Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі”.
З велізарным задавальненнем госці прымалі ўдзел у краязнаўчых віктарынах “Ведай нашых!”, “Адгадай беларускую загадку”, “Народныя святы і абрады” і “Героі міфаў і паданняў Беларусі”, дзе неабходна было праявіць усю сваю эрудыцыю і знаходлівасць.
Для гасцей мерапрыемства была разгорнута маляўнічая фотазона ў выглядзе кнігі вышынёй звыш аднаго метра. Яна мела назву “Кніга – Вялікая каштоўнасць”. На працягу дня ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы працаваў камунікатыўны стэнд “Пазнай Беларусь” і майстар-класы “Мастацтва пісьма” і “От глиняной таблички к печатной страничке”.
Наша пляцоўка не дала засумаваць нікому: ні дарослым, ні дзецям. Тут, ля Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы, людзі атрымалі масу станоўчых эмоцый, размаўлялі, дзяліліся ўражаннямі ад свята.