“У РАКУРСЕ ВЫНІКАЎ, ПЛАНАЎ, ПЕРСПЕКТЫЎ”
27 студзеня 2023 года ладзіўся праблемна-арыентаваны семінар “У ракурсе вынікаў, планаў, перспектыў”. Супрацоўнікі бібліятэк-філіялаў ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы” падвялі вынікі дзейнасці бібліятэк за 2022 год, вызначалі асноўныя мэты і задачы на 2023 год.
Дырэктар установы Мартынаў Арцём Мікалаевіч пазнаёміў усіх прысутных з выкананнем у мінулым годзе паказчыкаў Дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі” на 2021-2025 гг. Таксама былі разгледзены планавыя паказчыкі работы бібліятэк, каб выпрацаваць правільную стратэгію кіравання ў бягучым годзе.
Намеснік дырэктара Быстрыцкая Алена Адамаўна выступіла з дакладам “Працоўная і выканаўчая дысцыпліна спецыялістаў ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы””.
Загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу Марцінкевіч Дар’я Антонаўна абмеркавала з спецыялістамі ўстановы праблемныя пытанні па арганізацыі бібліятэчнага абслугоўвання насельніцтва і прадставіла даклад “Знамянальныя падзеі і даты 2023 года: новыя ідэі і праекты”.
З інфармацыяй па выніках за 2022 год па камплектаванню фондаў выступіла загадчык аддзела камплектавання і апрацоўкі адзінага фонду Муліца Ганна Францаўна, якая акцэнтавала ўвагу на актуальных праблемах у вобласці фарміравання, выкарыстання і арганізацыі кніжнага фонда.
У віншавальнай частцы мерапрыемства былі падведзены вынікі прафесійнага конкурсу на лепшае бібліятэчнае мерапрыемства “Каб Беларусь жыла, працвітала – Колас ёсць і Купала”, прысвечанага 140-годдзю з дня нараджэння Я. Купалы і Я. Коласа.
Дыпломам І ступені ўзнагароджаны філіял “Лідская ГБ № 4” за літаратурна-музычнае падарожжа “Песняры беларускай душы”.
Дыпломам ІІ ступені ўзнагароджаны філіял “Лідская ГБ № 1” за інтэлектуальную гульню “Што? Дзе? Калі?”.
Дыпломам ІІІ ступені ўзнагароджаны філіял “Лідская ГБ № 2” за літаратурны рынг “З родным словам ды з беларускай душою”.