Помощь - Поиск - Пользователи - Календарь
Полная версия этой страницы: Обзор мероприятий.
Форум ГУ культуры "Лидская районная библиотека имени Янки Купалы" > Функционирование библиотеки > Новости
Страницы: 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9, 10, 11, 12, 13, 14, 15, 16, 17, 18, 19, 20, 21, 22, 23, 24, 25, 26, 27, 28, 29, 30, 31, 32, 33, 34, 35, 36, 37, 38, 39, 40, 41, 42, 43, 44, 45, 46, 47, 48, 49, 50, 51, 52, 53, 54
Admin
Экскурсии «Окно в мир – книга»

9 и 10 апреля в филиале «Лидская городская детская библиотека» прошли экскурсии «Окно в мир – книга» для воспитанников детских садов. Ребята познакомились с большим миром детских книг, которые радуют своими добрыми сказками, необычными историями, яркими картинками. Дети узнали о том, как нужно относиться к книгам, что может ей навредить и испортить. Дошколята ГУО «Специальный детский сад №16 г.Лиды» уделили внимание книгам по безопасности и здоровому образу жизни. Ребятам почитали сказки о чистоте и гигиене, рассказали о здоровом питании и занятии физкультурой. Детям напомнили о правилах поведения на дороге и безопасности дома. Воспитанники ГУО «Санаторный детский сад №2 г.Лиды» познакомились с книгами экологической тематики. Ребята послушали добрую сказку «Защитники леса», рассказали, как нужно относиться к природе и поучаствовали в познавательной игре «Сортировка мусора».
Admin
В филиалах ГУК "Лидская районная библиотека имени Я.Купалы" прошли субботники по благоустройству территории, прилегающей к библиотекам. Сотрудники вместе преобразили библиотечное пространство и сделали его более уютным и комфортным для всех!

Admin
Сотрудники филиалов "Интегрированная библиотека аг.Бердовка" и "Интегрированная библиотека аг.Дворище" присоединились к традиционной акции по благоустройству территории. Благодаря стараниям коллективов библиотек территории, прилегающие к их учреждениям культуры, стали ещё чище и уютнее. Принимая участие в субботнике, каждый из нас может внести свой вклад в создание чистоты и уюта, что особенно актуально в 2025 году, объявленном в Беларуси Годом Благоустройства.
Admin
Гульнёвая праграма “Касмічнае падарожжа”

У філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №3” адбылася гульнёвая праграма “Касмічнае падарожжа”, прысвечаная Дню касманаўтыкі. Дзеці акунуліся ў загадкавы свет зорак і планет, пазнаёміліся з гісторыяй развіцця касманаўтыкі. Увазе юных удзельнікаў была прадстаўлена кніжная выстава, затым дзеці прайшлі выпрабаванні на гатоўнасць да палету ў космас: адгадвалі касмічныя загадкі, адказвалі на пытанні віктарыны, праявілі веды і кемлівасць у разгадванні рэбусаў, складанні пазлаў. Завяршылася мерапрыемства канструяваннем “КосмаШлема”.
Admin
Калейдаскоп цікавых фактаў “У краіне Балючкі, альбо сакрэты твайго здароўя”

“У краіне Балючкі, альбо сакрэты твайго здароўя” – пад такой назвай 15 красавіка ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №1” прайшоў калейдаскоп цікавых фактаў для хлопчыкаў і дзяўчынак ДУА “Дзіцячы сад №7 г. Ліды”. Падчас мерапрыемства дзеці даведаліся, як патрэбна клапаціцца аб сваім здароўі, захоўваць распарадак дня і якімі відамі спорта займацца. Здзейсніўшы падарожжа па краіне здароўя, пабывалі на прыпынках: “Распарадак дня”, “Здаровае харчаванне”, “Фізкультура і спорт”, “Шкодныя звычкі”, у якіх адгадвалі загадкі аб прадметах асабістай гігіены, выбіралі для сябе карысныя прадукты. З вялікім задавальненнем удзельнічалі ў фізкультурнай размінцы, а таксама паглядзелі відэаролік аб здароўі.

Admin
Экалагічная сцяжынка “Мы з прыродаю сябруем, птушак і звяроў шануем”

Экалагічная сцяжынка “Мы з прыродаю сябруем, птушак і звяроў шануем” прайшла ў філіяле “Інтэграваная бібліятэка аг.Крупава”. Бібліятэкар расказала дзецям пра птушак і жывёл, якія насяляюць Беларусь. Асаблівую ўвагу ўдзяліла тым, якія адзначаны ў Чырвонай кнізе. Дзеці з задавальненнем пазнаёміліся з кнігамі, у якіх апісваецца дзівосны і разнастайны свет птушак і жывёл.
Admin
Экологический турнир «Туристу об охране природы»

В филиале «Лидская городская библиотека №2» для учащихся провели экологический турнир «Туристу об охране природы». В начале мероприятия библиотекарь провела беседу и поговорила с детьми о природе и о том, как нужно любить и охранять её богатства. Участники мероприятия отвечали на вопросы викторины о животных и растениях, о полезных и вредных насекомых, о лекарственных растениях, о том, что может сделать каждый человек для охраны окружающей среды.
Admin
Навукова-практычная канферэнцыя “ХIІ Лідскія чытанні”

16 красавіка 2025 года ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы прайшла навукова-практычная канферэнцыя “ХIІ Лідскія чытанні” на тэму “Літаратура і друк на Лідчыне”.
Штогод сталіцай Дня беларускага пісьменства вызначаецца горад, які пакінуў адметны след у гісторыі беларускай зямлі як цэнтр кнігадрукавання і літаратуры, цэнтр асветы і культуры. Трыццаць другое свята Дня беларускага пісьменства сёлета ладзіцца ў Лідзе. Менавіта гэтай тэме была прысвечана навукова-практычная канферэнцыя “ХIІ Лідскія чытанні”. На мерапрыемства былі запрошаны мовазнаўцы, настаўнікі, студэнты, крязнаўцы і іншыя. Падчас работы навуковай канферэнцыі ў чытальнай зале дзейнічалі кніжныя выставы “Узрасло буйным коласам зерне Скарыны”, прысвечаная гісторыі кнігадрукавання на Беларусі і “Лідчына літаратурная”, прысвечаная пісьменнікам, якія нарадзіліся на Лідчыне, або ўнеслі яркі след у гісторыю старажытнага горада. У літаратурным жыцці горада значнае месца займае літаратурнае аб’яднанне “Суквецце” пры рэдакцыі “Лідскай газеты”. Яго ўдзельнікі спрабуць свае сілы ў паэзіі, прозе, драматургіі. Яны рэгулярна друкуюцца на старонках раённай газеты і друкуюць кнігі, якія дораць бібліятэке. Менавіта кнігі-падарункі з уласнымі аўтографамі аўтараў былі прадстаўлены на гэтай выставе.
З прывітальным словам выступіла Быстрыцкая Алена Адамаўна, намеснік дырэктара Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы. Потым з дакладамі выступілі удзельнікі канферэнцыі. Беларускі мовазнавец, паэт, празаік, крытык, супрацоўнік Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Юрый Пацюпа выступіў з дакладам “Вільгельм Пратасевіч як асоба і аўтар паэмы “Суседчык Гавейскі””.
Анашкевіч Наталля, настаўнік рускай мовы і літаратуры ДУА “СШ №11 г.Ліды” прадставіла краязнаўча-пошукавую работу “Феномен поэта и поэзии в литературе Лидчины”.
Мы ганарымся, што у нашым прынёманскім краі ўпершыню прагучаў мужны голас Петруся Граніта і Васіля Струменя. Горад Ліда стаў важным этапам у жыцці беларускіх паэтаў Валянціна Таўлая і Ніны Тарас. Менавіта гэтай тэме быў прысвечаны даклад Алеся Хітруна “Лідская заходне-беларуская літаратура: Ніна Тарас, Пятрусь Граніт, Васіль Струмень… у фондах ДУ “Лідскі гісторыка-мастацкі музей”.
Метадыст аддзела метадычнай і культурна-масавай работы ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” Ірына Струмкіс раскрыла тэму “Выданне фальклорна-этнаграфічных зборнікаў на Лідчыне”.
Студэнты Лідскага каледжа Сабадаха Дар’я і Юхно Марыя выступілі з дакладамі, у якіх асвятлілі тэмы літаратурна-асветніцкай дзейнасці Цёткі і Каруся Каганца, творчасць якіх займае значнае месца ў беларускай літаратуры.
Пісьменнік і краязнавец Станілаў Суднік выступіў з дакладам “Лідская літаратура 1919-1939 гг”, у якім раскрыў тэму Лідчыны шматмоўнай.
Валерый Мацулевіч рассказаў пра выдатнага журналіста і паэта, які ўславіў Лідчыну ў трох зборніках “Леў і ключы”, “Горад-карабель”, “Бронзавы Гедымін”, у дакладзе “Творчасць лідскага паэта, журналіста Алеся Мацулевіча”.
Завяршыла мерапрыемства Галіна Курбыка, бібліёграф Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы дакладам “Кніга беларускі народны арнамент” – рэліквія Лідчыны. Яна пазнаёміла з кнігай-рарытэтам, падарункам жонкі Янкі Купалы Уладзіславы Францаўны Луцэвіч “Беларускі народны арнамент” 1953 года выдання з дарчым надпісам ад 29 чэрвеня 1956 года, якая захоўваецца ў чытальнай зале бібліятэкі.
Admin
Прэзентацыя кніг Людмілы Краснадубскай “Заранкавы край” і “Яшчэ адзін дзень”

Кніга – адно з самых геніяльных дасягненняў чалавецтва. Яна дапамагае пісьменніку праліваць свае пачуцці, захоўваць сваё светаадчуванне, марыць аб будучыні і ўспамінаць мінулае, вывучаць сучаснасць.
16 красавіка ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбылася прэзентацыя кніг Людмілы Краснадубскай “Заранкавы край” і “Яшчэ адзін дзень”. Адразу дзве кнігі прадставіла на суд чытачоў лідская паэтка Людміла Краснадубская ў год, калі горад Ліда стаў сталіцай беларускага пісьменства.
Сябры і прыхільнікі таленту Людмілы Мікалаеўны змаглі пагрузіцца ў дзіўны свет паэзіі. Даведаліся з першых вуснаў не толькі пра тое, якой была яе дарога ў свет паэзіі, але і дзе яна чэрпае натхненне і якія яе творчыя планы. Шмат цёплых слоў гучала на адрас паэткі. Гасцям прадставілася магчымасць атрымаць асалоду ад шчырага і выразнага аўтарскага выканання. Некалькі кніг з аўтографамі аўтара папоўнілі фонд Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы.
Людміла Мікалаеўна – чалавек з актыўнай пазіцыяй. Яна заўжды з радасцю бярэ ўдзел у розных мерапрыемствах. Яе талент ацэнены мноствам узнагарод розных паэтычных конкурсаў.
Творчы вечар прайшоў у цёплай і душэўнай атмасферы. Адназначна, такія сустрэчы выхоўваюць пачуццё гонару да роднага краю, прыгажосці малой радзімы і дапамагаюць акунуцца ў яркі і захапляльны свет літаратуры. Вершы Людмілы Мікалаеўны пакінулі ў душы кожнага цёплыя і глыбокія пачуцці.
Admin
Экалагічным турніры “Кожны ведае, што бусел – сімвал роднай Беларусі”

16 красавіка ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №2” дзеці здзейснілі падарожжа ў таямнічы свет прыроды, паўдзельнічалі ў экалагічных конкурсах, адказалі на пытанні віктарыны па Чырвонай кнізе на экалагічным турніры “Кожны ведае, што бусел – сімвал роднай Беларусі”. Бібліятэкар абмеркавала з дзецьмі экалагічныя праблемы: забруджванне паветра, вады, лясоў, лясныя пажары. Навучэнцы падзяліліся сваім меркаваннем, якую дапамогу яны ў сілах аказаць, каб захаваць прыроду для наступных пакаленняў.
Admin
Обзор книг православной тематики «Добрый мир любимых книг»

16 апреля в филиале «Лидская городская библиотека №4» прошёл обзор книг православной тематики «Добрый мир любимых книг» для отделения социальной реабилитации, абилитации инвалидов ГУ «ЛРТСОН». Почетное место на организованной выставке «Чтоб силу верой обрести» было отведено Библии как главной книге христианства. Также была представлена историческая литература, современная православная проза, большой выбор православной литературы для всех категорий читателей. Участники мероприятия окунулись в таинственный мир духовной литературы.
Admin
Краязнаўчае падарожжа “Турыстычны калейдаскоп краіны. Шчыра запрашаем у Беларусь”

Бібліятэкар філіяла “Лідская гарадская бібліятэка №2” наведала ДУА “СШ №8 ім.В.Ф.Казакова” каб правесці краязнаўчае падарожжа “Турыстычны калейдаскоп краіны. Шчыра запрашаем у Беларусь”. Навучэнцы гаварылі аб значнасці захавання і абароны культурных помнікаў і славутых месцаў, бо кожны чалавек вывучае гісторыю сваёй краіны не толькі па падручніках, паданнях і легендах, але і па тых захаваных помніках гісторыі і культуры, якімі так багатыя ўсе краіны свету. Асаблівую ўвагу бібліятэкар надала багатай гісторыка-культурнай спадчыне Беларусі, якая прадстаўлена помнікамі археалогіі, гісторыі, архітэктуры. Успомнілі найбольш выбітныя аб’екты, якія ўключаны ў спіс Сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА.
Admin
Літаратурны партрэт “Віктар Казько: біяграфія і творчасць”

У філіяле “Бярозаўская гарадская бібліятэка” прайшло мерапрыемства “Віктар Казько: біяграфія і творчасць”. На мерапрыемства былі запрошаны вучні 5 класаў, якіх бібліятэкар пазнаёміў з біяграфіяй беларускага пісьменніка, прызнанага майстрам “беларускай ваеннай прозы” і з яго творчасцю – дзеці даведаліся шмат цікавых фактаў з яго жыцця. Вельмі крануў дзяцей аповед пра асабістае жыццё і трагедыю пісьменніка. Напрыканцы прысутныя пазнаёміліся з кнігамі Віктара Казько, прадстаўленымі на выставе “Урок мужнасці”.
Admin
Всемирный день книги

23 апреля сотрудники филиала «Лидская городская детская библиотека» вместе с участниками любительского объединения «Крынічка» ГУО «Детский сад №18 г.Лиды» отметили Всемирный день книги. Этот праздник напоминает о важности книги и чтения в жизни человека. Особенно важно научить любить книгу с детства, ведь книга может стать маленьким другом в большом детском мире. Книга даёт знания, учит добру, развивает мышление, формирует внутренний мир ребенка. Наши гости окунулись в мир доброй сказки в игре «Сказки в загадках», узнали о правилах отношения к природе, послушав экологическую сказку «Защитники леса». Ребятам напомнили о правильном и бережном отношении к книгам и научили писать слово «КНИГА».
Admin
Інфармацыйная гадзіна “Благородная профессия – библиотекарь”

У Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы прайшла інфармацыйная гадзіна “Благородная профессия – библиотекарь”. Прысутныя пазнаёміліся з прафесіяй бібліятэкара. Яны даведаліся, што бібліятэкар не толькі добра арыентуецца ў кніжным свеце, але і стварае праекты, вядзе гурты ў сацыяльных сетках, піша сцэнарыі і рэкламныя тэксты, праводзіць інтэрактыўныя мерапрыемствы, рыхтуе навіны для сайта, здымае і мантуе відэаролікі. Вялікую цікавасць выклікала гульня-трэнінг “Я – бібліятэкар”, у якой кожны мог паспрабаваць сябе ў ролі бібліятэкара. Усе атрымалі розныя заданні: адрамантаваць кнігу, прарэкламаваць новыя часопісы, запоўніць чытацкі фармуляр. Падчас трэнінгу юнакі ацанілі, што добра ведаць мастацкія творы – недастаткова, трэба разбірацца і тэхнічнай, і ў даведачнай, і ў гістарычнай літаратуры, умець карыстацца як традыцыйнымі карткавымі каталогамі і картатэкамі, так і электронным каталогам і паўнатэкставымі базамі даных розных напрамкаў, займальна для чытачоў, праводзіць тэматычныя мерапрыемствы, творчыя сустрэчы з цікавымі людзьмі. Усе дзеці пераканаліся ў тым, што бібліятэкар – гэта ўнікальная прафесія, запатрабаваная ў сучасным свеце, якая патрабуе ад чалавека рознабаковых навыкаў і творчых здольнасцяў.
Admin
Гісторыка-краязнаўчая гадзіна “Мы жывём, пакуль помнім”

24 красавіка да Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін філіял “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Дворышча” правёў гісторыка-краязнаўчаю гадзіну “Мы жывём, пакуль помнім”, дэвізам якой сталі словы з верша Я.Карпуця “Ніхто не забыты, нішто не забыта!” – напісана золатам на абелісках… Няма ў нас такога месца, якое не было б відавочцам народнага подзвігу і трагедыі. Доказ гэтаму – шматлікія абеліскі і помнікі загінуўшым у Вялікай Айчыннай вайне, яны пастаўлены на гарадскіх плошчах, у парках, цэнтрах пасёлкаў, на скрыжаваннях дарог, лясных палянах і месцах спаленых вёсак. На Лідчыне таксама ёсць такія месцы, дзе ўвекавечана памяць загінуўшым.
Admin
Літаратурная гадзіна “Строками тех, кто воевал”

24 красавіка бібліёграф Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы ладзіла літаратурную гадзіну “Строками тех, кто воевал” у рамках праекта “Память в наследство”. Тэма Вялікай Айчыннай вайны была і застаецца адной з кіроўных у літаратуры мінулага і сучаснасці. Мерапрыемства было прысвечана пісьменнікам, чыё юнацтва выпала на гады вайны. Пісьменнікі-франтавікі – гэта асобнае пакаленне гераічных асоб, якія адчулі на сабе цяжар ваеннага і пасляваеннага перыяду. Бібліятэкар прадставіла прысутным аўтараў, якія ў сваёй творчасці адлюстроўвалі тэму вайны, узгадала тых, хто ваяваў і загінуў у імя міру і свабоды. У час мерапрыемства гучалі вершы і ўрыўкі з твораў: Ю.Друнінай, М.Джаліля, Б.Васільева і інш., прагучалі музычныя творы: “Уставай краіна велізарная”, “Песенька ваенных карэспандэнтаў”, “У зямлянцы”. На выставе “Радкі, апаленыя вайной” былі прадстаўлены кнігі Юрыя Бондарава, Міхаіла Шолахава, Булата Акуджавы, Аляксандра Твардоўскага, Канстанціна Сіманава, Васіля Быкава, Эдуарда Асадава, Барыса Васільева. Нам яны пакінулі вялізную літаратурную спадчыну. Менавіта пісьменнікі і паэты-франтавікі, правёўшы сваю маладосць на палях бітваў, данеслі да сучаснага пакалення гісторыю чалавечых лёсаў і подзвігу народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Admin
Экалагічны дыялог “Чарнобыль – боль чалавецтва”

Да Міжнароднага дня памяці ахвяр радыяцыйных аварый і катастроф ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №6 імя В.Таўлая” быў праведзены экалагічны дыялог “Чарнобыль – боль чалавецтва”. Падчас мерапрыемства прысутныя ўспаміналі падзеі 1986 года, сваіх знаёмых, якія мужна выканалі сваі прафесійныя і грамадзянскія абавязкі.
Admin
Информационное досье «Пока Чернобыль глядит в наши души»

26 апреля 1986 года на 4-м энергоблоке Чернобыльской АЭС произошла чудовищная авария, отголоски которой слышны до сих пор. С этого дня весь мир узнал страшное слово – Чернобыль. Прошло ровно 39 лет со дня самой страшной аварии ХХ века – взрыва на Чернобыльской АЭС. В филиале «Берёзовская городская библиотека» прошло информационное досье «Пока Чернобыль глядит в наши души», на которое было приглашено отделение социальной реабилитации, абилитации инвалидов г.Березовка. Присутствующие собрались, чтобы вспомнить и почтить печальную дату в нашей истории. Этот день заставляет нас задуматься о возможных последствиях деятельности человека, о нашем неоплатном долгу перед теми, кто, рискуя собственной жизнью, спас мир от радиоактивной беды. Память о трагедии незаживающей раной остаётся в душе нашего народа, в душе каждого человека.
Admin
Час памяти «Чернобыль: боль длиною в жизнь»

В филиале «Лидская городская библиотека № 4» прошел час памяти «Чернобыль: боль длиною в жизнь», в рамках которого была представлена информация о том, как хрупок окружающий мир, о радиоактивной катастрофе, о подвиге ликвидаторов аварии. Мероприятие сопровождалось презентацией «След Чернобыля». Так же прозвучали стихи и песни о чернобыльской катастрофе, в которых боль трагедии попытались выразить поэты, композиторы и простые люди.
Admin
Экологический урок «Чарнобыльскае рэха ў нашы дні»

В Лидской районной библиотеке им.Я.Купалы» прошло мероприятие «Чарнобыльскае рэха ў нашы дні», на котором познакомили детей с возникновением новой отрасли хозяйства – ядерной энергетикой, рассказали о строительстве Чернобыльской АЭС, о причинах страшной аварии 26 апреля 1986 года и почему необходимо знать о ней. Школьники увидели фотоснимки с места событий, услышали о работе по ликвидации радиационных заражений на месте аварии, о подвиге людей – ликвидаторов. Ребята узнали об экономическом ущербе, нанесённом Чернобыльской катастрофой, о последствиях аварии для здоровья людей. Рассказ сопровождался мультимедийной презентацией, которая включила в себя фрагменты документального фильма об аварии на атомной станции, познакомились с книжной выставкой «Звон жалобны над краем», прослушали стихи о Чернобыле.
Admin
Бібліяграфічны агляд літаратуры “Лісты з чарнобыльскага дзённіка”

Да Міжнароднага дня памяці ахвяр радыяцыйных аварый і катастроф філіял “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Дворышча” правёў бібліяграфічны агляд літаратуры “Лісты з чарнобыльскага дзённіка” для вучняў 6 класа мясцовай школы, які пачаўся з верша А.Вольскага “Боль Чарнобыля”. Чарнобыльская трагедыя стала знакавай падзеяй XX стагоддзя, яе паставілі ў адзін шэраг з такімі трагедыямі, як вайна, Асвенцім, Хірасіма і Нагасакі, аб гэтым гаворыцца ў творах М.Мятліцкага, рамане I.Шамякіна «Злая зорка», аповесці Б.Сачанкі «Родныкут», апавяданні I.Пташнікава «Львы», В.Казько «Сенакос у канцы красавіка», В.Карамазава «Супраць неба – на зямлі», А.Федарэнкі «Бляха», Л.Левановіча «Вяртанне ў радыяцыю». Пімен Панчанка ў вершы «Аб самым смачным...» даводзіць, што Чарнобыль нясе смерць і малому, і вялікаму. Забруджаныя радыяцыяй воды Прыпяці, плынь шматлікіх рачулак, атручаныя крыніцы, ручаі нясуць смяротны яд гена фонду прыроды, аб гэтым трэба памятаць, каб пазбегнуць новых катастроф.
Admin
Минуты грусти «В память о Чернобыле»

В филиале «Лидская городская детская библиотека» к Международному дню памяти жертв радиационных аварий и катастроф ученики 5 «А» класса ГУО «Гимназия №1 г.Лида» были приглашены на минуты грусти «В память о Чернобыле». Чернобыльская трагедия является черной страницей в истории и не имеет права быть забытой. Важно знать об этой катастрофе, помнить о героизме людей, которые боролись с последствиями аварии на Чернобыльской АЭС, чтить их память. Ребятам рассказали о страшных фактах той аварии и взрыва, какие последствия были и есть сейчас после этого, рассказали о мужестве людей, которые ликвидировали аварию и навсегда останутся героями. Дети узнали о радиоактивных веществах, попавшие в окружающую среду из-за атомного взрыва, и как они влияют на здоровье человека. Также выразили свои эмоции в рисунках, которые вызывает слово Чернобыль.
Admin
Бібліяграфічны агляд “Чарнобыль:праз прызму часу”

26 красавіка ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №1” для чытачоў і наведвальнікаў бібліятэкі дэманстраваўся бібліяграфічны агляд “Чарнобыль: праз прызму часу”, прысвечаны 39-й гадавіне з дня трагедыі на Чарнобыльскай АЭС. Падчас правядзення агляда супрацоўнік бібліятэкі напомніла ўдзельнікам аб трагедыі, якая адбылася ў 1986 годзе на Чарнобыльскай АЭС, аб маштабах трагедыі, аб розных захворваннях ад радыяцыі. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з кнігамі: Б.Сачанка “Родны кут”, І.Шамякін “Злая зорка”, “Знак бяды”, “Прайсці праз зону”, І.Пташнікаў “Львы”, В.Казько “Выратуй і памілуй нас, чорны бусел”, В.Валодзін “Чернобыль. Тёмная зона” і іншых. На заканчэнні вядучая прапанавала паглядзець урыўкі з міні-серыяла “Мотыльки” рэжысёра В.Вараб’ёва.
Admin
Беседа-практикум «Безопасный труд – право каждого человека: 28 апреля – Всемирный день охраны труда»

Ежегодно проводится Всемирный день охраны труда, цель которого еще раз напомнить людям о ценности их жизни. Всемирный день охраны труда, проводимый на международном уровне, содействует повсеместному развитию безопасных, здоровых и достойных условий труда, акцентируя внимание на мерах по предотвращению аварий и травматизма на рабочем месте. В 2025 году тема Всемирного дня охраны труда: «Революция в области охраны труда и техники безопасности: роль искусственного интеллекта и цифровизации на рабочем месте». В рамках Всемирного дня охраны труда 26 апреля 2025 года в Лидской районной библиотеке имени Янки Купалы прошла беседа-практикум для работников учреждения «Безопасный труд – право каждого человека: 28 апреля – Всемирный день охраны труда». Цель мероприятия – актуализация вопросов повышения безопасности и здоровья работников учреждения культуры. Присутствующие были информированы о целях и задачах Всемирного дня охраны труда, проблемах безопасности, влияния новых технологий на безопасность и здоровье работников, повышения уровня культуры труда и формирования здорового образа жизни работников, повышению их сознательного отношения к собственной безопасности. Защита жизни и здоровья работников всегда была и остается важнейшим направлением работы в учреждениях культуры. Обеспечение охраны труда – это совместная повседневная работа.
Admin
Экскурсія “Дом для любителей чтения”

Лідскую раённую бібліятэку імя Янкі Купалы наведалі выхаванцы Лідскага РЦЭТіК, дзе для іх бібліятэкары правялі экскурсію “Дом для любителей чтения”. Дзеці прайшлі па залах бібліятэкі, пазнаёміліся з працай бібліятэкара ў кожнай зале: на абанеменце, у чытальнай зале і ў інтэрнэт-класе. Далей вучням прапанавалі самастойна адшукаць патрэбную кніжку. Дзяцей вельмі ўразіла колькасць кніг у бібліятэцы.
Admin
Открытые обзоры литературы «Святая память минувших дней»

С целью сохранения памяти и бережного отношения к героической истории страны в филиале «Интегрированная библиотеке аг.Гуды» прошли открытые обзоры литературы «Святая память минувших дней», приуроченные к 80-й годовщине Великой Победы. Благодаря художественным произведениям о войне юные читатели получили нужные знания, прочувствовали чужую боль как свою и поняли, насколько труден был путь к Победе. Вниманию пользователей библиотеки была представлена выставка. Библиотекарь рекомендовала детям представленные книги, рассказывала краткое содержание и зачитывала самые интересные эпизоды.
Admin
День военной книги «80 шагов до Победы»

6 мая ко Дню Победы в филиале «Лидская городская библиотека №4» прошел День военной книги «80 шагов до Победы». В этот день посетители отделения социальной реабилитации, абилитации инвалидов ГУ «ЛРТСОН» вместе с библиотекарями вспоминали о Великой Победе и о тех, кто отдал свои жизни ради неё. Библиотекарь познакомила ребят с поэтами, в творчестве которых есть стихи, посвящённые теме Великой Отечественной войны, чтобы понять, как война вошла в жизнь этих людей и почему они не смогли обойти своим поэтическим вниманием эту святую для каждого человека тему. На мероприятии присутствовала О.С.Шполянская, жительница г.Лида, которая интересовалась историей родного края, биографией жителей города, участвовавших в войне. Она рассказала о детях войны, о П.З.Ревиной, участвовавшей в партизанском движении в бригаде дважды Героя Советского Союза С.Ковпака. Почтили память героев минутой молчания, читали и слушали проникновенные стихи о войне.
Admin
Акцыя-віншаванне “Мы помним мир спасённый”

Адбыўся перадсвяточны выезд бібліёбуса Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы па маршруце Дакудава-1, прысвечаны 80-годдзю Вялікай Перамогі. Падчас выезда бібліятэкары правялі акцыю-віншаванне “Мы помним мир спасённый”. Адзетыя ў салдацкую форму супрацоўнікі павіншавалі жыхароў вёскі з надыходзячым святам, расказалі аб значнасці ўспамінаў жудасных ваенных часоў. Дадзеная акцыя нікога не пакінула абыякавым, чытачы выказалі ўдзячнасць і падзяку за святочную атмасферу напярэдадні самага дарагога свята — Дня Перамогі.
Admin
Патрыятычны марафон “Мы – нашчадкі Вялікай Перамогі”

У Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы бібліятэкары ладзілі патрыятычны марафон “Мы – нашчадкі Вялікай Перамогі”. На мерапрыемстве прысутнічалі студэнты дашкольнага аддзялення Лідскага каледжа і члены літаратурнага аб’яднання “Суквецце”. Гучалі вершы і расказы пра Вялікую Айчынную вайну, напісаныя паэтамі Лідчыны. Студэнты зачыталі вершы паэта Віктара Бачарова “Эдэльвейсы” і “Неизвестный”. Затым Краснадубская Людміла прачытала баладу “Бяссмертны полк”. Паэты і пісьменнікі Лідчына дзяліліся сваімі творчымі працамі: Смольская Л. чытала верш са зборніка “Пусть новые песни о Лиде слагают”, Маркевіч І. напісала верш пра ўспаміны бабулі аб суровых ваенных часах ”Я спытала ў бабулі”, Русь Л. – баладу аб сваіх бацьках “Я не была на той вайне”, Ала Юшко ў сваёй творчасці закранула тэму дзяцінства, апаленага вайною і прачытала верш “Девочка с синими глазами”. Таксама чыталі свае вершы Каранеўская М. Родзевіч А. і Ралікоўская А.
Admin
Гадзіна памяці “Тревожный рассвет 41-го”

У філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №1” насустрач Дню Перамогі для вучняў 4-га класа ДУА “СШ №6 г.Ліды імя М.Б.Куканенкі” ладзілася гадзіна памяці “Тревожный рассвет 41-го”. Вядучая расказала дзецям аб тым, што вайна налажыла свой адбітак на гісторыю ўсёй краіны. Рабяты з вялікай увагай праслухалі аповяд аб героях і іх подзвігах на полі бітвы, аб стойкасці працаўнікоў тылу ў час Вялікай Айчыннай вайны і якой цаной дасталася Перамога нашаму народу. Паглядзеўшы прэзентацыю “Дети герои Великой Отечественной войны”, школьнікі даведаліся аб піянерах-героях Савецкага Саюза: Зіне Партновай, Лёні Голікаве, Мараце Казеі і іншых і аб іх подзвігах, якія яны здзейснілі ў часы вайны. Многія з іх былі ўзнагароджаны ардэнамі і медалямі. У канцы мерапрыемства школьнікі пазнаёміліся з кніжнай выставай “В книжной памяти мгновения войны”.
Admin
Урок мужества «Тот подвиг жив, неповторим и вечен»

В преддверии празднования 80-летия Великой Победы советского народа над немецко-фашистскими захватчиками в филиале «Березовская городская библиотека» прошел урок мужества «Тот подвиг жив, неповторим и вечен». Война так или иначе коснулась каждого, и задача всех хранить память о той невероятной силе духа советского народа, его мужестве и героизме и пронести эту память через время в своем сердце. На мероприятии говорили об истории войны, героизме советского народа на фронте и в тылу, о погибших и вернувшихся земляках и их вкладе в Великую Победу. Присутствующие пришли к выводу, что уроки прошлого нельзя забывать, чтобы не допустить повторения всенародного горя в настоящем. У таких действий против человечества и мира нет срока и места давности.
Admin
9 мая - праздник Великой Победы

Коллектив ГУК "Лидская районная библиотека имени Янки Купалы" в этот значимый и праздничный день организовал тематическую интерактивную площадку "Партизанская школа" в рамках праздничных мероприятий в г.Лида "Одна на всех Великая Победа".
Admin
Літаратурны партрэт “Уладзімір Ліпскі. Жыццё і творчасць”

Бібліятэкар філіяла “Бярозаўская гарадская бібліятэка” правяла літаратурны партрэт “Уладзімір Ліпскі. Жыццё і творчасць” для вучняў ДУА “СШ №3 г.Бярозаўка”. Падчас мерапрыемства дзеці даведаліся пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка. Удзельнікі з цікавасцю разглядалі кніжную выставу і прадстаўлены на ёй дзіцячы часопіс “Вяселка”. Юныя чытачы адгадвалі рэбусы “Хто каму хто?”, размалёўвалі вокладку журнала “Вясёлка”, прымалі ўдзел у віктарыне “Беларуская культура”. У ходзе віктарыны хлапчукі і дзяўчынкі адказвалі, якая расліна, жывела, дрэва сімвал беларускай зямлі, і якім будынкам ганарыцца кожны грамадзянін нашай краіны
Admin
Тематическая викторина «Нам флаг и герб завещано беречь»

Библиотекарь филиала «Дитвянская сельская библиотека» провела тематическую викторину «Нам флаг и герб завещано беречь». Участники мероприятия познакомились с историей становления независимого белорусского государства, историей создания государственной символики, а также с большим интересом отвечали на вопросы викторины «Ты живешь в Республике Беларусь».
Admin
Інфармацыйная гадзіна “Сімвалы дзяржавы – гісторыя суверэнітэту і незалежнасці”

У ДУА “Дзіцячым садзе №34 г. Ліды” да Дня Дзяржаўнага герба, Дзяржанага сцяга і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь была праведзена інфармацыйная гадзіна “Сімвалы дзяржавы – гісторыя суверэнітэту і незалежнасці”. Падчас мерапрыемства бібліятэкар філіяла “Лідская гарадская бібліятэка №6 імя В.Таўлая” расказала аб дзяржаўных сімвалах нашай краіны, пазнаёміла з правіламі іх выкарыстання. Прыгожа і ўрачыста праспявалі дзеці Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь, які з’яўляецца афіцыйна зацверджанай гукавой эмблемай краіны.
Admin
Прававая гутарка “Галоўныя сімвалы Беларусі – вачыма дзяцей”

Да дня Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь прайшла прававая гутарка “Галоўныя сімвалы Беларусі – вачыма дзяцей”. Вядучыя далі звесткі з гісторыі аб тым, як з’явіліся герб, сцяг і гімн у жыцці народа, прапанавалі разгледзець герб і сцяг Рэспублікі Беларусь, звярнулі ўвагу, што ў іх адлюстраваны асаблівасці краіны, адзначылі, што гімн – гэта галоўная песня краіны або яе мелодыя, якая выконваецца ў асабліва ўрачыстых выпадках.
Admin
Урок государственности «Под символами славными Белорусского государства»

Ко Дню Государственного герба, Государственного флага и Государственного гимна Республики Беларусь библиотекарь филиала «Лидская городская библиотека №4» посетила ГУО «Детский сад №18 г.Лиды», где объяснила детям, что означают основные элементы нашего государственного герба. Ребята научились отличать и находить флаг Республики Беларусь среди множества других флагов, получили и закрепили представления о назначении государственной символики, узнали о символическом значении цветов флага нашей Родины.
Admin
Урок дзяржаўнасці “Пад сімвалам слаўным Беларускай дзяржавы”

“Пад сімвалам слаўным Беларускай дзяржавы” – пад такой назвай у філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №1” дэманстраваўся ўрок дзяржаўнасці. Вядучая расказала рабятам аб тым, што такое дзяржаўныя сімвалы і чаму яны важныя для кожнай дзяржавы, а таксама, выкарыстоўваючы матэрыял кніжнай выставы “Сімвалы роднай краіны”, пазнаёміліся з гісторыяй сцяга і герба нашай Радзімы. Дзеці адказвалі на пытанні віктарыны "Цвета моей Беларуси”, прыпаміналі прыказкі і прымаўкі аб Радзіме, адгадвалі загадкі.
Admin
Бібліятэкары Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы правялі прэзентацыю кнігі “Наш Президент” “Книга “Наш Президент”: история, которая вдохновляет” для супрацоўнікаў Лідакінавідэасеткі. Кніга “Наш Прэзідэнт” мае шмат не толькі дакументальна-біяграфічных блокаў, уяўляючы сабой маналітны нарыс, які складаецца з трох частак, але і ўключае вялікую колькасць дакументальных матэрыялаў, ксеракопій, фатаграфій з архіваў Адміністрацыі Прэзідэнта, прэс-службы кіраўніка дзяржавы, інфармацыйнага агенцтва БЕЛТА, іншых выдавецтваў і сродкаў масавай інфармацыі. У кнізе апісана гісторыя, якая натхняе. Гэта матэрыялы 30-гадовай напружанай работы Прэзідэнта, якія адлюстроўваюць асабістую ініцыятыву кіраўніка дзяржавы, штуршок усім тым здзяйсненням, якія адбыліся ў Беларусі. У кнізе адлюстраваны аспекты, звязаныя ў цэлым з міжнароднай архітэктурай: уключаны выступленні і матэрыялы сустрэч Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з лідэрамі іншых дзяржаў, выступленні з трыбуны ААН.
Admin
Выстава-віктарына “Азбука сімвалаў краіны”

Да Дня Дзяржаўнана сцяга, Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь бібліятэкары філіяла “Лідская гарадская бібліятэка №2” падрыхтавалі выставу-віктарыну “Азбука сімвалаў краіны” для навучэнцаў клуба “Буслік”.Бібліятэкар распавяла дзецям пра тое, што такое дзяржаўныя сімвалы і чаму яны важныя для кожнай дзяржавы, а таксама, выкарыстоўваючы матэрыялы кніжнай выставы, пазнаёміла дзяцей з гісторыяй сцяга і герба нашай Радзімы. Прысутныя адказвалі на пытанні віктарыны, успаміналі прыказкі і прымаўкі пра Радзіму, адгадвалі загадкі. Напрыканцы мерапрыемства юныя чытачы выканалі Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь.
Admin
Гадзіна шчырай размовы “Традыцыі маёй сям’і”

У Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы ладзілася гадзіна шчырай размовы “Традыцыі маёй сям’і”, прымеркаваная да Міжнароднага дня сям’і. Вядучая расказала гісторыю свята: калі яго сталі святкаваць, якія галоўныя сямейныя традыцыі захаваліся да нашых часоў. Затым вучням прапанавалі расказаць пра традыцыі іх сямей. Прысутныя адказалі на пытанні віктарыны пра сям’ю, праглядзелі відэафільм аб некаторых сямейных традыцыях.
Admin
Вечер воспоминаний «Загляните в семейный альбом»

15 мая в филиале «Лидская городская библиотека №2» прошел вечер воспоминаний «Загляните в семейный альбом». Гости мероприятия с интересом слушали рассказы о семейных традициях, вспоминали и делились интересными историями юности: как жили, трудились, воспитывали детей. Во время встречи участники рассматривали фотоальбомы и художественную литературу, в той или иной мере затрагивающую тему семьи и воспитания.
Admin
Сямейная сустрэча “Семья – это то, что с тобою всегда”

Да Дня сям’і ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №6 імя В. Таўлая” была праведзена сямейная сустрэча “Семья – это то, что с тобою всегда”. Бібліятэкары правялі розныя конкурсы і віктарыны. Жанчыны, удзельніцы клуба “Надзея”, расказалі пра свае сем’і, падзяліліся сакрэтамі шчаслівага сямейнага жыцця.
Admin
Единый день информирования населения

15 мая в Лидской районной библиотеке имени Янки Купалы прошел единый день информирования населения. Были затронуты несколько важных и значимых тем. Среди них: 1. Здоровая нация как основа развития Беларуси; 2. Семейное воспитание как основа сильного государства; 3.О негативных последствиях табакокурения – Всемирный день без табака; 4. Безопасность на воде, безопасность детей на каникулах, последствия пала сухой растительности, лесные и торфяные пожары. Докладчики широко раскрыли затронутые темы, в форме дискуссии обсудили некоторые вопросы.
Admin
Литературно-игровой калейдоскоп «Все начинается с семьи»

Международный день семьи – это прекрасный повод напомнить детям и взрослым, что семья – это любовь, забота, поддержка и наши корни. В рамках Дня семьи для учеников начальных классов ГУО «Средняя школа №4 г.Лиды» 15 мая был проведен литературно-игровой калейдоскоп «Все начинается с семьи». Из рассказа сотрудника ОБМ, СК и МР ребята узнали, что семья – самое главное в жизни каждого человека. Семья – это близкие и родные люди: те, кого мы любим, с кого берём пример, о ком заботимся, кому желаем добра и счастья. Именно в семье мы учимся любви, ответственности, заботе и уважению. В ходе мероприятия ребята «построили» дом для счастливой семьи, создали «Цветик-семицветик» из семейных ценностей, разгадывали загадки о членах семьи, учувствовали в викторине и подвижной игре «Кто в семье что делает?». В завершение встречи ребята сделали вывод, что в семье должны царить любовь, уважение к старшим, взаимопонимание и забота о каждом члене семьи.
Литературно-игровой калейдоскоп «Все начинается с семьи»
Admin
“Книга “Наш Президент”: история , которая вдохновляет”” (прэзентацыя кнігі “Наш Президент”)

16 мая бібліятэкары Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы правялі прэзентацыю кнігі “Наш Президент” “Книга “Наш Президент”: история , которая вдохновляет” для супрацоўнікаў Лідскага аддзела Дэпартамента аховы МУС. Кніга "Наш Прэзідэнт" мае шмат не толькі дакументальна-біяграфічных блокаў, уяўляючы сабой маналітны нарыс, які складаецца з трох частак, але і ўключае вялікую колькасць дакументальных матэрыялаў, ксеракопій, фатаграфій з архіваў Адміністрацыі Прэзідэнта, прэс-службы кіраўніка дзяржавы, інфармацыйнага агенцтва БЕЛТА, іншых выдавецтваў і сродкаў масавай інфармацыі. У кнізе апісана гісторыя, якая натхняе.
Admin
Литературный квест «Сундучок семейных сокровищ»

В филиале «Лидская городская детская библиотека» прошёл литературный квест «Сундучок семейных сокровищ». С ребятами поговорили о том, что такое дом, семья, познакомили со словами верность, любовь, забота, понимание, которые так необходимы для крепкой семьи. Выполняя различные задания, дети показали, как они любят своих родных, помогают им по хозяйству, послушали и вспомнили названия самых добрых сказок, которые им читают родители с рождения. А свою любовь к семье выразили ласковыми словами и разрисованными лепестками ромашки.
Admin
Экскурсия и игра-викторина «Сказки всем на удивленье»

Филиал «Березовская городская библиотека» посетили учащиеся 2-го класса ГУО «СШ №1 г.Березовка», где для них была подготовлена экскурсия и игра-викторина «Сказки всем на удивленье». Дети отгадывали сказку по её началу, отвечали на вопросы о разных персонажах, определяли, из какой сказки этот предмет и чья она, угадывали героев сказок «Волшебные перевертыши», отгадывали загадки. В завершение мероприятия дети рассказали о своих любимых сказках и сказочных героях, а библиотекарь ознакомила с книжной выставкой «Только книжку открываешь – сразу в сказку попадаешь».
Admin
Урок-перасцярога “СНІД – плата за бяспечнасць”

У Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы прайшло мерапрыемства, прысвечанае Сусветнаму дню ахвяр СНІДу. Гэта быў урок-перасцярога “СНІД – плата за бяспечнасць”. Вядучыя паведамілі прысутным аб прычынах, чаму адзначаюць дзень памяці ахвяр СНІДу, што з’яўляецца сімвалам жалобы і памяці аб мільёнах памершых. Затым была прыведзена статыстыка: калі з’явіліся першыя ўпамінанні аб хваробе, дзе ўпершыню яе выявілі, колькі хворых людзей СНІД-інфекцыяй жыве ў Беларусі. Вядучыя таксама паведамілі прысутным аб вялікіх знакамітасцях, чыё жыцце забрала чума ХХ стагоддзя. Гэта і музыканты, і паэты, і мастакі, і спартсмены, і артысты. На мерапрыемства быў запрошаны доктар-валеолаг Выдронак Іван Антонавіч. Ён паведаміў моладзі, што трэба знаць: якія сіптомы ў інфекцыі, што робіцца з арганізмам, як перадаецца інфекцыя, як сябе захаваць ад СНІД-інфекцыі.
Для просмотра полной версии этой страницы, пожалуйста, пройдите по ссылке.
Форум IP.Board © 2001-2025 IPS, Inc.