Помощь - Поиск - Пользователи - Календарь
Полная версия этой страницы: Обзор мероприятий.
Форум ГУ культуры "Лидская районная библиотека имени Янки Купалы" > Функционирование библиотеки > Новости
Страницы: 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9, 10, 11, 12, 13, 14, 15, 16, 17, 18, 19, 20, 21, 22, 23, 24, 25, 26, 27, 28, 29, 30, 31, 32, 33, 34, 35, 36, 37, 38, 39, 40, 41, 42, 43, 44, 45, 46, 47, 48, 49, 50, 51, 52, 53, 54, 55, 56, 57
Admin
Фотакалаж “Лето книжных открытий”

Да Сусветнага дня фатаграфіі ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №6 імя В.Таўлая” быў арганізаваны фотакалаж “Лето книжных открытий”. Наведвальнікам прапанавалі сфатаграфавацца з любімай кнігай. Чытачы з радасцю рабілі здымкі, дзеці расказвалі пра кнігі, якія яны прачыталі падчас летніх канікул.
Admin
Святочная сустрэча “Зноў Спас нас віншуе ружовым ранетам”

Для ўдзельнікаў клуба “Надзея” да свята Пераўтварэння Гасподняга (Яблычнага Спаса) у філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №6 імя В.Таўлая” была праведзена святочная сустрэча “Зноў Спас нас віншуе ружовым ранетам”. Жанчыны расказалі, што вера ў Бога ім дапамагае жыць, выхоўваць дзяцей і ўнукаў.
Admin
Электронная прэзентацыя “Бегущая по волнам”

Да 145-годдзя з дня нараджэння расійскага пісьменніка Аляксандра Грына 28 жніўня ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №1” ладзілася электронная прэзентацыя яго кнігі “Бегущая по волнам” для навучэнцаў 6-га класа ДУА “Сярэдняя школа №6 г.Ліды імя М.Б.Куканенкі”. “Бегущая по волнам” – адзін з лепшых раманаў расійскага пісьменніка-рамантыка А.Грына. Гэта рамантычны, прыгодніцкі твор з элементамі дэтэктыва, казкі і фэнтазі. З прэзентацыі дзеці даведаліся, што “Бегущая по волнам” – такое імя носіць статуя, якая ўпрыгожвае цэнтральную плошчу горада і паруснік, на якім падарожнічае галоўны герой рамана. Прэзентацыя настолькі зацікавіла школьнікаў, што некаторыя з іх нават захацелі перачытаць гэты раман.
Admin
Бяседа-дыялог “Любимцы бульваров, аллей и садов”

У Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы прайшло чарговае пасяджэнне клуба кветкаводаў-аматараў “Кветкавод”. Гэта была бяседа-дыялог “Любимцы бульваров, аллей и садов”. Вядучая расказала пра кветкі, якія пасаджаны на кветніках нашага горада. Прысутныя здзейснілі віртуальнае падарожжа па вуліцах і скверах Лідчыны і згадзіліся з прыгажосцю, якую ствараюць супрацоўнікі Лідскай жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Бо нездарма 2025 год у нашай краіне аб’яўлены Годам добраўпарадкавання. Напрыканцы аматары-кветкаводы падзяліліся прыгажосцю на сваіх дачных агародах і прыдамавых тэрыторыях.
Admin
Хвілінка кніжнай прамудрасці “Праз кнігу – да дабра і свету”

З нагоды Дня беларускага пісьменства – свята адзінага друкаванага слова, літаратуры і гісторыі народа – 1 верасня ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №1” ладзілася хвілінка кніжнай прамудрасці “Праз кнігу – да дабра і свету”. Удзельнікамі мерапрыемства былі хлопчыкі і дзяўчынкі ДУА “Дзіцячы сад №7 г. Ліды”. З аповяду бібліятэкара і з дапамогай кніжнай выставы “Ад мінулага ў сёння і ад сёння ў заўтра вядзе нас друкаванае слова” дзеці даведаліся аб першадрукару Ф.Скарыне, нагадалі імёны прадаўжальнікаў яго асветніцкіх традыцый. Напрыканцы сустрэчы дзеці прынялі ўдзел у займальных і пазнавальных конкурсах “Пісьмовыя крыніцы”, “Моўная скарбонка”, а некаторыя з іх дэкламавалі вершы на беларускай мове.
Admin
Открытый просмотр литературы «Журнальный калейдоскоп»

В филиале «Лидская городская библиотека № 4» прошел открытый просмотр литературы «Журнальный калейдоскоп» для читателей библиотеки. Периодические издания для выставки подбирались исходя из читательских потребностей и интересов пользователей. Для взрослой читательской аудитории были представлены журналы: «Однако, жизнь», «1000 советов», «Домашний», «Кудесница», «Народный доктор», «Хозяин» и многие другие. Посетители библиотеки узнали о многообразии периодических изданий, поступающих в фонд библиотеки, познакомились с интересными рубриками, нашли множество полезных советов, секретов женской красоты, новости и многое другое. «Журнальный калейдоскоп» напомнил всем о богатстве информации и развлечений, которые можно найти в печатных изданиях.

Admin
Напярэдадні Свята беларускага пісьменства, якое ў гэтым годзе адбудзецца ў нашым горадзе Ліда, супрацоўнікі філіяла “Лідская гарадская бібліятэка №1” 1 верасня запрасілі да сябе навучэнцаў ДУА “СШ №1 г.Ліда” на мерапрыемства, прысвечанае гэтай даце. Мерапрыемства складалася як-бы з трох частак. Першая – гэта хвілінка кніжнай прамудрасці “Праз кнігу – да дабра і свету”, з якой вучні даведаліся, што гэта свята аб’ядноўвае тых хто з вялікай павагай ставіцца да роднага слова, духоўных здабыткаў нашага народа, нацыянальнай культуры, асветы і літаратуры. Яно распачало свой шлях са старажытнага Полацка і прайшло праз многія гарады Беларусі. Другая частка “Вобраз святой асветніцы ў літаратуры і мастацтве” дала магчымасць школьнікам атрымаць звесткі аб выдатных асветніках Беларусі: Ф.Скарыне, К.Тураўскім, С.Полацкім, а таксама аб жыцці і дзейнасці прападобнай Еўфрасінні Полацкай. І, нарэшце, трэцяя частка – гэта сустрэча з паэтам Канстанцінам Якубчыкам, які нарадзіўся, жыве і працуе ў нашым родным горадзе Ліда. Канстанцін Іосіфавіч з вялікім задавальненнем піша вершы для дзяцей, шмат якіх надрукавана ў дзіцячым часопісе “Вясёлка”. На сустрэчы паэт чытаў свае вершы, адказваў на пытанні прысутных.
Admin
Первый урок «Эстафета поколений: сохраняя прошлое, создаем будущее»

1 сентября в Лидской районной библиотеке имени Янки Купалы прошел первый урок «Эстафета поколений: сохраняя прошлое, создаем будущее» для учащихся 8-х классов ГУО «СШ №1 г.Лиды» и 6 «А» класса ГУО «СШ№ 6 г.Лиды имени Н.Б.Куконенко». На первом уроке в новом учебном году много говорилось о сохранении традиций, исторического и трудового наследия нашей страны. О том, что нам передано нашими предками, как много создано нашими современниками и что нам нужно сохранить, приумножить и передать нашим потомкам. Учащимся напомнили, что они должны быть достойными этих побед и идти к новым достижениям, преумножая их, и передавая эстафету будущим поколениям.
Admin
Эстафета пакаленняў “Сохраняя прошлое, создаем будущее”

Да Дня ведаў у філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №6 імя В. Таўлая” была праведзена эстафета пакаленняў “Сохраняя прошлое, создаем будущее”. Бібліятэкары расказалі дзецям пра слаўны шлях мінулых пакаленняў нашай краіны, аб неабходнасці захоўваць мір і добра вучыцца.
Admin
Ребята из ГУО «Детский сад №29 г.Лиды» посетили Лидскую районную библиотеку имени Янки Купалы. Сотрудники библиотеки провели для ребят экскурсию по книжному царству, рассказали о том, как записаться в библиотеку, кто такой библиотекарь, как нужно обращаться с книгами. В библиотеке детей ждала неожиданная встреча со сказочным персонажем – Бабой Ягой, образ которой артистично был воплощен библиографом учреждения культуры Курбыко Галиной Романовной. Вместе они побывали в читальном зале, где им показали массу газет и журналов. Юные посетители с удовольствием смотрели яркие энциклопедии про животных, технику, динозавров, активно отвечали на вопросы сказочной викторины. Дети отгадывали загадки, играли в подвижные игры, танцевали, участвовали в конкурсах и викторинах.
Admin
Гучныя чытанні “Чытаем Энеіду…навыварат”

У філіяле “Бярозаўская гарадская бібліятэка” прайшлі гучныя чытанні “Чытаем Энеіду… навыварат”, прымеркаваныя да Дня беларускага пісьменства. Прысутныя пачулі ад бібліятэкараў аб гісторыі напісання кнігі, аб тым, што кніга доўгі час лічылася ананімнай. У сучаснасці аўтарам “Энеіды навыварат” лічыцца Вікенцій Равінскі. Далей дзеці самі зачытвалі ўрыўкі з твора і адказвалі на пытанні бібліятэкара.
Admin
Урок-адкрыццё “Цеплыня беларускага слова ў звычайных рэчах"

Для вучняў ДУА “СШ №14 г.Ліды” да Дня беларускага пісьменства ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №6 імя В.Таўлая” быў праведзены ўрок-адкрыццё “Цеплыня беларускага слова ў звычайных рэчах”. Падчас мерапрыемсва бібліятэкар правяла віктарыну “Таямніцы беларускай мовы”, дзеці прыдумвалі словазлучэнні з амографамі, адгадвалі загадкі.
Admin
Выстава-крыжаванка “Свята роднага слова”

Дзень беларускага пісьменства з’яўляецца нацыянальным святам, якое паказвае непарушнае адзінства беларускага друкаванага слова і гісторыі беларускага народа. Так, у філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №4” арганізавана выстава-крыжаванка “Свята роднага слова”, прымеркаваная да ХХХІІ Дня беларускага пісьменства. Госці бібліятэкі даведаліся пра гісторыю ўзнікнення азбукі, што такое “глаголіца” і “кірыліца”, прайшліся па старонках гісторыі ўзнікнення кніжнай справы Беларусі. Па прадстаўленых матэрыялах нашы чытачы маглі бліжэй пазнаёміцца з гісторыяй станаўлення і развіцця беларускага пісьменства, кнігадрукавання. Бібліятэкар правяла для дзяцей агляд кніжна-ілюстрацыйнай выставы, на якой былі прадстаўлены кнігі пра вядомых гуманістаў-асветнікаў. З цікавасцю і азартам навучэнцы разгадвалі крыжаванку, разгадваючы словы, даведаліся пра асноўныя этапы станаўлення кнігі, пра вынаходнікаў пісьменства і друку і пра многія другія цікавыя рэчы з гісторыі кнігадрукавання. Тым, хто не здолеў адказаць на пытанні крыжаванкі, дапамагалі прадстаўленыя на выставе кнігі, дзе можна было знайсці адказы на ўсе пытанні і даведацца шмат цікавага.
Admin
Адкрыты прагляд літаратуры “Асветнікі зямлі беларускай”

У філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №4” адбылаўся адкрыты прагляд літаратуры “Асветнікі зямлі беларускай” для аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі і абілітацыі інвалідаў ДУ “ЛРТЦСАН” у рамках сацыяльнага праекта “Мир один на всех”, прысвечаны Дню беларускага пісьменства. Бібліятэкар пазнаёміла ўдзельнікаў мерапрыемства з гісторыяй свята, а таксама з беларускімі асветнікамі, дзякуючы якім наш народ стаў пісьменным, навучыўся чытаць і пісаць. Матэрыялы выставы пазнаёмяць з гісторыяй беларускага рукапіснага і друкаванага слова. Эпоху беларускага кнігадрукавання распачаў Францыск Скарына – гуманіст і патрыёт, чалавек еўрапейскай культуры і адукацыі. Напрыканцы агляда паглядзелі фільм пра беларускага і ўсходнеславянскага першадрукара, асветніка-гуманіста Францыска Скарыну.
Admin
Творчая пляцоўка “Чытаем “Энеіду навыварат””

У рамках правядзення акцыі “Чытаем “Энеіду навыварат””, прымеркаванай да 195-годдзя з часу напісання паэмы, у філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №6 імя В.Таўлая” была праведзена творчая пляцоўка, падчас якой бібліятэкар пазнаёміла з жыццёвым і творчым шляхам паэта і драматурга В.П.Равінскага, аўтара паэмы. Яна доўгі час лічылася ананімнай. На сустрэчы ўдзельнікі мерапрыемства чыталі ўрыўкі з паэмы.
Admin
Час информации “Сказанное забудется, написанное запомнится"

Филиал "Интегрированная библиотека агрогородка Бердовка" в своих стенах провела час информации “Сказанное забудется, написанное запомнится”. В ходе часа ребята познакомились с историей становления белорусского языка и знаменитыми деятелями просвещения. С истоками белорусской письменности и богатством родного языка библиотекарь знакомила ребят посредством участия в тематических и познавательных играх – “Поздоровайся на родном языке”, “Мой народ”, где на первые буквы слов, составляющих название конкурса необходимо было назвать 2-3 прилагательных, подчеркивающих положительные качества наших соотечественников, “Расшифруйте пословицу”. В завершение встречи ребята на печатной машинке создали благодарственное письмо своему учителю.
Admin
Гістарычны экскурс “Няма ў свеце цуда дзівосней, чым кніга”

У рамках мерапрыемства, прысвечанага святкаванню Дня беларускага пісьменства ў філіяле “Бярозаўская гарадская бібліятэка” для наведвальнікаў аддзяленне сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў г.Бярозаўка праведзены гістарычны экскурс “Няма ў свеце цуда дзівосней, чым кніга”. Супрацоўнікі бібліятэкі расказалі прысутным, што Дзень беларускага пісьменства заснаваны ў 1994 годзе і традыцыйна адзначаецца ў першую нядзелю верасня. Данеслі інфармацыю пра гісторыю станаўлення, развіццё, абарону беларускай мовы, пра важную крыніцу спасціжэння мовы – родную літаратуру, успомнілі асветнікаў Беларусі – Сімяона Полацкага, Сымона Буднага, Еўфрасінню Полацкую, Васіля Цяпінскага, да ўвагі гасцей гістарычнага экскурса была прадстаўлена электронная прэзентацыя “Книга, чудо из чудес”. Прысутным быў прапанаваны агляд выданняў кніжнай выставы, якія даюць магчымасць падрабязней даведацца пра асветнікаў і славутых людзей Беларусі.
Admin
Гадзіна гісторыі і асветніцтва “Гучныя галасы эпохі Адраджэння”

Да юбілейных дат вялікіх асветнікаў Беларусі ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №6 імя В.Таўлая” была праведзена гадзіна гісторыі і асветніцтва “Гучныя галасы эпохі Адраджэння”. Бібліятэкар расказала аб выдатных дзеячах беларускай і сусветнай культуры. Пазнаёміла прысутных з гісторыяй кнігадрукавання на Беларусі.
Admin
Гістарычная старонка “Каля крыніц пісьменства: славутыя асветнікі беларускай зямлі”

У філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №5” прайшла гістарычная старонка “Каля крыніц пісьменства: славутыя асветнікі беларускай зямлі.” На працягу мерапрыемства вядучы распавёў, пра жыццё і дзейнасць Францыска Скарыны, Семіона Полацкага, Кірыла Тураўскага, Еўфрасінні Полацкай, Сымона Буднага.
Admin
Открытие выставки старопечатных церковных книг «Источник мудрости столетий»

7 сентября в филиале «Лидская городская библиотека №4» состоялось торжественное мероприятие: открытие выставки старопечатных церковных книг «Источник мудрости столетий». Цель мероприятия – привлечение внимания к чтению духовных книг, популяризация истории создания книг и книгопечатания. С приветственными словами к присутствующим обратились высокие гости: Преосвященнейший Порфирий, епископ Лидский и Сморгонский, председатель Лидского райисполкома Александр Людвигович Версоцкий, руководитель научно-просветительской экспедиции «Дарога да святыняў» Александр Николаевич Лопато-Загорский. Краткий экскурс по старопечатным изданиям провёл секретарь Лидской епархии протоиерей Максим Цигель, а презентацию факсимильного издания Богослужебной книги «Минея» Московской типографии 1724 года благочинный Лидского округа протоиерей Ростислав Соловьёв. Издательский Совет Белорусской Православной Церкви предоставил не только православную, но и художественную, детскую литературу, так как посредством художественного слова духовные вещи нередко открываются яснее и убедительнее. Это повести, стихи и рассказы современных авторов, открывающие нам христианские истины. Практическую лекцию «Икона – окно в духовный мир» для военнослужащих провела Ольга ВацлавовнаМартишко, епархиальный иконописец. Мероприятие проходило в сопровождении живой классической музыки гитаристов ГУО «Лидская детская музыкальная школа искусств. Отделение Гитара».
Admin
XXXII Дзень беларускага пісьменства ў жыцці бібліятэк Лідчыны

Горад Ліда 6-7 верасня сустракаў гасцей на святкаванні XXXII Дня беларускага пісьменства. Для жыхароў горада і гасцей свята былі падрыхтаваны розныя тэматычныя выставы і экспазіцыі, творчыя сустрэчы, прэзентацыі кніг, інтэрактыўныя пляцоўкі. Асаблівае месца ў гэты святочны дзень займала Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы. Розныя лакацыі, майстар-класы, творчыя выставы і інтэрактыў – усё гэта быў арт-квартал “Ад прадзедаў спакон вякоў мне засталася спадчына...”. Майстар-клас “Росчырк гусіным пяром” – унікальны майстар-клас па пісьму і каліграфіі, які можна апісаць так – прыгожыя літары, думкі і справы. Унутрыбібліятэчны конкурс “Кніга твайго фармату” раскрыў творчыя здольнасці супрацоўнікаў бібліятэк Лідчыны. Фармат, тэматыка, сукупнасць матэрыялаў і тэхнік – кожная кніга, як асобны твор мастацтва. Лідскі замак стаў асновай лакацыі “Горад, сэрцу дарагі”. Тут можна было зрабіць крэатыўныя фота, сабраць пазлы і прыняць удзел у інтэрактыўнай віктарыне “Жанравая скульптура горада”. Інтэрактыўная пляцоўка “Разам з кнігай мы расцём” філіялаў “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка” і “Лідская гарадская бібліятэка №3” стала сапраўднай гульнявой краінай для юных гасцей свята. На пляцоўцы прайшла і аўтограф-сесія “Слова паэту”. Тут пісьменнікі не толькі дэманстравалі сваё майстэрства, але і адказвалі на пытанні, распавядалі пра творчы працэс. Чытанне вершаў і іншых твораў часта суправаджалася падпісаннем кніг. У святочныя дні прайшоў круглы стол на тэму “80 гадоў Вялікай Перамогі: бібліятэчныя ініцыятывы і праекты”. Падчас мерапрыемства даклады прадставілі супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, бібліятэчныя работнікі Гродзеншчыны і Брэстчыны. Бібліёграф Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы Курбыка Галіна Раманаўна выступіла з дакладам “Становіцца гісторыяй вайна”, дзе дасканала расскрыла сутнасць творчага патрыятычнага праекта “Памяць у спадчыну”. Урачыстае адкрыццё новага арт-аб’екта – мурала на фасадзе будынка Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы – адбылося 6 верасня на святкаванні XXXII Дня беларускага пісьменства. Атмасферу свята стваралі творчыя калектывы горада. Мастацкі роспіс на сценах гэтага будынка ў цэнтры горада стаў адным са шматлікіх маляўнічых арт-аб’ектаў у рамках праекта “Традыцыі дзеля будучыні”, які ўжо некалькі гадоў рэалізуе ААТ “ААБ Беларусбанк”. Ганаровым госцем Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы стаў Анатоль Мечыслававіч Маркевіч. Супрацоўнікі бібліятэкі прэзентавалі лакацыі, якія ўваходзілі ў арт-квартал, азнаёмілі з абноўленай бібліятэкай, праектамі і сучаснымі напраўленнямі працы. У адзін са святочных дзён госці і жыхары горада Ліда маглі наведаць прэзентацыю кнігі “Время выбрало”. У аснову гэтага ўнікальнага выдання былі пакладзены матэрыялы цэнтральнай перыёдыкі краіны за 1994-2025 гады – больш за 20 тысяч выпускаў пяці газет. Аўтары выдання прадставілі рэтраспектыву станаўлення і развіцця беларускай дзяржаўнасці ў перыяд суверэнітэту і незалежнасці нашай краіны. Выстава старадрукаваных царкоўных кніг “Крыніца мудрасці стагоддзяў” прайшла ў рамках XXXII Дня беларускага пісьменства ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №4” 7 верасня. У экспазіцыі была прадстаўлена духоўная літаратура, выдадзеная ў XVIII-XX стагоддзях – як арыгіналы, так і факсімільныя копіі. Родная мова – гэта не проста сродак зносін, гэта падмурак нашай культуры, гісторыі і самасвядомасці, таму свята беларускага пісьменства будзе прадоўжвацца: учора, сёння і заўсёды.
Admin
Пазнавальную хвілінку “Охрана труда в жизни нашей нужна”

Супрацоўнікі філіяла “Лідская гарадская бібліятэка №1” у рамках Года добраўпарадкавання краіны падрыхтавалі пазнавальную хвілінку “Охрана труда в жизни нашей нужна”, якую правялі 9 верасня ў ДУА “Сярэдняя школа №14 г.Ліды” з малодшымі школьнікамі. Бібліятэкар цікава і даступна патлумачыла дзецям навошта патрэбна ахова працы, затым прапанавала ім прыняць удзел у віктарыне “Што патрэбна ведаць аб пажары”. У заканчэнні хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся аб шкодным уплыве на падрастаючы арганізм сотавых тэлефонаў.
Admin
Акция «Запишись в библиотеку – получи приз!»

В рамках празднования 55-летия агрогородка Дитва библиотекарь филиала «Дитвянская сельская библиотека» организовала акцию «Запишись в библиотеку – получи приз!». Каждый, проходивший мимо оформленной библиотечной площадки, сразу обращал внимание на плакат «Читать – это круто! Читать это модно!». Люди подходили и записывались в библиотеку. Библиотекарь консультировала, какую книгу прочитать, какие авторы наиболее популярны сегодня в зависимости от интересов читателей, а победителям литературных викторин вручались сладкие призы. С помощью акции удалось привлечь внимание молодых мам и тех, кто раньше не посещал библиотеку.
Admin
Экскурсія па бібліятэцы

10 верасня Лідскую раённую бібліятэку імя Янкі Купалы наведалі выхаванцы старэйшай групы ДУА “Дзіцячы сад №35 г.Ліды”. Супрацоўнікі бібліятэкі правялі іх па залах: абанеменце, чытальнай зале і інтэрнэт-класе, пазнаёмілі з працай у кожнай зале, расказалі аб тым, як самастойна знайсці патрэбную кнігу. Дзеці вельмі здзівіліся, калі вядучая сказала, што кожная кніга жыве ў “сваім доміку” і мае свой нумар. Затым для іх прагучалі правілы карыстання кнігаю, каб яна даўжэй паслужыла чытачу. Да ўвагі дзяцей былі прадэманстраваны кнігі-самаробкі, якія створаны супрацоўнікамі філіялаў ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы” у рамках конкурса “Кніга твайго фармату”, прымеркаванага да ХХХІІ Дня беларускага пісьменства. Напрыканцы Баба Яга з вядучай арганізавалі для гасцей забаўляльную праграму. Дзеці вельмі актыўна ўдзельнічалі ў гульнях, адказвалі на пытанні віктарыны.
Admin
Тэматычны агляд літаратуры “Вянок беларускіх раманаў”

У філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №4” адбыўся тэматычны агляд літаратуры “Вянок беларускіх раманаў”. Чытачы з цікавасцю пазнаёміліся з мастацкай літаратурай беларускіх класікаў і сучаснікаў. На мерапрыемстве былі прадстаўлены раманы А.І.Рэзановіча “Отшельник”, У.В.Гніламедава “Валошкі на мяжі”, У.К.Федасеенка “Віхры на скрыжаваннях” і іншыя. На мерапрыемстве прысутнічалі вядомыя лідскія паэты, якія чыталі ўрыўкі беларускіх раманаў, а таксама свае творы. Пра пісьменнікаў можна гаварыць шмат, аднак лепш за ўсё прачытаць іх кнігі.
Admin
Информационный час «Небезопасные ситуации вокруг нас. Телефоны экстренных служб»

«Небезопасные ситуации вокруг нас. Телефоны экстренных служб» - под таким названием 11 сентября библиотекарь филиала «Лидская городская библиотека №2» провела информационный час в ГУО «Детский сад №29». В начале мероприятия библиотекарь прочитала сказку про технику безопасности. Затем, в беседе, ребята получили ответы на многие «Что делать, если…», а также были разобраны ситуации, которые могли привести к неприятным последствиям. Каждый присутствующий высказывал свою точку зрения, как они понимают детскую безопасность. Обсудили различные ситуации: при пожаре, отравлении лекарствами и бытовой химией, общении с незнакомыми людьми, пользовании электроприборами, газом, узнали самые простые и важные правила безопасности. В завершение познавательной части мероприятия ребята вспомнили телефоны экстренных служб.
Admin
Прафесійны інтэнсіў “Бібліятэчная прафесія – вечная”

Да Дня бібліятэк у філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №6 імя В.Таўлая” падлеткам, якія наведвалі бібліятэку, прапанавалі прыняць удзел у прафесійным інтэнсіве “Бібліятэчная прафесія – вечная”. Хлопчыкі і дзяўчынкі з радасцю выконвалі прафесійныя абавязкі бібліятэкараў. Магчыма хто-небудзь у будучым захоча стаць бібліятэкарам.
Admin
Информационный час «Библиотека приглашает друзей»

12 сентября в преддверии Дня библиотек в филиале «Лидская городская библиотека №4» прошёл информационный час «Библиотека приглашает друзей». В читальном зале была оформлена книжная выставка «Есть храм у книг – библиотека», где были представлены книги по библиотечному делу и по истории книгопечатания в Беларуси, новинки белорусских издательств. На красиво оформленной фотозоне «Люблю читать – и точка!» на улице перед библиотекой было организовано библио-кафе. Читатели могли сесть за столик и обсуждать любимые книги. На протяжении дня работала почта поздравлений «Читатель – библиотекарю» для желающих оставить свои отзывы о впечатлениях от посещения библиотеки. Также в этот день библиотекари пригласили всех желающих принять участие в акции «Читатель за библиотечной кафедрой», цель которой – попробовать себя в роли библиотекаря. С интересом пробовали себя в роли библиотекаря и дети, и взрослые, которые под руководством библиотекаря обслуживали читателей, наводили порядок на книжных полках. В мероприятии принимали участие и получатели услуг отделения социальной реабилитации, абилитации инвалидов государственного учреждения «ЛРТЦСОН». Для них этот день прошёл под девизом «Из читателей – в библиотекари».
Admin
Праздничная встреча «За кулисами библиотечных дней»

15 сентября в Республике Беларусь отмечают День библиотек – праздник, который объединяет библиотекарей и читателей. В преддверии профессионального праздника коллектив ГУК «Лидская районная библиотека имени Янки Купалы» 12 сентября собрался вместе на праздничной встрече «За кулисами библиотечных дней». Мероприятие было наполнено трогательными и юмористическими моментами, коллективными сценками и импровизацией, прозвучало много поздравлений и речь директора ГУК «Лидская районная библиотека имени Янки Купалы» Елены Адамовны Быстрицкой, которая вдохновила каждого из присутствующих на новые начинания. Украсили праздник талантливая семья Руслан Пивоваров и Светлана Мельникова-Пивоварова, подарив свое творчество всем присутствующим на праздничной встрече работникам библиотек.
Admin
Основы библиотечно-библиографических и информационных знаний «Книжная сокровищница – библиотека»

Ко Дню библиотек Беларуси в филиале «Лидская городская детская библиотека» для учеников 5-го класса ГУО «СШ №4 г.Лиды» прошли основы библиотечно-библиографических и информационных знаний «Книжная сокровищница – библиотека». В ходе мероприятия ребятам рассказали историю появления библиотек, какими сейчас стали библиотеки и что они предлагают людям. Ученикам рассказали про каталоги библиотеки и зачем они нужны, познакомили с принципами работы с информацией. Также ребята узнали, из каких элементов состоит книга и как необходимо к ней относиться. Цель мероприятия было вызвать интерес к чтению книг, поэтому для ребят был подготовлен увлекательный «Литературный квест».
Admin
Дзень адкрытых дзвярэй “Бібліятэка – тэрыторыя сяброў”

Да Дня бібліятэк у філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №6 імя В. Таўлая” быў праведзены дзень адкрытых дзвярэй “Бібліятэка – тэрыторыя сяброў”. Падчас мерапрыемства прысутныя віншавалі бібліятэкараў, якія знаходзяцца на заслужаным адпачынку. У сваю чаргу жанчыны з клуба “Надзея” падзякавалі бібліятэкарам, якія працуюць у філіяле цяпер, за добрае абслугоўванне і цікавыя мерапрыемствы.
Admin
Прэзентацыя кнігі “Лідскі край: з любоўю і назаўжды”

16 верасня супрацоўнікі Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы падрыхтавалі прэзентацыю кнігі “Лідскі край: з любоўю і назаўжды” работнікам прадпрыемства ААТ “Лідахлебазавод”. На мерапрыемстве аб новай кнізе расказала бібліёграф Галіна Курбыка. Яна адзначыла, што гэтае выданне нагадвае сямейны альбом, у якім кожны знойдзе для сябе нешта роднае і блізкае. Пачынаецца кніга раздзелам пра сучаснасць, пра тое, чым жыхары горада могуць ганарыцца: ад прыроды да людзей і прадпрыемстваў, на якіх працуюць. Другі раздзел прысвечаны гісторыі Лідчыны, дзе расказана пра назвы вуліц, галоўныя дзяржаўныя і сацыяльныя ўстановы. Трэці раздзел – гэта словы падзякі і павагі раёну ў форме эсэ ад лідзян, якія працавалі і працягваюць працаваць на карысць свайго краю. Работнікі з вялікай цікавасцю разглядалі кнігу, ацанілі яе высокую якасць і годна ілюстраваны матэрыял.
Admin
Час патриотизма «Я. Моя семья. Моя Родина»

Родина – это та страна, в которой человек родился, взрослел и к судьбе которой он небезразличен. Родина – это то место, в котором каждый человек ощущает себя маленькой частицей целого народа. О том, что в понимании юных граждан Беларуси считается Родиной, учащиеся ГУО «Средняя школа №4 г.Лиды» рассказали на часе патриотизма «Я. Моя семья. Моя Родина». Сотрудник ОБМ, СКД и МР вместе с детьми вспомнили государственные и негосударственные символы Беларуси, разобрали понятие «малая Родина», поиграли в игру «Переводчик», где важные в рамках семьи и страны слова переводили с русского на белорусский язык. Вниманию детей был представлен чемодан с «сокровищами Беларуси» (конкурсная работа филиала «Лидская городская детская библиотека» в конкурсе самодельной книги «Книга твоего формата»), откуда ребята узнали легенду о белорусах, информацию о городах, реках, озерах, символах, знаменитых личностях нашей страны.
Admin
18 сентября 2025 года состоялась встреча областной информационно-пропагандистской группы с трудовым коллективом ГУК «Лидская районная библиотека имени Янки Купалы». На повестке дня стояло несколько вопросов, среди которых тема «День народного единства: значение мира и согласия» (с докладом выступала начальник отдела идеологической работы и по делам молодежи Лидского районного исполнительного комитета Кенть Анна Станиславовна); вопросы профилактики преступлений, связанных с использованием информационно-коммуникационных технологий, в том числе вымогательств и мошенничеств рассматривались совместно с заместителем начальника инспекции по делам несовершеннолетних Лидского РОВД Анжиевской Инной Валентиновной; о пожарной безопасности, взаимодействии с печным оборудованием рассказал заместитель начальника Лидского РОЧС Ничингер Руслан Александрович. Присутствующие на дне информирования задавали специалистам волнующие вопросы, поднимали актуальные темы.
Admin
Интерактивно-патриотическая игра «Мы едины – мы непобедимы!»

Сотрудники филиала «Лидская городская детская библиотека» подготовили интерактивно-патриотическую игру «Мы едины – мы непобедимы!». Ученики 3-го класса ГУО «СШ №6 г.Лиды им. Н.Б.Куконенко» приняли участие в ней. С ребятами поговорили о значение слов «единый, единство», о важности единства народа в построении крепкого государства, рассказали о государственных символах, которые объединяют страну в единое целое. Ученики отгадывали загадки про Беларусь и символы нашей страны, отвечали на познавательные вопросы и разрисовали карту Беларуси. Ребятам напомнили о героизме людей во время войны и познакомили с книга про нашу страну.
Admin
Тэматычная гадзіна “Ствараем будучыню разам”

Для вучняў 7 класа ДУА “СШ №8 ім. В.Ф.Казакова” у філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №2” адбылася тэматычная гадзіна “Ствараем будучыню разам”. З аповеду бібліятэкара дзеці даведаліся, якія падзеі сталі асновай для святкавання Дня народнага адзінства, замацавалі свае веды аб дзяржаўных сімвалах, даведаліся пра тое, як адбывалася згуртаванне народа ў цяжкі для краіны час. Таксама ўвазе прысутных была прадстаўлена выстава “Беларусь у сэрцы маім”.
Admin
Творчая пляцоўка “Чытаем разам “Энеіду навыварат””

У філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №2” з навучэнцамі ДУА “СШ №8 ім.В.Ф.Казакова” прайшла творчая пляцоўка “Чытаем разам “Энеіду навыварат””. Бібліятэкар пазнаёміла навучэнцаў з гісторыяй напісання твора, распавяла пра гісторыю пошуку аўтара, бо шмат часоў твор лічыўся ананімным, пра тое, што “Энеіда навыварат” раскрывала эстэтычныя магчымасці беларускай мовы, якая ў той час лічылася сялянскай, “хамскай”. У канцы мерапрыемства жадаючыя чыталі ўрыўкі з твора.
Admin
Развлекательная интерактивная площадка «Играем вместе», книжная выставка «У горадзе маім мой лёс»

В 2025 году город Берёзовка отмечает свой 35-й день рождения. Традиционно День города проходит в третьи выходные первого осеннего месяца. В честь праздника филиал «Березовская городская библиотека» подготовила интересную книжную выставку «У горадзе маім мой лёс», посвященную достопримечательностям и истории нашего города, где рассказали об именитых людях города, представителях различных сфер деятельности. Для детей была предложена развлекательная интерактивная площадка «Играем вместе». Ребята с удовольствием поучаствовали в конкурсах «Дорисуй героя», «Раскрась свой город», «Литературные перевертыши» и др. Библиотечная инсталляция стала любимой фотозоной для подрастающего поколения.
Admin
Вечер-встреча «Я в этом городе живу, я этот город знаю»

23 сентября в филиале «Берёзовская городская библиотека» собрались участники клуба «Собеседница» на вечер-встречу «Я в этом городе живу, я этот город знаю». Их вниманию была представлена выставка «У горадзе маім мой лёс». Библиотекарь познакомила присутствующих с историей города, предложила ответить на вопросы викторины «Пра тую зямлю, дзе ты нарадзіўся». Гости библиотеки с удовольствием и завидной энергией отвечали на вопросы, рассказывали интересные истории из жизни г.Березовки, а также о себе и своем городе.
Admin
Экологический патруль «Наш мир мы чистым сохранить хотим»

В филиале «Лидская городская детская библиотека» для участников любительского объединения «Крынічка» ГУО «Детский сад №18 г.Лиды» прошёл экологический патруль «Наш мир мы чистым сохранить хотим». Ребята говорили на тему бережного отношения к природе, что нужно делать, чтобы наши города оставались чистыми и красивыми. Детям рассказали «Экологические правила», прочитали сказку «Защитники леса», поговорили о сортировке мусора. Ребята показали свои экологические знания, отгадывая «Природные загадки».
Admin
Урок бяспекі “Бяспека нам патрэбна, бяспека нам важна”

Супрацоўнікі філіяла “Лідская гарадская бібліятэка №1” у рамках Адзінага дня бяспекі 25 верасня падрыхтавалі для юных чытычоў урок бяспекі на тэму “Бяспека нам патрэбна, бяспека нам важна”. Бібліятэкары падчас мерапрыемства напомнілі прысутным аб неабходнасці беражлівага стаўлення да сябе і тых, хто побач не толькі дома, але і ў дзіцячым садзе, на вуліцы, у іншых публічных месцах. З хлопчыкамі і дзяўчынкамі бібліятэкары правялі віктарыну, напомнілі ім аб правілах паводзін пры пераходзе дарогі, чыгуначнага пераезду, былі паказаны ролікі і мультфільмы, рэкамендаваныя для прагляду дзецям МНС Рэспублікі Беларусь. Напрыканцы сустрэчы ўдзельнікі мерапрыемства самастойна пазнаёміліся з кнігамі і брашурамі, іншым наглядным матерыялам па бяспецы.
Admin
Презентация книг «Край вольны, край любімы» и «Лідскі Парнас, 175 партрэтаў лідскіх літаратараў»

В Лидской районной библиотеке имени Янки Купалы в рамках внеочередного заседания литературного объединения «Суквецце» состоялась презентация двух книг «Край вольны, край любімы» и «Лідскі Парнас, 175 партрэтаў лідскіх літаратараў». Первую книгу «Край вольны, край любімы» представил Павел Ивуть, депутат Гродненского областного Совета депутатов, директор-главный редактор ГУ «Редакция «ЛидаМедиаКомпания». Сборник включает произведения писателей, которые родились и жили в Лидском районе, творчество участников литературного объединения «Суквецце» при редакции “Лідскай газеты”. Также представлены произведения авторов со всей Беларуси, посвященные подвигу белорусского народа. На заседании присутствовала почетный гость — Екатерина Серафинович, депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь. С радостью она приняла в подарок эту замечательную книгу от литераторов Лидчины. Вторую книгу «Лідскі Парнас, 175 партрэтаў лідскіх літаратараў» представил Станислав Судник, лидский краевед. Она представляет собой альбом – короткий иллюстрированный сборник о литературе и литераторах Лидчины (Лидских уездов разного времени и Лидского района). Этот уникальный альбом был издан всего в 3-ёх экземплярах в рамках подготовки празднований ХХХІІ Дня белорусской письменности в Лиде.
Admin
Дзень беларускай кнігі “Добры дзень, беларуская кніга!”

У філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №2” прайшоў дзень беларускай кнігі “Добры дзень, беларуская кніга!”. У ходзе мерапрыемства прысутныя ўспомнілі вядомых асоб, якія стаялі ля вытокаў беларускага пісьменства і кнігадрукавання. Сярод іх: святая Еўфрасіння Полацкая, першадрукар Францыск Скарына, асветнік Сімяон Полацкі і іншыя. Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкар правяла агляд кніжнай выставы, на якой былі прадстаўлены кнігі пра вядомых гуманістаў-асветнікаў.
Admin
Урок безопасности «Игра злой воли»

В Лидской районной библиотеке имени Янки Купалы прошел урок безопасности «Игра злой воли». В ходе мероприятия была проведена викторина, в которой дети приняли активное участие. Также учащиеся разгадали кроссворд по правилам безопасности в быту, на воде, на улице, в школе. Дети просмотрели видеоролик «Уроки безопасности и ОБЖ».
Admin
Встреча «Алкоголь + ты = разбитые мечты»

В Лидской районной библиотеке имени Янки Купалы прошла встреча врача-валеолога «Алкоголь + ты = разбитые мечты» со студентами УО «Лидский политехнический колледж» приуроченная ко Всемирному дню трезвости и борьбы с алкоголизмом. В ходе беседы Иван Антонович рассказал о механизмах развития алкогольной зависимости, ее последствиях для физического и психического здоровья, а также о социальных проблемах, связанных с употреблением алкоголя.
Admin
Размова аб прыродзе “Беражыце сваіх выхаванцаў”

Бібліятэкары філіяла “Лідская гарадская бібліятэка №6 імя В. Таўлая” наведалі ДУА “Дзіцячы сад №34 г.Ліды”. Правялі размову аб прыродзе “Беражыце сваіх выхаванцаў”. Мерапрыемства было прысвечана Сусветнаму дню аховы жывёл. Дзеці расказвалі пра сваіх хатніх гадаванцаў, адгадвалі загадкі. Бібліятэкары расказалі пра парады, якія трэба выконваць, каб хатнія гадаванцы былі заўсёды здаровыя і вясёлыя.
Admin
Поэтический час «Жизнь длиною в песню»

К 130-летию со дня рождения великого русского поэта Сергея Есенина в Лидской районной библиотеке имени Янки Купалы был проведен поэтический час «Жизнь длиною в песню». Гостем мероприятия стали члены литературного объединения «Суквецце», которые рассказали учащимся средних классов ГУО «Лицей №1 г. Лиды» биографию и интересные факты из жизни поэта. На протяжении всего часа звучали романсы: «Пройдут года», «Скоро осень» и др. Присутствующие с воодушевлением слушали известные строки стихотворений «Отговорила роща золотая», «Поет зима аукает», «Гой ты, Русь, моя родная!» и др. Мероприятие прошло в теплой, дружеской атмосфере, учащиеся обменивались мнениями и впечатлениями о творчестве поэта.
Admin
Экалагічны экскурс “Яны просяць аховы: па старонкам Чырвонай кнігі”

Да Сусветнага дня аховы жывёл прйшоў экалагічны экскурс “Яны просяць аховы: па старонкам Чырвонай кнігі”. Вядучы распавёў аб Сусвеным дні абароны жывёл, дзе яго прынялі і чаму, даў звесткі пра Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, адзначыў, што ў ёй занесены не толькі віды, якія знаходзяцца пад прамой пагрозай знікнення, але і ёсць “чорны спіс”, дзе пералічаны прадстаўнікі флоры і фаўны, якія больш не сустракаюцца ў Беларусі. Дзеці замацавалі як трэба ставіцца да жывёл, правілы паводзін на прыродзе.
Admin
Экалагічная хвілінка “Лясныя жыхары на старонках кніг"

Сусветны дзень абароны жывёл – выдатная прычына расказаць дзецям аб дзівосным свеце братоў нашых меншых. З гэтай нагоды 8 кастрычніка бібліятэкар філіяла “Лідская гарадская бібліятэка № 1” правяла для хлопчыкаў і дзяўчынак экалагічную хвілінку “Лясныя жыхары на старонках кніг”. Творы В.Біянкі, Б.Жыдкова, Я.Чарушына і іншых пісьменнікаў радуюць ужо не адно пакаленне маленькіх чытачоў, вучаць любіць чароўны свет звяроў і птушак. Пад час экалагічнай хвілінкі дзеці адказвалі на пытанні віктарыны “Угадай животное”, прынялі ўдзел у гульні “Большие и маленькие”. Вялікую цікаўнасць вызваў аповяд бібліятэкара аб помніках жывёлам-героям.
Admin
Конкурс чтецов «Для меня всегда герой-самый лучший папа мой!»

В филиале «Лидская городская библиотека №2» для участников клуба «Буслик» прошёл конкурс чтецов «Для меня всегда герой-самый лучший папа мой!». В ходе мероприятия ребята узнали об истории возникновения нового праздника в Республике Беларусь и авторитетном статусе главы семейства. Учащиеся прочли стихи о папах, говорили добрые и ласковые слова по отношению к своим отцам, угадывали тематические загадки, отвечали на вопросы викторины.
Для просмотра полной версии этой страницы, пожалуйста, пройдите по ссылке.
Форум IP.Board © 2001-2025 IPS, Inc.