ВУСНЫ ЧАСОПІС “СКАРБЫ МАЁЙ КРАІНЫ”
У кожнай краіне можна знайсці арыгінальныя аб’екты з цікавымі экспанатамі. Яны прысвечаны жывёлам, транспарту, побыту народа, кнігам і інш. Каб падзівіцца, не абавязкова ехаць за мяжу. Дастаткова было прыйсці ў філіял “Лідская гарадская бібліятэка № 2”, каб заглянуць у скарбніцы народа – музеі.
Мерапрыемства прайшло ў выглядзе вуснага часопіса і было прысвечана Міжнароднаму дню музеяў, які адзначаецца 18 мая. Прагляд музейных экспанатаў музея народных раместваў, музея народнага мастацтва, Беларускага Палесся, комплекса старажытных раместваў і тэхналогій “Дудуткі” пачалі з разгляду тканага ручніка. Зацікавіў прысутных музей беларускага кнігадрукавання, Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый. Вялася гутарка аб тым, як рэчы становяцца музейнымі, чым адрозніваецца калекцыяніраванне ад раскопак. Напрыканцы мерапрыемства пазнаёміліся з музеем “Краіна міні”, дзе знаходзяцца замкі, сядзібы, святыні, толькі ў паменшаным выглядзе. Дарэчы, адзін з экспанатаў названага музея, наша крэпасць. Падчас мерапрыемства можна было разгледзець калекцыю рускай аўтарскай працы “Гжэль”.