Хвілінка бяспекі «Как не стать жертвой насилия»
17 ліпеня ў філіяле «Лідская гарадская бібліятэка №1» ладзілася хвілінка бяспекі «Как не стать жертвой насилия». На пачатку мерапрыемства вядучая прапанавала хлопчыкам і дзяўчынкам адказаць на пытанне, што ж адбываецца ў нашым жыцці, чаму людзі сталі жорсткімі ў адносінах адзін да другога і прапанавала паглядзець сацыяльны ролік «Насилие против детей», які расказваў аб тым, што такое насілле, якія віды насілля існуюць, якую адказнасць нясуць тыя, хто здзяйсняе насілле супраць дзяцей. Затым рабяты з прапанаваных выказванняў аб дабрыні, міласэрнасці, спагадзе выбралі тыя, якія найбольш блізкія і зразумелыя. Дзеці разважалі аб тым, як яны разумеюць гэтыя паняцці. Рабяты з задавальненнем удзельнічалі ў гульні «Катастрофа», адказвалі на пытанні, тлумачылі свае дзеянні, чаму яны дзейнічалі менавіта так, а не па-іншаму. Вывад: рабяты замацавалі веды аб сваіх правах, зрабілі вывад аб тым, што, дзе пануе любоў, міласэрнасць і спагада няма месца насіллю, жорсткасці і слязам.