Помощь - Поиск - Пользователи - Календарь
Полная версия этой страницы: Обзор мероприятий.
Форум ГУ культуры "Лидская районная библиотека имени Янки Купалы" > Функционирование библиотеки > Новости
Страницы: 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9, 10, 11, 12, 13, 14, 15, 16, 17, 18, 19, 20, 21, 22, 23, 24, 25, 26, 27, 28, 29, 30, 31, 32, 33, 34, 35, 36, 37, 38, 39, 40, 41, 42, 43, 44, 45, 46, 47, 48, 49, 50, 51, 52, 53, 54
Admin
Экскурсія “Этот славный книжкин дом”

Падчас зімовых канікул 4 студзеня ў бібліятэку на экскурсію “Этот славный книжкин дом” былі запрошаны вучні пачатковых класаў ДУА “Сярэдняя школа № 16 г.Ліда”. Бібліятэкар пазнаёміў дзяцей з цудоўным бібліятэчным светам – з дзіцячым фондам, з агульнымі правіламі карыстання бібліятэкай, расказаў як правільна выбраць кнігу. Прысутныя прынялі ўдзел у віктарыне, чыталі ўрыўкі з любімых твораў, адгадвалі загадкі.

Admin
Посиделки у елки «Рождественские загадки»

Красавица-зима принесла с собой весёлые долгожданные праздники. Это время выходных для взрослых и каникул для детей. Очень важно наполнить эти дни полноценным досугом, поэтому и библиотеки постарались сделать этот отдых красочным и полезным. Филиал «Тарновская сельская библиотека» 4 января провела посиделки у елки «Рождественские загадки». Юные гости смогли окунуться в праздничную атмосферу приключений, поучаствовать в интересных конкурсах, играх. Ребята с удовольствием участвовали в праздничной программе, вспоминали знакомые им игры, например, «Ручеек», который известен с давних пор, а также изучали новые — «Золотые ворота», «Горелки» и т.д. Ведущие подчеркнули важность сохранения народных традиций, с которыми нужно знакомить детей. Ребята читали стихи, отгадывали загадки на тему зимы и новогодних/рождественских праздников. В конце сладкий сюрприз ждал каждого участника.
Admin
Калядныя чытанні “Пад Віфлеемскай зоркай”

“Пад Віфлеемскай зоркай” – пад такой назвай прайшлі 5 студзеня калядныя чытанні на пасяджэнні аматарскага аб’яднання “Скарбніца” пры філіяле “Тарноўская сельская бібліятэка”. Разам з удзельнікамі клуба супрацоўнік бібліятэкі ўспомнілі гісторыю свята, традыцыі, калі вячэра на Куццю ў Беларусі заўсёды вельмі шчодрая, але посная. На стол рыхтуюцца 12 страў у гонар дванаццаці апосталаў. Праваслаўныя не спажываюць ежу да таго, пакуль не з’яўляецца першая зорка – яна з’яўляецца сімвалам зоркі, якая ўзышла над Віфлеемам у момант нараджэння немаўля. Жанчыны дзяліліся традыцыйнымі і сучаснымі рэцэптамі святочных страў.
Admin
Святочная сустрэча “Льются звуки жизни и добра, озаряя мысли светом Рождества”

Удзельнікі клуба ”Надзея” філіяла “Лідская гарадская бібліятэка №6 імя В.Таўлая” былі запрошаны 8 студзеня на святочную сустрэчу “Льются звуки жизни и добра, озаряя мысли светом Рождества”. Бібліятэкары падрыхтавалі для прысутных жанчын прыгожыя святочныя віншаванні. У выкананні удзельніц клуба “Надзея” прагучалі музычныя нумары і навагоднія вершы. Жанчыны прынялі ўдзел у розных конкурсах, спявалі песні мінулых гадоў, распавядалі вершы, дзяліліся сваімі вясёлымі жыццёвымі гісторыямі. Не абышлося, вядома ж, без традыцыйнага чаявання. Гасцёўня прайшла ў цёплай святочнай абстаноўцы. Прысутныя адыходзілі дадому з выдатным настроем.
Admin
Калядная сустрэча “Пришло Рождество – начинаем торжество”

На калядную сустрэчу “Пришло Рождество – начинаем торжество” філіяла “Бярозаўская гарадская бібліятэка” 8 студзеня сабраліся ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “Суразмоўніца”, жанчыны прынеслі святочныя пачастункі, калядныя стравы. Бібліятэкары пазнаёмілі прысутных з гісторыяй хрысціянства, з гадавым святам – Раством Хрыстовым, расказалі пра традыцыі і абрады. Удзельніца аматарскага аб’яднання Кароціна В.В. разказала прытчу пра дзеда Мароза і пачытала свае вершы, а затым суразмоўніцы падзяліліся сваімі ўспамінамі пра каледаванне і гаданне на зімовыя святы.
Admin
Час интересных сообщений «Праздник вежливости и доброты»

10 января для дошкольников из ГУО «Ясли-сад № 7 г.Лида» в филиале «Лидская городская библиотека №1» прошёл час интересных сообщений «Праздник вежливости и доброты», приуроченный к Всемирному дню «Спасибо». Дети узнали про историю праздника, вспоминали вежливые слова, отгадывали загадки, читали стихи об этом волшебном слове, просмотрели мультфильм. В этот день в библиотеке царила атмосфера благодарности, проявления хороших манер и приличия, и каждый ребенок имел возможность сказать, за что благодарит.

Admin
Музыкально-поздравительный час
«Снова Рождество – сил небесных торжество»

7 января весь православный мир встретил Рождество Христово. Наступили Святки – особенные дни, когда мы радуемся пришедшему в мир Спасителю и стараемся поделиться этой радостью с ближними. 12 января в филиале «Лидская городская библиотека №4» прошел музыкально-поздравительный час «Снова Рождество – сил небесных торжество», для читателей православной литературы. Учащиеся воскресной школы Свято-Михайловского собора (рук. Кучинская М.И.) для приглашенных показали Рождественский спектакль о рождении Христа, прочитали стихи и исполнили Рождественские песнопения. Музыкальные поздравления звучали для всех присутствующих со светлым праздником Рождества Христова.


Admin
Мультимедийная экскурсия «История моего края – история страны»

15 января для учеников 7 «Б» класса ГУО «СШ № 4 г. Лиды» прошла мультимедийная экскурсия «История моего края – история страны». В начале встречи библиотекарь читального зала познакомила учащихся с историей становления нашего города. С большим интересом ребята совершили виртуальную экскурсию по городу, знакомились с достопримечательностью и узнавали знакомые и любимые уголки Лидчины. В конце встречи библиотекари обратили внимание детей на книжную выставку «Свой родной край люби и знай!», где была представлена литература, посвященная городу, а также творчеству местных поэтов и писателей.
Admin
Этнаграфічная гадзіна “Захаванне традыцый – аснова беларускасці”

Этнаграфічная гадзіна “Захаванне традыцый – аснова беларускасці” 16 студзеня прайшла ў філіяле “Тарноўская сельская бібліятэка”. Адраджэнне нацыянальных традыцый, народнай спадчыны становіцца прадметам пільнай увагі ў сістэме работы бібліятэкі. Народная культура – найважнейшая частка гістарычнай спадчыны, якая спрыяе фарміраванню нацыянальнай свядомасці будучых пакаленняў. Народная спадчына – вось той агеньчык, які асвятляе нашы душы, прымушае па-іншаму зірнуць на тое, як жылі іх продкі. Прысутныя на мерапрыемстве змаглі падзяліцца ведамі пра традыцыі агульныя і асобныя сямейныя, якія маюць шматгадовую гісторыю і вялікую значнасць.
Admin
Гадзіна юбіляра “Алесь Пальчэўскі – дзецям і падлеткам”

16 студзеня ў філіяле “Бярозаўская гарадская бібліятэка” адбылася гадзіна юбіляра “Алесь Пальчэўскі – дзецям і падлеткам”. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з біяграфіяй і творчым шляхам пісьменніка, прагучалі апавяданні Алеся Пальчэўскага “Перад світаннем”, “Гладыёлусы”, “Лясная ноч”. Гэта лірычна-філасофскія творы пра час, жыццё, паразуменне чалавека з прыродай, важнасць духоўнага складніку ў кожным з нас.
Admin
Музыкальный вечер «Здравствуй Старый Новый год!»

Встреча Старого Нового года – это продолжение прекрасных новогодних праздников. 19 января в филиале «Далекская сельская библиотека-клуб» состоялся музыкальный вечер «Здравствуй, Старый Новый год!» с участием концертного коллектива любительского объединения «АЛЬТАНКА». Присутствующие окунулись в волшебный мир позитива, веселья и прекрасного настроения.
Admin
Літаратурная гадзіна “Залатыя старонкі беларускай класікі”

21 студзеня у рамках месяца класічнай літаратуры “Незабытые классические строки” у чытальнай зале філіяла “Лідская гарадская бібліятэка № 1” сабраліся ўдзельнікі клуба “Сябрына” на літаратурную гадзіну “Залатыя старонкі беларускай класікі”. Бібліятэкар прадставіла агляд кніг беларускіх аўтараў. У ходзе сустрэчы прагучалі вершы, вытрымкі з прозы беларускіх класікаў, чытачы прынялі актыўны ўдзел у конкурсах і гульнях “Адкуль яны родам”, “Падумай і адкажы”, “Загадкі з гумарам”.

Admin
Бібліяграфічны агляд літаратуры “Анатоль Зэкаў – пачынаючым чытачам”

22 студзеня супрацоўнікі філіяла “Бярозаўская гарадская бібліятэка” ладзілі бібліяграфічны агляд літаратуры “Анатоль Зэкаў – пачынаючым чытачам”, прысвечаны 65-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка. Падчас мерапрыемства юныя чытачы бібліятэкі пазнаёміліся з жыццём і творчасцю знакамітага пісьменніка, а таксама адказалі на пытанні вершаў-заданняў з кнігі “Азбуку мядзведзь вучыў”.
Admin
«Да здравствует классика!»

23 января в Лидской районной библиотеке имени Янки Купалы прошел библиомарафон «Да здравствует классика!». Гости мероприятия познакомились с членами литературного объединения «Суквецце», большой интерес вызвало творчество лидских поэтесс Татьяны Семёновой и Тересы Смольской. Любителям классики предложили поучаствовать в турнире знатоков «По произведениям классиков 19-20 в.в.», были подведены итоги конкурса «Самый активный читатель классики 2019 года», в котором участвовали читатели районной библиотеки. Среди участников встречи пользовалась популярность и организованная к мероприятию выставка «Шедевры литературного мира», у которой сотрудники библиотеки провели библиографический обзор «Любимых книг знакомые приметы».
Admin
Хвіліна этыкету “Казаць дзякуй –гэта прыемна”

Выхаванцы аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў г. Бярозаўка сталі ўдзельнікамі хвіліны этыкету “Казаць дзякуй – гэта прыемна”, якую ладзілі супрацоўнікі філіяла “Бярозаўская гарадская бібліятэка” 24 студзеня да Міжнароднага дня “Дзякуй”. Бібліятэкары пазнаёмілі прысутных з гісторыяй свята і запрасілі прыняць удзел у конкурсе знатакоў этыкета і знатакоў прымавак і прыказак. Напрыканцы мерапрыемства ўдзельнікі правялі акцыю “Жыві, кніга!” і адрамантавалі 15 кніг і 10 часопісаў.
Admin
Заседание клуба «Зелёные обитатели вашего дома»

24 января состоялось первое заседание клуба «Цветовод» при Лидской районной библиотеке имени Янки Купалы на тему «Зелёные обитатели вашего дома». Уют и хорошее настроение в доме помогут создать комнатные растения. Зелёный уголок в квартире это место отдыха для всей семьи. Особенно стоит отметить те растения, которые помимо декоративных качеств способны принести более ощутимую пользу. Вот об этих растениях и шла речь на заседании. Ведущая подготовила видео-выступление «10 советов, чем подкармливать комнатные растения». Участники клуба, воспользовавшись советом, взяли в свою копилку те советы, которые наиболее для них доступны и эффективны. Далее разговор шёл о бегонии и цикламене: как правильно ухаживать, чем подкармливать, о полезных свойствах тех или других комнатных растений. В заключении ведущая показала видеосюжет «Как правильно и какими средствами опрыскивать комнатные растения».
Admin
Творческая встреча «Символ года – Мышь»

26 января в филиале «Гудская сельская библиотека» прошел мастер-класс по изготовлению символа 2020 года – симпатичной бумажной мышки. Перед началом занятия библиотекарь познакомил ребят с 12 интересными фактами о мышах, а также провел обзор «Выдающиеся крысы и мыши детской литературы». Дети не только научились изготавливать игрушку из небольших кусочков бумаги, но и получили массу положительных эмоций от хорошо сделанной работы. Игрушки сразу приглянулись своим маленьким хозяевам, а некоторые тут же получили имена.


Admin
Литературный час «По местам жизни и творчества Антона Чехова»

29 января 2020 года исполняется 160 лет со дня рождения русского писателя и драматурга Антона Павловича Чехова. В библиотеках Лидчины уже начинают проходить мероприятия, посвященные этой знаменательной дате, дате рождения писателя, известного во всем мире.
Так, 26 января филиал «Гудская сельская библиотека» пригласил своих активных читателей на литературный час, во время которого был представлен интересный материал о жизни и творчестве Антона Павловича Чехова.
Admin
Литературный вечер «Чехов – художник жизни»

В филиале «Лидская городская библиотека № 6» на литературный вечер «Чехов – художник жизни», посвященный 160-летию со дня рождения А. П. Чехова, пришли поклонники его творчества. Библиотекарь рассказала о жизненном и творческом пути выдающегося русского писателя, произведения которого с интересом читают и в наше время. В ходе мероприятия присутствующие с интересом познакомились с выставкой книг «Тонкий ценитель души человеческой» и зачитали отрывки из любимых произведений А. Чехова.

Admin
Час классической литературы “Произведения Чехова глазами подростков”

29 января в филиале «Лидская городская библиотека № 4» прошел час классической литературы “Произведения Чехова глазами подростков”. Для учащихся 7 класса ГУО “Средняя школа № 11 г. Лиды”.
Юные читатели познакомились с интересными страницами жизни великого писателя. Совершили виртуальную экскурсию по чеховским местам в Таганроге. Узнали много интересного о детских и гимназических годах писателя. К мероприятию была оформлена книжная полка «Прекрасный мир удивительного человека».

Admin
Страницы Чехова листая…

Мероприятия, приуроченные ко дню рождения А.П. Чехова, прошли и в других библиотеках Лидчины.
Так, в Лидской районной библиотеке им. Я.Купалы прошло литературное путешествие для учащихся старших классов ГУО «СШ №8 г. Лиды». Участники мероприятия совершили своеобразное путешествие по страницам биографии писателя и по тем местам, с которыми была связана его жизнь и творчество.
30 января филиал «Лидская городская детская библиотека» пригласил учащихся 9-ых классов ГУО «СШ №4 г.Лиды» на рандеву с писателем «Такой разный Антон Чехов». Рассказали учащимся о малоизвестных фактах из личной и литературной жизни писателя. Провели конкурсы «Креативное письмо», «Откуда пришло имя», «Литературные заморочки», где ребята познакомились с содержанием ранних и поздних произведений Антона Чехова.
А в филиале «Березовская городская библиотека» юные читатели были приглашены на литературный портрет «Мир чеховских героев». Дети приняли активное участие в обсуждении содержания таких рассказов, как: «Ванька», «Каштанка», «Мальчики», смотрели мультфильмы, снятые по мотивам рассказов А. П. Чехова.

Admin
Зимние забавы «Веселая детвора, в гости к нам пришла зима»

31 января филиал «Лидская городская детская библиотека» пригласил воспитанников ГУО «Детский сада №18 г. Лиды», которые являются участниками любительского объединения «Крыничка», на зимние забавы «Веселая детвора, в гости к нам пришла зима». Гостья мероприятия, Снежная королева, разгадывала с ребятами загадки о зиме и помогла детям побороть тётушку «Простуду». А также провела много увлекательных конкурсов: «Поймай слово», «Да, Зима – Нет, Зима», «Мы погреемся немножко», «Горка, ямка, сугроб», «Горячая рукавичка», «Снежок», во время которых дети проявили ловкость, смекалку и сообразительность.

Admin
Игровая программа «Волшебные сказки братьев Гримм»

31 января филиал «Лидская городская детская библиотека» пригласил учащихся 3-4 классов ГУО «Средняя школа №4 г.Лида» на игровую программу «Волшебные сказки братьев Гримм», приуроченную к 235-летию со дня рождения Якоба Гримма. Дети поучаствовали в игровых викторинах «Отгадай сказку по картинке», «Отгадай сказку по героям», «Узнай сказку по началу», «Узнай сказку по предметам», а также провели конкурс «Сказочные небылицы».

Admin
Книжная дегустация новинок «Чытаем з густам»

4 февраля в филиале «Лидская городская библиотека №1» прошла книжная дегустация новинок «Чытаем з густам» в рамках очередного заседания клуба «Сябрына». Библиотекари предложили познакомиться с литературными новинками современных российских писателей, полистать и выбрать для чтения ту или иную книгу.
Admin
Агляд перыядычных выданняў “Перыёдыка – для Вас”


Для ўдзельнікаў клуба “Надзея” філіяла “Лідская гарадская бібліятэка № 6 імя В. Таўлая” 4 лютага быў праведзены агляд перыядычных выданняў “Перыёдыка – для Вас”. Падчас мерапрыемства бібліятэкары расказалі пра часопісы і газеты, якія атрымлівае філіял у 2020 годзе, а гэта – 8 найменняў газет і 21 – часопісаў. Жанчыны падзяліліся ўражаннямі аб сваіх любімых выданнях.

Admin
Гадзіна гісторыі “Малая радзіма – вялікая любоў”

Раён, як і чалавек, мае сваю біяграфію. Гэта не толькі мінулае і сённяшняе, прырода, архітэктура і памятныя мясціны, але і лёс некалькіх пакаленняў людзей. Так, 5 лютага для вучняў 6 класса ДУА “Сярэдняя школа № 11 г. Ліда” ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка № 4” прайшла гадзіна гісторыі “Малая радзіма – вялікая любоў” да 80-годззя з дня ўтварэння Лідскага раёна. Супрацоўнікі бібліятэкі распавялі вучням гісторыю Лідскага раёна з часу заснавання і да нашых дзён, пра жыццё Лідчыны ў ваенныя гады, а таксама пачулі адну з легенд аб нашым горадзе. Да мерапрыёмства была падрыхтавана мультымедыйная прэзентацыя “Малая радзіма – вялікая любоў” і аформлена кніжная выстава “Ліда – горад старажытны і малады”.
Admin
Экскурсія “«Беларуская хатка» вучыць і выхоўвае”

“«Беларуская хатка» вучыць і выхоўвае” – пад такой назвай 5 лютага прайшла экскурсія дзетак дзіцячага сада ў этнаграфічным пакоі філіяла “Тарноўская сельская бібліятэка”. Маленькія наведвальнікі апынуліся на сапраўдным кірмашы, дзе можна было паглядзець старадаўні посуд, прылады працы і прадметы побыту. Увагу прыцягнуў вялізны кош для захавання вяндліны, дзеці адразу ўспомнілі казку пра Машу і мядзведзя, які нёс піражкі бабулі.



Admin
Презентация «Чараўніцтва вады: незвычайные фантаны ў свеце»

Библиотекарем филиала «Дитвянская сельская библиотека» к Международному дню водно-болотных угодий проведена презентация «Чараўніцтва вады: незвычайные фантаны ў свеце». 6 февраля мероприятие посетили ученики младших классов местной школы. Презентация содержала в себе Топ-15 самых красивых и необычных фонтанов мира, каждый со своей историей и архитектурой. Дети по итогу проголосовали за самый лучший, интересный и необычный, по их мнению, фонтан.
Admin
Краеведческий час «Их имена в истории края»

Главная гордость Лидского края – это, конечно же, люди, живущие здесь. Их отличает крепкий характер, душевная теплота, честность и талант. Мы зачастую сталкиваемся с тем, что некоторые наши читатели, особенно молодежь, плохо представляют историю своего края, не знают своих выдающихся земляков, исторические памятники и объекты и т.д. Поэтому важно донести до своих читателей информацию об истории края и района, сделать ее доступной и интересной. С этой целью 6 февраля в Лидской районной библиотеке имени Янки Купалы для учащихся 1 курса УО «Лидский музыкальный колледж» прошел краеведческий час «Их имена в истории края». Речь шла о самых разных людях: рабочих, актёрах, учёных, писателях и поэтах, педагогах и директорах предприятий.
Admin
Гульнёвае асарці “Эстафета лясных сюрпрызаў”

8 лютага ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №3” адбылося гульнёвае асарці “Эстафета лясных сюрпрызаў” для малодшых школьнікаў ДУА “Сярэдняя школа №13 г.Ліда”. З задавальненнем дзеці ўдзельнічалі ў конкурсах “На паляне загадак”, “Лясная віктарына”, расказвалі пра дрэвы, што растуць у школьным двары, чыталі вершы аб прыродзе.

Admin
Духовно-просветительский час
«Почему религий много, а Священное Писание одно?»

8 февраля в филиале «Лидская городская библиотека №4» состоялся духовно-просветительский час «Почему религий много, а Священное Писание одно?», в рамках православного клуба «Воскресные встречи». В мероприятии принял участие Секретарь Лидской епархии протоиерей Максим Цигель и члены православного клуба. Отец Максим рассказал присутствующим о религиях древних цивилизаций, о Библии, о Христианской церкви, о пророках. Священное Писание – одна из сторон общей благодатной церковной жизни. В начале 2020 года исполнилось 5 лет, как при филиале «Лидская городская библиотека №4» работает православный клуб «Воскресные встречи». К этой знаменательной дате библиотекари для гостей «приготовили» из книг инсталляцию торта и поздравили всех участников клуба.
Admin
Віртуальная гістарычная вандроўка “У люстэрку стагоддзяў”

Да 80-годдзя ўтварэння Лідскага раёна ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка № 6 імя В.Таўлая” была праведзена віртуальная гістарычная вандроўка “У люстэрку стагоддзяў”. Бібліятэкар расказала аб гісторыі Лідскага раёна, знакамітых мясцінах і людзях, а таксама пра нашу бібліятэку, якая ў гэтым годзе будзе адзначаць сваё 75-годдзе. Перад прысутнымі выступілі вядомы лідскі мастак У. С. Мельнікаў, а таксама Яцкевіч І. У., якая 43 гады прысвяціла выхаванню дзяцей у дзіцячых садках. Усе ўдзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з выставай кніг “Зямлі маёй мінулы лёс”.

Admin
Турнір знаўцаў роднай мовы “Ці ведаем мы беларускую мову”

12 лютага для вучняў 6 класса ДУА “Сярэдняя школа № 1 г.Ліда” у філіяле “Лідская гарадская бібліятэка № 4” прайшоў турнір знаўцаў роднай мовы “Ці ведаем мы беларускую мову”, да Міжнарожнага дня роднай мовы. Вучні прынялі ўдзел у займальным турніры, каманды выконвалі розныя заданні: “Перакладчыкі”, “Расшыфруй прыказку”, “Назаві адным сло¬вам”, “Выправіць памылкі”, “Кветкі па беларуску”. На працягу турнара навучэнцы прадэманстравалі веданне беларускай мовы, актыўнасць і інтэлектуальныя здольнасці. Дапаўненнем мерапрыемсва стаў адкрыты прагляд літаратуры “Любі, шануй, ведай родне слова”.


Admin
Витаминный коктейль «Путешествие в страну Витаминия»

13 февраля филиал «Лидская городская детская библиотека»пригласил воспитанников ГУ «Ясли-сад №16 г. Лиды» на витаминный коктейль«Путешествие в страну Витаминия». Ведущие рассказали детям о витаминах группы А, В, С, D и о их неоспоримой пользе для организма человека. Дети с удовольствием поучаствовали в конкурсах и играх «Такая вкусная неполезная еда»,«Здоровье в саду и на грядке», «Узнай по описанию полезный продукт», а также ознакомились с памяткой «Золотые правила питания».
Admin
Час памяти «Афганистан: героизм и трагедии XX века»

«Афганистан: героизм и трагедии XX века» – под таким названием 13 февраля в Лидской районной библиотеке прошел час памяти, посвященный выводу советских войск из Афганистана, на который были приглашены учащиеся старших классов ГУО «СШ № 4 г. Лиды». Библиотекари рассказали участникам мероприятия о страницах истории афганской войны, о мужестве и отваге, которую проявили советские воины. В ходе мероприятия прозвучали стихи и песни об афганской войне. На мероприятии присутствовал участник афганской войны сержант Песецкий Иван Иванович и председатель Лидского районной организации БООВ Рыбачук Виктор Леонидович. Учащиеся внимательно слушали приглашенных гостей, сопереживали, задавали вопросы. В завершении минутой скорбного молчания почтили участники мероприятия память всех воинов, кто не вернулся с этой войны, о ком плачут близкие, и кому воздвигают мемориалы.
Admin
Урок мужества «Афганистан. Без права забыть»

14 февраля в филиале «Лидская городская библиотека № 1» был проведен урок мужества под названием «Афганистан. Без права забыть» так назывался ко Дню памяти воинов-интернационалистов. Участники мероприятия с интересом и волнением слушали исторические справки о жизненном пути воинов-интернационалистов, об их глубокой любви к нашей Родине, о том, как тяжело идти под пули, прощаться навсегда с друзьями. Рассказ ведущей об Афганистане сопровождался показом презентации «Война в Афганистане».

Admin
Літаратурна-музычная вечарына “Двух сердец одно решенье…”

На літаратурна-музычную вечарыну “Двух сердец одно решенье…” у філіял “Лідская гарадская бібліятэка № 6 імя В. Таўлая” 14 лютага завіталі вучні ДУА “Сярэдняя школа № 16 г. Ліды”. Бібліятэкар расказала аб гісторыі ўзнікнення свята ўсіх закаханых, якое бярэ свой пачатак яшчэ з ХII стагоддзі. Прысутныя адказалі на пытанні віктарыны, прачыталі выказванні вядомых людзей аб каханні. Бібліятэкар правяла агляд літаратуры “Читаем книги о любви”, падчас якога пазнаёміла моладзь з кнігамі, у якіх апісваецца гэта светлае пачуццё – каханне.

Admin
Хроніка літаратурнага жыцця “Лісткі з кнігі жыцця”

Хроніка літаратурнага жыцця “Лісткі з кнігі жыцця”, прымеркаваная да 95-годдзя з дня нараджэння вядомага беларускага пісьменніка, акадэміка, арганізатара беларускай навукі, грамадскага дзеяча Беларусі Івана Якаўлевіча Навуменкі, 15 лютага сабрала чытачоў у філіяле “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Бердаўка”. Кожны ўдзельнiк падрыхтаваў цiкавую iнфармацыю пра юбiляра, якую прадставiў падчас мерапрыемства.
Admin
Урок памяти «Солдаты Афгана»

Урок памяти «Солдаты Афгана» 15 февраля прошёл в филиале «Тарновская сельская библиотека». Тема войны – вечная боль и незаживающая рана. Библиотекарь познакомила гостей мероприятия с историческими событиями войны в Афганистане, а также рассказала о том, как мужественно и профессионально выполняли свой долг солдаты, как в сложнейших условиях проявляли стойкость и благородство, сохраняли верность военной присяге и долгу.
Admin
Выстава “Суровая памяць Афганістана”

15 лютага ў філіяле “Дварышчанская сельская бібліятэка” разгарнулася выстава да Дня памяці воінаў-інтэрнацыялістаў “Суровая памяць Афганістана”. На гадзіну перасцярогі былі запрошаны вучні мясцовай школы. Калі малодшыя дзеці ўважліва слухалі гісторыю ваенных падзей і ім было цяжка ўявіць як гэта было, то старэйшыя наведвальнікі мерапрыемства маглі выказаць свае меркаванні, прывесці прыклады з успамінаў сваіх родных і іх сяброў, лёс якіх быў звязаны з той жудаснай вайной.
Admin
Гутарка “Вайна і сучаснасць”
(да 95-годдзя з дня нараджэння І.Я. Навуменкі)

16 лютага філіял “Гудская сельская бібліятэка” сустрэў наведвальнікаў на гутарцы “Вайна і сучаснасць”, прымеркаванай да 95-годдзя з дня нараджэння І.Я. Навуменкі. Памяць пра ваеннае ліхалецце пісьменнік пранёс праз усё жыццё. Падзеі вайны, гераічная барацьба супраць нямецкіх захопнікаў ляглі ў аснову многіх яго твораў. І адлюстраваны яны на высокім мастацкім узроўні. Зборнікі апавяданняў пісьменніка “Семнаццатай вясной”, “Хлопцы-равеснікі”, аповесць “Вайна каля Цітавай копанкі” сталі яскравай старонкай беларускай літаратуры. Галоўнае пытанне на якое шукае адказ у сваіх творах пісьменнік: а ці можа заставацца чалавек чалавекам у жорсткіх і абсурдных абставінах ваеннага кровапраліцця? Менавіта на гэта пытанне і спрабавалі знайсці адказ усе прысутныя на мерапрыемстве. Раманы І.Навуменкі “Смутак белых начэй”, “Сасна пры дарозе”, “Вецер у соснах”, “Сорак трэці” і сёння служаць высокароднай справе выхавання маладога пакалення.
Admin
Дасье пісьменніка-юбіляра І.Навуменкі “Яго кнігі, як лёс краіны”

19 лютага філіял “Дварышчанская сельская бібліятэка” прапанаваў сваім наведвальнікам дасье пісьменніка-юбіляра І.Навуменкі “Яго кнігі, як лёс краіны”. Разам з удзельнікамі сустрэчы супрацоўнік бібліятэкі праслухалі звесткі пра жыццёвы шлях пісьменніка. Цікава было агучыць урыўкі з твораў юбіляра, абмеркаваць падзеі, якія апісвае аўтар і проста паслухаць жывую беларускую мову, якая гучала з вуснаў сучаснай моладзі.
Admin
Чытанне ўслых “Паэтычны свет Р.Барадуліна”

З нагоды 85-годдзя з дня нараджэння Рыгора Барадуліна ў філіял “Лідская гарадская біблятэка №4” 19 лютага былі запрошаны вучні 3-х класаў ДУА “Сярэдняя школа №1 г.Ліда” на мерапрыемства “Паэтычны свет Р.Барадуліна” – чытанне ўслых. Рыгор Барадулін пісаў выдатную літаратуру для дзяцей. Дзякуючы народнаму гумару ён набывае сваю адметную індывідуальнасць у дзіцячай паэзіі. Разумна спалучаў свой жыццёвы вопыт з дзіцячай непасрэднасцю, нестандартным вобразным мысленнем. Пад час мерапрыемства прысутныя пазнаёміліся з вершамі пісьменніка і самі прачыталі невялікія яго творы, разгадалі “Загадкі з градкі”.

Admin
“ДАРОСЛЫЯ – ДЗЕЦЯМ”

19 лютага ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця IV адкрытага рэгіянальнага літаратурнага конкурсу імя Веры Навіцкай “Дарослыя – дзецям”.
Дадзены конкурс стаў яшчэ адной лідскай культурнай традыцыяй – ладзіцца ён раз у два гады. Арганізатарам конкурсу выступае дзяржаўная ўстанова культуры “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы”.
Вера Сяргееўна Навіцкая – аўтар некалькіх дзіцячых кніг прозы пра дзяўчынак-гімназістак, якая ўзначальвала з 1910 года “Лідскую прыватную жаночую гімназію Ф.Л. і В.С. Навіцкіх”. Творчая спадчына Навіцкай – яскравы прыклад плённай працы на ніве выхавання і адукацыі юнага пакалення.
Конкурс арганізаваны з мэтай выяўлення, падтрымкі і заахвочвання лідскіх паэтаў і празаікаў да напісання твораў для дзяцей. У 2020 годзе конкурс праходзіць з 3 лютага па 5 снежня ў дзвюх намінацыях: “Паэзія” і “Проза”.
Якасна арганізаваная праграма мерапрыемства не пакінула абыякавымі нікога з прысутных. Удзельнікамі мерапрыемства сталі члены літаратурнага аб’яднання “Суквецце” пры рэдакцыі “Лідская газета”. З уступным словам выступіў лідскі краязнаўца Станіслаў Вацлававіч Суднік, пазнавальным аказаўся і яго кароткі агляд жыццёвага і творчага шляху лідскай пісьменніцы.
Перад прысутнымі літаратарамі выступіла Велесевіч Таццяна Пятроўна, загадчык бібліятэкі ДУА “Сярэдняя школа № 16 г. Ліды”, кіраўнік абласнога рэсурснага цэнтра. Сумеснымі намаганнямі бібліятэкі і школы былі надрукаваны сем кніг Веры Навіцкай: тэтралогія пра жыццё Марусі Старабельскай “Добра жыць на свеце” – “Вясёлыя будні”, “Ціхамірныя гады”, “Першыя мроі”; аповесці для юнацтва. Таксама была створана віртуальная кніжная выстава-дасье “Ліда, падзеленая на гады”, у якой змешчаны біяграфія аўтара, вокладкі кніг, бібліяграфічнае апісанне прыжыццёвых выданняў, а таксама Qr-коды, зпампаваўшы якія, можна прачытаць усе кнігі аўтара.
Удзельнікі мерапрыемства з дапамогай вядучых Курбыка Галіны і Мацулевіча Аляксандра ўспомнілі гісторыю конкурсу, якая пачынаецца з 2014 года, і пазнаёміліся з асноўнымі патрабаваннямі, якія прад’яўляюцца да літаратурных работ намінантаў. Таксама вядучыя далі магчымасць кожнаму з удзельнікаў выказацца, прачытаць некалькі асабістых твораў. Кульмінацыяй мерапрыемства стала выступленне навучэнцаў ДУА “Лідская дзіцячая школа мастацтваў”.



Admin
Пазнавальная сцяжынка “Чаму знікаюць словы?”

20 лютага ў рамках дзіцячага клуба “Буслік” філіяла “Лідская гарадская бібліятэка № 2” прайшла пазнавальная сцяжынка “Чаму знікаюць словы?”, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы. Дзеці не толькі дазналіся, якая багатая, прыгожая, мілагучная і самабытная беларуская мова праз творы беларускіх пісьменнікаў, але і ў гульнёвай форме здолелі паказаць свае веды і моўную эрудыцыю, паспяхова выканаўшы заданні-конкурсы “Слова трапнае і дасціпнае”, “Папацей грамацей”, “Прырода роднага краю” і іншыя.
Admin
Літаратурная вечарына “Роднаму слову прызнанне ў любові”

Да Міжнароднага дня роднай мовы 20 лютага прайшла літаратурная вечарына “Роднаму слову прызнанне ў любові” у філіале “Тарноўская сельская бібліятэка”. Мерапрыемства наведалі вучні мясцовай школы і дзеці старэйшай групы дзіцячага сада. Прысутныя прыйшлі да высновы, што неабходна шанаваць сваю мову, песні, казкі, звычаі, таму што ўсё гэта з’яўляецца спадчынай дзядоў і вялікім нацыянальным скарбам. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава, дзе супрацоўнік філіяла прадставіў літаратуру пра беларускую мову і на беларускай мове.
Admin
Паэтычны вянок па творах беларускіх паэтаў
“У мовы роднай – роднае карэнне”

21 лютага да Міжнароднага дня роднай мовы ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №1” адбыўся паэтычны вянок па творах беларускіх паэтаў “У мовы роднай – роднае карэнне”. Падчас мерапрыемства інваліды з сацыяльнага цэнтра даведаліся пра гісторыю беларускай мовы, чыталі вершы беларускіх класікаў, прысвечаныя нашай мілагучнай, непаўторнай матчынай мове. Ля кніжнай выставы “Добры дзень, кніжка беларуская” прысутныя змаглі пазнаёміцца з лепшымі творамі беларускай літаратуры – класікаў і сучасных аўтараў.
Admin
Паэтычная сустрэча “І прыгожа льюцца на прасторы словы беларускай мовы”

21 лютага філіял “Дварышчанская сельская бібліятэка” запрасіў вучняў 5-га класа дзяржаўнай установы адукацыі “Дварышчанскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа” адзначыць Міжнародны дзень роднай мовы паэтычнай сустрэчай “І прыгожа льюцца на прасторы словы беларускай мовы”. Спачатку ўдзельнікі дамовіліся размаўляць толькі па-беларуску, такім чынам зрабіць падарунак усім, хто сваё жыццё прысвяціў росквіту нашай культуры. Прысутныя не толькі слухалі і чыталі вершы беларускіх паэтаў, а паказалі моўнае майстэрства падбіраючы адпаведныя асацыяцыі словам “гордыя”, “даўнія”, “светлыя”, “мудрыя”, “смачныя”, “чулыя”. Свае веды вучні прадэманстравалі адгадваючы загадкі, збіраючы прыказкі і напісаўшы дыктоўку, якую прапанавала настаўніца беларускай мовы І.Л.Шостак

Admin
Літаратурная палітра “Беларускае роднае слова, ты на крылах бусліных ляціш”

21 лютага філіял “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка” запрасіў навучэнцаў 3А класа ДУА “Сярэдняя школа №8 г.Ліды” на літаратурную палітру “Беларускае роднае слова, ты на крылах бусліных ляціш”, прысвечаную Міжнароднаму дню роднай мовы. Вядучыя мерапрыемства распавялі пра паходжанне свята. Прысцтныя паўдзельнічалі ў акцыі “Мае любімыя беларускія словы”, з дапамогай якіх дзеці ахарактарызавалі нашу Радзіму – Беларусь. У ходзе мерапрыемства знаўцы беларускай мовы разгадвалі загадкі, удзельнічалі ў конкурсах “Перакладчыкі”, “Будаўнікі беларускіх слоў”, “Выправі памылку”, “Знаўцы беларускага фальклор”, “Наадварот”, дзе прадэманстравалі свае веды беларускай мовы і літаратуры.
Admin
Вечарына “Родная мова – крынiца празрыстая”

З 19 па 22 лютага ў актавай зале ДУА “Вучэбна-педагагічны комплекс Бердаўскi дзiцячы сад-сярэдняя школа” супрацоўнікам філіяла “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Бердаўка” быў арганiзаваны адкрыты прагляд лiтаратуры “Шчырая, лагодная, мова наша родная...”. 22 лютага сумесна з настаўнiкамi Альшэўскай Г.А. i Кеўра А.М. прайшла вечарына “Родная мова – крынiца празрыстая”. Дзецi з цiкавасцю слухалi вершы аб роднай мове, пicалi дыктоўку, спаборнiчалi хто хутчэй перакладзе словы з рускай i англiйскай моваў на беларускую i iнш. Усе разглядаемыя мерапрыемствы былі падрыхтаваны ў рамках тыдня беларускай мовы да Мiжнароднага дня роднай мовы.




Для просмотра полной версии этой страницы, пожалуйста, пройдите по ссылке.
Форум IP.Board © 2001-2025 IPS, Inc.